Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:
– Дама сказала мне, калi выходзiла з платформы, што ў яе пасведчанне, нагадаў ён ветлiва, але непахiсна.
– Яна памахала перада мной кусочкам кардону i панеслася далей, перш чым я паспеў яго разгледзець. Цяпер я хацеў бы паглядзець на гэты кусочак кардону.
– Чорт пабяры!
– усклiкнула мiс Уорэн.
– Значыцца, сумачку ў мяне ўкралi.
– Але ж дама толькi што сказала, што яе сумачка ў вагоне.
Мiс Уорэн iзноў вылаялася. Яна зразумела - выгляд у яе зараз не на яе карысць: без капялюшыка, валасы ўскудлачаныя, з рота тхне алкаголем.
– Што ж мне рабiць? Мне трэба сесцi ў гэты
Кантралёр адмоўна пакруцiў галавой:
– Сам я не магу адысцi ад бар'ера, паслаць каго-небудзь з насiльшчыкаў, якiя зараз у зале, на платформу, каб атрымаць грошы за бiлет, я не маю права. А чаму б даме самой не купiць бiлет, а потым запатрабаваць ад чыгункi кампенсацыi?
– А таму, - раз'юшана адказала мiс Уорэн, - што ў дамы няма пры сабе грошай.
– У такiм разе, - спакойна адказаў кантралёр, зiрнуўшы на гадзiннiк, даме давядзецца ехаць наступным цягнiком. Усходнi экспрэс зараз адыходзiць. А што да сумачкi - вам не трэба турбавацца. Можна тэлефанаваць на наступную станцыю.
У бiлетнай зале нехта насвiстваў знаёмы матыў. Мiс Уорэн слухала некалi гэтую мелодыю разам з Джанет - гэта была музыка на словы эратычнай песенькi. Яны слухалi яе, трымаючыся ў цемры за рукi: кiнакамера няўдала зняла дэкарацыю доўгай вулiцы - гэтую песеньку спявалi на ёй мужчына, якi высунуўся з акна, жанчына, якая прадавала гароднiну з каляскi, хлопец, якi абдымаў дзяўчыну ля сцяны. Яна ўскалмацiла рукой валасы. Раптам у яе ўспамiны i клопаты, у кампанiю Джанет i К.С.Сейвары, Корал i Рычарда Цынера, на iмгненне ўлезла румяная фiзiяномiя нейкага маладога чалавека з добрымi прамянiстымi вачыма ў акулярах у рагавой аправе.
– Мне здаецца, мэм, у вас нейкiя непрыемнасцi з гэтым чалавекам. Я быў бы рады, калi б змог вам дапамагчы.
Раз'юшаная мiс Уорэн павярнулася да юнака.
– Яшчэ адзiн на маю галаву, - сказала яна i рушыла да тэлефоннай будкi.
Амерыканец дапамог ёй пазбавiцца ад кранальных, сентыментальных успамiнаў, засталiся толькi злосць i прага помсты. "Ён лiчыць, што яму цяпер нiчога не пагражае, ён ад мяне адчапiўся, i я нiчога не магу з iм зрабiць, калi ён пацярпеў няўдачу", - думала яна. Але да таго часу, калi ў будцы зазванiў тэлефон, яна зноў супакоiлася. Няхай Джанет флiртуе з Сейвары, а Корал з сваiм жыдам - Мейбл Уорэн пакуль што не да iх. Калi трэба выбiраць памiж каханнем да жанчыны i нянавiсцю да мужчыны, для яе iснавала толькi адно: з яе кахання можна пакпiць, але нiхто яшчэ нiколi не здзекаваўся з яе нянавiсцi.
2
Корал Маскер збянтэжана разглядвала меню.
– Выберыце за мяне, - папрасiла яна i ўзрадавалася, калi ён заказаў вiно. "Яно аблегчыць мне сённяшнюю ноч", - падумала яна.
– Мне падабаецца ваш пярсцёнак.
Агнi Вены пранеслiся мiма ў акне, знiкаючы ў цемрадзi ночы, афiцыянт перагнуўся цераз столiк i апусцiў штору.
– Яно каштавала мне пяцьдзесят фунтаў, - сказаў Майет. Ён вярнуўся ў родную стыхiю i пачуваў сябе ў ёй як дома, яго болей не бянтэжыла недарэчнасць паводзiн людзей. Карта вiн у яго руцэ, складзеная сурвэтка на талерцы, мяккiя крокi афiцыянтаў, якiя сноўдалi мiма яго крэсла, - усё гэтае надавала яму ўпэўненасцi. Усмiхнуўшыся, ён паварушыў рукой, i гранi каменя зазiхацелi на столi i на келiхах.
– А сапраўдная цана
– Раскажыце мне пра яе, - сказаў мiстэр К.С.Сейвары.
– Дзiўная асоба. Выпiвае?
– Яна так да мяне прывязалася.
– Нiчога дзiўнага.
– Нахiлiўшыся наперад i разломваючы хлеб, ён асцярожна спытаў: - Не магу нiяк зразумець, чым такiя жанчыны займаюцца?
– Не, не буду болей пiць гэтага пiва. Мой страўнiк яго не прымае. Спытай, цi няма ў iх "Гiнеса". З асалодай выпiла б зараз шклянку "Гiнеса".
– Вядома, у вас у Германii адраджаецца вялiкi спорт, - казаў мiстэр Оўпi.
– Выхоўваецца цудоўны тып маладых мужчын. Аднак гэта нельга параўнаць з крыкетам. Вазьмiце, да прыкладу, Хобса i Сатклiфа...
Цалуюцца. Яны ўвесь час цалуюцца.
Але ж я не ведаю iх тарабарскай мовы, Эймi.
– Кожны раз вы нагадваеце, колькi кожная рэч каштуе. Вам вядома, пэўна, колькi каштую я?
– Ад разгубленасцi i страху яна зрабiлася з'едлiвая. Вядома ўжо дакладна. Дзесяць фунтаў за бiлет.
– Я ж усё ўжо растлумачыў наконт бiлета.
– А калi б на маiм месцы была вунь тая дзяўчына?
Майет павярнуўся i паглядзеў на элегантную, стройную маладую жанчыну ў футры, яе мяккi прамянiсты погляд на хвiлiнку затрымаўся на iм, ацанiў i адхiлiў яго.
– Вы лепей, - вымавiў ён яўна няшчырым тонам, iзноў iмкнучыся злавiць погляд той маладой жанчыны i прачытаць свой прыгавор. "Гэта праўда, пераконваў ён сябе, - бо калi Корал у гуморы, яна вельмi цудоўная, а незнаёмай дзяўчыне цяжка нават i даць такое вызначэнне. З ёй я б i слова не сказаў, - думаў ён.
– Не змог бы размаўляць гэтаксама лёгка, як з Корал, не ведаў бы, куды рукi падзець, увесь час памятаў бы пра сваю нацыянальнасць". У парыве ўдзячнасцi ён павярнуўся да Корал: - Вы такая да мяне добрая.
– Ён нахiлiўся над талеркай з супам, булачкамi, графiнчыкам з воцатам.
– Вы i далей будзеце такая добрая да мяне?
– Асаблiва сёння ўначы.
– Чаму толькi сёння? Калi прыедзем у Канстанцiнопаль, чаму б вам, чаму б нам...
– ён завагаўся. Нешта ў ёй бянтэжыла яго: заставалася заўсёды нейкая нязведаная выспа ў акiяне iх сяброўскiх адносiн.
– Жыць разам з вамi там?
– А чаму не?
Розум яе супрацiўляўся яго прапанове, але яна так здзiвiла яе, што ёй давялося засяродзiць усю сваю ўвагу на навакольным свеце: цягнiк, якi крыху гойдаўся, мужчыны, жанчыны - яны, здаецца, ядуць i пьюць, седзячы памiж апушчанымi шторамi, - абрыўкi чужых размоў.
– Так, вось i ўсё. Цалавалiся. Толькi цалавалiся.
– Хобс i Зудглiф?
Усе довады былi на карысць яго прапановы. Замест таго каб прамерзлай вяртацца на свiтанку ў бруднае жыллё мясцовай гаспадынi - тая нават не зможа зразумець яе просьбу даць ёй грэлку цi кубак гарбаты i пачне прапаноўваць нейкi невядомы заменнiк аспiрыну, каб не балела галава, якая расколваецца ад стомы, - замест усяго гэтага вяртацца ў раскошную кватэру, дзе блiскучыя краны i заўсёды ёсць гарачая вада, дзе мяккi ложак, пакрыты квяцiстым шаўковым пакрывалам - за ўсе гэтыя выгоды варта перацярпець любы зубны боль, любыя непрыемнасцi. "Аднак пра такое жыццё можна толькi марыць, - думала яна, - i сёння ўначы, калi ён даведаецца, якая я халодная, напалоханая i нязвыклая да ўсяго такога, ён мяне болей не захоча".