Соль і перац
Шрифт:
СПОВЕДЗЬ ПАДХАЛІМА
«Падхалім ды падхалім...» — Шэпчуцца за вочы... У маёй бы скуры ім Пабываць аднойчы. Паспыталі б «каравай», А калі б прыпекла, Зразумелі б, што не рай У мяне, а пекла. Што не рай — не гавары, Можа быць прамакашка: Падхалімам быць, сябры, Цяжка, вельмі цяжка. Тут асобны трэба нюх, Каб не быць на мелі: Устаў начальнік сёння з дзвюх, А ці толькі з левай? І асобны мець сакрэт На любое выйсце — Як зайсці у кабінет І назад як выйсці? Трэба ведаць мне, між тым (Каб не змог надзьмуцца), Як сагнуцца перад ім І як разагнуцца. Толькі гэта іншы раз Мне вылазіць бокам... Запытаць хачу я ў вас: Хіба ж гэта лёгка? «БЮРО ДАВЕДАК» Ёсць у мяне сусед-дзівак, Ён вып'е і як след закусіць. Затым — на гэта ён мастак — Любую павядзе з дыскусій. У курсе ўсіх зямных
РАЗМОВА
— 3дароў, Кузьміч! — Здарова, брат! — Скажы, ты слухаў мой даклад? І як жа слухаў? 3 захапленнем? — Прыйшоў я крыху са спазненнем, Аднак даслухаў. Толькі ноччу Ніяк не мог заплюшчыць вочы. — Даклад усхваляваў цябе? Я рады... — Не, выспаўся у час даклада. МАРГАЛКА
Клім Іванавіч Маргалка Узначаліў гаспадарку. І ўсе справы з таго часу Закульгалі у калгасе. Пра любыя недаробк? Гаварыў заўжды таропка. На палях гніе салома... — Тут віна мая, вядома. У хлявах жа іней белы... — Так, мы тут не даглядзелі. Клуб таксама не ўцяплілі... — Так, мы гэта упусцілі. Ад другіх зусім адсталі... — Тут, як кажуць, прамаргалі. Гаспадарка ж, як снег, тае. Старшыня адно — маргае. Ды кіруе гаспадаркай Дзе-нідзе такі Маргалка. Каб там справы йшлі да ладу, Старшыню б змагнуць з пасады. ПАСЛЯ ЛЕКЦЫІ
«Гарэлка, п'янства — сацыяльны біч! Мірыцца з гэтым нам ужо даволі!» — 3 натхненнем гаварыў Іван Фаміч Пра шкоднасць тых напіткаў з алкаголем. «Пакончым з п'янствам!» — пад канец сказаў. 3 трыбуны злез, накіраваўся ў залу. Яго сябры віншуюць, акружылі: «Цудоўна прачытаў, Іван Фаміч! Па выпадку такому б — магарыч!» І што ж вы думалі — пайшлі і «замачылі». ЗАХВАРЭЛА АГРЫПІНА Без ніякае прычыны 3ахварэла Агрыпіна. Людзі ўсе ідуць у поле, А ў яе дзесь штосьці коле, Як заколе, як падверне — Абарвалася, напэўна, Штось ўсярэдзіне ў жанчыны. — Ой, маю як крышыць спіну, Ой, як ломіць паясніцу... — Дык паехала ў бальніцу б Ці схадзіла б у аптэку — Там табе прыпішуць лекі, Што рабіць, параяць, можа. — Ой, нішто не дапаможа Мне з хваробаю ліхою — Нарадзілася такою. Як не гэтае, дык тое. Што паробіш ты з бядою. Агрыпіна так заўсёды Енчыць-плача пры народзе. Калі ж пойдуць людзі ў поле, Дык тады не чуе болю. На сваім на агародзе Да дзесятага мо поту Напрацуецца ў ахвоту, А затым — зноў ледзьве ходзіць. Вы б пабачылі на рынку Калі-небудзь Агрыпінку: Зноўку там не чуе болю — Выступае ў іншай ролі. Выбар у яе багаты: Ранняю вясной — салата, Кветкі першыя на рынак Носіць шчодра Агрыпіна. Першы ўкроп, цыбулі строчкі, Памідоры, агурочкі,— Усё прадаваць яна тут зможа. А цана — дык крый нас божа? Лепш не знаць яе ніколі. Агрыпіна на прыволлі Гандаль развяла шырокі, А на працы — дык марока. Людзі ўсе ідуць у поле, А ў яе дзесь штосьці коле, Захварэла зноў, нябога, Не паможа тут нічога — Ні бальніцы, ні аптэкі. Трэба іншыя ёй лекі. ВЯРОВАЧКА ЎЕЦЦА
Ён будзе клясціся: ніколі, ні разу... Што база не крама,— напомніць дарэчы. А сам тую базу усюды аблазіў, Цягае дамоў дэфіцытныя рэчы. Глядзяць на такога, Здзіўляюцца людзі: Шанцуе ж: глядзіце, Ён крадзе — не судзяць. Калгас для яго, нібы тая прынада, Мо пяць разваліў ужо іх да асновы. Змясціць у адным не паспеюць з пасады, Глядзіш — ён калгас узначальвае новы. Глядзяць на такога, Здзіўляюцца людзі; Шанцуе ж — Разваліць калгас — і не судзяць. «Развод... Разлюбіў... Не магу...» — ён ляпеча. І што яму жонка, і што яму дзеці. А ён жа жыццё чалавеку скалечыў, І можа яшчэ не адно пакалечыць. Глядзяць на такога, Здзіўляюцца людзі; Шанцуе ж такому — Не садзяць, не судзяць. «У Брацк — калі ласка! На ўсход — не адмоўлю!» — Ён месяц — на ГЭСе, другі — каля домны. Лятае з адном на другую будоўлю. Каб толькі пабольш праязных ! пад'ёмных. Глядзяць на такога, Здзіўляюцца людзі; Шанцуе ж — Транжырыць усё — і не судзяць. Цудоўны наш час пралятае ракетай. Узводзім мы дом камунізма над светам, Будуем, ствараем, шукаем... А гэта... А гэта мінуўшчыны племя адпетае. Глядзяць на такіх вось, Здзіўлядюцца людзі... Вяровачка ўецца — Канец усё ж будзе! СПОВЕДЗЬ РЫБАКА
Яно як завярэдзіць — І рад ты ці не рад,— А дома ўжо не ўседз?ш, Не ўтрымаюць нат Ні жонка і ні цешча, І нават сваякі... На золку сабярэшся, Шыбуеш да ракі, Каб захапіць куточак, Плацдарм, як на вайне, Дзе рыбы той, браточкі, Нібыта ў чыгуне. Не рэчка — проста міска, Бяры і пі нагбом, А хочаш — чэрпай лыжкай, Бы дома за сталом. Такое й не прысніцца, Тут можна паглязець... Вось толькі б не спазніцца, А першаму паспець. Уяўляю сам, як буду Над рэчкаю сядзець. У руках трымаю вуду, Хаця б не праглядзець... Нарэшце! Мітусіцца На хвалях паплавок. А мне ўжо не сядзіцца, Не церпіцца, браток. Чакай... Чакай... Нырае! А раптам як сарве? Імгненне! Вось такая! — Трапеча на траве. А навакол — прыгожа! А час той — не суняць! І клёў такі! — што нельга І словам перадаць. ...Сяджу, вось гэтак мару... Я б паляцеў, дальбог. Ды жонка, нібы хмара, Як толькі на парог, Мае яна намеры Кляне і сяк і так. Патрапіў, нібы ў нерат На досвітку шчупак. Сядзі і ўнукаў гушкай — Вось лёс мой, рыбака. А недзе — пахне юшкай І плешчацца рака... ПАДАРУНКІ ДА 8 САКАВІКА
Ажыўлення ўсюды рух — Клопатаў багата. Роўна па календару Завітала на парог К нам належным чынам. Разгубіліся і з ног Збіліся мужчыны. Дзе прыскокам, дзе бягом У святочным тлуме Абмінаць гастраном, Атакуюць ГУМы. І такія ўсе наўздзіў, Ну, як дзеці, прама. З сівізною, вунь, камдзіў У чарзе таксама. Вунь пісьменнік. На Парнас Так не лез бы, пэўна, — Ля прылаўка ж тут якраз Выглядае пеўнем. Не адбіцца ад пралаз, Не знайсці ратунак: Падавай ім экстра-клас, Экстра-падарункі! І выстойваюць падчас У чарзе гадзіны. ...І ўсё гэта дзеля вас, Дзеля вас, жынчыны!
Поделиться:
Популярные книги
Ваше Сиятельство 3
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сиротка 4
4. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Последний попаданец 5
5. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Шипучка для Сухого
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Убийца
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Камень. Книга вторая
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Лапочки-дочки из прошлого. Исцели мое сердце
2. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00