Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

* Вулiца ў Лондане.

** Марка дарагога аўтамабiля кампанii "Ролс-ройс".

Каля лiхтара Iсаак прытармазiў "бэнтлi", мiма праплывалi незнаёмыя, маладыя, прыгожыя твары дзяўчат. Iсааку чамусьцi хацелася пухленькую бландзiнку, а Майету - стройную брунетку, аднак падчапiць якраз такiх было нялёгка: уздоўж усходняга боку вулiцы цягнулася чарада машын iх супернiкаў, а дзяўчаты палiлi цыгарэты i пасмiхалiся, прыхiлiўшыся да адчыненых дзвярэй; на другiм баку вулiцы цярплiва вяла назiранне толькi iх адзiная двухмесная машына. Майета пачалi ўжо злаваць бескампрамiсныя дамаганнi Iсаака, у "бэнтлi" было холадна, у твар дзьмуў скразняк, - i ўбачыўшы, што мiма праходзiць Корал Маскер, ён выскачыў з машыны, прапанаваў ёй спачатку цыгарэту, потым выпiўку i,

нарэшце, паездку ў машыне. "Такiя дзяўчаты маюць, зрэшты, адну добрую якасць, - думаў Майет, - яны ведаюць, што азначае паездка ў машыне, i, калi твой выгляд iм не даспадобы, яны проста гавораць, што iх чакаюць дома". Аднак Корал Маскер згадзiлася пакатацца з iм у машыне, i яны разам хаваюцца ў цемрадзi аўтамабiля. Лiхтары, гатэлi, будынкi засталiся ззаду, абапал дарогi пацягнулiся дрэвы, у зялёным святле фар яны здавалiся нiбыта сiлуэты, выразаныя з паперы, потым узнiклi кусты з водарам вiльготнай лiстоты, якая хавала ў сабе свежасць ранiшняга дажджу, i нарэшце кароткая жывёльная асалода ў стажку саломы. А што да Iсаака, то хай ён задавальняецца сваёй спадарожнiцай, хоць i цёмнавалосай, але пухленькай, лёгка апранутай дзяўчынай з вялiзным носам i вялiкiмi зубамi. Аднак калi гэтая дзяўчына садзiцца побач з Iсаакам на пярэднiм сядзеннi, яна паварочваецца да Майета, шырока ўсмiхаецца i кажа: "Я не захапiла з сабой вiзiтнай карткi, але маё прозвiшча - Стэйн". Потым, падхоплены моцным парывам ветру, ён караскаецца наверх па вялiзнай лесвiцы, учапiўшыся за срэбныя з пазалотай парэнчы, а гэтая дзяўчына чакае яго наверсе, i на твары ў яе ён бачыць чамусьцi вусiкi; яна паказвае яму на жанчыну, занятую бясконцым швiвам, i крычыць: "Пазнаёмцеся, гэта - мiстэр Экман!"

Корал Маскер у адчаi адкiнула руку з коўдры: яна танцавала, танцавала i танцавала ў асляпляльных промнях тэатральных пражэктараў, а бязлiтасны рэжысёр усё бiў яе палкай па голых нагах, прыгаворваючы, што яна дрэнна танцуе, што спазнiлася на месяц i парушыла кантракт. А яна ўсё танцавала, танцавала i танцавала, не звяртаючы на яго нiякай увагi, а ён усё бiў яе палкай па нагах.

Мiсiс Пiтэрс павярнула галаву i сказала мужу:

– Гэтае пiва. Мой страўнiк нiяк не сцiхае. Усё бурчыць i бурчыць. Не магу заснуць.

Мiстэру Оўпi прыснiлася, што ён - апрануты ў стыхар, з крыкетнай бiтай пад пахай i спартыўнай пальчаткай на запясцi - узыходзiць па агромнiстай мармуровай лесвiцы да святога прастола ў божым храме.

Доктар Джон, якi нарэшце заснуў з горкай пiлюляй пад языком, раптам загаварыў па-нямецку. Яму не дасталася спальнага месца: ён сядзеў, выпрастаўшыся ў куточку купэ, i скрозь дрымоту пачуў, як за вокнамi загучала павольнае i распеўнае: "Кёльн, Кёльн, Кёльн".

Частка другая

КЁЛЬН

1

– Ну, вядома ж, любая, я не супраць таго, што ты п'яная, - сказала Джанет Пардаў. На вежы вакзала ў Кёльне гадзiннiк прабiў адзiн раз, i афiцыянт на тэрасе "Эксцельсiёра" пачаў выключаць святло.
– Пачакай, любая, давай я прывяду ў парадак твой гальштук.
– Яна нахiлiлася праз столiк i паправiла гальштук у Мейбл Уорэн.

– Мы жывём разам тры гады, - сказала мiс Уорэн нiзкiм маркотным тонам, - i я нiколi не дазваляла сабе павышаць на цябе голас.

Джанет Пардаў пакратала пальцам з парфумай за вушамi.

– Напрамiлы бог, дарагая, паглядзi на гадзiннiк. Цягнiк адыходзiць праз паўгадзiны, мне трэба ўзяць багаж, а табе - iнтэрв'ю. Дапiвай свой джын, i пойдзем.

Мейбл Уорэн дапiла джын. Потым паднялася з крэсла, i яе мажная постаць злёгку хiснулася. На ёй быў гальштук, крухмальны каўнерык i спартыўнага крою гарнiтур з цвiду. Бровы ў яе былi цёмныя, вочы карыя i рашучыя, а цяпер чырвоныя ад слёз.

– Ты ж ведаеш, чаму я п'ю, - запярэчыла яна.

– Усё гэта глупства, любая, - сказала Джанет Пардаў, глянуўшы ў люстэрка пудранiцы, каб канчаткова пераканацца, што прыгожая.
– Ты добра напiвалася яшчэ да сустрэчы са мной. Хоць трошачкi ведай меру. Я ж пакiдаю цябе толькi на тыдзень.

– Трымайся далей ад мужчын!
пахмурна сказала мiс Уорэн, а калi Джанет Пардаў паднялася, каб перайсцi вулiцу, яна моцна ўчапiлася за яе руку. Абяцай мне, што будзеш асцярожная. Калi б толькi я магла паехаць з табой! Каля самага ўвахода на вакзал яна ўлезла ў лужыну.
– Ой, глянь толькi, што я нарабiла! Якая ж я няўклюда! Запэцкала табе прыгожы новы гарнiтур! Вялiкай, грубай рукой, аздобленай пярсцёнкам з пячаткаю на мезенцы, яна пачала чысцiць спаднiцу Джанет Пардаў.

– Ох, напрамiлы бог, пойдзем хутчэй, Мейбл, - сказала Джанет.

Настрой у мiс Уорэн змянiўся. Яна выпрасталася i заступiла Джанет дарогу.

– Ты кажаш, я п'яная. Так, сапраўды, я п'яная. Але я нап'юся яшчэ болей.

– Лепей пойдзем хутчэй.

– Не, ты вып'еш са мной яшчэ крыху, альбо я не пушчу цябе на платформу.

Джанет Пардаў саступiла:

– Адну шклянку, толькi адну, май на ўвазе.

Яна правяла Мейбл Уорэн цераз велiзарны, прасторны, блiскучы, чорны вестыбюль у пакой, дзе некалькi стомленых мужчын i жанчын паспешлiва глыталi кубачкi кавы.

– Яшчэ адзiн джын, - папрасiла мiс Уорэн, i Джанет заказала ёй шклянку джыну.

У люстры на супрацьлеглай сцяне мiс Уорэн убачыла сваю постаць: барвяна-чырвоны твар, валасы ўскалмачаныя, - даволi агiднае стварэнне, а побач з ёй другая, такая знаёмая i дарагая iстота - зграбная, цёмнавалосая, цудоўная, прыгожая. "Чаго я вартая?
– з маркотай, уласцiвай п'янiцам, падумала яна.
– Я яе стварыла, я нясу за яе адказнасць, - а потым з цынiчнай жорсткасцю дадала ў думках: - Яна ў мяне на ўтрыманнi. Усё, у што яна апранутая, аплачана мною, маiмi крывёю i потам (хоць батарэi ў рэстаране не ратавалi яе ад пранiзлiвага холаду), падымаюся на досвiтку, бяру iнтэрв'ю ў гаспадынь бардэляў у iхнiх логавах, у матак забiтых дзяцей, "асвятляю" тое, "асвятляю" гэтае. Яна ведала i нават ганарылася тым, што пра яе гаварылi ў рэдакцыях лонданскiх газет: "Калi вам трэба прымусiць чытачоў загаласiць, такi матэрыял зробiць вам толькi Незвычайная Мейбл". Яе ўладаннi - ажно да самага Рэйна, памiж Кёльнам i Майнцам не знойдзецца нiводнага мястэчка, вялiкага цi малога, дзе ёй не ўдалося выцягнуць шчырых чалавечых пачуццяў у людзей, зусiм ёй не знаёмых, яна насiльна выцягвала з вуснаў самых змрочных мужчын драматычныя прызнаннi, прыдумвала кранальныя словы за анямелых ад гора жанчын. Нiводзiн самазабойца, нiводная забiтая жанчына, нiводная згвалчаная дзяўчына не закраналi яе пачуццяў, не выклiкалi ў яе шкадавання. Яна - мастак, i яе задача - крытычна даследаваць, назiраць, прыслухоўвацца, а слёзы - яны выпадаюць чытачам газеты. Аднак цяпер яна сядзела i плакала ўголас, з агiднымi ўсхлiпамi, бо яе Джанет не будзе побач цэлы тыдзень.

– У каго ты будзеш браць iнтэрв'ю?
– спытала Джанет Пардаў. Яе гэта зусiм не цiкавiла, але яна хацела адцягнуць Мейбл Уорэн ад думак пра разлуку: яе слёзы выклiкалi агульную ўвагу.
– Табе трэба прычасацца.

Яна была проставалосая, i яе чорныя, каротка, па-мужчынску падстрыжаныя валасы зусiм раскудлацiлiся.

– У Сейвары, - адказала мiс Уорэн.
– Прадаў сотню тысяч экземпляраў кнiгi "Развясёлае жыццё". Паўмiльёна слоў. Дзве сотнi персанажаў. Генiяльны кокнi*. Выдатна валодае жывой гаворкай лонданцаў.

* Карэнны жыхар Лондана.

– А куды ён едзе ў гэтым экспрэсе?

– Едзе на Ўсход збiраць матэрыял на новую кнiгу. Праўда, гэта не зусiм мая работа, аднак, калi выпала мне цябе праводзiць, выкарыстаю магчымасць i вазьму ў яго iнтэрв'ю. Заказалi мне артыкул на чвэрць газетнай калонкi, але, вiдаць, у Лондане скароцяць да пары абзацаў. Зараз яшчэ не час на такiя матэрыялы, а вось улетку яму б абавязкова адвялi паўслупка сярод паведамленняў пра русалак i марскiх канькоў.

Раптоўны ўсплеск прафесiйнай цiкаўнасцi схлынуў, як толькi яна зноў глянула на Джанет Пардаў: ранiцай яна не ўбачыць, як Джанет у пiжаме налiвае ў кубачкi каву, а ўвечары, вярнуўшыся дадому, не ўбачыць, як Джанет у пiжаме размешвае кактэйль.

Поделиться:
Популярные книги

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Сиротка

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сиротка

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Наизнанку

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Наизнанку

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Законы Рода. Том 6

Flow Ascold
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Сильнейший ученик. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 1

Путь Шамана. Шаг 6: Все только начинается

Маханенко Василий Михайлович
6. Мир Барлионы
Фантастика:
фэнтези
рпг
попаданцы
9.14
рейтинг книги
Путь Шамана. Шаг 6: Все только начинается

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный