Соль і перац

на главную

Жанры

Поделиться:

Соль і перац

Соль і перац
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Уладзімір Правасуд

Соль і перац

Кнігу «Соль і перац» склалі новыя байкі, гумарэскі і мініяцюры. Уладзімір Правасуд выкрывае бюракратаў, падхалімаў, гультаёў, якія пакуль не перавяліся і перашкаджаюць нашаму руху наперад. Творам маладога паэта ўласцівы пільнасць назіранняў і трапнасць гумарыстычных дэталяў.

АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВЫ У лесе пад вялізным пнём У Барсука быў дом. Там жыў ён са сваёю Барсучыхай Лагодна, ціха. Барсук хадзіў заўжды на паляванне, Вяртаўся са здабычаю штодня. Былі і любасць там, і мілаванне. Жыла, як кажуць, дружная сям'я. І хоць нічым Барсук не вызначаўся, Каля яго шумок узняўся: — Узорны сем'янін! І працаўнік выдатны! І на ўсе лапкі майстар здатны! Ніхто да Барсука ў лесе не дарос! Той шум і шырыўся, і рос. І вось дайшоў ён і да льва, нарэшце, Магчыма, іншы на ільвіным месцы І ўвагі б не звярнуў. Ды толькі Леў На гэта погляд асабісты меў. — Так, так,— зазначыў цар
звяроў,—
выдатны вопыт. Бяру я на сябе галоўны клопат: Так на ўвесь лес раззвонім пра яго мы — Каб быў адразу ўсім вядомы... Ну, словам, закруцілася машына. Пайшла ў тым лесе пісаніна. Леў размаўляў са зверам кожным асабіста. Падпісваліся ўсе чыста, Што, як Барсук, заўсёды З сям'ёю будуць жыць у згодзе: Дамоў у час прыходзіць, Штодня хадзіць на паляванне, Да рэшты ўсю здабычу жонцы аддаваць І ёй ва ўсім дапамагаць,
І берагчы сваё каханне... Прызнацца, Абавязацельствы так пішуцца часамі: На працу — не спазняцца! Штомесяца — выконваць план бяромся самі! Заказчыка — ніколі не падводзіць! Заўжды актыўна выступаць на сходзе! А ўсім вядома без падказкі — То ж кожнага прамыя абавязкі!
ДАВЕДКА Леў напісаў загад, Што зверанят Пры родах могуць не прымаць Яноты-фельчары ды лісы-акушэркі, Але абавязкова мусяць выдаваць Ім адпаведныя паперкі, А без даведак тых нікога не рэгістраваць, Каб не паблытаць стан звяроў, іх званні. (На што было асобнае ўказанне Накіравана ў зверазагс.) Дарэчы, Прыйшла вясна, і разліліся рэчкі. І ў гэты час, нібы на ліха, Абрадзілася Бабрыха. І ёй у тым ніхто не дапамог, Бо да Бабрыхі праз ваду дабрацца аніяк не змог. Калі ж вада у берагі вярнулася назад, Бабёр з Бабрыхаю прыйшлі у зверазагс. Лісліва іх сустрэў Барсук: — Ды хто ж у вас — унучка ці унук? — Сынок! — Бабёр з Бабрыхай адказалі,— Таму і завіталі, Барсуча, у тваю мы установу, Каб нам малога зарэгістраваць. — Гатоў паслугу вам я аказаць, Ды толькі атрымаў загад я новы, Што трэба мець належную паперку Ад Ліскі-акушэркі, Што нарадзілася ў вас Бабранё. — Барсуча, ды пратры свае ты зёлкі. Глядзі, ды вось жа тут яно,— Ўзмаліліся Бабёр з Бабрыхай. — Ды бачу сам, бо маю зрок нядрэнны. Але ж даведка мне патрэбна. — Даведка? На якое ліха... Ды ты, нібы той бюракрат. — Не гаварыце так! Я быў бы вельмі рад Прыемнае зрабіць. Магу вось пабажыцца. Ды толькі б мне даведку ад Лісіцы. Бабёр з Бабрыхаю тут да Лісы, а тая Хвастом віляе, Але наважыла ўсё ж на сваім стаяць: — Я паважаю вас, Бабры, заўсёды, Але ж я не прымала роды, Таму даведку не магу вам даць. Ідзіце, мо Барсук і так зарэгіструе. Бабры да Барсука шыбуюць. Адтуль — зноў да Лісы. Няхай паходзяць, Ім гэта не пашкодзіць. Вось часам бюракрат, калі заварыць кашу, Дык гора сербанеш тады парадкам — Бо ўсюды наўтыкае ён рагатак: Хто ёсць ты сам? Які узрост і званне? І мноства разнастайнейшых пытанняў. Каб адказаць на іх, жыцця бывае малавата, Забудзеш, ходзячы, і пра сям'ю, пра хату.
КРЫТЫЧНЫ ХОД Ў газеце «Быт жывёлы» Конь Надрукаваў аднойчы фельетон. У ім штукарствы апісаў Казла на ферме, Які займаў пасаду фуражыра. Гаворачы па праўдзе, шчыра, Удала вельмі І ўсё праўдзіва так, Што сказ ні прачытай — дык факт. Казёл на гэта не, не абураўся, А нават у тым-сім і сам прызнаўся. Маўляў, мне на карысць Вось крытыка такая — Памылкі выпраўляць яна дапамагае. А у каго памылак не бывае? Ён на пасадзе утрымаўся. А Конь? Расплачвацца пачаў за фельетон. Казёл яму не дараваў: Ва ўсе інстанцыі заявы напісаў. А ў іх чарніў Каня і так, і сяк, Што той не працаўнік — лайдак Ды сквапны да чужога вельмі: Так і глядзіць, Каб што сцягнуць дзе з фермы. Каня сваёй ён мераў меркай (Калі ж заява ёсць — Дык будзе і праверка). І вось праверка не адна — мо дваццаць: Спрабуюць у паклёпе разабрацца. І, ведама, Нічога не знаходзяць. А Конь ад тых праверак ледзьве ходзіць — Яны звялі яго дазвання. Не вытрымаў тут Конь І звольніўся «па ўласнаму жаданню». Жывая крытыка, Агонь сатыры ў нас Заўсёды на ўзбраенні! Але бываюць іншы раз Яшчэ здарэнні, Калі, і не маргнуўшы вокам, На крытыку адказваюць паклёпам.
ХІТРАЯ ЖУЧКА У нейкага Хамы ці Мікалая Жучачка была малая, Ды хітрае такой пароды: Як побач гаспадар, дык зроду І да двара Нікога не падпусціць — Асцерагайцеся, бо ўкусіць! Стараннасці яе тады мяжы няма — Маўляў, тут хлеб свой ем я нездарма. Калі ж няма гаспадара, Дык можна выцягнуць усё з таго двара, Бо Жучкі нібы і няма, здаецца: Не гаўкне і не абзавецца. Ды Жучка што! А вось работнік іншы, Калі начальства тут — такі ўжо ўвішны! Калі ж начальства побач не сядзіць — Ён на рабоце спіць.
БАБРЫНАЯ СПРАВА Для ўтульнасці і для парадку Бабру ўцяпліць Спатрэбілася хатку, Бо дыхала асенняй слотай неба. Знайшоў і дрэва ён, якое трэба. Але каб дрэва тое спілаваць, Дазвол патрэбна ад Мядзведзя Атрымаць. (Мядзведзь загадваў Лесанарыхтоўчым трэстам.) — Так, так,— Мядзведзь сказаў,— урэшце, Не супраць я, Ды толькі вось на месцы Патрэбна дрэва тое нам агледзець... І па загаду Усё таго ж Мядзведзя За справу Крот узяўся. Дзён некалькі пад дрэвам ён капаўся, Усё агледзеў ён, не прапусціў нічога. Прыйшоў да заключэння ён такога: — Няхай Бабёр спілуе дрэва тое, Бо ўсё карэнне у яго сухое. — Яно, магчыма, так,— Мядзведзь зазначыў,— Ды трэба ўсё ж пабачыць, Які у дрэва ствол, якая крона, Каб нам ні ў чым не прагадаць. Ствол дрэва будзе Дзяцел аглядаць, А крону хай абследуе Варона... Пакуль камісія птушыная пацела, Дык дрэва тое спарахнела.
ВУЗЕЛ Вядро з Вяроўкаю пасябравалі: Нібы галубка з голубам, паціху буркавалі. Ім падпяваў музыка-калаўрот. Жылі Вядро з Вяроўкай Без турбот і без прыгод. Але парушана была аднойчы згода. Вядро заўважыла: — Пабыць хачу свабодным Я хоць раз, Бо звязаны з табою мы ўвесь час, А гэта не дае мне ходу. Сказала так і зачапілася за выступ зруба. Вяроўка кліча: — Чуеш, не дурэй, Хадзі сюды хутчэй! Ці ж я табе не люба? Мы ж так з табой дружылі,— І як пацягне! Колькі мела сілы. Вядро ж ні з месца. Вяроўка тузанула яшчэ раз І на сярэдзіне парвалася сама якраз — Вядро ў прадонне паляцела. — Ратуйце! — Толькі закрычаць паспела. Вядро, вядома, ўратавалі, Калі канцы Вяроўкі той звязалі. Цяпер жа і Вядру той вузел замінае — Чапляецца за калаўрот, ваду ўсю разлівае. Вось так і з дружбаю: Калі яна парвецца, Дык як ні звязвай — вузел застанецца.
ТАНЦОР На наваселлі у Казы пасля застолля Зайгралі музыканты кракавяк. І кожны тут і так, і сяк Сваё умельства паказаць стараўся. Не змог на месцы ўседзець і Вяпрук, У круг і ён прабраўся. Але, Як танцаваць не танцаваў ніколі, То і не ўмеў, А толькі грук ды грук. Вунь Козка аж замэкала ад болю — Бо капыткі ёй адтаптаў Вяпрук. Таго штурхнуў, таго зваліў зусім... Перашкаджаў ён танцаваць усім. Але ў няўмельстве не хацеў прызнацца. А каб хоць неяк апраўдацца, Пачаў ён так; — Не толькі кракавяк Танцую я, яй-богу, З дзяцінства польку, Танга, менуэт... Віною тут — няроўная падлога. (А там жа быў, як шкло, паркет.) Ёсць бракаробы, што, калі дапусцяць брак, Апраўдваюцца так: Ні ў чым я тут не вінаваты: Падвёў мяне станок пракляты.
ШКАДЛІВЫ КОТ Ката прабралі за грашкі (Ён злізваў з малака вяршкі) І папярэдзілі сурова, Што застанецца ў хаце пры адной умове: Калі больш шкодзіць ён не будзе... Паклаў тут лапкі Кот на грудзі: — Шаноўныя мае гаспадары! Памылкі прызнаю! Грашыў, чаго таіць, вядома, Тады, як не было вас дома. Але вось з гэтай самае пары Я ні смятаны і ні хлеба Ніколі не крану, дальбог!.. Крану — пярун няхай ударыць з неба! Не праганяйце толькі за парог!.. Кату паверылі. Ката пашкадавалі. Яго спачатку нат не пазнавалі: На відным месцы Пакладуць ці мяса, ці сырок — Пры людзях Кот І не зірне ў той бок. І так дзён пяць праходзіць... На шосты дзень Кот зноў нашкодзіў. І зноў гаспадары Ката прабрал!... А лепш, каб гэткіх вось Катоў Ля устаноў Не прыгравалі, А прэч іх гналі.
ЛЫСКА І ТРЭЗОР Жылі у дружбе Лыска і Трэзор. І вартавалі разам двор? Дзялілі памяркоуна будку, Што у двары тулілася ў закутку. З адной нат елі міскі Трэзор і Лыска. Хоць часам і недаядалі, Затое дужа добра сябравалі. Ды вось аднойчы, Калі на вуліцы трашчаў мароз, Забег да іх на двор Барбос: — Дзе я служу, дык на той склад Вартаўнік патрэбен акурат. Дык, можа б, пажадаў туды Трэзор? — Не, лепш я гэты павартую двор. А на пасаду тую Я Лыску вам рэкамендую. І новую пасаду Наш Лыска атрымаў ля склада. А тут яшчэ прыспела радасць — Зноў па пратэкцыі таго ж Трэзора — Стаў Лыска вартаваць кантору. І рос наш Лыска так, Што неўзабаве нат Уладкаваўся ён на мясакамбінат. Там не жыццё было, а рай? Якую хочаш ежу выбірай. Зажыў там Лыска І забыў свой двор, Дзе жыў яго старэйшы друг Трэзор. А той, як давялося туга, Успомніў і наведаў Лыску-друга, Каб той яму Чым-небудзь дапамог, А Лыска — ведама, зазнаўся — З Трэзорам нат не павітаўся І не пусціў Трэзора на парог. Вы ад мяне Мараль пачуць хацелі? Шукайце між людзей да байкі паралелі.
КАРОВА НА ПРЫЁМЕ Іван Пятровіч — Старшыня калгаса — Засеў за стол ранюткім часам, Каб зводку у раён падрыхтаваць Па мясу і па малаку, вядома. Ён працаваў да стомы, А лічбы аніяк падтасаваць не мог. Як ні круці — адны прарэхі. А тут, як кажуць, не да смеху: Калі паказчыкі ніжэйшыя, чым летась, То не пахваліць аніхто за гэта. Гарыць, як кажуць, план. — Дзе выйсце? — 3асмуціўся старшыня Іван.— Спаслацца на надвор'е, на умовы, Якія выручалі, і не раз? І ў гэты час якраз У кабінет да старшыні зайшла Карова, Замыкала яшчэ з парога, Наставіўшы на старшыню, як пікі, рогі. — Дык вось дзе акапаўся ты, мой мілы? Дзе той сянаж, дзе сілас, Які нам летам Ты абяцаў бесперастанку? Абрыдлі нам твае ўжо абяцанкі! Адказвай! Нацешыліся — годзе! Ці варта тут даводзіць, Што языком паабяцаць Той старшыня заўжды гатовы, Ды толькі малако на языку — ў каровы.
Комментарии:
Популярные книги

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Сильнейший ученик. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 1

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Авиатор: назад в СССР 10

Дорин Михаил
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4