Чтение онлайн

на главную

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

– Так, праўда, ён так казаў мне.

Гер Кольбер тупнуў нагой.

– Ты проста дурнiца, Ганна. Вывернi ў яго кiшэнi. Можа, ён украў у цябе грошы.

Яму ўсё яшчэ не прыйшло ў галаву зiрнуць на сейф, i Ёзеф пачаў выконваць прапанаваную яму ролю дробязнага, нiкчэмнага зладзюжкi. Яму выдатна былi вядомыя iх самахвальства i звычай хныкаць. Яму даводзiлася працаваць з iмi, ён iх наймаў i без асаблiвага жалю глядзеў, як iх адпраўлялi ў турму. "Кiшэннiкi", - пагардлiва называў ён iх, разумеючы пад гэтым словам людзей без усякага пачуцця годнасцi i кемлiвасцi.

– Я не краў у яе грошай, - захныкаў ён.
– Нiколi б на гэта я не пайшоў. Мне падабаецца Ганна.

– Вывернi яму кiшэнi.

Ганна скарылася, але

рукi яе заслiзгалi па яго вопратцы, нiбыта лашчылi яго.

– А цяпер глянь у задняй кiшэнi.

– У мяне няма зброi, - сказаў Ёзеф.

– У задняй кiшэнi, - паўтарыў гер Кольбер, i Ганна адкiнула падбiўку пiнжака. Калi гер Кольбер пераканаўся, што i ў той кiшэнi нiчога няма, ён апусцiў рэвальвер, аднак яго ўсё яшчэ калацiла ад старэчай лютасцi. Зрабiць з маёй кватэры бардэль!
– крычаў ён.
– Што ты можаш сказаць у сваё апраўданне, Ганна? Ну i заварыла ты кашу!

Ганна, утаропiўшы вочы ў падлогу, ламала худыя рукi.

– Не ведаю, што гэта на мяне найшло, гер Кольбер.
– Аднак сказаўшы гэтыя словы, жанчына, вiдаць, усё зразумела. Яна падняла вочы, i Ёзеф убачыў, як у яе поглядзе адданасць саступiла месца агiдзе, а агiда злосцi.
– Ён мяне спакусiў, - павольна вымавiла яна.

Тым часам Ёзеф не зводзiў вачэй з сваёй чорнай сумкi, якая ляжала на стале за спiнай у гера Кольбера, з кучы кнiг i з незамаскiраванага сейфа, але трывога не перашкаджала яму думаць. Рана цi позна гер Кольбер знойдзе сапраўдную прычыну яго вiзiту, а Ёзеф ужо заўважыў руку начальнiка каля званка, якi, пэўна, звязаны з кватэрай швейцара.

– Магу я апусцiць рукi, гер начальнiк?

– Можаш, але не кранайся з месца нi на дзюйм.
– Гер Кольбер тупнуў нагой.
– Я дабяруся да праўды, нават калi мне давядзецца пратрымаць цябе тут усю ноч. Не дазволю, каб мужчыны прыходзiлi сюды спакушаць маю служанку.

Слова "мужчыны" прымусiла Ёзефа на iмгненне забыцца на асцярожнасць, адна толькi думка пра тое, што ён мог спакусiць гэтую пабляклую Ганну, пацешыла яго, i ён усмiхнуўся. Ганна заўважыла ўсмешку i здагадалася, чым яна выклiкана.

– Сцеражыцеся!
– крыкнула яна геру Кольберу.
– Ён не да мяне прыходзiў... Ён...

Але Ёзеф не даў ёй сказаць болей нi слова.

– Я сам скажу ўсю праўду. Не да Ганны я прыйшоў. Паглядзiце туды, гер Кольбер, - ён махнуў левай рукой у бок сейфа.

Гер Кольбер абярнуўся, яго рэвальвер быў скiраваны дулам у падлогу, i Ёзеф двойчы стрэлiў яму ў паяснiцу.

Ганна схапiлася рукой за горла i ўсчала крык, сiлячыся не глядзець у бок цела. Гер Кольбер упаў на каленi, iлбом на падлогу, ён здрыгануўся ўсiм целам памiж двума стрэламi, павалiўся б на бок, калi б не сцяна.

– Сцiхнi, - загадаў Ёзеф, але жанчына працягвала крычаць, тады ён схапiў яе за горла i страсянуў.
– Калi ты не змоўкнеш хвiлiн на дзесяць, я цябе гэтаксама заб'ю, зразумела?

Ён убачыў, што яна самлела, i кiнуў яе ў крэсла, потым зачынiў i зашчапiў акно i замкнуў дзверы ў спальню: ён баяўся - раптам Ганна вернецца ў свой пакой, i яе крыкi можа пачуць палiцэйскi, калi ў час абходу наблiзiцца да склада. Ключ ён прапiхнуў ва ўнiтаз з дапамогай ручкi ад швабры. Кiнуўшы апошнi позiрк на кабiнет, ён вырашыў пакiнуць чорную сумку на пiсьмовым стале: ён заўсёды насiў на руках пальчаткi, i на сумцы застануцца толькi адбiткi пальцаў Ганны. Шкада было пакiдаць такi выдатны набор iнструментаў, але ён гатовы быў ахвяраваць усiм, што небяспечна. "Нават бiлет у Пасаў, - падумаў ён, зiрнуўшы на гадзiннiк.
– Да адыходу цягнiка застаецца яшчэ чвэрць гадзiны, нельга так доўга затрымлiвацца ў Вене". Ён нагадаў пра экспрэс, якi бачыў з даху, пра Стамбульскi экспрэс, i прыкiнуў: "А цi можна будзе сесцi ў яго без бiлета?" Было непажадана; каб нехта запомнiў яго твар, у яго галаве нават мiльганула думка, можа, асляпiць Ганну зубiлам, - тады яна не зможа пазнаць яго. Аднак тут жа адкiнуў гэтую

думку: залiшняя жорсткасць была яму непрыемная не таму, што ён наогул быў супраць жорсткасцi, проста ён любiў дакладнасць у дзеяннях, не прапускаў нiчога неабходнага i не рабiў нiчога лiшняга. Цяпер вельмi асцярожна, каб не запэцкацца крывёй, ён абмацаў кiшэнi гера Кольбера, шукаючы ключ ад кабiнета i, знайшоўшы яго, хвiлiнку затрымаўся каля люстры, прыгладзiў валасы i пачысцiў брыль. Потым выйшаў з пакоя, замкнуў дзверы i кiнуў ключ на падстаўку для парасонаў у пярэдняй, - у гэты вечар ён болей не збiраўся лазiць па дахах.

Ён крыху павагаўся, калi ўбачыў парожнi лiфт з адчыненымi дзверцамi, але тут жа вырашыў спусцiцца па лесвiцы: у iншых кватэрах успомняць шум лiфта, калi яго пачнуць шукаць. Спускаючыся па лесвiцы, ён ўвесь час прыслухоўваўся, цi не чуваць крыкаў Ганны, але ўсё наўкол было цiха. На вулiцы ўсё яшчэ падаў снег, якi заглушаў грукат колаў фурманак i крокi прахожых, аднак цiшыня спускалася з верхняй пляцоўкi i рабiлася больш непранiкальнай, чым снег, яна нiбыта iмкнулася схаваць усе пакiнутыя iм пасля сябе доказы: кучу кнiг, чорную сумку, абпалены сейф. Нiколi раней ён не забiваў чалавека, але, пакуль не парушана цiшыня, ён мог забыцца пра тое, што зрабiў апошнi крок, якi ўзняў яго на такую небяспечную вяршыню яго прафесii.

Дзверы ў кватэру на другiм паверсе былi адчыненыя, i, праходзячы мiма, ён пачуў зласлiвы жаночы голас:

– Такiя кальсоны, кажу табе. Ну, я не дачка прэзiдэнта, i я ёй сказала: "Дайце мне што-небудзь прыстойнае". Тонкiя! Ты нiколi не бачыў...

Ёзеф Грунлiх падкруцiў густыя, з сiвiзной вусы i смела рушыў на вулiцу, кiнуў позiрк спачатку ў адзiн бок, потым у другi, нiбыта чакаючы якогась сябра. Палiцэйскага паблiзу не было вiдаць, снегу на тратуары не было, таму Грунлiх не пакiдаў за сабой слядоў. Хутка i ўпэўнена пакрочыў ён налева, да вакзала, пiльна прыслухоўваючыся, цi не чуваць на вулiцы крыкаў, але нiчога не пачуў, апроч гудкоў таксi i шолаху снегу. У канцы вулiцы, нiбыта асветлены фасад вар'етэ, вабiла да сябе арка вакзала.

"Бадай што, небяспечна сноўдацца каля ўвахода, як быццам нейкi прадавец латарэйных бiлетаў", - вырашыў ён i ў думках iзноў, паверх за паверхам, прарабiў увесь шлях ад самага пачатку, з кватэры гера Кольбера. Тут ён яшчэ раз пераканаўся, якi ён разумны, нагадаў руку, якая паказала на сейф, хуткi рывок за шнурок, iмгненна ўзведзены рэвальвер i два стрэлы, i яго агарнула пачуццё гонару: "Я забiў чалавека". Ён расхiнуў крысы палiто, даючы доступ начному ветрыку, прыгладзiў камiзэльку, крануў пальцам срэбны ланцужок, прыўзняў перад уяўнай сяброўкаю свой мяккi брыль, зроблены лепшым майстрам Вены. Брыль, праўда, быў крыху малаваты - ён сцягнуў яго з вешалкi ў туалеце. "Я, Ёзеф Грунлiх, забiў чалавека. Я разумны, iм мяне не адолець, думаў ён.
– Навошта мне асаблiва спяшацца, як нейкаму зладзюжку-баязлiўцу, крадком праслiзгаць у дзверы, хавацца пад засенню складоў? У мяне ёсць яшчэ час выпiць кубачак кавы". Ён усеўся за столiк на тратуары, ускрай той павецi, якая паўстала перад яго вачыма, калi ён паслiзнуўся на даху. Скрозь густы снег ён зiрнуў угору: першы паверх, другi, трэцi - там свяцiлася акно кабiнета гера Кольбера, - чатыры паверхi i абрысы будынка схавалiся за шэрымi цяжкiмi хмарамi, якiя акрылi неба. Ён разбiўся б ушчэнт.

– Dеr Каffее mit Мilk*, - заказаў ён.

* Кава з малаком (ням.).

Ёзеф Грунлiх задумлiва памешваў каву. Ён - абраннiк лёсу. Выйсця не было, i ён не вагаўся. Па яго твары прабег цень прыкрасцi, калi ён падумаў: "Шкада, што я не магу нiкому расказаць пра гэта. Занадта небяспечна". Нават яго лепшы сябар Антон, чыё iмя ён прысвоiў, нiчога не павiнен ведаць - за данос могуць прызначыць узнагароду. "I ўсё-такi здагадаюцца рана цi позна, упэўнiваў ён сябе, - будуць пальцамi на мяне паказваць. Вунь Ёзеф. Ён забiў у Вене Кольбера, але яго так i не злавiлi. Яго нi разу нiхто не злавiў".

Поделиться:
Популярные книги

Купидон с топором

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.67
рейтинг книги
Купидон с топором

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Путь Шамана. Шаг 1: Начало

Маханенко Василий Михайлович
1. Мир Барлионы
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
9.42
рейтинг книги
Путь Шамана. Шаг 1: Начало

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Под знаменем пророчества

Зыков Виталий Валерьевич
3. Дорога домой
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.51
рейтинг книги
Под знаменем пророчества