Кнігу «Соль і перац» склалі новыя байкі, гумарэскі і мініяцюры. Уладзімір Правасуд выкрывае бюракратаў, падхалімаў, гультаёў, якія пакуль не перавяліся і перашкаджаюць нашаму руху наперад. Творам маладога паэта ўласцівы пільнасць назіранняў і трапнасць гумарыстычных дэталяў.
АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВЫУ лесе пад вялізным пнём У Барсука быў дом.Там жыў ён са сваёю Барсучыхай Лагодна, ціха.Барсук хадзіў заўжды на паляванне, Вяртаўся са здабычаю штодня.Былі і любасць там, і мілаванне.Жыла, як кажуць, дружная сям'я.І хоць нічым Барсук не вызначаўся,Каля яго шумок узняўся:— Узорны сем'янін! І працаўнік выдатны!І на ўсе лапкі майстар здатны!Ніхто да Барсука ў лесе не дарос!Той шум і шырыўся, і рос.І вось дайшоў ён і да льва, нарэшце, Магчыма, іншы на ільвіным месцы І ўвагі б не звярнуў. Ды толькі Леў На гэта погляд асабісты меў.— Так, так,— зазначыў цар
звяроў,— выдатны вопыт.Бяру я на сябе галоўны клопат:Так на ўвесь лес раззвонім пра яго мы —Каб быў адразу ўсім вядомы...Ну, словам, закруцілася машына.Пайшла ў тым лесе пісаніна.Леў размаўляў са зверам кожным асабіста.Падпісваліся ўсе чыста,Што, як Барсук, заўсёды З сям'ёю будуць жыць у згодзе:Дамоў у час прыходзіць,Штодня хадзіць на паляванне,Да рэшты ўсю здабычу жонцы аддавацьІ ёй ва ўсім дапамагаць,І берагчы сваё каханне... Прызнацца, Абавязацельствы так пішуцца часамі:На працу — не спазняцца!Штомесяца — выконваць план бяромся самі!Заказчыка — ніколі не падводзіць!Заўжды актыўна выступаць на сходзе!А ўсім вядома без падказкі —То ж кожнага прамыя абавязкі!ДАВЕДКАЛеў напісаў загад,Што зверанятПры родах могуць не прымацьЯноты-фельчары ды лісы-акушэркі,Але абавязкова мусяць выдавацьІм адпаведныя паперкі,А без даведак тых нікога не рэгістраваць,Каб не паблытаць стан звяроў, іх званні.(На што было асобнае ўказаннеНакіравана ў зверазагс.) Дарэчы,Прыйшла вясна, і разліліся рэчкі.І ў гэты час, нібы на ліха,Абрадзілася Бабрыха. І ёй у тым ніхто не дапамог,Бо да Бабрыхі праз ваду дабрацца аніяк не змог.Калі ж вада у берагі вярнулася назад,Бабёр з Бабрыхаю прыйшлі у зверазагс.Лісліва іх сустрэў Барсук:— Ды хто ж у вас — унучка ці унук?— Сынок! — Бабёр з Бабрыхай адказалі,— Таму і завіталі,Барсуча, у тваю мы установу,Каб нам малога зарэгістраваць.— Гатоў паслугу вам я аказаць,Ды толькі атрымаў загад я новы,Што трэба мець належную паперкуАд Ліскі-акушэркі,Што нарадзілася ў вас Бабранё.— Барсуча, ды пратры свае ты зёлкі. Глядзі, ды вось жа тут яно,—Ўзмаліліся Бабёр з Бабрыхай.— Ды бачу сам, бо маю зрок нядрэнны. Але ж даведка мне патрэбна.— Даведка? На якое ліха...Ды ты, нібы той бюракрат.— Не гаварыце так! Я быў бы вельмі радПрыемнае зрабіць. Магу вось пабажыцца. Ды толькі б мне даведку ад Лісіцы.Бабёр з Бабрыхаю тут да Лісы, а тая Хвастом віляе,Але наважыла ўсё ж на сваім стаяць:— Я паважаю вас, Бабры, заўсёды,Але ж я не прымала роды,Таму даведку не магу вам даць. Ідзіце, мо Барсук і так зарэгіструе.Бабры да Барсука шыбуюць.Адтуль — зноў да Лісы.Няхай паходзяць,Ім гэта не пашкодзіць.Вось часам бюракрат, калі заварыць кашу, Дык гора сербанеш тады парадкам —Бо ўсюды наўтыкае ён рагатак:Хто ёсць ты сам?Які узрост і званне?І мноства разнастайнейшых пытанняў.Каб адказаць на іх, жыцця бывае малавата,Забудзеш, ходзячы, і пра сям'ю, пра хату.КРЫТЫЧНЫ ХОДЎ газеце «Быт жывёлы» КоньНадрукаваў аднойчы фельетон.У ім штукарствы апісаў Казла на ферме,Які займаў пасаду фуражыра.Гаворачы па праўдзе, шчыра,Удала вельмі І ўсё праўдзіва так,Што сказ ні прачытай — дык факт.Казёл на гэта не, не абураўся,А нават у тым-сім і сам прызнаўся. Маўляў, мне на карысць Вось крытыка такая —Памылкі выпраўляць яна дапамагае.А у каго памылак не бывае?Ён на пасадзе утрымаўся.А Конь?Расплачвацца пачаў за фельетон.Казёл яму не дараваў:Ва ўсе інстанцыі заявы напісаў.А ў іх чарніў Каня і так, і сяк,Што той не працаўнік — лайдакДы сквапны да чужога вельмі:Так і глядзіць,Каб што сцягнуць дзе з фермы.Каня сваёй ён мераў меркай(Калі ж заява ёсць —Дык будзе і праверка). І вось праверка не адна — мо дваццаць:Спрабуюць у паклёпе разабрацца.І, ведама,Нічога не знаходзяць.А Конь ад тых праверак ледзьве ходзіць —Яны звялі яго дазвання.Не вытрымаў тут КоньІ звольніўся «па ўласнаму жаданню».Жывая крытыка,Агонь сатыры ў насЗаўсёды на ўзбраенні!Але бываюць іншы разЯшчэ здарэнні,Калі, і не маргнуўшы вокам,На крытыку адказваюць паклёпам.ХІТРАЯ ЖУЧКАУ нейкага Хамы ці МікалаяЖучачка была малая,Ды хітрае такой пароды:Як побач гаспадар, дык зродуІ да двараНікога не падпусціць —Асцерагайцеся, бо ўкусіць!Стараннасці яе тады мяжы няма — Маўляў, тут хлеб свой ем я нездарма.Калі ж няма гаспадара,Дык можна выцягнуць усё з таго двара,Бо Жучкі нібы і няма, здаецца:Не гаўкне і не абзавецца.Ды Жучка што!А вось работнік іншы,Калі начальства тут — такі ўжо ўвішны!Калі ж начальства побач не сядзіць — Ён на рабоце спіць.БАБРЫНАЯ СПРАВАДля ўтульнасці і для парадкуБабру ўцяпліць Спатрэбілася хатку,Бо дыхала асенняй слотай неба. Знайшоў і дрэва ён, якое трэба.Але каб дрэва тое спілаваць,Дазвол патрэбна ад Мядзведзя Атрымаць.(Мядзведзь загадваўЛесанарыхтоўчым трэстам.)— Так, так,—Мядзведзь сказаў,— урэшце,Не супраць я,Ды толькі вось на месцы Патрэбна дрэва тое нам агледзець...І па загадуУсё таго ж Мядзведзя За справу Крот узяўся.Дзён некалькі пад дрэвам ён капаўся, Усё агледзеў ён, не прапусціў нічога.Прыйшоў да заключэння ён такога:— Няхай Бабёр спілуе дрэва тое,Бо ўсё карэнне у яго сухое.— Яно, магчыма, так,—Мядзведзь зазначыў,—Ды трэба ўсё ж пабачыць,Які у дрэва ствол, якая крона,Каб нам ні ў чым не прагадаць.Ствол дрэва будзе Дзяцел аглядаць,А крону хай абследуе Варона...Пакуль камісія птушыная пацела, Дык дрэва тое спарахнела.ВУЗЕЛВядро з Вяроўкаю пасябравалі:Нібы галубка з голубам, паціху буркавалі.Ім падпяваў музыка-калаўрот.Жылі Вядро з ВяроўкайБез турбот і без прыгод.Але парушана была аднойчы згода.Вядро заўважыла:— Пабыць хачу свабоднымЯ хоць раз,Бо звязаны з табою мы ўвесь час,А гэта не дае мне ходу.Сказала так і зачапілася за выступ зруба. Вяроўка кліча: — Чуеш, не дурэй,Хадзі сюды хутчэй!Ці ж я табе не люба?Мы ж так з табой дружылі,—І як пацягне! Колькі мела сілы.Вядро ж ні з месца.Вяроўка тузанула яшчэ раз І на сярэдзіне парвалася сама якраз —Вядро ў прадонне паляцела.— Ратуйце! —Толькі закрычаць паспела.Вядро, вядома, ўратавалі,Калі канцы Вяроўкі той звязалі.Цяпер жа і Вядру той вузел замінае — Чапляецца за калаўрот, ваду ўсю разлівае.Вось так і з дружбаю:Калі яна парвецца,Дык як ні звязвай — вузел застанецца.ТАНЦОРНа наваселлі у Казы пасля застолляЗайгралі музыканты кракавяк.І кожны тут і так, і сякСваё умельства паказаць стараўся.Не змог на месцы ўседзець і Вяпрук,У круг і ён прабраўся.Але,Як танцаваць не танцаваў ніколі,То і не ўмеў,А толькі грук ды грук.Вунь Козка аж замэкала ад болю —Бо капыткі ёй адтаптаў Вяпрук.Таго штурхнуў, таго зваліў зусім... Перашкаджаў ён танцаваць усім.Але ў няўмельстве не хацеў прызнацца.А каб хоць неяк апраўдацца,Пачаў ён так;— Не толькі кракавяк Танцую я, яй-богу,З дзяцінства польку,Танга, менуэт...Віною тут — няроўная падлога.(А там жа быў, як шкло, паркет.)Ёсць бракаробы, што, калі дапусцяць брак, Апраўдваюцца так:Ні ў чым я тут не вінаваты:Падвёў мяне станок пракляты.ШКАДЛІВЫ КОТКата прабралі за грашкі(Ён злізваў з малака вяршкі)І папярэдзілі сурова,Што застанецца ў хаце пры адной умове:Калі больш шкодзіць ён не будзе...Паклаў тут лапкі Кот на грудзі:— Шаноўныя мае гаспадары!Памылкі прызнаю!Грашыў, чаго таіць, вядома,Тады, як не было вас дома.Але вось з гэтай самае парыЯ ні смятаны і ні хлеба Ніколі не крану, дальбог!..Крану — пярун няхай ударыць з неба!Не праганяйце толькі за парог!..Кату паверылі. Ката пашкадавалі.Яго спачатку нат не пазнавалі:На відным месцы Пакладуць ці мяса, ці сырок —Пры людзях КотІ не зірне ў той бок. І так дзён пяць праходзіць...На шосты дзень Кот зноў нашкодзіў.І зноў гаспадары Ката прабрал!...А лепш, каб гэткіх вось Катоў Ля устаноў Не прыгравалі,А прэч іх гналі.ЛЫСКА І ТРЭЗОРЖылі у дружбе Лыска і Трэзор. І вартавалі разам двор?Дзялілі памяркоуна будку,Што у двары тулілася ў закутку.З адной нат елі міскіТрэзор і Лыска.Хоць часам і недаядалі,Затое дужа добра сябравалі.Ды вось аднойчы,Калі на вуліцы трашчаў мароз,Забег да іх на двор Барбос:— Дзе я служу, дык на той склад Вартаўнік патрэбен акурат.Дык, можа б, пажадаў туды Трэзор?— Не, лепш я гэты павартую двор.А на пасаду туюЯ Лыску вам рэкамендую. І новую пасадуНаш Лыска атрымаў ля склада.А тут яшчэ прыспела радасць — Зноў па пратэкцыі таго ж Трэзора — Стаў Лыска вартаваць кантору.І рос наш Лыска так,Што неўзабаве нат Уладкаваўся ён на мясакамбінат.Там не жыццё было, а рай?Якую хочаш ежу выбірай.Зажыў там Лыска І забыў свой двор,Дзе жыў яго старэйшы друг Трэзор.А той, як давялося туга,Успомніў і наведаў Лыску-друга,Каб той ямуЧым-небудзь дапамог,А Лыска — ведама, зазнаўся —З Трэзорам нат не павітаўся І не пусціў Трэзора на парог.Вы ад мянеМараль пачуць хацелі?Шукайце між людзей да байкі паралелі.КАРОВА НА ПРЫЁМЕІван Пятровіч —Старшыня калгаса —Засеў за стол ранюткім часам,Каб зводку у раён падрыхтаваць Па мясу і па малаку, вядома.Ён працаваў да стомы,А лічбы аніяк падтасаваць не мог.Як ні круці — адны прарэхі.А тут, як кажуць, не да смеху:Калі паказчыкі ніжэйшыя, чым летась,То не пахваліць аніхто за гэта.Гарыць, як кажуць, план.— Дзе выйсце? —3асмуціўся старшыня Іван.—Спаслацца на надвор'е, на умовы,Якія выручалі, і не раз?І ў гэты час якразУ кабінет да старшыні зайшла Карова,Замыкала яшчэ з парога,Наставіўшы на старшыню, як пікі, рогі.— Дык вось дзе акапаўся ты, мой мілы?Дзе той сянаж, дзе сілас,Які нам летамТы абяцаў бесперастанку?Абрыдлі нам твае ўжо абяцанкі!Адказвай! Нацешыліся — годзе!Ці варта тут даводзіць,Што языком паабяцаць Той старшыня заўжды гатовы,Ды толькі малако на языку — ў каровы.