Чтение онлайн

на главную

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

Яна асцярожна падняла яго i знайшла пашпарт. Ён быў на iмя Рычарда Джона, прафесiя - настаўнiк, узрост - пяцьдзесят шэсць год. "Гэта яшчэ нiчога не значыць, - думала яна.
– Усе яны, падазроныя чужаземныя палiтыкi, добра ведаюць, дзе купiць пашпарт". Яна паклала пашпарт туды, дзе знайшла, i пачала мацаць рукамi адзенне, прабiраючыся да сярэдзiны чамадана, да таго месца, куды не даходзяць звычайна мытнiкi, - яны заўсёды правяраюць багаж знiзу i збоку. Яна спадзявалася адшукаць якую-небудзь брашуру цi пiсьмо, але там аказаўся толькi стары "Бедэкер"* выдання 1914 года - "Канстанцiнопаль, Малая Азiя, Балканы, Архiпелаг, Кiпр", загорнуты ў штаны. Аднак Мейбл Уорэн рабiла ўсё старанна i дакладна: мяркуючы, што яшчэ каля хвiлiны ёй нiчога не пагражае. Калi аглядаць ужо болей нiчога не засталося, яна раскрыла "Ведэкер" -

дзiўна было, чаму ён так старанна схаваны. Яна паглядзела на форзац i з расчараваннем прачытала iмя Рычарда Джона, напiсанае дробным няроўным почыркам - кончык пяра крэмзаў паперу. Але пад прозвiшчам быў напiсаны адрас: Скул Хаўс, Грэй Берчынгтан-он-Сi - яго варта было запомнiць. "Кларыён" можа паслаць туды супрацоўнiка ўзяць iнтэрв'ю ў дырэктара школы. Пэўна, з гэтага можа атрымацца неблагi матэрыял.

* Папулярныя i шырока распаўсюджаныя ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзяў даведнiкi па розных краiнах Эўропы, якiя выдавалiся серыямi ў Германii; названыя па iменi пачынальнiка серыi.

Даведнiк, вiдаць, быў куплены ў букiнiста, вокладка была вельмi пашарпаная, на форзацы наклейка з iмем прадаўца на Чарынг-Крос-роўд. Яна разгарнула кнiгу на раздзеле, прысвечаным Белграду. Там была схема горада памерам на старонку, яна была ададраная ад карашка, але нiякiх паметак на ёй не было. Мiс Уорэн прагледзела кожную старонку, прысвечаную Белграду, потым кожную пра Сербiю, кожную пра дзяржавы, якiя цяпер уваходзяць у склад Югаславii, - нiчога там не было асаблiва прыметнага, апроч чорнай кляксы. Яна кiнула б пошукi, калi б не знайшла кнiгу ў такiм месцы. Упарта, не давяраючы сваiм вачам, яна ўпэўнiвала сябе, што кнiга была схавана нездарма, значыцца, у ёй павiнна быць тое, што трэба было схаваць. Бегла праглядаючы старонкi i прытрымлiваючы iх вялiкiм пальцам - яны клалiся няроўна з-за мноства складзеных карт, - яна ўбачыла на адной старонцы нейкiя лiнii, кружочкi i трохкутнiкi, накрэсленыя чарнiлам паверх тэксту. Але ў тэксце iшла гаворка толькi пра нейкае невядомае мястэчка ў Малой Азii, лiнii ж маглi быць накрэмзаны няўмелай рукой дзiцяцi з дапамогай лiнейкi i цыркуля. Вядома, калi гэтыя лiнii - нейкi код, толькi эксперт змог бы iх расшыфраваць. "Ён мяне перамог, - з нянавiсцю падумала яна, прыводзячы ў парадак усё, што было ў чамадане, - тут нiчога няма". Але ёй не захацелася класцi "Бедэкер" назад на месца. Калi ён яго схаваў, у гэтай кнiзе нешта не так. Рызыка ўжо i так была даволi вялiкая, таму яна, не раздумваючы доўга, вырашыла яшчэ крыху рызыкнуць. Зачынiўшы чамадан, яна паклала яго назад на сетку, а "Бедэкер" засунула пад кофтачку i зацiснула пад пахай - там можна было прытрымлiваць яго збоку рукой.

Аднак вяртацца адразу на сваё месца было неразумна - яна можа сустрэць па дарозе доктара Цынера. Тут яна нагадала Куiна Сейвары, у якога збiралася ўзяць iнтэрв'ю на вакзале. Твар яго быў ёй добра вядомы па фатаграфiях у "Татлеры", па карыкатурах у "Нью-Йоркеры", па накiдах алоўкам у "Меркурыi". Блiзарука прыплюснуўшы вочы, яна крадком глянула ўздоўж калiдора, потым хутка пайшла па вагоне. У першым класе Куiна Сейвары шукаць не было чаго, але яна знайшла яго ў спальным вагоне другога класа. Уткнуўшыся падбароддзем у каўнер палiто, абхапiўшы рукою люльку, ён сачыў маленькiмi блiскучымi вочкамi за тымi, хто праходзiў па калiдоры. У кутку насупраць драмаў святар.

Мiс Мейбл Уорэн адчынiла дзверы, увайшла ў купэ i села з упэўненым выглядам, не чакаючы запрашэння. Яна ведала, што прапануе гэтаму чалавеку тое, чаго ён сам прагне, - папулярнасць, а сама не атрымлiвае нiчога раўнацэннага ўзамен. Не было патрэбы звяртацца да яго лiслiва, заваблiваць яго намёкамi, як яна старалася завабiць доктара Цынера, бо яна магла абразiць Сейвары беспакарана, бо ад прэсы залежаў продаж яго кнiг.

– Вы мiстэр Куiн Сейвары?
– спытала яна i краем вока ўбачыла, што святар глянуў на свайго суседа з павагай i цiкаўнасцю. "Ну i ёлуп няшчасны, - падумала яна, - яго ўразiў тыраж у сто тысяч, а мы прадаём два мiльёны - у дваццаць разоў болей людзей прачытаюць заўтра пра доктара Цынера".
– Я карэспандэнт газеты "Кларыён". Хачу ўзяць у вас iнтэрв'ю.

– Мяне гэта неяк застала неспадзеўкi, - сказаў мiстэр Сейвары, высунуўшы падбароддзе з-пад каўнера палiто.

– Не трэба хвалявацца, - звыкла вымавiла мiс Уорэн. Яна выцягнула з сумачкi блакнот i адкрыла

яго.
– Толькi некалькi слоў ангельскiм чытачам. Падарожнiчаеце iнкогнiта?

– О не, не, - запярэчыў мiстэр Сейвары.
– Я не належу да каралеўскай сям'i.

Мiс Уорэн пачала пiсаць.

– Куды вы едзеце?

– Ну, перш-наперш, у Канстанцiнопаль, - сказаў мiстэр Сейвары з прамянiстай усмешкаю, усцешаны цiкавасцю да яго асобы. Але яе цiкаўнасць iзноў перакiнулася на "Бедэкер", на нядбайна накрэсленыя геаметрычныя фiгуры.
– Потым, магчыма, у Анкару, на Далёкi Ўсход, у Багдад, у Кiтай.

– Пiшаце кнiгу падарожжаў?

– Ах, не, не! Мае чытачы чакаюць рамана. Ён будзе называцца "Паехалi за гранiцу". Прыгода аднаго вясёлага кокнi. Гэтыя краiны, iх цывiлiзацыi, - ён акрэслiў рукой кола ў паветры.
– Германiя, Турцыя, Аравiя, яны будуць толькi фонам галоўнаму герою, уладальнiку тытунёвай крамы ў Лондане. Разумееце?

– Вядома, разумею, - адказала мiс Уорэн, хутка запiсваючы: "Доктар Рычард Цынер, адзiн з буйнейшых рэвалюцыйных дзеячаў пасляваеннага часу, у дарозе на радзiму, у Белград. Пяць гадоў усе лiчылi яго забiтым, аднак увесь гэты час ён жыў i працаваў настаўнiкам у Ангельшчыне, чакаючы спрыяльных абставiн".
– "А якiх?" - разважала мiс Уорэн.

– Ваша думка пра сучасную лiтаратуру?
– спытала яна.
– Пра Джойса, Лоўрэнса i ўсiх iншых?

– Усё гэта мода, а яна, як вядома, мiнае, - экспромтам адказаў мiстэр Сейвары, нiбыта стварыў эпiграму.

– А як наконт Шэкспiра, Чосера, Чарльза Рыда* i iншых?

* Ангельскi пiсьменнiк (1814-1884), аўтар гiстарычных раманаў.

– А вось яны будуць жыць, - урачыста вымавiў мiстэр Сейвары.

– А багема? Што вы пра яе думаеце? Таверна Фiцроя?* - "Быў выпiсаны ордэр на яго арышт, - пiсала яна, - але яго нельга было выкарыстаць да заканчэння судовага працэсу. Калi суд закончыўся, доктар Цынер знiк. Палiцыя арганiзавала назiранне за ўсiмi вакзаламi i спыняла кожны аўтамабiль. Нiчога дзiўнага, што неўзабаве пайшлi чуткi, нiбыта доктар Цынер быў забiты агентамi ўрада".

* Папулярная ў 20-30-х гадах кавярня пiсьменнiкаў у Лондане, у арыстакратычным раёне Соха.

– Вы не прыхiльнiк эксцэнтрычнага адзення, чорнага брыля, аксамiтнай курткi i г. д.?

– Думаю, што такiя экстравагантнасцi губяць пiсьменнiкаў, - сказаў мiстэр Сейвары. Цяпер ён адчуваў сябе ў сваёй талерцы i, працягваючы гаворку, крадком пазiраў на святара.
– Я не паэт. Паэт - iндывiдуалiст. Ён можа апранацца як хоча, ён залежыць толькi ад сябе самога. Празаiк залежыць ад iншых людзей, ён звычайны чалавек, якi здольны выказваць свае думкi. Ён назiральнiк, - працягваў мiстэр Сейвары, усё болей уваходзячы ў ролю папулярнага пiсьменнiка.
– Ён павiнен усё бачыць навокал, а сам мусiць заставацца непрыкметны. Калi ж людзi пачынаюць яго пазнаваць, то яны нiзавошта не будуць з iм шчырыя, а пачнуць несцi рознае глупства, расказваць байкi, i нiякай карысцi з гэтага яму не будзе.

Аловак мiс Уорэн хутка крэмзаў паперу. Цяпер, калi яна выклiкала яго на размову, яна магла спакойна ўсё абдумаць - яго адказы на пытаннi былi зусiм ёй непатрэбныя. Яе аловак выводзiў бессэнсоўныя закруткi, прыблiзна падобныя да стэнаграфiчнага запiсу, - трэба было пераканаць мiстэра Сейвары, што яго выказваннi запiсваюцца поўнасцю. Але пад прыкрыццём гэтых крамзоляў - рысак, кружкоў i квадрацiкаў - мiс Уорэн паглыбiлася ў роздум. Яна разважала над усiм, што тычылася "Бедэкера". Выданне 1914 года, выдатна захаванае, iм амаль што не карысталiся, калi не браць у разлiк раздзела, прысвечанага Белграду: схему горада так часта бралi ў рукi, што яна адарвалася.

– Пэўна ж, вы падзяляеце мае погляды?
– з трывогай спытаў мiстэр Сейвары.
– Яны маюць вялiкае значэнне. Яны, на маю думку, - адзiныя крытэрыi сапраўднай лiтаратуры. Разумееце, можна прытрымлiвацца гэтых поглядаў i адначасова пiсаць кнiгi, якiя разыходзяцца тыражамi ў сотнi тысяч.

Мiс Уорэн, узлаваная, што перарвалi яе думкi, ледзь стрымалася, каб не запярэчыць: "Можа, вы лiчыце, што i мы маглi б прадаваць два мiльёны экземпляраў газеты, калi б пiсалi толькi праўду?"

– Вельмi цiкава, - сказала яна.
– Публiцы гэта спадабаецца. А скажыце, калi ласка, на ваш погляд, якi ваш асабiсты ўклад у ангельскую лiтаратуру? Яна падбадзёрыла яго лагоднай усмешкай i тыцнула ў яго алоўкам.

Поделиться:
Популярные книги

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Драконий подарок

Суббота Светлана
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30
рейтинг книги
Драконий подарок

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Восход. Солнцев. Книга VIII

Скабер Артемий
8. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга VIII

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Эффект Фостера

Аллен Селина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Эффект Фостера