Чтение онлайн

на главную

Жанры

Соль і перац

Правасуд Уладзімір Рыгоравіч

Шрифт:
ЧАЙКА І ПАМОРНІК Ішоў аднойчы цеплаход ў адкрытым моры. Ляталі чайкі, чуўся іхні крык. Між іх шныраў Паморнік — Вядомы чаек рабаўнік. Ён быў у чаек на віду І не выказваў анічым сваіх намераў, Маўляў, дружыць хачу я з вам?! Можаце мне верыць!.. Ды тут астаткі ад абеду выкінулі з камбуза ў ваду. І чайкі кінуліся ў мора па здабычу. Адна, спрытнюшчая надзвычай, Схапіўшы добры мяса кус, Змяніла тут палёту курс І кінулася ўбок, што мела сілы. Паморніка тут быццам падмянілі Адразу страціў дружалюбнасць ён — Пагнаўся за той Чайкай наўздагон. (Рабаўніка прачнулася натура.) І ну атакаваць яе,— То збоку дзеўбане, То зверху наляціць віхурай, То заляціць наперад акурат, То ззаду атакуе, бы пірат. Пятляла наша Чайка сяк і так, Не выкруціцца ад Паморніка ніяк. А ён, злаўчыўшыся, прахвост, Як хопіць Чайку нашую за хвост, Што той балюча стала. І Чайка нема закрычала — Здабыча з дзюбы паляцела у мора, Якую на ляту перахапіў Паморнік, І
тут паласаваўся ёю сам.
«Народны капітал», «Зрастанне капіталу з працай», Спрабуюць з-за мяжы пераканаць. Ды нам Даводзіцца з такой хлусні хіба здзіўляцца, Ды пасмяяцца, калі мы у гуморы: Заўжды з сабою капітал прыносіў гора, Трымае ўчэпіста здабыткі капіталу спрут. На словах ён, вядома, за працоўны люд, На справе ж — дзейнічае так, як той Паморнік.
НАБОЖНЫ ВОЎК — Эх, шэры рабаўнік, стары ты стаў, стары! Хоць і бадзяешся ў бары, Ды спрыт не той, як гэта ты не ўтойвай,— Звяры сказалі неяк раз Ваўку.— Даволі награшыў ты на вяку. Пара б табе падумаць і пра тое, Як смерць сваю дастойна стрэціць, Бо ў пекла можаш трапіць на тым свеце... А там такіх, як ты, даўно чакаюць... «Напэўна, правільна яны ўсе разважаюць?— Падумаў Воўк.— Мне трэба прымірыцца І за сябе самому памаліцца, Каб не патрапіць у тым пекле на патэльню...» І хоць ён зборышчы любіў не вельмі (Бо воўчую з маленства звычку меў — Што сам упаляваў, дык тое сам і з'еў), На гэты раз парушыў звычку ён, Прыклыпаў сам у малітоўны дом. Ды вось бяда — малітвы там чытае, Дык прыкмячае, Як гэта ўжо было з ім неаднойчы: Ён богу моліцца, а думае па-воўчы: Каб дзесьці каля рэчкі Зарэзаць хоць авечку. Мілітарыст, калі яму паверыць, Ён — дабрадзей, Ён — за людзей, На справе ж — мае воўчыя намеры.
АСЁЛ АСЛОВІЧ Здарылася аднойчы так, Што захварэў на ферме Бык-важак, А статак трэба весці ў поле. Паблізу ж не было нікога болей, Адзін Асёл ля пуні аціраўся. Яму і даручылі гэту справу. Асёл узяўся за яе рухава, Абрадваны, што дачакаўся Такой увагі і пасады гэтай. Ён строем вывеў статак на палетак. Сачыў за ўсімі, Не пускаў далёка, Трымаў паблізу ўсіх, На воку. А хто не слухаўся (заўважым тут між намі), З аслінымі той знаўся капытамі. — Чаго да нас чапляешся ты ўсё, Шаноўны дзядзечка Асёл! — Заўжыць цялё і змоўкла на паўслове: — Я не Асёл табе!.. Для ўсіх — Асёл Асловіч! — Зароў тут наваспечаны важак І разышоўся так, што жахі І з той пары у статку ў адно слова Уторылі усе: — Асёл Асловічі.. — Асёл Асловіч! Мілы наш, парайце... — Асёл Асловіч, вы не наракайце... — Асёл Асловіч, нам дазвольце гэта... — Асёл Асловіч, вамі абагрэты... — Асёл Асловіч — гэта галава... А у адказ адно: — У-ва! У-ва-а! І так Асла да часу велічалі, Пакуль, наш Бык зноў статак не ўзначаліў. І знік асліны ў статку крык і гром — Асёл звычайным зноўку стаў Аслом. Замест маралі даў бы я параду: Асобу трэба паважаць, а не пасаду.
ДЫСЕРТАНТ У інстытуце аспірант Яфрэмау Займаўся дужа важнаю праблемай. Не спіць наш бедалага і не п'е, не есць — Вісіць праблема, бы на шыі гіры: Саскоў карова мае шэсць, А доіцца з іх усяго чатыры. Чаму чатыры? А калі б даілася хоць пяць,— 3 праблемай гэтай трэба разабрацца!— Дык вунь на колькі б можна ўдой падняць! Яна б давала літраў дваццаць пяць, Калі цяпер дае, напрыклад, дваццаць. Дык то ж адна карова. А калі іх сто? Была б прыбаўка літраў на пяцьсот. За дзень — пяцьсот! І ніякіх выдаткаў. Рака малочная цякла выдатна 3 чарніліцы і — проста на паперу. Фантазія ж не ведала ўжо ні мяжы, ні меры, Круцілася, бы нейкі калаўрот. Разлікі ўжо рабіліся на месяц і на год. І не на сто кароў. Яфрэмаў смела Прыбаўку падлічыў і па рэспубліцы, І па Саюзу ў цэлым. Нарэшце, ўзяў не пяць, а шэсць саскоў. Калі б усе давалі малако, Яго было б, як той вады ў рацэ. Ну, словам, хоць купайся ў малацэ. І ўсё падлічана старанна, Тэарэтычна усё абгрунтавана, Хоць сёння навуковую давай ступень. — Але ж тэорыя без практыкі ёсць спарахнелы пень,— Сябры сказалі. І неяк раз Яфрэмаў заспяшаўся у калгас, Каб даказаць такім вось малаверам, На практыцы тэорыю праверыць. Прыехаў у калгас ранюткім часам. (А старшьтня разумны быў у тым калгасе.) Ён выслухаў Яфрэмава ды кажа: — Прыбаўка дужа многа важыць. Але не будзем ставіць вам рагатак: А для навукі выдзелім вам статак. Адна умова: тое малако, Што з дадатковых атрымаеце саскоў, Сабе бярыце, самі спажывайце, А болей не дадзім, не наракайце. Дык згодны? — Згодзен! — адказаў Яфрэмаў. Рашаць прыняўся ён сваю праблему. Хадзіў ён ля кароў і так, і гэтак, У калгасе прасядзеў амаль што лета, Стаптаў там не адны пантоплі, А малака не атрымаў ні кроплі. Прызнацца, іншы раз Такія дысертацыі страчаюцца і ў нас. Ды з іх, як і з таго казла ўсё роўна, Ні малака, ні воўны.
ДУБ І ГРЫБ У дрэў-суседзяў на віду Рос Дуб, Развесіўшы свае шырока шаты. Камель яго — У некалькі абхватаў. Такіх Дубоў, бадай, Не знойдзеш болей — Ён волатам стаяў Над наваколлем! І познім вечарам, і ранкам Магутны Дуб лавіў маланкі. Часамі застываў у задуменнм. І аглядаў ён лес. Прыемна Было так Дубу-волату... Аднойчы Разбуджаны быў волат ноччу,— Пачуў ён галасок сярдзіты: — Па-добраму З дарогі лепш сыдзі ты! А не — дык паднатужуся ледзь-ледзь — Табе на гэтым месцы не ўсядзець! — Ты хто гакі? — Я — Мухамор! Я — цар сярод грыбоў адзіны, Расту я не па днях, А па гадзінах. Мне месца не саступіш — Дык у імгненне Я выверну цябе з карэннем! Ды Мухамор, як ні стараўся, Ні напінаўся,— Як Мухаморам быў, Так Мухаморам і застаўся — Засохнуў, спарахнеў і болей не прыўзняўся. А Дуб, як і раней, Над наваколлем узвышаўся.
СУСТРЭЧА Якіх здарэнняў не бывае ў ноч пад Новы год! Ну, узяць бы гэтае. Хоць і не ў іх натуры, А года Новага прыход Задумалі адзначыць Куры. На седала рашылі не садзіцца, як заўсёды, рана, А загаддзя падрыхтаваліся старанна — У складчыну сабралі усяго патроху: Адна прынесла бульбіну, другая дзесь знайшла гароху, А трэцяя ў дадатак Прынесла некалькі зярнятак, Каб быў дастатак за сталом. І справа стала толькі за пітвом, Якое Певень абяцаў прынесці. Даўно ўжо час за стол прысесці, Ды Певень дзесьці затрымаўся... А дзе? Калі у краму ён спяшаўся, 3 ім адбылося гэткае здарэнне: 3 суседняга двара сустрэў другога Пеўня. — Вітаю, браце, з Новым годам! Не шкодзіла б нам з гэтае нагоды... Пайшлі далей. ідуць ды размаўляюць. А тут і трэцяга, нарэшце, сустракаюць. І вось, пакуль ісці дадому, Рашылі прапусціць па чарачцы, вядома, Спачатку па одной за стрэчу, для прыліку. 3атым яшчэ... Затым пайшло скарэй... Пілі за Новы год ужо без ліку. Забыліся пра дом і пра Курэй. Я словы гэтыя належным чьнам Пад Новы год адрасаваў мужчынам
ІНДЫК І ПЕВЕНЬ На сметніку, напэўна, індык сустрэў аднойчы Пеўня Ды кажа так яму; — Сусед, Мы раіліся тут усе, А зразумець цябе ніяк не можам: Чаму ты ноччу нас трывожыш? Усім яшчэ так хочацца паспаць, А ты, бы нейкі недарэка, На золку пачынаеш вэрхал узнімаць, На ўсё ваколле кукарэкаць. Ні нам і ні сабе ты не даеш спакою. — Э, Людзі мой сусед, з табою Я пагадзіцца не магу ніяк,— Спакойна адказаў наш Певень гак.— Калі б не я, дык ноч была б бясконцай, Ніколі не настаў бы дзень. Я ж расганяю ночы цень, Не проста кукарэкаю — я клічу сонца! Вось так і іншы пустазвон Пераканаць, спрабуе, што, калі б не ён, Даўным-даўно усё прапала б, І нават сонца не ўставала.
ЛІСА І МОДА Вядома, што Лсіцы любяць моду. А гэтая — звышмодніцай была (Такая удалася ўжо ад роду). Пражыць і дня Лісічка не магла, Каб дзе чаго не начапляць, Каб на сябе чаго не начапляць. І днём, і ноччу модамі без толку Была занятая лісіная галоўка. «Фу, рыжыя! — 3 пагардаю сястрычкам Казала модніца-лісіцы.— Ад суму з вамі я памру тут...» І вапнай выбеліла футра. І да чаго пасля дайшла, дурніца! — Надумала з хвастом, нарэшце, Разлучыцца: Маўляў, хвастатыя цяпер не ў модзе. І вось аднойчы ў карагодзе Схапіла — раз! — Адсекла хвост дашчэнту! І стала моднаю на ўсе На сто працэнтаў. За што і паплацілася аднойчы Сабакам трапіла на вочы. І тыя, як вядома, не зявалі — Лісу пагналі. З хвілінай кожнаю Больш страху наганяюць, Вось-вось, здаецца, даганяюць. Каб хвост — Ліса б управа ім вільнула, Сама ж — налева павярнула — І ўспамінай, як звалі. А так сабакі модніцу дагналі... Калі разважыць аб усім цвяроза, Дык трэба мець і ў модзе розум.
ПЕВЕНЬ І АНКЕТА Аднойчы Певень запаўняў анкету Пры ўладкаванні на работу (Патрэбна дзеля формы гэта). Размашыста і са стараннем Ён напісаў і прозвішча сваё, І ўзрост, І званне. На кожны пункт даваў адказы. І раптам разгубіўся нейк адразу, Замітусіўся без патрэбы. Наліўся чырванню ягоны грэбень. Пачырванела і пад падбародкам. І адступаць хоць быў ён неахвочы, А тут пакінуў кабінет таропка, Не глянуўшы нікому прама ў вочы. «Хай спрахне назусім, праклятая анкета!» — Ішоў і абураўся Певень гэтак,— Нібы бяльмо, вось гэты пункт пракляты: Ці халасцяк я, ці жанаты. Які ж я халасцяк? Чубатак Нямала на вяку сваім я перасватаў?. А ў іх жа, пэўна, ёсць і кураняты. Ды напішы вось так,— задумаўся, падняў угору вейкі: — Дык застанешся і без гонару, І без капейкі!.. Не, дудкі!» І пайшоў, задраўшы грэбень, Шукаць сабе другое месца Певень.
КАМАР-ЗВАНАР Руплівая Пчала ад рання Над кветкамі кружыла на паляне, 3біраючы па кропельцы нектар, Паблізу з ёй кружыўся і Камар. І, згледзеўшы Пчалу, рашыў, што на паляне Ён ад яе ніколі не адстане. «Перазваню!» — ён з думкаю такою Лятаў за ёю. Кружыў, звінеў Камар той без развагі. Пчала ж на гэта не звяртала ўвагі, Яна над кветкамі кружыла Ды ў вулей мёд насіла. Камар таксама ўслед за ёй насіўся, А вечарам сказаў: «Як я змарыўся». Вядома, тут не Камара Я меў на ўвазе. Але каго? Хай сам чытач разважыць.
Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сиротка 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Сиротка 4

Последний попаданец 5

Зубов Константин
5. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 5

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Лапочки-дочки из прошлого. Исцели мое сердце

Лесневская Вероника
2. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Лапочки-дочки из прошлого. Исцели мое сердце