Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца на далонi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Якi клопат звёў разам медыцыну i лiтаратуру?

Яраш сказаў проста, без дыпламатыi:

– Сямён Парфёнавiч, трэба памагчы аднаму чалавеку.

– Трэба - паможам. Калi хадайнiчаюць два дэпутаты...

– Жанчыне, - сказаў Шыковiч, зазiраючы старшынi ў вочы.

Гукан увесь час, з самага парога, адчуваў, што Шыковiч не зводзiць з яго вачэй, i гэтыя дапытлiвыя позiркi - "Што ён хоча ўбачыць?" - нервавалi яго.

– Тым больш неабходна памагчы.

– Трэба невялiчкая, на адзiн пакой, але асобная

кватэрка.

Гукан цiха свiснуў:

– Таварышы дарагiя, дэпутаты мае, вы не ў курсе нашых кватэрных спраў.

– Жанчына ў бальнiцы. Пасля цяжкай аперацыi.

– На сэрцы, - падказаў Шыковiч, разглядаючы на гэты раз Гуканавы рукi, у якiх ён круцiў тоўсты зялёны аловак.

– Яшчэ адна аперацыя на сэрцы?
– зацiкаўлена спытаў Кушнер, падняўся з крэсла каля стала для пасяджэнняў, дзе было прымасцiўся, каб не перашкаджаць размове, падышоў да Яраша.
– Што ў яе - нiкога няма родных?

– Няма.

– А дзе яна жыла да аперацыi?

– Наймала прыватны куток. На ўскраiне. А ёй цяпер неабходны меднагляд.

– Безумоўна, - згадзiўся Кушнер i пакiваў галавой.
– Выпадак цяжкi. Трэба нам падумаць, Сямён Парфёныч.

Гукан падсунуў да сябе вялiкi настольны каляндар, нацэлiўся ў яго алоўкам:

– Як яе прозвiшча?

– Савiч, Соф'я Сцяпанаўна, - хутка адказаў Кiрыла, ва ўпор гледзячы на старшыню.

Аловак уздрыгнуў. Расшырыўся вузкi твар каля вачэй i тут жа звузiўся шчокi аплылi ўнiз. Абяскровiлiся глыбокiя залысiны. Гукан залiшне доўга не ўзнiмаў вачэй. А потым схамянуўся, хутка глянуў, i нешта накшталт сумнай усмешкi скрывiла яго вусны:

– Гэта не таго Савiча?

– Таго, - жорстка адказаў Кiрыла.

– Яна прапiсана ў нас?
– спытаў Гукан абыякавым голасам.

– Чатыры гады жыве. I працуе.

Шчокi аплылi яшчэ раз - нiбы пад гладка паголенай скурай перакочвалiся нейкiя валiкi.

"Чорт!
– вылаяўся Сямён Парфёнавiч у думках.
– Трэба мiлiцыi накруцiць, каб такiх без майго дазволу не прапiсвалi".

Ён падняўся, выпрастаўся на ўвесь рост, быццам узлез на п'едэстал, засунуў рукi глыбока ў кiшэнi штаноў. Сказаў афiцыйна i катэгарычна:

– Што ж... Паглядзiм. Можа, возьмем на чаргу.

– Не будзь бюракратам!
– амаль пагрозлiва папярэдзiў Шыковiч.

Гукана ашаламiлi не столькi словы, колькi тон, тое, што "пiсака гэты" вось так да яго - на "ты".

– Дзён праз дзесяць Савiч можна выпiсаць, - спакойна паведамiў Яраш i наском чаравiка наступiў сябру на нагу, каб той трымаўся спакайней.

– Праз дзесяць дзён, Антон Кузьмiч, i размовы не можа быць.
– Гукан звяртаўся цяпер толькi да хiрурга.
– Што вы! Ды яшчэ асобная... Такiх i кватэр няма для аднаго чалавека. Ёсць дзяржаўная норма.

– Тады яна зойме свой дом. Судовага рашэння аб канфiскацыi маёмасцi няма. Дом належыць ёй, - сказаў Шыковiч, гледзячы ў гэты

раз не на Гукана, а на Яраша.

– Яслi?
– на мiг аслупянеў старшыня, а потым шырока махнуў рукамi, як журавель на ўзлёце крыламi, i закрычаў, здавалася, узрадавана: - Цудоўна! Цудоўна!
– Да Кушнера: - Ты чуў? Выкiнем на вулiцу дзяцей! Сотню дзяцей! I аддамо дом, у якiм, дарэчы, амаль нiчога не засталося Савiчавага, ён перабудаваны i надбудаваны намi з табой... аддамо гэты дом - каму? Дачцэ...

– Вiна Савiча не даказана!
– злосна перапынiў яго Кiрыла.

Гукан шырокiмi крокамi выйшаў з-за стала i стаў перад Шыковiчам у непахiснай паставе, з цвёрдасцю i жорсткасцю ў твары.

– Не, таварыш Шыковiч, даказана! Вельмi добра даказана! Усiмi органамi. А вы не думайце, што калi знайшлi нейкую знахарку i яна напляла вам казак, дык вы ўжо ўсё даказалi, зрабiлi пераварот у гiсторыi падполля. Вы наiўны чалавек, Шыковiч. Для мяне цяпер ясна, чаму напiсаны ваш артыкул. Як толькi паявiлася гэтая асоба...

– Пра асобу гэту ты памаўчы.
– Кiрыла хацеў сказаць: "Хто, як не ты, загнаў яе ў Сiбiр?", але Яраш зноў штурхануў яго нагой.

Антону Кузьмiчу хацелася патушыць гэтую нечаканую ўспышку. Цяпер галоўная мэта - кватэра. Ён даў сабе слова любымi сродкамi вырваць для Зосi пакой, i сварыцца з Гуканам зусiм не ўваходзiла ў яго планы.

– Не прэтэндуе яна на дом, - сказаў ён.
– Налiха ёй той дом!

– А вось камунiст, работнiк рэдакцыi прэтэндуе.
– Гукан адступiў ад Шыковiча, павярнуўся да свайго намеснiка.
– Дзеля гэтага ён гатовы выкiнуць дзяцей... Чаго хочаш... Абы даказаць сваё...

"Ох i дэмагог, сабачы сын. Выдаў бы я табе", - думаў Шыковiч, але пад выразнымi позiркамi i жэстамi сябра маўчаў.

– А чаму, сапраўды, мы не можам даць кватэру гэтай жанчыне?
– неспадзявана для Гукана спытаў Кушнер. Ён не ўсё зразумеў са спрэчкi, але, чалавек сумленны, просты i шчыры, адчуў, што праўда на баку хiрурга i пiсьменнiка, што жанчына гэтая мае ўсе правы на кватэру.

Гукан аж крутнуўся на адной назе - да намеснiка:

– Ты можаш даць?

– Магу, - з добрай усмешкай адказаў Кушнер.
– Роўна праз тыдзень рачнiкi здаюць дом па Элеватарнай. Напiшам iм гарантыйнае пiсьмо, i яны пазычаць адну кватэру. Такi выпадак!

– Ну, ведаеш, я не магу адказваць за падобны шахер-махер. Ёсць партыйны i грамадскi кантроль.

– Якi ж тут шахер-махер? Вынесем на выканком. Папросiм таварыша Яраша далажыць. А я тым часам дамоўлюся з рачнiкамi. Яны хлопцы добрыя, зразумеюць.
– Спакойная разважлiвасць Кушнера неяк адразу ўтаймавала ўсiх. Нават Гукана. Але, забыўшыся, Кушнер нахiлiўся ў адчыненае акно i сарваў зялёны калючы плод каштана. I тады Сямён Парфёнавiч закрычаў вiсклявым, як у iстэрычнай бабы, голасам:

– Не рвi каштанаў! Абшморгаў усё дрэва!

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке

Эра мангуста. Том 4

Третьяков Андрей
4. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра мангуста. Том 4

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Сонный лекарь 4

Голд Джон
4. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 4

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Гром над Академией. Часть 2

Машуков Тимур
3. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.50
рейтинг книги
Гром над Академией. Часть 2

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода