Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:
– Гэтае, бачыце, нехта iншы павiнен вызначыць, але ж кожны спадзяецца... кожны iмкнецца зрабiць што-небудзь, каб адрадзiць дух высакародства i цвярозага розуму ў сучаснай лiтаратуры. У ёй занадта многа самасузiрання, самалюбства, надта многа жудаснага, змрочнага. Увогуле, свет - прыемнае месца, дзе жывуць смелыя людзi.
– Кашчавая рука, якая трымала люльку, бездапаможна паляпвала па калене.
– Трэба адрадзiць дух Чосера.
– Па калiдоры прайшла нейкая жанчына, i на iмгненне ўся ўвага мiстэра Сейвары перакiнулася на яе, ён нiбыта паплыў услед за ёю, гайдаючыся ў такт са сваёй рукой.
– Чосер, - паўтарыў ён.
– Чосер.
– I раптам iмпэт яго згас на вачах у мiс Уорэн, люлька ўпала на падлогу, i, нахiлiўшыся падняць яе, ён гнеўна ўсклiкнуў: - Гары яно ўсё гарам! Да д'ябла!
Перад
– Дух цвярозага розуму - гэта ваша крэда?
– ухапiўшыся за яго словы, спытала яна.
– Вы прынцыпова супраць адзнак "Толькi для дарослых"? Вашымi кнiгамi адорваюць выдатнiкаў у школах.
Насмешка яе прагучала занадта яўна.
– Я ганаруся гэтым, - сказаў ён.
– Маладое пакаленне павiнна выхоўвацца на здаровых традыцыях.
Яна заўважыла яго перасохлыя губы, погляд, крадком кiнуты ў калiдор. "Гэта я выкарыстаю, наконт здаровых традыцый, - падумала яна, - публiцы спадабаецца, Джэймсу Дугласу будзе прыемна. Iм яшчэ болей спадабаецца, калi ён дакоцiцца да вулiчнага прамоўцы ў Гайд-Парку, - хутчэй за ўсё так яно i будзе праз некалькi гадоў. Я дажыву да гэтага часу i нагадаю iм свае словы". Яна ганарылася сваёй здольнасцю прадбачання, аднак яшчэ не дажыла да таго часу, каб яе прадбачанне збылося. "Паглядзiце на яго зараз: на яго маршчынкi - адзнакi слабога здароўя, на тон яго голасу, жэсты - усё гэта раскажа звычайнаму чалавеку не болей, чым рысачкi i кружочкi ў "Бедэкеры", аднак супастаўце ўсё з акружэннем гэтага чалавека, з яго сябрамi, абсталяваннем яго кватэры, дзе ён жыве, i ўбачыце яго будучыню, наканаваную яму няшчасную долю.
– Божухна!
– усклiкнула мiс Уорэн.
– Нарэшце я ўсё зразумела!
Мiстэр Сейвары ўсхапiўся з месца:
– Што вы зразумелi? Наконт зубнога болю?
– Не, не, - сказала мiс Уорэн. Яна была яму ўдзячная: дзякуючы яго размовам яе свядомасць напоўнiлася святлом, якое не пакiнула нiводнага зацiшнага кутка, дзе б мог схавацца ад яе доктар Цынер.
– Я маю на ўвазе ваша цудоўнае iнтэрв'ю. Я зразумела, як трэба пра вас напiсаць.
– Я ўбачу карэктуру?
– Ах, мы ж не штотыднёвiк. Нашы чытачы чакаць не могуць. Яны, ведаеце, як галодныя, патрабуюць свайго бiфштэкса, вырабленага з папулярнага чалавека. На карэктуры няма часу. Лонданцы будуць чытаць гэта iнтэрв'ю заўтра за ранiшняй кавай.
I пераканаўшы яго, што iнтэрв'ю будзе мець поспех у чытачоў, мiс Уорэн пайшла. Хоць, па праўдзе кажучы, ёй хацелася папярэдзiць гэтага стомленага чалавека, якi ўжо ўхапiўся за думку пра новы паўмiльённы тыраж яго новай кнiгi, якая ў людзей кароткая памяць - сёння яны купляюць кнiгу, з якой заўтра будуць смяяцца. Аднак на гэта ў яе ўжо не было часу, яе захапiла больш буйная гульня - яна лiчыла, што ўжо разгадала тайну "Бедэкера". Штуршком былi яе прароцтвы. Схема лёгка вымалася, папера ў "Бедэкеры", як ёй запомнiлася, была тонкая i дастаткова празрыстая, калi падкласцi схему пад паметкi алоўкам на папярэдняй старонцы, лiнii можна бачыць наскрозь.
"Чорт пабяры, не кожны да такога дадумаецца, - разважала яна.
– За гэта трэба выпiць. Знайду я зараз парожняе купэ i паклiчу афiцыянта". Ёй не было патрэбы нават у Джанет Пардаў, каб адсвяткаваць такую ўрачыстасць,
Яе здагадка была правiльная, гэта, ва ўсякiм разе, дакладна. Калi яна пачала разглядаць на святло схему i старонку з адзнакамi, рысачкi ляглi ўздоўж вулiц, кружочкi абвялi грамадскiя будынкi: паштамт, вакзал, суд, турму. Але што ўсё гэта азначае? Раней яна лiчыла, што доктар Цынер вяртаецца, каб даць наглядны прыклад, магчыма, паўстаць перад судом за iлжэсведчанне. Аднак у такiм разе схема не мела нiякага сэнсу. Яна зноў пачала пiльна яе вывучаць. Вулiцы былi адзначаны невыпадкова, тут iснавала нейкая пэўная сiстэма: квадраты дакладна размяшчалiся вакол галоўнага квадрата. Квадрат на адным баку галоўнага супадаў з вакзалам, на другiм - з поштай, на трэцiм - з судом. Усярэдзiне квадрацiкi рабiлiся ўсё меней i меней i, нарэшце, акружалi толькi турму.
З абодвух бакоў цягнiка стромка ўзнiмаўся ўгору адхон, ён засланяў сонечнае святло. Iскры, чырвоныя на фоне пахмурнага неба, нiбыта градзiнкi, грукаталi па вокнах, цемра запоўнiла вагоны, калi доўгi цягнiк з грукатам уварваўся ў тунель. "Рэвалюцыя, сама меней, рэвалюцыя", - думала яна, усё яшчэ трымаючы схему на ўзроўнi вачэй, каб не прапусцiць моманту, калi зноў з'явiцца святло.
Грукат сцiхнуў, раптам наўкол iзноў зрабiлася светла. У дзвярах стаяў доктар Цынер з газетай пад пахай. На iм iзноў быў плашч, i яна акiнула пагардлiвым поглядам яго акуляры, сiвыя валасы, неахайна падстрыжаныя вусы i вузкi, туга завязаны гальштук. Яна адклала схему ўбок i сказала з усмешкаю:
– Ну i як?
Доктар Цынер увайшоў у купэ i зачынiў дзверы. Без усякай адзнакi варожасцi ён сеў насупраць яе. "Ён разумее, што я паставiла яго ў безвыходнае становiшча, i вырашыў паводзiць сябе разумна".
– Ваша газета ўхвалiла б ваш учынак?
– раптам спытаў ён.
– Вядома, не. Назаўтра ж мяне выкiнулi б на вулiцу. Але калi яны атрымаюць мой матэрыял, усё будзе наадварот.
– I дадала з добра разлiчаным нахабствам: - Думаю, за такi матэрыял варта прыбавiць мне чатыры фунты ў тыдзень.
Доктар Цынер сказаў павольна, без нiякага гневу:
– Я вам нiчога не раскажу.
Яна пагардлiва махнула на яго рукой.
– Вы мне шмат чаго ўжо расказалi. А яшчэ i гэта.
– Яна пастукала па "Бедэкеры".
– Вы былi настаўнiкам замежнай мовы ў Грэйт Берчынгтан-он-Сi. Мы атрымалi iнфармацыю ад вашага дырэктара.
– Ён нахiлiў галаву.
– А потым, працягвала яна, - ёсць яшчэ гэтая схема. I гэтыя каракулi. Я iх ужо супаставiла i ўсё зразумела.
Яна чакала, што ён пачне пярэчыць, спалохаецца цi выкажа абурэнне, але ён усё яшчэ панура раздумваў над яе першай здагадкай. Яго паводзiны збянтэжылi яе, i на кароткае iмгненне яна падумала: "Можа, з маiх рук выпадае самы галоўны матэрыял? Можа, галоўны матэрыял зусiм не тут, а ў школе на паўднёвым беразе, сярод цагляных будынкаў, прасмоленых сасновых парт, чарнiльнiц, бразгатлiвых званкоў i паху хлапечай вопраткi?" Гэтыя сумненнi крыху паменшылi яе самаўпэўненасць, яна загаварыла спакайней, мякчэй, чым збiралася, - сваiм хрыплым голасам ёй цяжка было кiраваць.