Чтение онлайн

на главную

Жанры

Соль і перац

Правасуд Уладзімір Рыгоравіч

Шрифт:
РАДАСЦЬ Радасць завітала ў маю хату, Мая радасць плача. Мне ж здаецца, Што я самы чалавек багаты, Шчаслівейшы ад усіх на свеце. Проста пад сабою ног не чую, Усё бягом, і не магу іначай. І мяне сустрэчныя віншуюць 3 радасцю, Што у маёй хаце плача. З раніцы, ад самага ад золку Слухаю розныя парады. Нават дзеці нашага пасёлка Ведаюць, якая ў мяне радасць. Маю хату радасць асвятліла Уцехаю жаданаю, адзінай: Мне сягоння жонка нарадзіла Сына!
ЦЕШЧА ВІНАВАТА 3 даўніх часін, 3 даўніх паданняў На языку, Як апраўданне, Фраза крылатая: — Цешча вінаватая. 3 раніцы ходзіць Ходарам хата: Жонка ці цешча? — Хто
ж вінавать?
Хто верхаводзіць дома? — Цешча, вядома.
Сварка ў сямі, Сварка адносная: 3 жонкаю муж Высвятляюць адносіны — Рэўнасць заела праклятая. Цешча і тут вінаватая. Можа быць горшае... Хто ж рушыць згоду, Каб іх давесці Аж да разводу, Хто ж іх каханне 3нішчае да рэшты? — Вядома, цешча! Так вось гавораць Нярэдка у злосці, Але ж да цешчы Едуць у госці. Не абмінаюць Яе стараною. Хто ж вінаваты? Цешча віною. Хто ж вінаваты, Што ўнучкі і ўнукі Просяцца цешчы Заўсёды на рукі, 3 ёю звычайна Жывуць немаўляты? Цешча і тут вінавата. Хто ж вінаваты У гэткай нагодзе, Што з жонкай і сёння Жыву я у згодзе? Мушу прызнацца, урэшце, — Ведама, цешча.
УСЁ ЦЯЧЭ, УСЁ МЯНЯЕЦЦА Сказаў, сцвярджаюць, Геракліт, Што ўсё цячэ і ўсё мяняецц. Той афарызм, як маналіт, Усім на дзіва не сціраецца. У гэтым месяцы яшчэ Здалі на «добра» дом, як маецца, А сёння ў доме дах цячэ І ўвачавідкі ўсё мяняецца. Няспраўны кран — цурчыць вада, Сантэхнік недзе прабаўляецца. Для жыхароў жа зноў бяда: Усё ад сырасці мяняецца. У прадаўшчыцы недаліў — Бакалы пенай напаўняюцца. 3 той пены будуць «Жыгулі» — Усё цячэ, усё мяняецца. Штангіст браць чарачкі мастак — Да чорцікаў ён напіваецца. Раней быў чалавек-мацак, А час бяжыць — і ўсё мяняецца. Я, можа, фарбы тут згусціў, Бо недахопы выпраўляюцца. Што ж, можна гэта дапусціць, Бо ўсё цячэ, усё мяняецца.
СОЛЬ І ПЕРАЦ Праз вякі і праз гады Кажуць гэтак людзі: — У пашане соль заўжды Есць, была і будзе. Без яе — хоць падай-стой, Дрэнь, як кажуць, справа, Без яе — трава травой Нам любая страва. Соль — няйначай — гэта цуд. Я скажу тут болей: Каб спазнаць каго, дык пуд Трэба з'есці солі. Як ні глянь ты на яе, Соль — ва ўсім аснова. Нават слова без яе — Не такое слова. Калі трэба дзе «падліць», Крышачку «працерці» — Трэба слова падсаліць Ды яшчэ й падперчыць. Калі ў чымсьці не лады, Схібіць хто, саб'ецца, Лекі выдадуць тады — Падсыпаюць перцу. Каб нам жыць і не тужыць, 3 суму не памерці; Дзе патрэбна — падсаліць, Ну, а дзе — падперчыць.
СПРЭЧКА 3 ЛЕКТАРАМ Чытаў у клубе добра лекар Пра неба, пра зямную шыр, Даводзіў нам і так, і гэтак; Няма і бога, і душы. І тут падняўся дзед харобра І гэтак гутарку пачаў: — Пра бога гаварылі добра, Я на яго даўно начхаў. Пацвердзіць кожны можа гэта: Яго я выгнаў за парог. А вось наконт таго прадмета! Ты тут перахапіў, дальбог. Хоць і не дужы я ў асвеце, А ўсё ж, браток, як ні кажы, А быць, а жыць на белым свеце Як чалавеку без душы? 3 агульных правілаў бывае І выключэнне іншы раз. Ды толькі век не выстаўляе Ніхто бяздушнасць, напаказ. Сядзіць, напрыклад, ва ўстанове Чыноўнік, а не чалавек. На словах — ён на ўсё гатовы, На справе — не скранецца век І з месца, каб дапамагчы дзе, Каб нешта нейкае рашыць... Да вас з душой такі не прыйдзе, Бо сам не мае той душы. Альбо яшчэ. Набыў абутак, Напрыклад, я ці хто другі. Не пранасіў і двое сутак, А ўжо скідай яго з нагі. І зноўку паўстае пытанне: Мо скажаце, што працаваў 3 душой, як кажуць, і стараннем Той майстар абутковых спраў? Ды не! Ва ўсім — малым, вялікім Гарыць і свеціцца спярша, Як сонца ў кропельках шматліках, І чалавечая душа. Чужою хто бядою ўзрушан, На дапамогу хто прыйшоў, Не кажам пра такіх: бяздушных, Гаворым: чалавек з душой. Не ведаў хто заўжды спакою, Гарэў, нідзе не адставаў,— Ён жыў і працаваў з душою, Душу ён справе аддаваў. Дык як жа зразумець вас, лектар? У нас гавораць з веку ў век: Калі хто без душы, дык гэта, Прабачце, ўжо не чалавек.
КІМ ЛЕПЕЙ СТАЦЬ Бывае: падумаеш гэтак употай, Якую б — ды з выгадай — выбраць работу. Пасаду б такую — прыбыткаў каб мора... Мо лепей бы стаць мне кінарэжысёрам? Бо дзе ні паглядзіш — тактоўна і чыста Звялі рэжысёры амаль сцэнарыстаў, Пазбавілі іх самастойнае працы, Няцяжка, вядома, нам тут здагадацца, Як гэта бывае. Задумы і мары Уклаў сцэнарыст у свой новы сцэнарый. Пасля той сцэнарый, хоць, праўда, не скора, Нарэшце, трапляе да рэжысёра. А ў рэжысёра свае думы-мары — Ён так перакроіць той новы сцэнарый, Што хоць на сааўтарства ты не ахвочы, А стаў яго прозвішча, хочаш — не хочаш. І проста і гладка — сумесная праца... А можа ў тэатр лепш за ўсё ўладкавацца? Там, кажуць, жывецца таксама не горай... Ну, гэтым... Ну, як іх? Ну, рэжысёрам... Яны, як казалі, таксама шчыруюць І аўтара добра такі марынуюць, Быў толькі б фуганак ці нейкі там гэблік, Калі тым сааўтарствам сам не пагрэбваў. Дык чым не жыццё тут? Чаго засмучацца? А можа б у крытыкі лепей падацца? Праглядвай, чытай, перачытвай навінкі. Хай пішуць, а ты выпраўляй іх памылкі... І гэтак у думках, бывае, лунаю, А кім лепей стаць? — І па сёння не знаю.
ВЯСНУШКІ Грыміць на рэках крыгаход. Злізала сонца покрыў снежны. Вясна стаіць каля варот, Трымае у руках падснежнік. Вароты — насцеж! Добры дзень! Заходзь! Будзь госцяю жаданай! І па зямлі Вясна ідзе І прыбірае ўсё старанна: Абрусам засцілае луг, Сады ўбірае дбайна ў квецень... Як гаспадыня, без патуг Запрэгла і вясновы вецер. Такі ў яе заўсёды лёс — Усё перайначваць безупынку. І дзіва-дзіўнае з дзівос — На тварах у дзяўчат крапінкі. Не празявайце гэты дзень, Чаргу займайце, рагатушк?! І без чаргі, і па чарзе Вясна раздорвае вяснушкі.
НАША ЗАСТОЛЛЕ
Кухары мы, кулінары, Аб адным мы толькі марым, Аб адным мы дбаем толькі, Каб хапала ўсяго з гакам, Каб стол гнуўся ад прысмакаў, Каб і выбар быў па густу. Вось вам свежая капуста, Вось салацік толькі з градкі, Ешце, ешце, калі ласка? Вось вяндлінка, вось каўбаска Толькі, толькі што з патэльні. Ешце шніцель! Смачны вельмі. Вось катлеты адбіўныя, Языкі вось заліўныя. Мы гасцям заўсёды рады. Свежы карп пад марынадам Пададзім на стол, як казку. Ешце, ешце, калі ласка! А як трэба што да чаю — І да чаю мы ўсё маем. Вось ляжыць, бы кветка, торт — Сам ён просіцца у рот. Шчыра запрашаем вас: — У любы заходзьце час!
ЦЫРКАЧ
Наш брыгадзір Антось — цыркач, Не скажаш тут іначай, І хоць спявай ты або плач — Яго не перайначыш. Ён дзень у дзень, як калаўрот, Снуе без дай патрэбы. А справы усе — наадварот, Ідуць не так, як трэба. Вось, скажам, вывезлі мы гной... Ну, на палі, вядома. Не зааралі ў час — і ён Не гной ужо — салома. Затое сёлетняй зімой (Далася яна ў знакі) 3 саломы атрымаўся гной За ніпанюх табакі. Альбо: на ферме — гразь, вада. Кароў чуваць рыканне, А у паілках — зноў бяда! — Вады няма і звання. І так усюды і ва ўсім. І кажуць людзі жартам: — Тут не брыгада — нейкі цырк, Які глядзець не варта. Як нам такое назіраць? Як даць Антосю рады? Яму б у цырку выступаць — Не кіраваць брыгадай!
ГОРА-ЭКСПЕДЫТАР
Экспедытар не па ўласнай волі Ветрагонаў Станіслаў не раз Гаварыў у роспачы; «Даволі Марна траціць дарагі мне час!» Часта ў інстытуце чуў на лекцыях (Пажаданні там цяклі ракой): «Ваша справа — перш за ўсё селекцыя, Мяса каб было і малако». Пажаданні —што й казаць — найлепшыя, Бо наказ той — поспеху выток. Толькі крокі ў гаспадарцы першыя Павялі зусім у іншы бок. Не паспеў, як кажуць, і агледзецца, Падступіць к селекцыі на крок, Старшыня сказаў яму: «Расседжвацца У нас табе не выпадзе, браток. Той наказ забудзь на час, як водзіцца, І адсунь яго пакуль назад, Разважаць тут доўга не даводзіцца, Спешна едзь на мясакамбінат. Там прыём жывёлы штось зрываецца, Значыць, страты зноўку будуць нам. Вось і пасядзіш там, паваждаешся, Покуль уладкуеш справы там. А затым...» Затым — пайшло-паехала... Што ні дзень, ні месяц, што ні под. Справы неадкладныя з прарэхамі Закружылі, нібы калаўрот. Разважаць не будзеш, як на лекцыях, Любай справе часу не знайсці... ...Дарагая, мілая селекцыя, Як жа да цябе мне падысці?
Поделиться:
Популярные книги

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Стрелок

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Стрелок

Заход. Солнцев. Книга XII

Скабер Артемий
12. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Заход. Солнцев. Книга XII

Последняя Арена 2

Греков Сергей
2. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
Последняя Арена 2

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV

Сумеречный стрелок 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 7

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5