Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:
Ён прамаўчаў, не ведаючы, чым адказаць на гэты новы ход працiўнiка. Значыцца, пiўной Кругера больш няма, а з ёй знiклi i казачныя лiхтарыкi, i яркiя парасоны, i цыганы, якiя цiха iгралi ў прыцемку, пераходзячы ад столiка да столiка. I Карла няма. На iмгненне ён здольны быў аддаць у рукi гэтай жанчыны сваю бяспеку i бяспеку сваiх сяброў у абмен на звесткi пра Карла. Можа, ён сабраў усе свае чаявыя, i жыве самотна ў адной з тых новых кватэр каля парку, i раскладае сурвэткi на сваiм стале, выцягвае корак з бутэлькi, каб напоўнiць свой келiх? Ён разумеў, што яму трэба перапынiць размову з гэтай п'янай, небяспечнай жанчынай, што сядзiць насупраць, але ён не быў здольны вымавiць нiводнага слова, пакуль яна паведамляла яму навiны пра
Было i яшчэ нешта, пра што яму дужа карцела спытацца ў яе. Яна сказала, што трушчобы такiя самыя, як i былi раней, i ён нiбыта адчуў пад нагамi крутыя прыступкi, якiя вялi ў вузкiя цяснiны вулачак, упоперак якiх была развешана бялiзна, ён прыкладаў да носа насоўку, каб перабiць пах сабак, дзяцей, пратухлага мяса i чалавечых экскрэментаў. Яму хацелася ведаць, цi памятаюць там доктара Цынера. Ён быў знаёмы там з кожным жыхаром, знаёмы так блiзка, што яны маглi б палiчыць такую дасведчанасць у iх жыццi небяспечнай, калi б поўнасцю не давяралi яму, калi б па паходжаннi ён не належаў да iх. I таму яго там абкрадалi, давяралi яму свае тайны, гасцiнна сустракалi, сварылiся з iм i любiлi яго. Пяць гадоў - доўгi тэрмiн. Яго маглi ўжо i забыць.
Тут мiс Уорэн перавяла дух.
– Аднак блiжэй да справы. Я хачу ўзяць у вас iнтэрв'ю выключна для сваёй газеты. "Як я ўцёк?" Цi: "Чаму я вяртаюся на радзiму?"
– Iнтэрв'ю?
Ён паўтараў яе словы, i гэта дзейнiчала на нервы, у яе галава расколвалася ад болю, адчувала яна сябе пагана. Яна часта карысталася гэтым словам, каб выказаць сваю нянавiсць да мужчын, да ўсiх iх выкрутасаў i хiтрыкаў, да таго, як яны нахабна растоптваюць прыгажосць, а потым, крадком, уцякаюць прэч, - яны абуджалi ў ёй толькi агiду. Яны заўсёды выхваляюцца жанчынамi, якiя далi iм асалоду. Нават гэты пажылы мужчына з пабляклым тварам, што сядзiць перад ёй, у свой час бачыў прыгажосць голага жаночага цела, яго рукi, якiя зараз абхапiлi каленi, гладзiлi, дамагалiся, атрымлiвалi асалоду. А ў Вене яна страцiць Джанет Пардаў, якая трапiць у свет, дзе пануюць мужчыны. Яны будуць гаварыць ёй лiслiвыя словы, дарыць квяцiстыя танныя падарункi, нiбыта яна нейкая дзiкунка, якую можна спакусiць люстэркам i шклянымi пацеркамi з "Вулворта"*. Аднак больш за ўсё яе бянтэжыла тое, што сама Джанет будзе атрымлiваць асалоду - да ўцех мужчын ёй не было нiякай справы. Не кахаючы яе зусiм - не пакахаўшы яе нават на гадзiну, на дзень, на год, - мужчыны будуць прымушаць яе млець ад асалоды, рыдаць ад здавальнення плоцкiх жаданняў. А вось яна, Мейбл Уорэн, якая ўратавала яе ад мiзэрнага лёсу гувернанткi, кармiла яе, адзявала, гатовая кахаць яе з нязменнай страсцю бясконца, да скону жыцця, магла толькi пацалункамi выказаць сваю любоў, ёй заўсёды наканавана ўсведамляць, што яна не здатная прынесцi ёй поўную асалоду i сама не адчувае нiчога, апроч незадаволеных жаданняў. I вось зараз, калi ў яе трашчыць ад болю галава, калi ад яе нясе п'яным смуродам, калi яна разумее, як агiдна выглядае яе счырванелы твар, Мейбл Уорэн моцна ненавiдзела гэтых "паганых" мужчын, iх настырнасць i штучную прывабнасць.
* Унiверсальная крама ў Лондане, дзе гандлююць таннымi таварамi.
– Вы доктар Цынер.
Ушчэнт раззлаваная мiс Уорэн заўважыла, што ён нават i не iмкнецца схаваць, хто ён на самой справе, а проста нахабна паведамляе ёй прозвiшча, пад якiм падарожнiчае.
– Маё прозвiшча - Джон.
– Доктар Цынер, - гыркнула яна, прыкусiўшы зубамi нiжнюю губу, каб не страцiць самавалодання.
– Рычард Джон, настаўнiк, еду адпачываць.
– У Белград?
– Не.
– Ён хвiлiнку павагаўся.
– У Вену.
Яна яму не паверыла, але з усяе сiлы прымусiла сябе быць ветлiвай.
– I я еду да Вены. Калi хочаце, я пакажу вам некаторыя выдатнасцi горада?
– У дзвярах з'явiўся мужчына, i яна паднялася.
–
– Яна ўсмiхнулася, гледзячы ў канец купэ, ледзь устаяла на нагах, калi цягнiк прагрукацеў на стыку рэек, не стрымаўшы адрыжкi, якая iмгненна запоўнiла ўсё купэ смуродам джыну i таннай пудры, што пасыпалася з яе твару.
– Мы яшчэ сустрэнемся да Вены, - паабяцала яна i, зрабiўшы некалькi крокаў па калiдоры, прыхiлiлася гарачым тварам да сцюдзёнага, бруднага акна, адчуваючы, як яе агортвае агiда да самой сябе за тое, што яна напiлася i выглядае неахайнай. "I ўсё-такi я яго дастану, падумала яна, пачырванеўшы ад сораму за сваю адрыжку, нiбыта паненка на званым абедзе.
– Чаго б мне гэта нi каштавала, чэрцi б яго задралi!"
Ласкава-лагоднае святло залiло ўсё купэ. На хвiлiнку здалося, што сонца ўвасабляе штосьцi, поўнае любовi i спагады да людзей. Чалавечыя iстоты плавалi нiбыта рыбы ў залацiстай вадзе, вызваленыя ад зямнога прыцяжэння, празрыстыя i ясныя, яны нiбыта луналi без крылаў у шкляным акварыуме. Пачварныя твары i выродлiвыя фiгуры, можа, i не зрабiлiся прыгожыя, але ператварылiся ў нейкiя дзiвосныя формы пад уплывам гэтых незвычайных абставiн. У гэтай залацiстай плынi яны ўзляталi ўгору i падалi ўнiз, перашэптвалiся i аддавалiся марам. Яны не былi зняволеныя, бо ў гэты раннi час яны не адчувалi сябе ў палоне.
Корал Маскер iзноў прачнулася. Яна адразу ж паднялася i падышла да дзвярэй. Майет стомлена драмаў, вочы ў яго зрэдку расплюшчвалiся ў такт цягнiку. Яе свядомасць заставалася надзвычай ясная, нiбыта гэтае залацiстае святло пранiкала паўсюль, i ёй рабiлiся зразумелыя звычайна схаваныя жаданнi, памкненнi i ўчынкi, на якiя яна, як правiла, не зважала. Цяпер, калi яна назiрала за iм i ён усвядомiў яе прысутнасць, Корал убачыла, як ён памкнуўся рукамi зрабiць нейкi жэст, але спынiўся. Яна зразумела, што ён свядома затрымаў гэты жартаўлiвы жэст, характэрны людзям яго нацыянальнасцi.
– Я свiння. Вы прабылi на калiдоры цэлую ноч, - мякка сказала яна.
Ён вiнавата пацiснуў плячыма, нiбы лiхвяр, якi назначыў надта нiзкую цану за дарагi гадзiннiк цi багатую вазу.
– Той бяды! Я хацеў, каб вы адпачылi спакойна. Мне ўсё адно трэба было дачакацца кандуктара. Можна мне ўвайсцi?
– Калi ласка. Гэта ж ваша купэ.
Ён усмiхнуўся, не ўтрымаўся i шырока развёў рукi, схiлiўшы перад ёю галаву ў лёгкiм паклоне.
– Прашу прабачэння. Яно ваша.
– Ён дастаў з рукава насоўку, узмахнуў рукамi: - Увага! Глядзiце! Бiлет першага класа.
Бiлет вылецеў з насоўкi i ўпаў на падлогу памiж iмi.
– Ён - ваш.
– Не, ваш.
Ён весела засмяяўся, убачыўшы яе здзiўлены твар.
– Што вы? Я не магу ўзяць яго. Слухайце, вiдаць, ён каштуе дорага.
– Дзесяць фунтаў, - выхваляючыся, сказаў ён.
– Дзесяць фунтаў.
– Ён паправiў гальштук i нядбала кiнуў: - Мне гэта дробязь.
Аднак яго самаўпэўненасць i самахвальства насцярожыла яе.
– Чаго гэта вы дамагаецеся? Вы за каго мяне прымаеце?
– спытала яна з непрыхаваным глыбокiм падазрэннем. Бiлет ляжаў каля iх ног. Нiшто не прымусiла б яе падняць яго. Яна тупнула нагой - золата патухла i зрабiлася жоўтай плямаю на шкле i падушках.
– Я iду на сваё месца.
– Мне няма нiякай справы да вас. Хапае мне свайго клопату. Калi вам бiлет не патрэбны, можаце яго выкiнуць, - з выклiкам сказаў ён.
Корал бачыла, што ён назiрае за ёй. Яго плечы зноў самаўпэўнена ўзнялiся, самаўпэўнена i нядбала. Яна адвярнулася да акна, да ракi i да моста, што праплывалi мiма, да аголенай бярозкi, усыпанай раннiмi пупышкамi, i цiха заплакала. "Вось уся мая ўдзячнасць за спакойную, доўгую ноч салодкага сну, вось як я прымаю падарункi.
– I яна з сорамам i смуткам нагадала свае дзявочыя сны пра цудоўных, славутых куртызанак, якiя прымалi падарункi ад прынцаў.
– А я лаюся на яго, як стомленая афiцыянтка".