Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

– Пачакайце яшчэ крышку. Можа, я вам болей не спатрэблюся.

– Не, вы мне заўсёды патрэбны.

– Пачакайце да снедання. Спытайце ў мяне за снеданнем. Цi наогул не пытайцеся болей нiколi.

– Не, не крыкет, не крыкет, - сказаў Ёзеф Грунлiх, выцiраючы вусы.
– Мы ў Германii вучымся бегаць.

Незвычайнасць такой заявы выклiкала ў мiстэра Оўпi ўсмешку.

– А самi вы калi-небудзь бегалi?

– У маладосцi я быў выдатны бягун. Нiхто не бегаў лепей за мяне. Нiхто не мог мяне злавiць.

– "Д'ябал".

– Не трэба лаяцца, Джым.

– Гэта зусiм не лаянка. Гэта такая марка пiва. У iм меней газаў. А тое, што ты раней пiла, называецца "Дункель".

– Мне вельмi прыемна, што вам спадабалася.

– Гэтая маленькая служанка. Не магу ўспомнiць яе iмя, але яна проста цудоўная.

– Прыходзьце яшчэ. Пагаворым трохi пасля абеду.

– А вы не будзеце займацца глупствам,

мiстэр Сейвары?

– Я абавязкова ў вас спытаюся.

– Не кiдайцеся пустымi абяцанкамi. Не трэба. Пагаворым пра што-небудзь iншае. Раскажыце, чым вы будзеце займацца ў Канстанцiнопалi?

– Толькi справамi. Складанымi. Калi наступны раз будзеце есцi "пярэстага сабаку", успомнiце пра мяне. Разынкi. Я - разынка, - дадаў ён з пацешнай гордасцю.

– Значыцца, я буду называць вас "пярэстым сабакам". Не магу ж я называць вас Карлтанам. Гучыць нiбы мянушка.

– Ведаеце што, пачастуйцеся ягадкай. Я заўсёды нашу з сабой крыху разынак. Вазьмiце адну. Смачная, праўда?

– Сакавiтая.

– Гэта нашай фiрмы - "Майет, Майет i Пейдж". А цяпер вазьмiце адгэтуль. Што вы пра яе скажаце?

– Паглядзi вунь туды, у першы клас, Эймi. Бачыш яе? Грэбуе нашай кампанiяй. Надта ўжо задзiрае нос угору.

– Тая, што з жыдам? Усё зразумела.

– Вядома, я стаўлюся з вялiкай павагай да рымска-каталiцкай царквы, гаварыў мiстэр Оўпi.
– Я не фанатык. Як прыклад добрай арганiзацыi...

– Вось што?

– Я нiчога не магу зразумець.

– Сакавiтая.

– Не, не, гэта зусiм не сакавiтая.

– Я нешта не тое сказала?

– Гэта разынка фiрмы Стэйна. Танная разынка нiзкай якасцi. З вiнаграднiку, якi расце на ценявым баку ўзгоркаў. Таму такая сухая. Паспытайце яшчэ вось гэтую. Хiба вы не адчуваеце рознiцы?

– Сапраўды, яна зусiм сухая. Але ж тая была сакавiтая. Яны ў вас, пэўна, пераблыталiся.

– Не можа такога быць. Я асабiста выбiраў узорныя экземпляры. Дзiўна. Надта дзiўна.

Раптам у рэстаране запанавала поўная цiшыня - у такiх выпадках кажуць звычайна: анёл праляцеў. Але ў гэтай раптоўнай цiшынi было чутна, як пазвоньваюць шклянкi на столiках, глуха пагрукваюць па жалезных рэйках колы, злёгку дрыжаць вагонныя вокны, за якiмi ў цемры, нiбыта галоўкi запалак, мiгацяць iскры. Доктар Цынер не паспеў да апошняй змены, ён увайшоў у вагон-рэстаран якраз у той момант, калi там панавала цiшыня, каленi ў яго былi злёгку сагнутыя, як у марака, якi сiлiцца цвёрда ўстаяць на нагах пад час шторму. Паперадзе iшоў афiцыянт, але доктар не ўсведамляў, што той вядзе яго да свабоднага столiка. У яго галаве гарэлi словы, якiя ператварылiся ў фразу: "Вы кажаце, што я здрадзiў радзiме, але я не пазнаю сваёй радзiмы. Прыступкi, што вядуць у цемрадзi ўнiз, гной каля глухой сцяны, змарнелыя твары. Гэта ж не толькi славяне так пакутуюць, гэта - гаротнiкi ўсяго свету", - думаў ён. Словы яго былi звернуты да ваеннага трыбуналу, якi засядаў пад арламi i перакрыжаванымi шпагамi. "Гэта вы перажылi свой час з вашымi кулямётамi, з вашымi ўдушлiвымi, слёзацечнымi газамi i з вашай балбатнёй пра айчыну". Рухаючыся па праходзе ад столiка да столiка, ён машынальна папраўляў туга завязаны гальштук, кратаў старамодную заколку. "Я належу да нашага часу". Але ў яго ўзнёслыя мары на iмгненне ўварвалiся ўспамiны пра доўгiя рады зласлiвых твараў падлеткаў, пра кпiны за спiнай, пра мянушкi, пра карыкатуры, пра запiскi ў падручнiках па граматыцы, якiя перадавалiся пад партамi, пра шэпты, якiя чулiся паўсюль - парушальнiка нельга было знайсцi i пакараць.

Ён сеў за столiк i няўцямным поглядам утаропiўся ў меню.

"Так, я б не адмовiўся апынуцца на месцы гэтага жыда, - думаў мiстэр Пiтэрс, пакуль анёл цiшынi лунаў наўкол.
– Яму дасталася неблагая спаднiчка. Неблагая! Але i не скажаш, што дужа прыгожая. Ну, нельга сказаць, што прыгожая, але зграбная, дый усё, як кажуць, на месцы, - разважаў ён сам сабе, азiраючы доўгую, вуглаватую постаць жонкi, нагадваючы яе бурклiвы страўнiк.
– А гэта самае галоўнае".

Дзiўна. Ён выбiраў узоры асаблiва старанна. Можна дапусцiць, вядома, што нават разынкi Стэйна могуць быць не ўсе нiзкай якасцi, але ў гэтым шмат што выклiкае падазронасць. Дапусцiм, напрыклад, што Экман, маючы на ўвазе нейкую карысць сабе, перадаў Стэйну партыю разынак iх фiрмы - гэта на нейкi час павысiць якасць яго тавару, i дзякуючы палепшанай якасцi Экман пераканае фiрму Моўлта вызначыць вышэйшую цану за гэту фiрму. Экман, пэўна, перажывае непрыемныя хвiлiны, гартаючы расклад руху цягнiкоў, глядзiць на гадзiннiк, прыкiдвае, цi праехаў ужо Майет палавiну дарогi. "Заўтра дам тэлеграму i даручу ўсю справу Джойсу, - думаў Майет.
– Экману трэба даць адпачынак на месяц, а за гэты час Джойс хай праверыць бухгалтарскiя кнiгi". Ён уявiў сабе, якая пачнецца мiтусня, туды-сюды, нiбыта ў мурашнiку, патрывожаным

нагой чалавека: тэлефонны званок ад Экмана да Стэйна цi ад Стэйна да Экмана, таксi, выклiканае ў адным месцы i адпушчанае ў другiм, абед, на гэты раз без вiна, а потым крутая лесвiца ў канторы, а наверсе адданы, недалёкi Джойс правярае бухгалтарскiя кнiгi. I ўвесь гэты час мiсiс Экман будзе сядзець у сваёй мадэрнавай кватэры, на моднай канапе i вязаць дзiцячыя кофтачкi англiканскай мiсii, а вялiзная пашарпаная Бiблiя - першая хлусня Экмана пачне пакрывацца пылам на неперагорнутай старонцы.

К.С.Сейвары нацiснуў на кнопку, якая падымала пры дапамозе спружыны штору, i святло месяца ўпала на яго твар, праслiзнула па рыбным нажы i пасерабрыла сталёвыя чыгуначныя рэйкi цiхага паўстанка. Снег ужо перастаў, сумёты ляжалi ўздоўж адхона i памiж шпаламi, паблiскваючы ў цемры. З некалькiх ярдаў, нiбыта ртуць, зiхацеў Дунай. Мiстэр Сейвары бачыў, як высокiя дрэвы ляцяць назад, тэлеграфныя слупы праносяцца мiма i ловяць святло месяца сваiмi жалезнымi рукамi. Пакуль у вагоне панавала цiшыня, ён пакiнуў убаку думкi пра Джанет Пардаў i пачаў разважаць пра тое, якiмi словамi ён апiсаў бы гэтую ноч. Усё залежыць ад адбору i расстаноўкi слоў. "Мне не трэба апiсваць усё, што бачу, трэба выказаць сваё ўспрыманне, падабраўшы нейкiя характэрныя, яркiя дэталi. Няма патрэбы апiсваць ценi на снезе - iх абрысы i фарбы неакрэсленыя, але я магу выхапiць пунсовы агонь святлафора, якi ззяе на фоне белага покрыва зямлi, полымя ачага ў зале чакання на вясковай станцыi, пацерынкi агнёў на баржы, якая цяжка паўзе супраць цячэння".

Ёзеф Грунлiх пагладжваў нагу ў тым месцы, дзе яе намуляў рэвальвер, i разважаў: "Колькi гадзiн засталося ехаць да гранiцы? Цi паведамяць пагранiчнiкам пра забойства? Але мне нiчога не пагражае. Мой пашпарт надзейны. Нiхто не бачыў, як я ўкраў сумачку. Нiякiх доказаў супраць мяне ў кватэры Кольбера. Можа, трэба было выкiнуць рэвальвер?
– падумаў ён, але тут жа пераканаў сябе: - Ён мог бы навесцi на мой след. Цяпер высвятляюць нават па драпiнах на канале ствала любое забойства. З кожным годам злачынства робiцца ўсё больш небяспечнай справай: ходзяць чуткi пра нейкi новы фокус з адпячаткамi пальцаў, нейкiм чынам умудраюцца атрымаць iх, нават калi рука была ў пальчатцы. Але ж мяне яшчэ пакуль што не злавiлi, нягледзячы на ўсю iх навуку".

"Адно, да чаго кiнематограф прывучыў наш зрок, - думаў мiстэр Сейвары, - гэта бачыць прыгажосць пейзажу ў руху, бачыць, як царкоўная званiца бяжыць прэч, узвышаючыся над дрэвамi, як яна апускаецца i ўздымаецца ў такт няроўнай хадзе чалавека, як самотны комiн цягнецца ў неба i хаваецца за лесам такiх самых комiнаў. Адчуванне руху можна перадаць i ў прозе". Мiстэр Сейвары адчуў пiльную патрэбу паспрабаваць зараз жа, яму вельмi карцела ўзяць паперу i аловак, пакуль яго не пакiнула натхненне, i ён пашкадаваў, што запрасiў Джанет Пардаў сустрэцца пасля абеду i пагаварыць. Яму хацелася працаваць, хацелася на некалькi гадзiн вызвалiцца ад суседства любой жанчыны. "Мне яна зусiм непатрэбная, - падумаў ён i рыўком зноў апусцiў шторы, аднак тут жа адчуў прылiў неадольнага жадання ўбачыць яе, Джанет Пардаў.
– Яна добра, з густам апранаецца, размаўляе, як свецкая дама, i захапляецца маiмi кнiгамi". Гэтыя тры рэчы скарылi яго, ён усё яшчэ памятаў, што нарадзiўся ў Балхемi, дый прыкметны акцэнт лонданскага кокнi выдаваў месца яго нараджэння. Пасля шасцi год выдатнай пiсьменнiцкай кар'еры, поспех якой можна было прасачыць па тыражах яго кнiг: 2000, 4000, 10 000, 25 000, 100 000, ён усё яшчэ здзiўляўся, калi бачыў побач з сабой добра апранутых жанчын, не аддзеленых ад яго тоўстым шклом рэстараннай вiтрыны цi шырокiм прылаўкам моднай крамы. Пiшаш дзень у дзень па сотнi тысяч слоў, часта з напружаннем, але i з радасцю. Якi-небудзь клерк запiсвае столькi ж у канторскую кнiгу, аднак словы, якiя пiша ён, К.С.Сейвары, колiшнi прыказчык у краме, даюць такi вынiк, якога не можа даць нават самая цяжкая праца тых, хто сядзiць на канторскiм табурэце. Калупаючы вiдэльцам рыбу i крадком паглядаючы на Джанет Пардаў, ён думаў не пра рахункi, ганарары i акцыi, не пра чытачоў, якiх даводзяць да слёз кранаючыя эпiзоды яго раманаў i весялiць яго гумар кокнi, а пра парадныя пад'езды, пра лесвiцы, якiя вядуць у лонданскiя гасцёўнi, пра тое, як гучна аб'яўляюць яго прыход, пра твары жанчын, што паварочваюцца да яго з цiкаўнасцю i пашанай.

"Хутка, праз некалькi гадзiн, ён будзе маiм палюбоўнiкам". Ад гэтай думкi i ад цьмянага страху перад невядомай блiзкасцю гэты смуглы, спагадлiвы мужчына раптам зрабiўся ёй чужы. Калi яна страцiла прытомнасць на калiдоры, ён выказаў спагаду да яе, рукi яго захуталi яе ў цёплае футра, голас яго прапанаваў адпачынак i камфорт. Вострае пачуццё ўдзячнасцi выклiкала слёзы ў яе на вачах, i, калi б не цiшыня, якая панавала ў вагоне, яна вымавiла б: "Я вас кахаю". Але ўтрымалася - гэтымi словамi яна баялася парушыць iх маўчанне, калi знiкне гэтая ўсеагульная цiшыня.

Поделиться:
Популярные книги

Бальмануг. Невеста

Лашина Полина
5. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Невеста

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Эра Мангуста. Том 2

Третьяков Андрей
2. Рос: Мангуст
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эра Мангуста. Том 2

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Треск штанов

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Треск штанов

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Повелитель механического легиона. Том VIII

Лисицин Евгений
8. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VIII

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия