Чтение онлайн

на главную

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

"Кропка, кропка, кропка, працяжнiк..." - адстукваў тэлеграф. Лукiч падзялiў калоду на тры роўныя кучкi. Часам карты склейвалiся, i тады ён слiнiў пальцы. Потым паклаў перад сабой усе тры кучкi.

– Гэта, пэўна, жонка начальнiка станцыi, - растлумачыў ён.
– Калi яна едзе на тыдзень, дык пасылае яму тэлеграмы кожны дзень у самы нязручны час. Позна ўвечары цi на свiтанку. Поўныя цялячых пяшчот. Часам нават у вершах: "Шчаслiвы будзь у разлуцы, галубок, твая галубка шле табе любоў". Цi: "Твая палова заўсягды з табой. Не забывай мяне, каханы мой".

– Навошта гэта ёй?

спытаў Нiнiч.

– Баiцца, што ён ляжыць у ложку з якой-небудзь служанкай. Думае, што ён пачне каяцца, калi атрымае ад яе тэлеграму ў самы нязручны момант.

Прыёмшчык захiхiкаў.

– Вядома, самае смешнае, што ён нават i не глядзiць на служанак. У яго зусiм iншыя схiльнасцi - трэба было б ёй ведаць гэта.

– Вашы стаўкi, панове, - сказаў Лукiч. Ён пiльна сачыў за iмi, калi яны клалi медныя манеты на дзве з трох кучак. Потым пачаў здаваць карты, беручы iх з кожнай кучкi па чарзе. У трэцяй, на якую не паклалi грошай, аказаўся званковы валет. Лукiч перастаў здаваць карты i паклаў манеты сабе ў кiшэню.

– Выйграе банк, - аб'явiў ён i перадаў карты Нiнiчу.

Гэта была зусiм простая гульня.

Прыёмшчык патушыў акурак i, пакуль Нiнiч тасаваў карты, запалiў другую цыгарэту.

– З экспрэса ёсць якiя навiны?

– У Белградзе ўсё цiха, - сказаў Лукiч.

– А тэлефон працуе?

– А вось з iм справы дрэнь.
– Тэлеграф перастаў гудзець. I Лукiч уздыхнуў з палёгкай.
– Ну, вось i гэты нарэшце супакоiўся.

Салдат раптам перастаў тасаваць карты i няўпэўнена вымавiў:

– Добра, што мяне не было ў Белградзе.

– Змаганне, хлопча мой, - весела сказаў прыёмшчык.

– Яно дык, можа, i так, але ўсё-такi гэта нашы людзi, праўда?
– нясмела запярэчыў Нiнiч.
– Iншая справа, калi б гэта былi балгары.

– Цi ты заб'еш, цi цябе заб'юць, - сказаў прыёмшчык.
– Ну, што марудзiш - здавай, хлопча мой.

Нiнiч пачаў здаваць. Некалькi разоў ён збiваўся з лiку: пэўна, задумаўся.

– Да таго ж, мы зусiм не ведаем, чаго яны хацелi? Чаго дамагалiся?

– Яны ж чырвоныя, - умяшаўся Лукiч.
– Беднякi. Вашы стаўкi, панове, машынальна дадаў ён.

Лукiч паклаў усе выйграныя iм медзякi на тую самую кучку, што i прыёмшчык. Ён пераглянуўся з iм i падмiргнуў яму - той павялiчыў стаўку. Нiнiч быў надта засяроджаны на сваiх няўклюдных думках i не заўважыў, як у час здачы было вiдаць, у якую кучку трапiў валет. Прыёмшчык не змог утрымацца ад смеху.

– Зрэшты, я i сам бядняк, - сказаў Нiнiч.

– Мы зрабiлi стаўку, - нецярплiва перабiў яго Лукiч, i Нiнiч пачаў здаваць.

Вочы ў яго шырока расплюшчылiся, калi ён убачыў, што абодва выйгралi: на iмгненне на яго твары адбiлася цьмянае падазрэнне, ён адлiчыў манеты i падняўся.

– Ты болей гуляць не хочаш?
– спытаў Лукiч.

– Час вяртацца ў каравулку.

Прыёмшчык усмiхнуўся:

– Ён прагуляў усе грошы. Налi яму на дарогу яшчэ, Лукiч.

Лукiч налiў Нiнiчу другую шклянку i спынiўся з заткнутай бутэлькай у руцэ. Зазванiў тэлефон.

– Д'ябал, - вылаяўся ён.
– Iзноў гэтая баба.

Паставiўшы бутэльку на стол,

ён пайшоў у другi пакой. Бледныя промнi сонца пранiкалi праз акно, яны дакраналiся да кошыкаў i чамаданаў, нагрувашчаных за прылаўкам. Нiнiч узняў шклянку, а прыёмшчык сядзеў, паклаўшы палец на калоду карт, i прыслухоўваўся.

– Алё, алё!
– закрычаў Лукiч.
– Каго вам трэба? Тэлеграф? Я нiчога не чуў. Не магу ж я тырчаць каля яго ўвесь час. У мяне хапае справы на станцыi. Скажыце гэтай бабе, каб яна пасылала тэлеграму ў зручны час. Што такое? Яго голас раптам змянiўся.
– Прашу прабачэння, пан маёр. Мне ў голаў не прыходзiла... (Прыёмшчык захiхiкаў.) Вядома. Неадкладна, пан маёр, зараз жа. Зараз жа пашлю, пан маёр. Калi вы пачакаеце каля тэлефона дзве хвiлiнкi, пан маёр...

Нiнiч уздыхнуў i выйшаў на марознае паветра маленькай станцыi: тут не было нават платформ. Ён забыўся надзець пальчаткi, i перш чым паспеў iх нацягнуць, яго пальцы адубелi ад холаду. Ногi яго павольна валачылiся на свежым паўрасталым, а потым паўзамёрзлым снезе. "Не, я рады, што мяне не было ў Белградзе, - падумаў ён.
– Усё гэта незразумела: яны беднякi, i я таксама бядняк; у iх жонкi i дзецi, i ў мяне ёсць жонка i маленькая дачка. Яны, пэўна, чакалi нейкай карысцi сабе, тыя, чырвоныя". Сонца, якое паднялося над дахам мытнi, кранула яго твар, аднак ад яго промняў цяплей не зрабiлася. Запасны паравоз стаяў, нiбыта бадзяжны сабака, выдыхаючы пару над рэйкамi. Да прыбыцця Ўсходняга экспрэса нiводнага цягнiка на Белград не будзе. Праз паўгадзiны ўзнiмаецца шум i сумятня, прыбудуць мытнiкi, пагранiчнiкi выйдуць з каравулкi i пастрояцца перад ёй, потым цягнiк запыхкае i знiкне, i за цэлы дзень будзе толькi яшчэ адзiн цягнiк, невялiчкi тутэйшы цягнiк, на Вiнкавiчы. Нiнiч засунуў рукi ў пустыя кiшэнi. Пасля можна было б выпiць яшчэ ракii i згуляць у карты, але ў яго ўжо не было грошай. Iзноў лёгкае падазрэнне, што яго абдурылi, мiльганула ў галаве.

– Нiнiч! Нiнiч!

Ён азiрнуўся i ўбачыў, як памочнiк начальнiка станцыi бяжыць за iм без палiто i пальчатак, правальваючыся ў ледзяную жыжу. Нiнiч падумаў: "Ён абабраў мяне, але адчуў сорам перад богам i хоча аддаць мне грошы". Ён спынiўся i ўсмiхнуўся Лукiчу, нiбыта хацеў сказаць: "Кiнь ты, не бойся, я на цябе не сярдую".

– Ты што, дурань, глухi, цi што! Я думаў, не дакрычуся, - злосна сказаў маленькi памочнiк начальнiка станцыi i падбег да яго, задыхаючыся ад лютасцi.
– Зараз жа iдзi да маёра Петкавiча. Яго клiчуць да тэлефона. Я не змог дазванiцца да каравулкi.

– Тэлефон з учарашняга дня не працуе, - растлумачыў Нiнiч, - з таго часу, як пачалася завея.

– Вось расцяпы!
– узарваўся Лукiч.

– Сёння павiнен быў прыехаць майстар з горада, заняцца гэтым.
– Нiнiч прамаўчаў.
– Маёр i кроку не зробiць па снезе. У яго кабiнеце горача ад печы.

– Ёлуп. Iдыёт, - абарваў яго Лукiч.
– Там звонiць начальнiк палiцыi з Белграда. Яны хацелi паслаць тэлеграму, але вы гарланiлi на ўсё горла, хiба тут што-небудзь пачуеш? Iдзi хутчэй.
– Нiнiч паспяшаўся да каравулкi, памочнiк закрычаў яму наўздагон: - Бягом, iдыёт, бягом!

Поделиться:
Популярные книги

Сильнейший ученик. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 1

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Сыночек в награду. Подари мне любовь

Лесневская Вероника
1. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сыночек в награду. Подари мне любовь

Игра топа

Вяч Павел
1. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
6.86
рейтинг книги
Игра топа

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Огненный князь 2

Машуков Тимур
2. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 2

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

На руинах Мальрока

Каменистый Артем
2. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
9.02
рейтинг книги
На руинах Мальрока

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Последний попаданец 12: финал часть 2

Зубов Константин
12. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 12: финал часть 2

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал