Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

Яна пачула, як Майет паварушыўся ў яе за плячыма, i зразумела, што ён нахiлiўся па бiлет. Яна хацела павярнуцца да яго, падзякаваць яму, сказаць: "Як цудоўна было б ехаць увесь час на гэтых мяккiх падушках, спаць на гэтым месцы, забыцца на тое, што едзеш працаваць, уявiць, што ты багатая. Нiколi i нiхто не быў да мяне такi добры, як вы". Але словы, сказаныя раней, вульгарнасць яе падазрэнняў нiбыта класавы бар'ер паўсталi памiж iмi.

– Дайце мне вашу сумачку, - сказаў ён. Яна, не павярнуўшыся да яго, перадала сумачку i пачула, як яго пальцы адчынiлi замок.
– Я кладу яго туды. Калi не хочаце скарыстацца iм, - не трэба. Проста прыходзьце пасядзець тут, калi захочаце. Цi паспiце

тут, калi стомiцеся.

"Я ўвесь час стомленая, - думала яна.
– Я магла б спаць тут гадзiны".

– Але ж цi змагу я?
– сказала яна здушаным голасам, ледзь стрымлiваючы слёзы.

– За мяне не турбуйцеся, - сказаў ён.
– Я знайду сабе другое купэ. Ноччу я спаў на калiдоры толькi таму, што вельмi хваляваўся за вас: раптам вам спатрэбiлася б мая дапамога.

Яна зноў заплакала, прыхiлiўшыся лбом да акна, прыплюшчыўшы вочы, так што павекi нiбы фiранкамi адсланiлi яе ад перасцярог абазнаных у жыццi сухецкiх бабуль: "Мужчыне трэба толькi адно. Не бяры падарункаў у незнаёмых мужчын". Ёй заўсёды казалi: "Чым даражэйшы падарунак, тым большая небяспека. Нават шакалад i паездка ў аўтамабiлi пасля тэатра, у цемры, вядуць да пацалункаў у губы цi ў шыю, ды яшчэ, бадай што, сукенку памнуць". Ад дзяўчыны чакаюць платы - на гэтым сыходзяцца ўсе парады: на дармаўшчыну нiчога не робiцца. Пiсьменнiкi наконт Рубi М. Эйрэс* могуць сцвярджаць, што цнота каштуе даражэй за рубiны, аднак на самай справе цана нявiннасцi футра цi якаясь iншая каштоўная рэч. Нельга ж узяць футра ў мужчыны i не пераспаць з iм: не пераспiш - ён будзе незадаволены. Так кажуць усе пажылыя жанчыны. А гэты чалавек заплацiў дзесяць фунтаў.

* Рубi М. Эйрэс (1883-1962) - папулярная ў 20-я гады ангельская пiсьменнiца, аўтар бульварных раманаў.

Ён узяў яе за локаць.

– Што з вамi? Вам блага?

Яна згадала руку, якая ўзбiвала падушкi, шоргат яго крокаў, калi ён выходзiў з купэ. I паўтарыла:

– Але ж цi змагу я?
– Аднак на гэты раз яна нiбыта прымушала яго сказаць нешта i абвергнуць увесь яе жыццёвы вопыт, падказаны беднасцю.

– Ведаеце што, давайце мы зараз сядзем, i я вам нешта пакажу, - сказаў ён.
– Гэта Рэйн.

Ёй раптам зрабiлася смешна.

– Я ўжо здагадалася.

Вы заўважылi скалу, амаль на сярэдзiне ракi, - мы яе толькi праехалi? Гэта скала Ларэляй. Гейнэ.

– А што гэта - Гейнэ?

– Адзiн жыд, - задаволена ўдакладнiў ён.

Яна пачала забываць пра рашэнне, якое мусiла была прыняць, i з цiкавасцю сачыла за iм, iмкнучыся знайсцi што-небудзь новае ў рысах яго твару, да якога ўжо прывыкла: маленькiя вочкi, вялiкi нос, чорныя напамаджаныя валасы. Часта сустракала яна такiх мужчын, то ў першых радах правiнцыйнага тэатра - ён мог быць афiцыянтам у смокiнгу, то за пiсьмовым сталом у канторы агента па найме, то за кулiсамi пад час рэпетыцыi, то каля службовага ўвахода пасля прадстаўлення; у тэатральным свеце паўсюль гучаў яго то мяккi i лiслiвы, то ўладарны голас. Звычайна такiя мужчыны былi жмiнды i скнары, хоць часам i ў iх здаралiся прыступы высакародства i шчодрасцi, але давяраць iм нельга нiколi. Зычлiвая ўхвала на рэпетыцыi нiчога не значыла: пасля гэтага, седзячы ў сваiм кабiнеце i пацягваючы вiскi, такi чалавек мог сказаць: "Тое дзяўчо з першага рада нiчога не вартае". Яго нельга было ўзлаваць, ён нiколi нiкога не абразiць, нiколi не скажа слоўца больш зняважлiвага, чым "дзяўчо", а паведамленне пра звальненне прыходзiла ў выглядзе надрукаванай на машынцы паперкi, кiнутай у тваю паштовую скрынку.

Магчыма, што ўсе гэтыя рысы характару не перашкаджалi ёй ставiцца да жыдоў добра, бо яны ва ўсiх абставiнах захоўвалi дзiўную абыякавасць, а магчыма, таму,

што яна лiчыла, што кожная дзяўчына павiнна быць далiкатная. Корал сказала ветлiва:

– Жыды надта артыстычныя, праўда? Ведаеце, амаль увесь аркестр ансамбля "Ата Гёрл" быў з жыдоў.

– Так, - адказаў ён з незразумелай ёй горыччу.

– А вы любiце музыку?

– Я iграю на скрыпцы, праўда, не надта добра.

Ёй здалося, што ў даўно знаёмых вачах з'явiлася нейкае не зусiм зразумелае ажыўленне.

– Мне заўсёды хацелася заплакаць, калi спявалi "Санi Бой", - сказала яна. Яна ведала, што нiколi не можа знайсцi патрэбных слоў, адпаведных яе пачуццям, - яна не магла выказаць словамi, што адчувае, i таму часта гаворыць недарэчы. Вось i тут яна заўважыла, як незразумелае ажыўленне знiкла з яго вачэй.

– Паглядзiце, ракi ўжо няма. Мы праехалi Рэйн, - нечакана сказаў ён. Ужо час снедаць.

Ёй зрабiлася крыху няёмка прызнацца, што яна не пойдзе з iм снедаць, але не стала тлумачыць, а сказала шчыра:

– Мне трэба схадзiць па сакваяж. У мяне там бутэрброды.

Ён пiльна паглядзеў на яе:

Няўжо вы назапасiлi на тры днi?

– О не. Толькi на ўчарашнюю вячэру i сённяшняе снеданне. На гэтым я зэканомiла каля васьмi шылiнгаў.

– Ну, вы проста скупая, як шатландцы. Паслухайце. Вы пойдзеце снедаць са мной.

– А што яшчэ, па-вашаму, я павiнна рабiць з вамi?

Ён усмiхнуўся.

– Зараз скажу: абедаць, пiць гарбату i вячэраць. А заўтра...

Уздыхнуўшы, яна яго перабiла:

– Па-мойму, вы крыху з'ехалi з глузду. Дарэчы, вы нiадкуль не ўцяклi?

Твар у яго спахмурнеў, цiхiм голасам ён спытаў:

– Вам непрыемна са мной? Вам са мной нудна?

– Не. Зусiм не нудна. Але ж чаму вы гэта ўсё робiце для мяне? Я зусiм не прыгажуня i, па-мойму, асаблiвым розумам не вылучаюся.

Яна горача чакала, каб ён запярэчыў: "Не, вы цудоўная, прыгожая i разумная", - тых неверагодных слоў, якiя б вызвалiлi яе ад патрэбы плацiць яму цi адмовiцца ад яго падарункаў: прыгажосць i розум цэняцца вышэй, чым любы прапанаваны падарунак, а калi дзяўчыну кахаюць, дык нават шматвопытныя бабулi пагодзяцца, што яна мае права браць i нiчога не даваць узамен. Але ён ёй не запярэчыў. Яго тлумачэнне было амаль зняважлiва простае.

– Мне так лёгка гаварыць з вамi. У мяне такое адчуванне, нiбыта я вас даўно ведаю.

– Так, мне здаецца, што i я вас даўно ведаю, - суха сказала яна, адчуўшы звыклую горыч расчаравання. Яна ўзгадала бясконцую лесвiцу, дзверы ў кантору агента i маладога зычлiвага жыда, якi цярплiва i ветлiва тлумачыў, што ён не можа нiчога прапанаваць ёй, абсалютна нiчога.

"Пэўна ж, мы разумеем адно аднаго, - думала яна, - добра ўсведамляем гэта, таму i не знаходзiм патрэбных слоў". Дрэвы i будынкi з'яўлялiся i знiкалi на фоне бледна-блакiтнага, воблачнага неба, бук змяняўся елкай, елка - вязам, а вяз - каменем. Свет, нiбыта расплаўлены на гарачай плiце, тапырыўся i прымаў розныя формы, то падобныя на язык полымя, то на лiсток канюшыны. Iх думкi заставалiся тыя самыя, гаварыць не было пра што, бо яны ўсё ведалi адно аб адным.

– На самой справе, вам жа асаблiва i не хочацца, каб я снедала з вамi, - сказала яна, iмкнучыся захаваць разважлiвасць i абачлiвасць i неяк парушыць няёмкае маўчанне. Аднак ён не пагадзiўся з ёю.

– Не, я сапраўды хачу, - адказаў ён з некаторай няпэўнасцю, i яна зразумела, што ёй трэба быць цвёрдай: падняцца, пакiнуць яго, вярнуцца ў свой вагон - ён лiшне пярэчыць не будзе. Але ў сакваяжы ў яе былi толькi чэрствыя бутэрброды i крышку ўчарашняга малака ў бутэльцы з-пад вiна, а з калiдора пахла гарачай кавай i свежым белым хлебам.

Поделиться:
Популярные книги

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Возвращение Безумного Бога 5

Тесленок Кирилл Геннадьевич
5. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 5

Ненужная жена

Соломахина Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.86
рейтинг книги
Ненужная жена

Идеальный мир для Социопата 6

Сапфир Олег
6. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.38
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 6

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Новая мама в семье драконов

Смертная Елена
2. В доме драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Новая мама в семье драконов

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9