Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ты расчараваны? Я аказалася нi на што не вартая?

– Ты была проста цудоўная. Але я нiколi не падумаў бы... Навошта ты прыйшла?

Iмкнучыся пазбавiць яго пачуцця збянтэжанасцi, яна адказала лёгкiм, як гукi скрыпкi, голасам:

– Павiнна ж дзяўчына некалi прайсцi праз гэта.

Ён iзноў пагладзiў яе па шчацэ.

– Я прычынiў табе боль.

– Але ж, нялёгкая гэта справа!

– Другi раз...
– пачаў ён, але яна яго перабiла, i яе сур'ёзны тон рассмяшыў яго:

– Так, значыцца, будзе i другi раз? Значыцца, я табе спадабалася?

– А ты хочаш, каб быў другi раз?

Так, - адказала яна, але ў той момант думала не пра яго абдымкi, а пра кватэру ў Канстанцiнопалi, пра асабiстую спальню, пра тое, каб класцiся спаць а дзесятай гадзiне ўвечары.
– Колькi часу ты там збiраешся прабыць?

– Магчыма, месяц. Магчыма, болей.

– Так мала?
– прашаптала яна з такiм шкадаваннем, што ён пачаў яе супакойваць абяцаннямi, хоць i ведаў, што ранiцай будзе шкадаваць пра гэта.

– Ты можаш вярнуцца са мной у Лондан. Я найму табе там кватэру.
– Яе маўчанне, здавалася, пацвярджала, наколькi нерэальныя былi яго абяцанкi. Ты мне не верыш?

– Проста не верыцца, - сказала яна голасам, поўным даверу.

Яго кранула адсутнасць у яе какецтва. I раптам яго зноў уразiла думка: ён жа быў у яе першы палюбоўнiк!

– Паслухай, ты прыйдзеш да мяне заўтра?

Яна пачала адмаўляцца, шчыра баючыся, што надакучыць яму, перш як яны прыедуць у Канстанцiнопаль. Ён яе нават не слухаў.

– Я наладжу вячэру - адсвяткаваць гэту...

– Дзе? У Канстанцiнопалi?

– Не. Там у мяне няма каго запрашаць.

I на iмгненне думка пра Экмана азмрочыла яго радасны настрой.

– Значыцца, у цягнiку?
– Яна зноў засмяялася, але на гэты раз весела i без усякага страху.

– А чаму б i не?
– Словы яго прагучалi крыху з пахвальбой.
– Я запрашу ўсiх. Гэта будзе нешта накшталт вясельнай вячэры.

– Толькi без вяселля, - пакпiла яна з яго. Але яму ўсё болей падабалася гэтая задума.

– Я запрашу ўсiх: доктара, гэтага тыпа з другога класа, таго цiкавага суб'екта, памятаеш яго?
– Ён секунду памаўчаў.
– I тую дзяўчыну.

Якую дзяўчыну?

– Пляменнiцу тваёй знаёмай.

Аднак яго красамоўства крыху згасла, калi ён падумаў, што такая дама нiколi не прыме яго запрашэнне: яна не з вар'етэ. Яму зрабiлася сорамна за сваю няўдзячнасць. "Пра яе нельга сказаць, што яна мiленькая, падатная цi праставатая, яна прыгажуня, з такой жанчынай я хацеў бы ажанiцца.
– I на нейкае iмгненне ён з горыччу падумаў: - Але такая жанчына не для мяне". Потым да яго вярнуўся добры настрой.

– Я найму скрыпача, - пахвалiўся ён, - хай iграе нам за вячэрай.

– Ты не адважышся запрасiць iх, - сказала яна з блiскучымi вачыма.

– Адважуся. Яны ўжо нiколi не адмовяцца ад такой вячэры. Я закажу самае лепшае вiно, якое толькi тут ёсць, - сказаў ён, хутка падлiчыўшы кошт вiна i гонячы ад сябе думкi, што ў цягнiку самыя лепшыя вiны робяцца дрэннымi. Вячэра будзе каштаваць па два фунты на кожную асобу.

Яна задаволена запляскала ў далонi.

– Ты нiколi не адважышся сказаць iм, з якой нагоды гэтая вячэра.

– Я паведамлю iм, што запрасiў iх выпiць за маю каханую.

Потым Корал доўга ляжала спакойна, думаючы пра гэтае слова "каханая" i звязаны з iм камфорт, пра трывалае становiшча, пра амаль прыстойнае жыццё. Потым яна пахiтала галавой:

– Я проста не магу

ў гэта паверыць!

Аднак свiст пары i грукат колаў, якiя пачалi рухацца, заглушыў гэтыя словы, напоўненыя сумненнем.

Тым часам, як буферы памiж вагонамi з грукатам сутыкалiся i зялёнае святло семафора павольна паплыло назад, Ёзеф Грунлiх гаварыў сабе: "Я прэзiдэнт рэспублiкi". Ён прачнуўся ў той самы момант, калi джэнтэльмен у фраку збiраўся паднесцi яму залаты ключ, якiм адмыкаўся сейф з капiталамi новага горада. Ён канчаткова прачнуўся, зразумеў, дзе знаходзiцца, i згадаў увесь свой сон. Паклаўшы рукi на круглыя каленi, ён усмiхнуўся. "Прэзiдэнт рэспублiкi - зусiм няблага, а чаму б i не? Я б нагаварыў там цэлы мех. За адзiн дзень ашукаў i Кольбера, i гэтага доктара. Ён даў мне пяць ангельскiх фунтаў, бо ў мяне галава добра варыць, i я адразу здагадаўся, што ён за птушка, як толькi ён сказаў: "Тайны агент палiцыi". Спрытнюга - вось хто я, Ёзеф Грунлiх. "Зiрнiце туды, гер Кольбер". Выхоплiваю рэвальвер, цэлюся, страляю - i ўсё ў адну секунду. Дый паспеў яшчэ i змыцца. Ёзефа злавiць немагчыма. Што там спытаў гэты святар?
– Ёзеф засмяяўся вантробным смехам. "Вы ў Германii ў крыкет гуляеце?" А я адказаў: "Не, нас там вучаць бегаць. У свой час я быў выдатны бягун". Я за словам у кiшэню не палезу, а ён так i не зразумеў жарту - згадаў нейкiх Собса i Худлiха. Але ўсё-такi прыемнага было мала, калi доктар убачыў, што чамадан не на месцы, - падумаў Ёзеф.
– Я схапiўся за шнурок. Калi б ён паспрабаваў паклiкаць кандуктара, я стрэлiў бы яму ў жывот, ён не паспеў бы i слова вымавiць".

Ёзеф iзноў радасна ўсмiхнуўся, адчуваючы, як рэвальвер злёгку трэцца аб сiняк на ўнутраным баку нагi. "Я выпусцiў бы яму кiшкi".

Частка чацвертая

СУБОЦIЦА

1

Лямпачка тэлеграфнага апарата ў канторы начальнiка станцыi Субоцiца замiгцела: кропкi i працяжнiкi парассыпалiся па пустым пакоi. Лукiч, чыноўнiк, якi сядзеў у куточку багажнага аддзялення, чуў iх праз адчыненыя дзверы i праклiнаў гэтыя надакучлiвыя гукi. Вядома, трэба было пайсцi туды, але ён ленаваўся скрануцца з месца.

– У такi час нiчога важнага быць не можа, - растлумачыў ён прыёмшчыку багажу i Нiнiчу, маладому салдату ў шэрай форме.

Ленiч тасаваў калоду карт якраз у той момант, калi гадзiннiк прабiў сем. За акном сонца ледзь асвятляла брудны, паўрасталы снег, паблiсквалi мокрыя рэйкi. Нiнiч пацягваў з келiха ракiю, ад моцнай слiвавай гарэлкi на вочы нагарнулiся слёзы. Ён быў яшчэ зусiм малады.

Лукiч усё тасаваў карты.

– Цiкава, што гэта там перадаюць, як ты думаеш?
– спытаў прыёмшчык багажу.

Лукiч пахiтаў цёмнавалосай ускудлачанай галавой:

– Дакладна сказаць, вядома, нельга. Нiчога цiкавага, як звычайна. Хай сабе працуе - гэта ёй карысна.

Прыёмшчык захiхiкаў. Нiнiч узняў цёмныя вочы, у якiх нiчога не было, апроч прастадушнасцi, i спытаў:

– А хто гэта яна?

Яму здалося, што тэлеграфны апарат раптам загаварыў уладным жаночым голасам.

– Эх вы, салдаты, - сказаў прыёмшчык багажу.
– Не ведаеце i паловы таго, што адбываецца наўкол.

– Гэта праўда, - сказаў Нiнiч.
– Мы гадзiнамi стаiм на пасту з прымкнутымi штыхамi. А можа, вайна зноў пачынаецца, га? Мы ўвесь час ходзiм ад казармы да станцыi. Нам няма калi заўважыць, што робiцца наўкол.

Поделиться:
Популярные книги

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Охота на эмиссара

Катрин Селина
1. Федерация Объединённых Миров
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Охота на эмиссара

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17