Чтение онлайн

на главную

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

Мэйбл Уорэн налiла сабе кавы, моцнай, без малака i цукру.

– Гэта найлепшы матэрыял, якi я калi-небудзь здабывала. Я была сведка, як пяць гадоў таму ён выходзiў з судовай залы, а тым часам Хартэп сачыў за iм з ордэрам на яго арышт у кiшэнi. Кэмбел з газеты "Ньюс" адразу ж кiнуўся за iм, аднак на вулiцы згубiў яго. Дадому ён болей не прыходзiў, i з таго часу пра яго болей нiчога не чулi. Усе лiчылi, што яго забiлi, аднак я нiколi не магла зразумець аднаго: калi яго хацелi забiць, дык навошта было выпiсваць ордэр на арышт.

– Уявi сабе, - без усякай цiкавасцi сказала Джанет Пардаў, - што ён адмовiцца гаварыць з табой.

Мiс Уорэн разламала булачку.

– У мяне яшчэ нiколi не было няўдач.

– Ты сама прыдумаеш што-небудзь за яго?

– Не той выпадак. Гэта падыдзе Сейвары, а не яму. Я прымушу яго даць мне iнтэрв'ю, - сказала яна злосна.
– Любым спосабам. Пакуль мы едзем да Вены. У мяне ёсць амаль дванаццаць гадзiн.
– I дадала ў роздуме: - Кажа, што ён школьны настаўнiк.

Хто ведае? Выдатная будзе карэспандэнцыя. А куды ён едзе? Сказаў, што выходзiць у Вене. Калi праўда, то я выйду разам з iм. Калi спатрэбiцца, паеду з iм у Канстанцiнопаль. Але ў гэта я не веру. Ён едзе дамоў.

– У турму?

– На суд. Хутчэй за ўсё ён давярае тым людзям. Яго заўсёды любiлi ў трушчобах. Але ён дурань, калi лiчыць, што яго там памятаюць. Пяць гадоў! Так доўга нiхто не памятае.

– Дарагая, як сумна ты на ўсё глядзiш.

Мейбл Уорэн з цяжкасцю прыходзiла ў сябе i вяртала цвярозы погляд на рэчы: кава плёскалася ў яе кубку, столiк крыху пагойдваўся, насупраць сядзела Джанет Пардаў. У такiх выпадках Джанет Пардаў звычайна незадаволена капылiла губкi, насуплiвалася, спрачалася i злавалася, але цяпер яна ўпотай паглядала на жыда, якi сядзеў за столiкам з дзяўчынай, на думку Ўорэн, праставатай, але вясёлай i прываблiвай. "А што да жыда, дык адзiная яго добрая якасць - маладосць i грошы, аднак гэтага хапае, каб прыцягнуць увагу Джанет", - з горыччу падумала Мейбл Уорэн, разумеючы, што гэта праўда.

– Ты ж ведаеш, што гэта - праўда, - сказала яна, усведамляючы, што гнеў яе марны. Шырокай, агрубелай рукой яна разламала яшчэ адну булачку. Яе хваляванне ўзмацнялася па меры таго, як яна ўсведамляла ўсю жахлiвасць сваiх здагадак.
– Ты пра мяне забудзеш праз тыдзень.

– Ну, вядома ж, не, дарагая. Паслухай, я табе ўсiм абавязана.

Словы гэтыя не супакоiлi Мейбл Уорэн. "Калi кахаеш па-сапраўднаму, думала яна, - не думаеш, чым ты абавязана". Свет, як лiчыла яна, падзяляецца на тых, хто жыве розумам, i тых, хто жыве пачуццямi. Першыя бяруць у разлiк купленыя iм сукенкi, аплачаныя рахункi, але сукенкi з часам выходзяць з моды, а вецер падхоплiвае рахункi са стала i зносiць iх прэч, i ў любым выпадку доўг будзе аплачаны пацалункам цi iншай якой ласкай. Аднак тыя, хто жыве розумам, пра ўсё забываюць, а тыя, хто жыве пачуццямi, помняць усё, яны не бяруць i не пазычаюць, яны плацяць нянавiсцю цi любоўю. "Я адна з iх, думала мiс Уорэн, вочы яе напоўнiлiся слязьмi, а булачка засела ў горле.
– Я адна з тых, хто кахае i помнiць заўсёды, хто захоўвае вернасць мiнуламу i носiць жалобныя гарнiтуры i жалобныя павязкi на рукаве. Я нiчога не забываю". Яе погляд слiзгануў па дзяўчыне, што сядзела побач з тым мужчынам, - так стомлены матацыклiст з неадольным жаданнем пазiрае на просценькi гатэль з пунсовымi фiранкамi на вокнах i марыць пра таннае пiва, а потым iзноў едзе далей да шыкоўнага гатэля з музыкай i пальмамi. "Я загавару з ёю, яна зграбная, - падумала яна.
– Зрэшты, нельга ж усё жыццё пражыць з грудным, падобным на музыку голасам, з статнай, як пальма, фiгурай. Вернасць зусiм не тое самае, што ўспамiны: можна забыць i заставацца верным, а можна памятаць i парушыць вернасць".

"Я кахаю Джанет Пардаў, я заўсёды буду кахаць Джанет Пардаў", спрачалася яна сама з сабою. Джанет адкрыла ёй, што такое каханне, у самы першы вечар iх сустрэчы ў кiнатэатры на Кайзер-Вiльгельм-штрасе, i ўсё-такi, усё-такi... Абедзве яны тады адчулi агiду да акцёра, якi выконваў галоўную ролю. Здарылася так, што Мейбл Уорэн гучным голасам па-ангельску выказала свае пачуццi ў напружанай цiшынi цёмнай залы: "Мне агiдныя такiя распусныя мужчыны!" - i пачула словы згоды, вымаўленыя нiзкiм, музычным голасам. Аднак нават тады Джанет Пардаў пажадала даглядзець фiльм да канца, да апошнiх абдымкаў, да фiнальнай завуалiяванай распусты. Мейбл Уорэн угаворвала яе пайсцi i дзе-небудзь выпiць, але Джанет Пардаў сказала, што хоча даглядзець кiнахронiку, i яны абедзве засталiся. Здаецца, у самы першы вечар выявiўся характар Джанет - потым з гэтым яе характарам давялося сутыкацца заўсёды: непазбежна даводзiлася пагаджацца з ёю ва ўсiм. Так было да ўчарашняга вечара, калi яна вырашыла вызвалiцца ад Мейбл Уорэн.

– Не выношу жыдоў, - злосна вымавiла Мейбл Уорэн, нават не стараючыся панiзiць голас.

I Джанет Пардаў, глянуўшы на Мейбл Уорэн вялiкiмi прамянiстымi вачыма, пагадзiлася:

– Гэтаксама i я, дарагая.

З раптоўным адчаем Мейбл Уорэн звярнулася да яе:

– Джанет, калi мяне не будзе побач, цi будзеш ты памятаць, як мы кахалi адна адну? Ты ж не дазволiш нiводнаму мужчыну дакрануцца да цябе?

Ёй было б прыемна пачуць пярэчаннi, атрымаць магчымасць паспрачацца, прыводзiць доказы, нейкiм чынам накласцi пячатку на гэтую няўлоўную душу, аднак адзiнае, чаго яна дачакалася, была згода, выказаная абыякавым тонам:

– Ну, вядома ж, дарагая. Хiба я магу?

Калi б Мейбл Уорэн абярнулася да люстры, убачыла б там сваё рэальнае аблiчча, якое вярнула б ёй разважлiвасць i цвярозы розум. "Ну, гэта не па мне, - разважала яна, - трэба знайсцi задавальненне ў чым-небудзь прыгожым". Няма нiчога добрага ў тым, каб думаць пра сябе, пра свае жорсткiя валасы, пра чырвоныя павекi, пра мужчынскi немiлагучны голас. Любы мужчына, нават самы звычайны жыд, быў ёй сапраўдным супернiкам.

Калi яна знiкне з яе жыцця, прыгажуня Джанет Пардаў спакваля ператворыцца ў пустое месца, амаль не будзе iснаваць, хоць i будзе па iнерцыi спаць, есцi, выклiкаць захапленне. Аднак хутка яна зноў будзе сядзець у камфартабельным крэсле, крышыць пальцамi падсмажаны хлеб i казаць: "Ну, вядома, вы маеце рацыю. Я заўсёды адчувала гэта". Кубак задрыжаў у руцэ Мейбл Уорэн, кава пералiлася цераз край i запэцкала ёй спаднiцу, на якой ужо былi плямы ад тлушчу i пiва. "Якая рознiца, - цынiчна падумала яна, - чым займаецца Джанет, калi я пра гэта не ведаю. Якая рознiца, калi яна дазволiць якому-небудзь мужчыне зацягнуць сябе ў ложак, калi яна зноў вернецца да мяне". Але апошняя думка прымусiла яе скалануцца ад душэўнага болю. "Наўрад цi Джанет вернецца да старой, непрыгожай, прыдуркаватай бабы, - разважала яна.
– Джанет будзе расказваць яму пра мяне, пра два гады, праведзеныя са мною, пра тыя днi, калi мы былi шчаслiвыя, пра тое, якiя я ўчыняла ёй сцэны, нават пра вершы, якiя я ёй прысвячала. А ён будзе насмiхацца, i яна будзе насмiхацца, i, смеючыся, яны лягуць у ложак. Лепей мне цвёрда вырашыць, што гэта канец, што яна нiколi не вернецца да мяне пасля адпачынку. Я ж нават не ведаю дакладна, цi сапраўды яна збiраецца наведаць дзядзьку. Ну, хопiць ужо, свет на ёй клiнам не сышоўся, - думала мiс Уорэн, крышачы булачку i з адчаем паглядаючы на свае недагледжаныя, нязграбныя рукi.
– Вось, напрыклад, гэтая дзяўчынка, яна такая ж бедная, якой была Джанет у той вечар у кiнатэатры; яна такая ж чароўная, як Джанет, - проста асалода гадзiнамi сядзець i назiраць за кожным рухам цудоўнага цела Джанет: Джанет робiць прычоску, Джанет пераапранае сукенку, Джанет нацягвае панчохi, Джанет змешвае кактэйль. Але, магчыма, у гэтай дзяўчынкi значна болей розуму, хай сабе пасрэднага, але вострага".

– Дарагая, ты што, утрэскалася ў гэтае дзяўчо?
– весела спытала Джанет.

Цягнiк гайдануўся, i з грукатам уварваўся ў тунель, i вырваўся з яго, заглушыўшы адказ Мейбл Уорэн, схапiўшы яго, як сярдзiтая рука выхоплiвае лiст паперы, раздзiрае яго i выкiдвае шматкi, i толькi на адным з iх можна прачытаць слова "Назаўсёды", - таму нiхто, апроч Мейбл Уорэн, не зможа здагадацца, што яна сказала на самой справе: цi прысягнула захаваць вернасць назаўсёды, цi заявiла, што нiхто не зможа заставацца верным назаўсёды аднаму чалавеку. I калi цягнiк iзноў выйшаў на сонечнае святло, заблiшчалi кафейнiкi, забялелi настольнiкi i сурвэткi, за вокнамi былi вiдаць палi, на якiх пасвiлiся каровы, а потым густы ельнiк, - мiс Уорэн забылася, што яна хацела сказаць, бо ўвага яе была ўжо на чалавеку, якi ўваходзiў у рэстаран. Яна пазнала ў iм суседа Цынера. У гэты момант дзяўчына паднялася. Яна i яе спадарожнiк гаварылi так рэдка, што мiс Уорэн не магла зразумець, цi знаёмыя яны адно з адным наогул. Яна спадзявалася, што яны не ведаюць адно аднаго, бо ў галаве яе ўзнiк план, якi дасць ёй не толькi загаварыць з дзяўчынаю, але i дапаможа ёй раз i назаўсёды прыкаваць Цынера да першай паласы газеты атрымаецца выдатнае распяцце.

– Да пабачэння, - сказала дзяўчына.

Мейбл Уорэн, сочачы за ёй поглядам спрактыкаванай назiральнiцы, заўважыла, як яе спадарожнiк уцягнуў галаву ў плечы, нiбыта прысаромлены звычайны зладзюжка, якi, прыўзняўшыся з лавы падсудных, нясмела пратэстуе супраць несправядлiвага прыгавору i робiць гэта хутчэй па звычцы, чым ад сапраўднага ўсведамлення несправядлiвасцi. Неспрактыкаваны назiральнiк мог бы па iх тварах падумаць, што гэтая пара пасварылася, але Мейбл Уорэн разбiралася ў гэтым лепей.

– Я ўбачу вас яшчэ?
– спытаў жыд, i дзяўчына адказала:

– Калi захочаце мяне ўбачыць, вы добра ведаеце, дзе мяне знайсцi.

– Да пабачэння. У мяне ёсць свае справы, Джанет, - сказала Мейбл Уорэн, i яна пайшла следам за дзяўчынай з вагона-рэстарана цераз хiсткi пераход памiж вагонамi, якi гойдаўся з боку на бок, спатыкаючыся i трымаючыся рукой за сцены. Занятая распрацоўкай блiскучай аперацыi, яна ўжо не зважала на галаўны боль. Калi яна гаварыла, што ў яе ёсць свае справы, яна не манiла, у яе ўжо выспела блiскучая iдэя, i яе галава зараз была падобная на залiтую святлом залу ў гуле зачараванага натоўпу. Усё сышлося як трэба - гэта яна добра ўсведамляла, i адразу пачала прыкiдваць, якое месца ў газеце могуць даць ёй у Лондане: раней яна нiколi не друкавалася на першай паласе. У iх ёсць матэрыялы пра канферэнцыю па ўсеагульным раззбраеннi, арышт пэра за растрату i жанiцьба баранета на дзяўчыне з амерыканскага вар'етэ. Нiводзiн з гэтых матэрыялаў не належаў да разраду надзвычайных: перад тым як адправiцца на вакзал, яна прагледзела тэлеграфную стужку агенцтва "Навiны". "Канферэнцыю па агульным раззбраеннi i дзяўчыну з вар'етэ паставяць на заднюю паласу, калi няма паведамлення пра вайну цi пра смерць караля, мой матэрыял будзе галоўны на першай паласе", - думала яна. Не зводзячы вачэй з дзяўчыны, якая iшла наперадзе, яна ўявiла сабе доктара Цынера, стомленага, у пашарпанай, старамоднай вопратцы, з высокiм каўнерам i вузкiм туга завязаным гальштукам, - ён сядзiць у кутку свайго купэ, абхапiўшы рукамi каленi, а яна меле лухту яму наконт Белграда. "Доктар Цынер жыве", - прыкiдвала яна, прыдумваючы загалоўкi.
– Не, гэта не падыдзе, ужо мiнула пяць гадоў, i не ўсе памятаюць яго прозвiшча. "Чалавек-загадка вяртаецца"... "Як доктар Цынер пазбег смерцi"... "Толькi ў нашай газеце"...

Поделиться:
Популярные книги

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

(не)Бальмануг. Дочь 2

Лашина Полина
8. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг. Дочь 2

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Большая Гонка

Кораблев Родион
16. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Большая Гонка

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену