Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

Было яшчэ рана - сонца ледзьве ўздымалася над узгоркамi. У вёсцы на другiм беразе замiгцелi агеньчыкi, некалькi дымкоў прамымi струменьчыкамi ўздымалiся ў бязветраным паветры над драўлянымi хаткамi: сяляне там распальвалi печы, гатавалi снеданне. Вёска была так далёка ад чыгункi, што здавалася нерухомая, яе можна было разгледзець, а вось дрэвы, хаткi на блiзкiм беразе i прывязаныя там лодкi шпарка знiкалi з вiду. Яна адхiлiла фiранку на шкляных дзвярах у калiдор i ўбачыла Майета - ён спаў, прыхiнуўшыся спiнаю да сцяны. Iнстынктыўна, першым яе памкненнем было разбудзiць яго, але потым яна вырашыла не чапаць, хай спiць, а самой зноў легчы на палiцу, выкарыстаўшы выгоды за кошт

самаахвярнасцi блiзкага. Яна адчувала да яго пяшчоту, нiбыта ён даў ёй новую надзею на жыццё, дзе была не толькi заўсёдная барацьба i ўсяго трэба дабiвацца сваiмi намаганнямi. Бадай што, свет быў не такi ўжо жорсткi. Яна нагадала, як цёпла паставiўся да яе памочнiк капiтана, як ён крыкнуў на развiтанне: "Помнi пра мяне!" Зусiм магчыма, што памочнiк капiтана ўсё яшчэ помнiць яе, - гэты ж малады чалавек, якi спiць за дзвярыма, ён жа здолеў ахвяраваць некалькiмi гадзiнамi свайго жыцця дзеля зусiм незнаёмай дзяўчыны. Упершыню ёй прыйшла ў голаў шчаслiвая думка: "Магчыма, я жыву ў памяцi iншых людзей, не толькi тады, калi яны бачаць мяне цi гавораць са мной". Яна зноў глянула ў акно, аднак вёскi ўжо не было вiдно, таксама як i тых цудоўных зялёных пагоркаў, якiя яна бачыла раней, цяпер можна было бачыць толькi раку. I Корал iзноў заснула.

Мiс Уоран, хiстаючыся, iшла па вагонах. Ёй цяжка было трымацца за парэнчы правай рукой: усё яшчэ балела плячо, хоць яна ўжо праседзела амаль дзве гадзiны ў вагоне трэцяга класа. Яна пачувала сябе разбiтай, яе крыху нудзiла, хмель яшчэ не выйшаў з галавы, думкi блыталiся, аднак яна трымала нос па ветры i не губляла следу. За дзесяць гадоў журналiсцкай кар'еры дзесяць гадоў яна крэмзала карэспандэнцыi пра жаночыя правы, згвалтаваннi, забойствы - яна нiколi не была такая блiзкая да надзвычайнага паведамлення на першай паласе: матэрыял гэты не для грашовых газет. Каб раздабыць такi матэрыял, сам карэспандэнт газеты "Таймс" ахвяраваў бы год жыцця. "Далёка не кожнаму ўдалося б скарыстаць зручны момант, як скарыстала яго я, - з гордасцю падумала яна, - ды яшчэ п'яная ўдрызг". Яна iшла, хiстаючыся, уздоўж шэрага купэ першага класа з высока ўзнятай галавою, нiбыта на ёй была набакiр карона.

Удача не пакiдала яе. З купэ выйшаў мужчына i накiраваўся ў туалет. Калi яна прыцiснулася да сцяны, каб прапусцiць яго, дык заўважыла, што якраз той самы чалавек у плашчы, якога яна шукала, дрэмле ў кутку i ў купэ болей няма нiкога. Мужчына ўзняў вочы i ўбачыў у дзвярах мiс Уоран, якая крыху хiсталася туды-сюды.

– Можна да вас?
– спытала яна.
– Я села ў Кёльне i не магу знайсцi месца.
– Голас у яе быў нiзкi, амаль мяккi, нiбыта яна ўгаворвала любiмага сабаку ўвайсцi ў камеру, дзе яго збiралiся ўсыпiць.

– Месца занятае.

– Толькi на хвiлiначку, - сказала мiс Уорэн.
– Хай адпачнуць крышачку ногi. Мне так прыемна, што вы гаворыце па-ангельску. Мяне заўсёды агортвае страх, калi падарожнiчаю ў цягнiку, дзе няма нiкога, апроч чужаземцаў. Чалавеку можа што-небудзь спатрэбiцца позняй ноччу, а звярнуцца няма да каго.
– Яна нацягнена ўсмiхнулася.
– Па-мойму, вы доктар?

– Быў некалi iм.

– I вы едзеце ў Белград?

Злёгку ўстрывожаны, ён кiнуў хуткi позiрк на яе, якi яна не заўважыла. Ён пiльна агледзеў яе прысадзiстую, абцягнутую цвiдам фiгуру, крыху нахiленую ўперад, бляск пярсцёнка з пячаткаю, пачырванелы ад нецярплiвасцi твар.

– Не, - адказаў ён.
– Значна блiжэй.

– А я еду толькi да Вены, - сказала мiс Уорэн.

– А чаму вы вырашылi?..
– павольна пачаў ён, сумняваючыся, цi правiльна ён робiць, звяртаючыся да яе з гэтым пытаннем: яму было нязвыкла сустрэцца з небяспекай

у выглядзе ангельскай векавухi, крыху п'янай ад джыну, пах якога ён адчуваў у купэ.

Рызыкоўныя сiтуацыi, у якiя ён трапляў раней, навучылi яго ў такiя моманты крыху пахiтаць галавой, цi памахаць пальцам, цi проста сказаць няпраўду. Мiс Уорэн таксама адчувала няпэўнасць, i яе няпэўнасць была падобная да iскры надзеi ў зняволенага ў турме.

– Мне здалося, што я вас бачыла ў Белградзе.

– Нiколi не даводзiлася там бываць.

Яна вырашыла пайсцi ў адкрытую, адкiнуўшы ўсялякiя хiтрыкi.

– Мне давялося быць у Белградзе прадстаўнiком сваёй газеты пад час суду над Камнецам.

Аднак ён ужо зразумеў, што трэба паводзiць сябе абачлiва, i глянуў на яе, не выказваючы зусiм нiякай цiкаўнасцi.

– Суд над Камнецам?

– Калi генерал Камнец быў абвiнавачаны ў згвалтаваннi. Цынер быў там галоўны сведка абвiнавачвання. Аднак генерала, зразумела, апраўдалi. Прысяжныя былi падабраны з яго прыхiльнiкаў. Урад нiколi не дазволiў бы засудзiць такога чалавека. З боку Цынера было проста глупства даваць паказаннi супраць генерала Камнеца.

– Глупства?

Яго тон ветлiвага субяседнiка ўзлаваў яе.

– Вядома ж, вы чулi пра Цынера? Яго хацелi прыстрэлiць за тыдзень да суду, калi ён сядзеў у кавярнi. Цынер быў правадыр сацыял-дэмакратаў. Ён назаляў уладам тым, што даў паказаннi супраць Камнеца - ордэр на яго арышт за дачу непраўдзiвых паказанняў быў выпiсаны яшчэ за дванаццаць гадзiн да заканчэння судовага працэсу. Яны проста сядзелi i чакалi апраўдальнага прыгавору Камнецу.

– Калi гэта было?

– Пяць гадоў таму.

Ён уважлiва сачыў за ёй, прыкiдваючы, якi адказ найбольш раззлуе яе.

– Ну, гэта ўжо старая гiсторыя. Цынера выпусцiлi з турмы?

– Ён выслiзнуў з iх рук. Шмат чаго я дала б, каб даведацца, як гэта яму ўдалося здзейснiць. З гэтага мог бы атрымацца выдатны матэрыял у газету. Ён проста знiк. А ўсе думалi, што яго забiлi.

– А яго на самой справе забiлi?

– Не. Ён ад iх уцёк.

– Разумны чалавек.

– А вось у гэтым я зусiм не ўпэўненая, - злосна запярэчыла яна. Разумны чалавек нiколi не даваў бы паказанняў супраць Камнеца. Што яму да таго Камнеца i да той дзяўчынкi? Ён быў дурань, строiў з сябе Дон-Кiхота.

З-за адчыненых дзвярэй пацягнула холадам, i доктара перасмыкнула.

– Ноч выдалася пакутлiвая, - сказаў ён.

Яна адмахнулася ад яго слоў стомленым жэстам вялiкай, грубай рукi.

– Толькi ўявiце сабе, - сказала яна з захапленнем.
– Пакуль прысяжныя засядалi, ён выйшаў з залы суда на вачах у палiцыi. Яны сядзелi i нiчога не маглi зрабiць, пакуль не вернуцца прысяжныя. Ох, магу прысягнуць, што бачыла загад пра арышт Цынера, якi тырчаў з кiшэнi ў Хартэпа. А Цынер знiк, нiбыта яго i не было зусiм. Далей усё пайшло па-ранейшаму. Нават у Камнеца.

Доктар не здолеў схаваць сваю поўную горычы цiкаўнасць.

– На самой справе? Нават у Камнеца?

Яна скарыстала спрыяльную сiтуацыю i загаварыла сiплаватым голасам, даўшы волю сваёй фантазii:

– Так, калi б ён зараз вярнуўся, дык знайшоў бы, што нiчога не змянiлася: гадзiннiк можна было б перавесцi назад. Хартэп усё гэтаксама займаецца хабарнiцтвам, Камнец юрлiва вышуквае маленькiх дзяўчынак, тыя самыя трушчобы, тыя самыя кавярнi, дзе даюць канцэрты ў шэсць i ў адзiнаццаць гадзiн. Карл звольнiўся з "Масковы", вось i ўсе навiны, а на яго месцы працуе афiцыянтам француз. Адкрыўся, праўда, новы кiнатэатр каля парку. Ах, вось яшчэ навiна: забудавалi сад з пiўной Кругера, там зараз кватэры для дзяржаўных чыноўнiкаў.

Поделиться:
Популярные книги

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Низший

Михайлов Дем Алексеевич
1. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.90
рейтинг книги
Низший

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Император

Рави Ивар
7. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.11
рейтинг книги
Император

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Возвращение Безумного Бога 5

Тесленок Кирилл Геннадьевич
5. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 5

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница

Теневой Перевал

Осадчук Алексей Витальевич
8. Последняя жизнь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Теневой Перевал

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

По дороге пряностей

Распопов Дмитрий Викторович
2. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
По дороге пряностей