Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ад чаго гэта?

– Не ведаю. Быў кансiлiум у Савiч. Сэрца яе ўсе прафесары прызналi нармальным. Цудоўная аперацыя! Антона Кузьмiча вiншавалi.

– А хто гэты Савiч?

– Гэты! Соф'я Савiч! Няўжо ты нiчога не ведаеш?
– вельмi здзiвiлася Маша.
– Табе Яраш не расказваў?

– Ты думаеш, я з Ярашам штодня п'ю чай?

– А бацька твой?

– Бацька заклапочаны, каб перавыхаваць мяне.

– О, я табе раскажу.

Яна павярнула лодку назад, унiз па плынi, i, амаль не вяслуючы, толькi накiроўваючы, каб не круцiла, пачала расказваць, што ведала, пра Зосю, пра яе

бацьку, пра Яраша, Тараса. Славiк слухаў, як казку, без скептыцызму, удумлiва, забыўшыся на сваю крыўду i ўсе iншыя пачуццi. Калi яна дайшла да аперацыi, ён недаверлiва спытаў:

– Ты сама бачыла, як ён дабраўся да сэрца?

– Дзiвак! Я аперацыйная сястра. Ты ведаеш, што робiць аперацыйная сястра?

Ён засаромеўся свайго пытання.

Дзiўна, яе расказ не проста зацiкавiў хлопца. Ён неяк зусiм з iншага боку адкрыў яму самую Машу. Пры першай сустрэчы i цяпер ён глядзеў на яе як на незвычайную, па-свойму цiкавую i прыгожую, дасцiпную i вясёлую дзяўчыну, з якой прыемна правесцi час. Ён не ўнiкаў у сутнасць яе прафесii i ў самую сутнасць як чалавека, якi трохi больш пажыў i, безумоўна, значна больш пабачыў. Цяпер ён адчуў гэта, i ў яго з'явiлася павага да яе - такая, як да Яраша, да Тараса, да Галыгi, да ўсiх, хто меў цiкавую i карысную, на яго думку, для людзей прафесiю i цвёрдыя погляды на жыццё.

Машу здзiвiла, крыху спалохала i нават расчаравала, калi пасля катання Славiка быццам падмянiлi. Пакуль яна разлiчвалася i забiрала дакумент, ён стаў сур'ёзны да паважнасцi, рахмана-сцiшаны i ветлiвы. Можа, таму позна ўвечары, каля яе кватэры, яна не вырвала сваёй рукi i не абурылася, калi ён раптам на развiтанне сцiснуў яе тонкiя пальцы, нахiлiўся i пацалаваў iх.

Ёй упершыню быў прыемны такi пацалунак.

19

А на другi дзень ёй пазванiў Тарас. У бальнiцу. Яна толькi скончыла з хiрургам Лапацiнай аперацыю. Дзяжурная па аддзяленню сястра паклiкала яе да тэлефона, амаль таямнiча паведамiўшы:

– Трэцi раз звонiць.

Маша падумала, што гэта Славiк, i пайшла незадаволеная, сярдзiтая, збiраючыся добранька прабраць яго.

Ды раптам зусiм другi голас, усхваляваны да невыразнасцi:

– Маша? Маша! Я прашу прабачыць. Можа, адарваў вас ад работы? Прабачце. Гэта Тарас... Маша... Помнiце? Ну, Ганчароў.

Яна павiталася сур'ёзна, стрымана:

– Добры дзень, Тарас.

Ён ажно засмяяўся ад радасцi, што яна помнiць яго.

– Добры дзень, добры дзень... Маша! Вы прабачце.
– I раптам выпалiў на адным дыханнi: - Я запрашаю вас на канцэрт Дзяржаўнай капэлы ў клуб Ленiна. Сёння ў восем.

Яна анямела ад нечаканасцi. Успомнiла, што паабяцала Славiку сустрэцца з iм. Яна нiколi не была такой ветранай, каб ад аднаго бегчы да другога. Праўда, да яе раней не надта заляцалiся. I раптам два такiя хлопцы, розныя i цiкавыя! Каго ж выбраць? Адмовiцца ад спаткання з Тарасам ды яшчэ на канцэрце, на якi немагчыма дастаць бiлетаў? Не, не, не.

Пра Тараса яна думала больш, чым пра каго другога. Падвесцi Славiка? Яму можна пазванiць. Не, не трэба i званiць. Няхай паблукае па парку. У яго залiшне самаўпэўненасцi, хоць учора пад канец ён i быў сур'ёзны. Няхай не думае. Ёй зрабiлася смешна, калi яна ўмiг уявiла, як Славiк будзе шукаць яе. Два днi, учора i сёння, быццам нейкi вясёлы

чорцiк штурхаў яе на гарэзлiвыя ўчынкi. Пакуль мiльгалi гэтыя думкi, яна чула, як цяжка дыхаў у слухаўку Тарас.

"Хвалюецца... Няўжо хвалюецца?"

Адказала весела, гучна:

– Дзякую, Тарас. Я з прыемнасцю пайду з вамi. Дзе мы сустрэнемся?

Ён задыхнуўся ад шчасця:

– Дзе хочаце.

– На пераходным мосце. А палове восьмай. Добра?

Яна паклала слухаўку i вясёлымi вачамi пераможна агледзела сваiх калег маладога лекара i дзвюх сясцёр.

– Хто гэты Тарас?
– спытала адна, старэйшая, замужняя i незадаволеная сваiм замужжам.

– Ярашаў сын.

– Антона Кузьмiча? О-о!

– Нiшто сабе!

– Цэлiш правiльна!

Маша засмяялася. Яна, напэўна, зарагатала б, каб ведала, што адбылося на заводзе.

Славiк з'явiўся на працу такi шчаслiвы, нiбы за ноч ён засвоiў усе таямнiцы зборкi i заняў месца брыгадзiра цi нават начальнiка цэха. Да гудка частаваў хлопцаў "Казбекам".

– Ого! Цi не атрымаў ты спадчыну?
– пажартаваў Косця.

Славiк кiнуў Тарасу мiж iншым:

– Табе прывет.

– Ад каго?

– Адгадай.

– Што мне гадаць!

– Ад Машы.

– Ад той?

– Ад той.

– Дзе ты яе бачыў?

– Сустрэў на вулiцы. Яна пыталася пра цябе.

Ён не схлусiў. Маша сапраўды пыталася ў яго пра Тараса.

Косця адразу ж, як толькi адышлi ўбок, накiнуўся на свайго брыгадзiра:

– Ну што, не казаў я табе? А ты - вось.
– Ён моцна i злосна стукнуў сябе кулаком у лоб.
– Я ж бачыў, што яна не зводзiла з цябе вачэй. Дагэтуль не сустрэцца! Аблавух! А яшчэ ў армii служыў. Памрэш ты халасцяком.

Тарас не крыўдзiўся i не адбiваўся. Ён думаў пра Машу. Яму вельмi хацелася сустрэцца. Але як гэта зрабiць?

– Ведаеш што?
– не адставаў мiж тым Косця.
– Я аддаю табе свой бiлет на сённяшнi канцэрт. Запрасi яе.

– Як?

– У дваццатым стагоддзi iснуе тэлефон, майстар. Калi ты баiшся, я пазваню ад твайго iмя.

Рэдка калi Тарас адрываўся ад работы. А то раптам знiк да абеду на добрыя паўгадзiны.

У яго, як у намеснiка сакратара, быў другi ключ ад пакоя камiтэта камсамола. Падпiльнаваўшы, калi сакратар пайшоў на чарговую нараду ў райком, ён нырнуў у пакой. Можа, дзесяць разоў падымаў тэлефонную слухаўку i клаў назад, часам набраўшы тры лiчбы з чатырох. Па-першае, баяўся наскочыць на бацьку. Кнiжка i даведачная станцыя паведамлялi той жа нумар, па якiм ён званiў Ярашу. Урэшце адважыўся, вырашыўшы, што калi нават слухаўку возьме i бацька, то ён усё адно папросiць паклiкаць Машу. Што тут такое? Бацька - гэта нават лепш, бо ён, на жаль, не ведае прозвiшча дзяўчыны.

Адгукнуўся жаночы голас.

– Паклiчце, калi ласка, аперацыйную сястру Машу.

– Лiтвiн? Яна на аперацыi.

Так, так, гэта яна Лiтвiн, ён бачыў гэтае прозвiшча ў Ярашавых паперах апiсаннях аперацый.

Другi раз ён званiў смялей, чамусьцi ўпэўнены, што яе не паклiчуць. Трэцi раз, пасля абеду, зусiм смела. Але калi пачуў i пазнаў яе голас, то спалохаўся, пачаў заiкацца.

З'явiўся ў цэх як удачлiвы змоўшчык. Прашаптаў аднаму Косцю:

– Запрасiў.

– Згадзiлася?

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Эра мангуста. Том 4

Третьяков Андрей
4. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра мангуста. Том 4

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Гром над Академией. Часть 2

Машуков Тимур
3. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.50
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 2

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода