Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Соль і перац

Правасуд Уладзімір Рыгоравіч

Шрифт:
ЗАВОДСКІ АНСАМБЛЬ
Скажу па-шчырасці я вам (Пацвердзіць гэта кожны): Грымеў наш завадскі ансамбль, Грымеў, як толькі можна. Ён выстаўляў нам напаказ Рэпертуар багаты. У ў клубе завадскім штораз Ён выступаў на святы. Прыхільнасць заваёўваў ён, Яго паслухаць — люба! Грымець пачаў на ўвесь раён, Радзей — у родным клубе. І ўсё званчэй, званчэй гучаў. І ўжо без астаноўкі На вобласць ён грымець пачаў, А ў родным клубе —
змоўкнуў.
А слава ўсё расла — ого! І ўжо цяпер, няйначай, Глядзім і слухаем яго Па тэлеперадачах. Глядзім, а на душы шчыміць: Адкуль такое ліха? — Наш завадскі ансамбль грыміць, А ў нашым клубе — ціха.
ЗДАРЭННЕ 3 БРЫГАДЗІРАМ
Здаўна павялася гаворка такая, Што п'янаму бог сам дарогу ўступае. Любіў брыгадзір наш такую гаворку, Калі запраўляўся «вадзіцаю» горкай. Ідзе ён — ніхто не трапляйся на вочы, Калі непрыемнасцей розных не хочаш. Аднойчы яго падвяла ўсё ж сівуха... ...Ішоў брыгадзір наш пад добраю «мухай». Ішоў, як звычайна, хістаўся... І многім Прыйшлося ўступіць брыгадзіру дарогу. І раптам — о, божа! — аж ахнулі людзі,— Раз'юшаны бык на дарозе што будзе? Магчыма, ад статку адбіўся, задзіра. І вось ён насустрач ідзе брыгадзіру. Яго усё гэта, напэўна, здзіўляла, Што наш брыгадзір, як ні ў чым не бывала, Ішоў на збліжэнне, выводзіў заўзята: «Бывайце здаровы, жывіце багата...» І бык тут спыніўся, нацэліў рагамі, Зямлю стаў капаць пад сабою нагамі... Здзівіўся і наш брыгадзір ад такога: Як гэта яму не ўступаюць дарогу? А бык — ані з месца, прырос да дарогі. Імгненне — Паддзеў брыгадзіра на рогі. І трэба сказаць вам, браткі, па сакрэту: Пайшло на карысць, брыгадзіру ўсё гэта.
ВУСЫ
(ЖАРТ)
Адрасціў мой Саша вусы, Прыгажун стаў — хоць куды! Я вусамі ганаруся. Ды праз вусы — нелады. Пасміхаюцца дзяўчаты, Як мяне сустрэнуць дзе; Ты глядзі, маўляў, вусаты Вакол пальца абвядзе. Я ўсміхаюся таксама: — Нас вадой не разальеш, Мне, прызнацца, ён з вусам! Падабаецца нат лепш. А у вёсцы — ці то ўранні, Ці то вечарам ідзеш: «Вусачыха», да спаткання... «Вусачыха», добры дзень... І таму сказаць я мушу Пры сустрэчы першай з ім: — Буду так кахаць! А вусы? Вусы, мілы, ні пры чым!
ТЭЛЕФОН
Дзе б ж пачуў што важнае Ці плётку ні падслухаў — Другому скажа усё роўна па сакрэту ён — На вуха.
КАЛЯНДАР
Адлічвае ён дні, мінулыя падзеі І з кожным днём худзее...
3 ПЕРШАГА ПОГЛЯДУ
Як глянуў, дык адразу закахаўся, Але ў адказ чуў толькі адны кпіны. Бо закахаўся — вось у чым бяда ўся — Ён не ў дзяўчыну, а ў яе машыну.
СЯБЕ ПАДВЁЎ — Ах, «Жыгулі»! — 3агадчык базы Уздыхнуў.— Набуду іх адразу!.. І стаў цягнуць — Сябе падвёў: Ні базы і і ні «Жыгулёў».
ЗДРАДЛІВЫ ЛЁС
— Тым трэба жыць, Што набяжыць,— Казаў заўжды Выносаў.— Бяры, дзе дрэнна што ляжыць, У разявак з-пад носа. І без разбору браў і нёс — Ці мала там, ці многа... Яму, нарэшце, здрадзіў лёс — Яго ўзялі самога.
ВАЯКА-ЗАБІЯКА
Малых ён пеўнікаў усіх Дзяўбаў, як мог. Напэўна, Ён быў дужэй за ўсіх за іх. Ды раптам сцішыўся, прыціх Перад сапраўдным Пеўнем.
ЯГО МЕТАД Ён кожны часопіс прагледзіць, Заўжды прагартае газеты, Што знойдзе — праз сіта працэдзіць, Затым зарыфмуе ўсё гэта. Чужыя сабраўшы усходы, Ён зноўку іх сее у друку... ... Народзіцца рыфма заўсёды, Была б толькі знойдзена думка.
ЗАКАПАЎ Пісьменнік твор свой новы напісаў. Цяпер над ім ён ночы каратае, Бо так глыбока думку закапаў, Што сам яе ніяк не адкапае.
НА ЛЕКЦЫІ
Ён так чытаў, што ў зале — ні-ні-ні: Ні шэптаў не было, ні рухаў. Нат муха не парушыць цішыні — Заснула на ляту і муха.
*** — Чаму на працы не відаць Глафіры? — Глафіра — жонка брыгадзіра. — Чаму ж на сходзе першаю Глафіра? — А як жа — яна жонка брыгадзіра.
*** Усё ты для мяне, мая каханая, Мая бясцэнная, мая жаданая, Мая ты ластаўка харошая!.. — Дай божа толькі, каб апошняя...
АБАЗНАЎСЯ — Ого, які вы клуб сабе займелі! — Дык гэта ж домік старшыні арцелі. — А там што за пакрыўлены ў вас зруб? — А то ж і ёсць наш клуб.
ПЛАНАВІК-АДВОЛЬНІК
Плануе часта ён на вока, Бо сам у справу ён не ўнік. І планы ад жыцця далёка, Як гэты самы планавік.

ЭПІТАФІІ

Падхаліму На рознай працы ў розныя гады Ён гнуў перад начальствам сваю спіну. І толькі распластаўся ён тады, Калі яго паклалі ў дамавіну.
П'яніцы Нябожчык быў і сапраўды мацак — Больш літра асушаў за... так. Яму б, нябогу, жыць яшчэ ды жыць, А ён, як бачыце, даўно ўжо тут ляжыць.
Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сиротка 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Сиротка 4

Последний попаданец 5

Зубов Константин
5. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 5

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Лапочки-дочки из прошлого. Исцели мое сердце

Лесневская Вероника
2. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Лапочки-дочки из прошлого. Исцели мое сердце