Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

– Дарагая, якую пару ты надзенеш сёння ўвечары?
– хрыпла спытала яна. Дзiўна прагучала гэтае чыста жаночае пытанне, калi яго вымавiла мiс Уорэн сваiм нiзкiм мужчынскiм голасам.

– Што ты маеш на ўвазе?

– Пiжаму, дарагая. Я хачу ўявiць сабе, як ты будзеш выглядаць сёння ўвечары.

– Вiдаць, сёння я наогул не буду распранацца. Слухай, ужо палова другой. Мы павiнны спяшацца. Ты не паспееш узяць iнтэрв'ю.

Апошнiя словы абразiлi прафесiйную годнасць мiс Уорэн. Яна з пагардай фыркнула:

– Няўжо ты думаеш, што я буду задаваць яму пытаннi?
– сказала яна.
– Я толькi кiну на яго позiрк i сама знайду за яго

патрэбныя словы. Яму ж усё адно: гэта ж яму рэклама.

– Але ж мне трэба знайсцi насiльшчыка, каб аднесцi мае чамаданы.

Наведнiкi пачалi выходзiць з рэстарана. Дзверы адчынялiся i зачынялiся, i туды, дзе яны сядзелi, няясна даносiлiся галасы насiльшчыкаў i гудкi паравозаў. Джанет Пардаў зноў звярнулася да мiс Уорэн:

– Трэба iсцi. Калi ты яшчэ хочаш джыну - можаш выпiць, але я пайду.

Аднак мiс Уорэн нiчога не адказала, мiс Уорэн не звяртала на яе ўвагi. Джанет Пардаў стала сведкай звычайнага рытуалу ў журналiсцкай практыцы Мейбл Уорэн, - яна на вачах рабiлася цвярозай. Спачатку яе рука прычасала валасы, потым звыклым жаночым жэстам яна правяла насоўкай з пудрай па чырвоных шчоках i павеках. Адначасова яна кiнула позiрк на тое, што адлюстроўвалася ў блiжэйшых кубках, падносе i шклянках, а потым яе погляд дабраўся да люстраў на сцяне i яе адбiтку - гэта было падобна да чытання алфавiту па таблiцы ўрача-акулiста. У гэтым выпадку першая лiтара - вялiзная чорная "А" - пажылы мужчына ў плашчы, якi стаяў каля столiка, страсаючы з сябе крошкi, ён збiраўся выходзiць, каб паспець да адыходу цягнiка.

– Божухна мой, - сказала мiс Уорэн, прыкрыўшы вочы рукой.
– Я зусiм п'яная - нiчога не бачу. Хто гэта там?

– Мужчына з вусiкамi?

– Так. Ён самы.

– Нiколi раней яго не бачыла.

– Затое я сустракала. Недзе я яго бачыла. Але дзе?

Штосьцi адцягнула яе думкi пра блiзкую разлуку, яе нос узяў след, i, пакiнуўшы недапiтую шклянку джыну, яна шырокiм крокам рушыла наўздагон мужчыну. Ён ужо выйшаў з рэстарана i хутка iшоў па зiхатлiвым чорным вестыбюлi да лесвiцы, а мiс Уорэн тым часам не магла адолець дзвярэй. Яна сутыкнулася з насiльшчыкам i ўпала на каленi, круцячы галавой, iмкнучыся пазбавiцца ад дурыкаў, зычлiвасцi, маркоты, выклiканых ап'яненнем. Насiльшчык спынiўся дапамагчы ёй. Учапiўшыся за яго руку, яна затрымала яго, пакуль не ўправiлася з языком.

– Якi цягнiк iдзе з пятай платформы?
– спытала яна.

– На Вену.

– I на Белград?

– I на Белград.

Зусiм выпадкова вырвалася ў яе "Белград", а не "Канстанцiнопаль", але гук яе асабiстага голасу праяснiў яе свядомасць. Яна крыкнула Джанет Пардаў:

– Займi два месцы. Я паеду з табой да Вены.

– А бiлет?

– У мяне ёсць пасведчанне карэспандэнта.
– Цяпер ужо яна зрабiлася нецярплiвая.
– Хутчэй. Пятая платформа. Зараз гадзiна дваццаць восем. Засталося пяць хвiлiн.
– Учапiўшыся з усяе сiлы за насiльшчыка, яна не адпускала яго.
– Слухайце. Я хачу, каб вы перадалi маё паведамленне. Кайзер-Вiльгельм-штрасе, трыццаць тры.

– Я не магу пайсцi з вакзала, - сказаў ён, iмкнучыся адчапiцца ад яе рукi.

– Калi закончыцца ваша змена?

– У шэсць.

– Блага. Вы павiнны непрыкметна знiкнуць. Вы здолееце зрабiць гэта? Нiхто не заўважыць вашай адсутнасцi.

– Мяне звольняць.

– Рызыкнiце, - сказала мiс Уорэн.
– За дваццаць франкаў.

Насiльшчык адмоўна пахiтаў галавой.

– Брыгадзiр заўважыць, што мяне няма на працы.

– Я накiну

зверху яшчэ дваццаць франкаў, брыгадзiру.

– Брыгадзiр не пагодзiцца на гэта. Надта вялiкая рызыка, дый да начальнiка можа дайсцi.

Мiс Уорэн адкрыла сумачку i пачала пералiчваць грошы. Над яе галавой гадзiннiк прабiў палову другой. Да адыходу цягнiка засталося дзве хвiлiны, аднак яна нi на iмгненне не выказала свайго адчаю - любое хваляванне спудзiць насiльшчыка.

– Восемдзесят марак, а брыгадзiру дадзiце, колькi захочаце. Вас не будзе на працы толькi дзесяць хвiлiн.

– Надта рызыкоўная справа, - сказаў насiльшчык, але ўсё-такi ўзяў грошы.

– Слухайце мяне ўважлiва. Пойдзеце на Кайзер-Вiльгельм-штрасе, трыццаць тры. Знойдзеце кантору лонданскай газеты "Кларыён". Там абавязкова хто-небудзь будзе. Скажаце яму, што мiс Уорэн паехала Ўсходнiм экспрэсам у Вену. Сёння вечарам ён не атрымае яе iнтэрв'ю, а заўтра яна прадыктуе яму з Вены яго па тэлефоне. Скажаце, што яна натрапiла на след вельмi важнага матэрыялу для першай старонкi. А цяпер паўтарыце, што я вам сказала. Пакуль ён, запiнаючыся, марудна паўтараў даручэнне, яна не зводзiла вачэй з гадзiннiка. Гадзiна трыццаць адна з паловай.
– Добра. Iдзiце. Але калi вы не перададзiце паведамленне да дзвюх гадзiн, я паскарджуся вашаму начальству, што вы займаецеся хабарнiцтвам.
– Яна ўхмыльнулася яму з злавеснай весялосцю, паказаўшы буйныя, квадратныя зубы, i пабегла па лесвiцы.

Гадзiна трыццаць дзве. Ёй здалося, што яна пачула свiсток паравоза, i адным махам пераскочыла праз тры прыступкi. Цягнiк ужо рушыў з месца, кантралёр паспрабаваў заступiць ёй дарогу, але яна адштурхнула яго ўбок, крыкнуўшы праз плячо: "Пасведчанне!" Апошнiя вагоны трэцяга класа праходзiлi мiма, набiраючы хуткасць. "Божухна, я кiну пiць", - паклялася яна ў думках. Потым ухапiлася рукой за парэнчу дзвярэй апошняга вагона, нейкi насiльшчык з крыкамi паспрабаваў утрымаць яе. Доўгiя дзесяць секунд, адольваючы пранiзлiвы боль у руцэ, яна думала, што яе зацягне з платформы пад колы апошняга вагона. Яе палохала высокая прыступка. "Я не дацягнуся да яе. Яшчэ трохi - i маё плячо не вытрымае. Лепей звалiцца на платформу i атрымаць страсенне мазгоў, чым паламаць абедзве нагi. Аднак жа якi цудоўны матэрыял згiне", - з горыччу падумала яна i скочыла на прыступку. Яе каленi дацягнулiся да прыступкi якраз у той момант, калi скончылася платформа. Знiк апошнi лiхтар станцыi, дзверы пад нацiскам яе цела адчынiлiся, i яна дагары тварам упала на калiдор. Потым, абапёршыся аб сценку, аберагаючы выцятае плячо, падумала з пераможнай i зласлiвай усмешкаю: "Незвычайная Мейбл паспяхова ажыццявiла пасадку ў экспрэс!"

Ранiшняе святло пранiкла скрозь шчылiну памiж фiранкамi i закранула палiцу насупраць. Калi Корал Маскер прачнулася, першае, што кiнулася ёй у вочы, была гэтая палiца i скураны сакваяж. Яна адчувала стому, млявасць i яшчэ трывогу, калi прыгадала цягнiк, на якi ёй трэба паспець на вакзал Вiкторыя, засохлую яечню i чэрствыя лустачкi заўчарашняга хлеба, што чакалi яе на кухнi. "Шкада, што я пагадзiлася на гэтую працу!" - падумала яна. Цяпер, калi наблiжаўся час ад'езду, яна палiчыла б за лепшае выстаяць доўгую чаргу на прыступках лесвiцы на Шафтсберы-авеню i аддала б перавагу штучнай весялосцi пад час доўгага чакання каля ўвахода ў кантору агента. Яна адхiнула фiранку, i на iмгненне яе здзiвiў тэлеграфны слуп, якi хутка праляцеў мiма, зялёная рачулка з аранжавымi блiкамi ранiшняга сонца i парослыя лесам пагоркi. I раптам яна ўспомнiла ўсё.

Поделиться:
Популярные книги

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Возвращение Безумного Бога 5

Тесленок Кирилл Геннадьевич
5. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 5

Ненужная жена

Соломахина Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.86
рейтинг книги
Ненужная жена

Идеальный мир для Социопата 6

Сапфир Олег
6. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.38
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 6

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Новая мама в семье драконов

Смертная Елена
2. В доме драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Новая мама в семье драконов

Ты всё ещё моя

Тодорова Елена
4. Под запретом
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Ты всё ещё моя

Разведчик. Заброшенный в 43-й

Корчевский Юрий Григорьевич
Героическая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.93
рейтинг книги
Разведчик. Заброшенный в 43-й

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9