Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

Славiк зрываў пацалункi, як крадзеныя яблыкi. Знянацку. Яна не дазваляла. Яна вырывалася, давала яму лёгкiя аплявухi. Ён падстаўляў шчокi i казаў:

– Бi, бi... Але май на ўвазе, я лiчу, за кожную аплявуху - сто пацалункаў. Ты не расплацiшся.

Ён аднойчы напомнiў, што прасiў яе аб адной ласцы - пацалаваць край яе плацця. Яна засмяялася:

– Пацалуй.

Ён тут жа на вулiцы (добра, што час быў познi) укленчыў на тратуары, абняў яе ногi i... пацалаваў калена. Такой дзёрзкасцi Маша не чакала. Узлавалася, пайшла дадому. Клала слухаўку, калi ён назаўтра, напаслязаўтра,

штодня званiў у бальнiцу.

Славiк засумаваў. Яму ўсё абрыдла: пiжонiстыя сябры, модныя дзяўчаткi, лiпсi, пласцiнкi з мексiканскiмi песнямi, "Паплавок". Яму хораша было толькi з Машай. Таму ён надумаў падпiльнаваць яе. Зрабiў засаду на цiхай вулiцы, дзе яна жыла. Дачакаўся, калi, ужо добрым прыцемкам, яна выйшла з дому. Пайшоў назiркам. На суседняй такой жа цiхай вулiцы з прысадамi лiп Маша сустрэлася з хлопцам. Не, не проста сустрэлася. Яны пацалавалiся ў цянi старога каштана. Як малаткi застукалi Славiку ў скронi. Здрада! Чорная здрада! Ён сцiснуў кулакi, гатовы кiнуцца на сапернiка. Але аслупянеў, калi па голасу пазнаў Тараса. Гэта не было абурэнне, не было, бадай, i здзiўленне. Пачуцця свайго ён нiкому не мог бы пасля расказаць. Гэта - як удар моцнага электраразраду: нiякiх адчуванняў - i шок.

Схамянуўся Славiк толькi тады, калi пачуў, што яны iдуць на яго. Стала чамусьцi страшэнна боязна сустрэцца з iмi, ён кiнуўся ўцякаць. Павярнуў у нейкi завулак, выйшаў на другую вулiцу... А калi прыйшла злосць i прага помсты, ён вярнуўся назад, але не знайшоў iх. Згараючы ад рэўнасцi i крыўды, падумаў, што яна павяла яго да сябе. Кiнуўся да яе дома, загрукаў кулакамi ў зачыненыя аканiцы. Выйшаў гаспадар з добрым кiем у руцэ.

– Паклiчце Машу.

Гаспадар глядзеў на яго як на п'янага. Цярплiва i лагодна растлумачыў, што яе няма дома - пайшла ў кiно. Славiк не паверыў, хацеў праскочыць у фортку. Гаспадар паказаў кiй.

Цэлую ноч ён блукаў па вулiцах. Пад ранiцу заснуў на лаўцы прывакзальнага сквера. Адтуль з'явiўся на завод у сваiм вячэрнiм модным гарнiтуры. Рабочыя ў прахадной скептычна азiралi яго. Тарас сустрэў у цэхавай раздзявалцы, здзiвiўся:

– Ты дзе гэта быў, што не паспеў пераадзецца?

– Дзе?
– Славiк утаропiўся на яго сваiмi чырвонымi ад бяссоння вачамi.

Тарас усмiхаўся.

"Усмiхаешся? Радуешся? Чакай жа! Я табе пакажу радасць! Святымi прыкiдвалiся, гады! Дэмагогiю разводзiлi аб новай маралi!"

Яго апанавала халодная разважлiвасць у пошуках помсты. Хацелася прыдумаць нешта такое, каб развалiць iх брыгаду, скампраметаваць Тараса i наогул нарабiць груку на ўвесь горад. Але разам з тым яму было ўсё-такi шкада пакiдаць завод. Гэта яго стрымлiвала ад нечага такога, што магло сапраўды нарабiць вялiкага шуму. Проста нахулiганiць - пасадзяць. Садзiцца яму больш зусiм не хацелася. Праўда, ён зноў лез пад кран. Зноў пасварыўся з Нiнай. Запусцiў ключом у Косцю, якi паспрабаваў быў пакпiць з яго настрою. Мацюкнуў Галыгу, калi той мацюкнуў яго. Гэта такi нарабiла шуму. Начальнiк змены лаяў усiх. Але каб яго, ды яшчэ вучань!.. Пабялеў, затупаў нагамi:

– Шчанюк! Малюска! Выганю! Сёння ж разлiчу.

Тарас i хлопцы абаранiлi Славiка. Яны асцерагалi яго, як

скулу. Пакуль ён сустракаўся з Машай, яго нельга было пазнаць: уважлiвы, старанны, дасцiпна-вясёлы. Хлопцы радавалiся: становiцца чалавекам. I раптам за адну ноч змянiўся, што яго нельга пазнаць, у другi бок, назад.

Хлопцы мусiлi пагадзiцца з Косцевай думкай, што яны слаба ўплываюць на яго. Толькi на заводзе ды ў тыя вечары, калi iм удаецца ўтрымаць яго ў сваёй кампанii. А што ён робiць, калi застаецца адзiн? З кiм сустракаецца? З кiм сябруе?

Яны выпрацавалi цэлы план актыўнай разведкi, размеркавалi ролi i абавязкi. Была якраз субота, кароткi рабочы дзень.

– Што ты думаеш рабiць сёння?
– спытаў у Славiка Косця.

Ён паблытаў iм карты.

– Паеду на дачу. Нашы едуць. Паблукаю па лесе. Можа, апошнiя цёплыя днi.
– I раптам да Тараса: - Паедзем разам!
– За дзень ён не мог прыдумаць нiякай помсты. А тут у яго нечакана блiснула думка.

Тарас успомнiў, што Галiна Адамаўна неяк упiкнула, што ён пачаў забывацца на сям'ю. Ды i Косця маргаў: згаджайся!

* * *

– Асцярожна ж, хлопчыкi, - ласкава сказала Валянцiна Андрэеўна, калi яны выйшлi з дачы, абодва са стрэльбамi на плячах. Мацi радавалася, што Славiк пасябраваў з Тарасам, з рабочымi хлопцамi i, здаецца, бярэцца за розум. Цяпер яна згаджалася з мужам, што трэба было адразу ўладкаваць хлопца на завод.

Валянцiна Андрэеўна доўга з замiлаваннем глядзела iм услед.

Яны выйшлi на луг. Быў цiхi, але па-вераснёўску бадзёры ўжо адвячорак. На небе ляжалi пашматаныя воблакi, нiзкiя, высокiя, перыстыя i дажджавыя. Быццам нейкая цэнтрабежная сiла разагнала iх у бакi, да небасхiлу: у зенiце ясна, а з бакоў блакiт закрылi дагiстарычныя кашлатыя звяры, знясiленыя ветразi, што павiслi пасля буры. Сонца засланiў вялiзны аднагорбы вярблюд. Але праменнi прабiлiся паверх горба i пазалацiлi воблака-крыло.

Ад лугавых узгоркаў, выпаленых сонцам да попельнага колеру, дыхала сумным настроем восенi. Цешыла вока атава ў лашчынах, але i яе колер мала нагадваў колеры вясны: нiводнай краскi, адна цёмная, як зацвiлая вада балота, зялёнасць. На адным з узгоркаў стаяла маладая асiнка, амаль уся ўжо чырвоная. Яны прайшлi мiма. Тарас пагладзiў асiнку рукой i засмяяўся - золатам сваiх лiсцяў яна нагадала яму Машу. Славiк зiрнуў на асiнку i, напэўна, усё зразумеў.

"Смяешся, гад? Радуешся? Хутка ты ў мяне заплачаш". Ён выплюнуў недакурак цыгарэты i запалiў новую. Ён палiў усю дарогу. Гэтае яго глытанне цыгарэт, маўклiвасць i асаблiва тое, што ад яго патыхала каньяком, не падабалiся Тарасу, насцярожвалi яго.

"Ну i характар! Не ведаеш, што ён выкiне праз хвiлiну. То ў яго славесны панос, то маўчыць як анямелы".

Яны наблiзiлiся да густога зараснiку высокай лазы. За гэтай лазой невялiкая старыца, на якой любяць начаваць качкi.

Раптам Славiк спынiўся, павярнуўся да Тараса, якi iшоў крыху ззаду. Абразлiва плюнуў мiма яго недакурак. Зняў з пляча стрэльбу, паставiў прыкладам на пясок сцежкi. Вочы яго гнеўна блiснулi i тут жа пацямнелi.

– Адзiн з нас сёння павiнен памерцi!
– сказаў ён злосна i сур'ёзна.

Поделиться:
Популярные книги

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

(Противо)показаны друг другу

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
(Противо)показаны друг другу

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Путь Шамана. Шаг 1: Начало

Маханенко Василий Михайлович
1. Мир Барлионы
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
9.42
рейтинг книги
Путь Шамана. Шаг 1: Начало