Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:
– Мы прыйдзем да згоды, - лагодна рыкнула яна.
– Я не збiраюся рабiць вам нiякай шкоды. Не хачу ўблытвацца ў вашы справы. Ведаеце, калi вы дасягняце сваёй мэты, каштоўнасць маёй карэспандэнцыi будзе яшчэ большая. Абяцаю нiчога не друкаваць без вашай асабiстай згоды.
– Яна сумна дадала, нiбыта была мастаком, якога вiнавацяць за тое, што ён карыстаецца няякаснымi фарбамi: - Я не зраблю шкоды вашай рэвалюцыi. Толькi ўявiце, якая гэта будзе выдатная карэспандэнцыя!
Старасць iмклiва наступала на доктара Цынера. Раней яму здавалася, што сярод пахаў прасмоленай хвоi, у скрыпе крэйды па класнай дошцы ён займеў пяць гадоў перадышкi ад турэмнай камеры, i вось ён сядзiць у купэ экспрэса, а гэтыя гады, што адцягнулi мiнулыя падзеi, усе разам навалiлiся на яго, раптоўна, а не спакваля. Зараз ён быў падобны да старога, якi, засынаючы, торкаецца носам, твар яго зрабiўся такi
– Ну, перш за ўсё, якiя ў вас планы?
– спытала мiс Уорэн.
– Мне здаецца, што вы ў многiм залежыце ад трушчоб.
Ён пахiтаў галавой:
– Я нi ад каго не залежу.
– Вы кiруеце ўсiм?
– Я тут самы маленькi чалавек.
Мiс Уорэн зласлiва стукнула сябе па калене.
– Мне трэба дакладныя адказы.
– I зноў пачула:
– Я вам нiчога не скажу.
"Ён выглядае на ўсе семдзесят гадоў, а не на пяцьдзесят шэсць, падумала яна, - ён пачынае глухнуць, не разумее, што я кажу". Яна была вельмi паблажлiвая, яна была ўпэўненая, што перад ёй - не ўвасабленне поспеху, а хутчэй няўдачы, а няўдачнiку яна магла дараваць многае, з iм яна магла быць спагадлiвай i лагоднай, магла падбадзёрыць яго адрывiстымi словамi, падобнымi да цiхага ржання, як толькi няўдачнiк пачынаў гаварыць. Слабы чалавек часам iшоў ад яе перакананы, што яна яго найлепшы сябра. Яна нахiлiлася i паляпала доктара Цынера па калене, надаўшы сваёй усмешцы ўсю прыязнасць, на якую яна толькi была здатная.
– Тут мы з вамi заадно, доктар. Хiба вы не разумееце? Паслухайце, мы можам вам дапамагчы. "Грамадская думка" - вось як называюць яшчэ "Кларыён". Я ведаю, вы баiцеся, што мы не вытрымаем, што мы надрукуем карэспандэнцыю пра вас заўтра i ўрад будзе папярэджаны. Аднак абяцаю вам, мы не апублiкуем нiводнага слова, нават не заiкнёмся, пакуль вы не пачняце ваш спектакль. Толькi тады я буду мець права надрукаваць на самым лепшым месцы ў газеце: "Гiсторыя доктара Цынера, расказаная iм самiм. Выключна для "Кларыёна". Ну, хiба гэта не пераканаўча?
– Мне няма чаго сказаць.
Мiс Уорэн зняла руку з калена. "Няўжо гэты няшчасны ёлупень думае, што ён зможа паўстаць памiж мной i прыбаўкай чатырох фунтаў у тыдзень, памiж мной i Джанет Пардаў", - разважала яна. Гэты стары ўпарты дурань, што сядзеў насупраць, зрабiўся для яе ўвасабленнем усiх мужчын, якiя квапяцца на яе шчасце: сваiмi грашыма i дробязнымi падачкамi яны ўлагоджваюць Джанет, здзекуюцца з таго, што жанчыны здатныя па-сапраўднаму кахаць адна адну. Але гэтае ўвасабленне мужчыны было пад маёй уладай, яна здольная знiшчыць ушчэнт гэтае ўвасабленне. Кромвель разбiваў на друзачкi статуi, - гэта не было бяссэнсавым актам вандалiзму. Нейкая сiла Багародзiцы перадавалася i яе статуi, а калi галава ў яе была адбiтая, не ставала ўжо рукi i нагi, абламаныя былi сем мячоў, якiя ўтыкалiся ў яе цела, то пачалi ставiць меней свечак i чытаць меней малiтваў каля яе алтара. Калi хоць адзiны мужчына доктар Цынер, напрыклад, - будзе дашчэнту знiшчаны жанчынай, дык меней маладзенькiх дурнiц, накшталт Корал Маскер, будуць верыць у сiлу i спрыт мужчын. Аднак зважаючы на яго ўзрост i на тое, што ў нос ёй тхнуў смурод, якi зыходзiць ад няўдачнiка, яна дала яму яшчэ адзiн шанец.
– Няма чаго?
– Няма чаго.
Мiс Уорэн злосна засмяялася яму ў твар.
– Вы ўжо расказалi мне шмат чаго iстотнага.
– Гэтыя словы не зрабiлi на яго нiякага ўражання, i яна пачала тлумачыць яму павольна i падрабязна, нiбыта мела справу з разумова адсталым чалавекам: - Мы прыязджаем у Вену ў восем сорак вечара. Да дзевяцi гадзiн я ўжо патэлефаную ў сваю кантору ў Кёльне. Яны перададуць маю карэспандэнцыю ў Лондан да дзесяцi. Матэрыял у першы лонданскi выпуск не паступае ў тыпаграфiю да адзiнаццацi. Нават калi паведамленне затрымаецца да трох гадзiн ранiцы, можна яшчэ перарабiць першую паласу. Маю карэспандэнцыю будуць чытаць у Лондане ў час снедання. Да дзевяцi ранiцы рэпарцёр кожнай лонданскай газеты будзе каля будынка ўрада Югаславii. Заўтра ў першай палове дня гэты матэрыял прачытаюць у Белградзе, а цягнiк прыйдзе туды не раней шостай увечары. Астатняе ўявiць няцяжка. Падумайце пра тое, што я змагу расказаць. Доктар Цынер, вядомы бунтар-сацыялiст, якi пяць гадоў таму ўцёк з Белграда пад час суду над Камнецам, вяртаецца на радзiму. У панядзелак ён сеў на Ўсходнi экспрэс у Остэндэ, цягнiк прыбывае ў Белград сёння ўвечары. Лiчаць, што яго прыезд звязаны з узброеным паўстаннем на чале з сацыялiстамi, якое пачнецца ў раёне трушчоб, дзе нiколi не згасала памяць пра доктара Цынера. Магчыма, будзе зроблена спроба захапiць вакзал, паштамт i турму.
– Мiс Уорэн зрабiла
– Вось такую гiсторыю я адпраўлю тэлеграфам. Але калi вы дадзiце якiя-небудзь дадатковыя звесткi, я папрашу iх прытрымаць маю карэспандэнцыю, пакуль вы не дазволiце надрукаваць яе. Я прапаную вам сумленную здзелку.
– Кажу вам, што я выходжу ў Вене.
– Я вам не веру.
Доктар Цынер глыбока ўздыхнуў, разглядваючы праз акно шэраг заводскiх труб i вялiзны чорны металiчны цылiндр на фоне шэрага, з водблiскамi, неба. Купэ напоўнiлася пахам газы. На невялiкiх агародных дзялянках, нягледзячы на атручанае паветра, расла капуста, вялiзныя качаны блiшчалi ад iнею.
– У мяне няма падстаў баяцца вас, - сказаў ён вельмi цiха, i ёй давялося нахiлiцца наперад, каб разабраць яго словы.
Голас яго гучаў прыглушана, але ён быў упэўнены ў сабе, i яго спакой дзейнiчаў ёй на нервы. Яна абуралася ўсхвалявана i злосна, нiбыта перад ёю быў злачынец на лаве падсудных - чалавек, якi толькi што плакаў уголас, схаваўшыся за пальмай у вазоне, i раптам выявiлася, што ў яго яшчэ ёсць патаемная крынiца сiлы.
– Я магу зрабiць з вамi ўсё, што захачу.
– Здаецца, пойдзе снег, - павольна вымавiў доктар Цынер. Цягнiк упаўзаў у Нюрнберг, i ў агромiстых паравозах, што стаялi абапал, адлюстроўвалася поўнае вiльгацi сталёвае неба.
– Не, вы нiчым не зможаце пашкодзiць мне. Яна пастукала пальцам па "Бедэкеры", i ён сказаў з лёгкiм гумарам: Пакiньце яго сабе на памяць пра нашу сустрэчу.
Тут яна канчаткова ўсвядомiла, што тое, чаго яна баялася, спраўдзiлася: ён выслiзнуў ад яе. Разлютаваная, яна ўтаропiлася ў яго. "Калi б толькi я магла зрабiць яму хоць якую-небудзь шкоду", - злосна падумала яна, нiбыта ўбачыўшы ў люстры за яго спiнай сваю ўдачу ў вобразе Джанет Пардаў, якая адыходзiла прэч, прыгожая i вольная, па доўгiх вулiцах i холах шыкоўных гатэляў. "Калi б я толькi магла зрабiць яму хоць якую-небудзь шкоду".
Яе яшчэ болей узлавала тое, што ў яе адняло мову, а доктар Цынер па-ранейшаму валодаў сабой. Ён падаў ёй газету i спытаў:
– Вы чытаеце па-нямецку? Тады прачытайце вось гэта.
Увесь час, пакуль цягнiк стаяў на вакзале ў Нюрнбергу, доўгiя дваццаць хвiлiн, яна прасядзела, утаропiўшыся ў газету. Паведамленне, апублiкаванае ў ёй, ушчэнт раззлавала яе. Яна думала знайсцi там навiны пра якое-небудзь незвычайнае дасягненне, пра адрачэнне якогась караля, пра дзяржаўны пераварот, пра патрабаванне народа вярнуць доктара Цынера - гэта дазволiла б яму даць ёй iнтэрв'ю ў паблажлiвым тоне. Тое, што яна прачытала, уразiла яе болей за ўсё - паражэнне паўстання ў Белградзе: ён зусiм вызваляўся з-пад яе ўлады. Шмат разоў яе абводзiлi вакол пальца тыя, хто дасягнуў поспеху, але нiколi - той, хто пацярпеў паражэнне.
"Узброенае паўстанне камунiстаў у Белградзе, - чытала яна.
– Учора позна ноччу банда ўзброеных камунiстычных бунтаўшчыкоў зрабiла спробу захапiць вакзал i турму ў Белградзе. Палiцыя была заспета знянацку, i амаль тры гадзiны бунтаўшчыкi бесперашкодна ўтрымлiвалi галоўны паштамт i таварны склад. Сёння ўся тэлеграфная сувязь з Белградам была перапынена да ранiцы. Аднак а другой гадзiне наш прадстаўнiк у Вене гаварыў па тэлефоне з палкоўнiкам Хартэпам, начальнiкам палiцыi, i даведаўся, што парадак у горадзе адноўлены. Колькасць паўстанцаў была нязначная, i ў iх не было сапраўднага правадыра, iх напад на турму адбiлi ахоўнiкi, а пасля гэтага некалькi гадзiн яны заставалiся ў будынку паштамта, не праяўляючы нiякай актыўнасцi, вiдаць, спадзявалiся, што жыхары раёнаў, населеных беднякамi, прыйдуць iм на дапамогу. Тым часам урад змог паслаць дадатковыя падмацаваннi палiцыi, i з дапамогай узвода салдат i дзвюх палявых гармат палiцэйскiя адбiлi паштамт пасля асады, якая працягвалася не болей чвэрцi гадзiны". Гэтае кароткае паведамленне было надрукавана буйным шрыфтам, а нiжэй, дробным шрыфтам, давалася падрабязнае апiсанне ўзброенага паўстання.
Мiс Уорэн сядзела, утаропiўшыся ў газету, яна крыху насупiлася i адчувала, што ў яе перасохла ў горле. Доктар Цынер растлумачыў:
– Яны выступiлi на тры днi раней.
– А чым бы вы iм дапамаглi?
– агрызнулася мiс Уорэн.
– Людзi з трушчоб пайшлi б за мной.
– Яны даўно забылiся пра вас. Пяць гадоў - гэта процьма часу. Маладыя людзi былi яшчэ дзецi, калi вы ўцяклi.
"Пяць гадоў!" - падумала яна, уяўляючы, як яны няўхiльна наваляцца на яе ў будучым, днi, падобныя на бясконцыя дажджы ў сырую зiму. У думках перад ёю паўстаў твар Джанет Пардаў, устрывожанай першымi маршчынамi, першымi сiвымi валасамi альбо тым, у што ператвараецца яе гладкая пасля пластычнай аперацыi скура i чорныя пафарбаваныя валасы, сiвыя каранi якiх вылазяць кожныя тры тыднi.