Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:
Наперадзе чакаў спуск, якi быў, на яго думку, найбольш небяспечным месцам, бо хоць лесвiца i была на тыльнай сцяне жылога будынка i яе не вiдно з вулiцы, але яна выходзiла на таварны склад, а там - канец палiцэйскага абходу. Палiцэйскi прыходзiў туды кожныя тры хвiлiны, цьмяная лямпа на рагу склада адсвечвала на яго чорных навашчаных крагах, скураной папрузе i кабуры рэвальвера. Глыбокi снег заглушаў крокi, i Ёзеф не мог разлiчваць на тое, што па кроках ён даведаецца пра наблiжэнне палiцэйскага, а цiканне гадзiннiка прымушала яго ўвесь час памятаць пра небяспеку. Нiзка прыгнуўшыся на пачатку лесвiцы, з трывогай усведамляючы, што яго лёгка можна заўважыць на белым фоне снежнага даху, ён крыху перачакаў,
– з недаверам падумаў ён.
– Дагэтуль мяне яшчэ нiкому не ўдавалася злавiць. Са мной такога нiколi не здарыцца". Павярнуўшыся спiнай да акна, ён чакаў цi вокрыку, цi кулi, а ў галаве ў яго варушылiся добра падмазаныя колцы: адна думка чаплялася за другую i рухала трэцюю. Калi нiчога не здарылася, ён павярнуў твар ад лесвiцы i сцяны - на дварэ нiкога не было, святло iшло ад лямпы, якую нехта паставiў на паддашак склада, а свiсток быў адным з мноства гукаў, якiя чутны на вакзале. Гэтая памылка каштавала яму некалькiх дарагiх секунд, i цяпер ён пачаў шпарка спускацца, кiнуўшы думаць пра свае абледзянелыя чаравiкi i пераступаючы цераз дзве перакладзiны.
Дабраўшыся да наступнага акна, ён пастукаў. Адказу не было, i ён цiха вылаяўся, не зводзячы вачэй з таго рага склада, адкуль вельмi хутка павiнен з'явiцца палiцэйскi. Ён iзноў пастукаў, i гэтым разам усярэдзiне пачуўся шоргат пантофляў. Зашчапка акна пасунулася, i жаночы голас спытаў:
– Антон, гэта ты?
– Я, - адказаў Ёзеф, - Антон. Хуценька ўпусцi мяне.
– Фiранку адшмаргнулi, i хударлявая рука пачала цягнуць на сябе верхнюю раму. Нiжнюю, - падказаў шэптам Ёзеф.
– Навошта верхнюю? Ты, пэўна, лiчыш, што я акрабат.
– Калi рама паднялася, ён з нечаканым для такога таўстуна спрытам ступiў з пажарнай лесвiцы на падаконнiк, але працiснуцца ў пакой яму было нялёгка.
– Ты што, не можаш падняць раму хоць бы на дзюйм вышэй?..
Нейкi паравоз прагудзеў тры разы, i яго мозг машынальна вызначыў сэнс гэтага сiгналу: цяжкi таварняк. Потым ён улез у пакой, жанчына зачынiла акно, i шум станцыi зацiх.
Ёзеф стрэс снег з палiто, выцер вусы i глянуў на гадзiннiк: пяць хвiлiн на дзесятую, цягнiк на Пасаў пойдзе не раней, чым праз сорак хвiлiн, а бiлет у яго ўжо ёсць. Павярнуўшыся спiнай да акна i да жанчыны, ён крадком аглядзеў пакой: усе рэчы былi на тых самых месцах, як iх зафiксавала яго памяць, - той самы збан i мiска на ўмывальнiку чырванавата-карычневага колеру, расколатае люстра ў пазалочанай рамцы, жалезны ложак, начны гаршчок, карцiна на бiблейскi сюжэт.
– Акно лепей пакiнуць адчыненым. На выпадак, калi твой гаспадар раптам вернецца.
– Не магу. Ой, не магу!
– вымавiла яна тонкiм спалоханым голасам.
Ён павярнуўся да яе i сказаў з прыязнай усмешкай:
– Ах, якая ты сцiплая, Ганна, - i ўтаропiўся ў яе пранiкнёным вопытным поглядам.
Яны былi аднагодкi, але ў яе не было яго вопыту: хударлявая, усхваляваная, стаяла яна каля акна, яе чорная спаднiца ляжала ўпоперак ложка, а чорная блузка з белым каўнерыкам, якiя носяць служанкi, усё яшчэ была на ёй. Яна трымала перад сабой ручнiк, прыкрываючы iм ногi.
Ён насмешлiва глядзеў на яе.
– Ух, якая ж ты мiлая, Ганна.
Яна разявiла рот i нiбы зачараваная моўчкi ўтаропiлася ў яго. Ёзеф з агiдаю заўважыў, якiя ў яе крывыя i счарнелыя зубы. "Што б мне нi давялося яшчэ рабiць з ёю, - падумаў ён, - але цалавацца з ёй я не буду". Яна, пэўна ж, чакала, калi ён кiнецца яе абдымаць: яе сцiпласць ператварылася ў агiднае какецтва пажылой жанчыны, на якое яму давялося неяк рэагаваць. Прысеўшы ўскрай шырокага
– Ну i хто ж гэта прыйшоў да нашай мiленькай маленькай Ганначкi? Такi вялiзны дзядзька! А як жа ён яе пацiскае!
– Потым дураслiва пагразiў ёй пальцам.
– Мы адны, Ганна. Мы з табой яшчэ павесялiмся. Га?
– Крадком, скоса зiрнуўшы на дзверы, ён з палёгкай зазначыў, што яны не замкнёныя: ад гэтай старой сучкi ўсяго можна было чакаць - яна магла замкнуць дзверы i схаваць ключ. Аднак на яго чырвонай тлустай фiзiяномii не было нi трывогi, нi агiды.
– Ну, як?
Яна ўсмiхнулася i глыбока i шумна ўздыхнула:
– Ох, Антон.
Ён усхапiўся на ногi, а яна выпусцiла з рук ручнiк i ў чорных баваўняных панчохах дробненька, па-птушынаму затупала да яго.
– Хвiлiнку, - сказаў Ёзеф.
Ён, нiбыта абараняючыся, падняў руку, жахаючыся той iснуючай са спрадвечных часоў пажаднасцi, якую сам жа i разбудзiў у ёй. "Абое мы далёка не прыгажуны", - падумаў ён, а прысутнасць бела-ружовай мадонны ператварыла гэтую сцэну ў наўмыснае блюзнерства. Настойлiвым шэптам ён спынiў яе:
– А ты ўпэўнена, што ў кватэры нiкога няма?
Твар яе пачырванеў, нiбыта ён пачаў да яе груба прыставаць.
– Не бойся, Антон, мы зусiм адны.
Яго мозг пачаў працаваць дакладна i ясна: яго заўсёды бянтэжылi толькi звычайныя чалавечыя адносiны, а калi надыходзiла небяспека цi патрэба дзейнiчаць, яго розум рабiўся надзейным, як выпрабаваная i добра падмазаная машына.
– Дзе сумка, якую я табе даў?
– Вунь там, Антон, пад ложкам.
Яна выцягнула невялiкую чорную доктарскую сумку, Ёзеф пагладзiў яе пад падбародкам i сказаў, што ў яе прыгожанькiя вачаняткi.
– Распранайся i кладзiся, - загадаў ён.
– Я прыйду да цябе праз хвiлiну.
Перш чым яна пачала спрачацца цi патрабаваць тлумачэння, ён на дыбачках спрытна праслiзнуў у дзверы i зачынiў iх за сабой. Агледзеўшыся, ён тут жа знайшоў крэсла i засунуў яго ножку за ручку дзвярэй так, каб iх немагчыма было адчынiць з таго боку.
Пакой, куды трапiў Ёзеф, быў яму добра знаёмы, бо ён тут ужо бываў раней. Пакой выглядаў як нешта сярэдняе памiж канторай i старамоднай гасцёўняй. Там стаяў пiсьмовы стол, некалькi iншых столiкаў, чырвоная плюшавая канапа, крэсла на калёсiках, дзве-тры невялiкiя гравюры дзевятнаццатага стагоддзя, на якiх былi намаляваныя дзецi, што гулялi з сабакамi, i дамы каля садовай агароджы. Адну сцяну амаль цалкам займала вялiкая схема цэнтральнай станцыi з платформамi, таварнымi складамi, стрэлкамi i сiгнальнымi будкамi - яна была ўсыпаная рознакаляровымi паметкамi. Абрысы мэблi былi цьмяна бачныя ў прыцемках. Ценi ад запаленых лiхтароў падалi на столь i на запаленую настольную лямпу, гэтыя ценi, нiбыта мебельныя чахлы, былi параскiданы па ўсiм пакоi. Ёзеф стукнуўся нагой аб адзiн столiк i ледзь не перакулiў пальму. Ён нягучна вылаяўся, i тут з спальнi пачуўся голас Ганны:
– Што здарылася, Антон? Што ты там робiш?
– Нiчога. Нiчога. Праз хвiлiнку я буду з табой. Твой гаспадар не патушыў святла. Ты ўпэўнена, што ён не прыйдзе?
Яе разабраў кашаль, але памiж прыступамi кашлю яна паведамiла:
– Ён на дзяжурстве да поўначы. Ты хутка ўжо, Антон?
Ёзеф скрывiўся.
– Ганна, любая, я ўжо распранаюся.
Праз адчыненае акно ў пакой урываўся шум чыгункi, бесперапынку гудзелi аўтамабiлi. Ёзеф высунуўся за акно i кiнуў позiрк на вулiцу. Таксi з пасажырамi i багажом сноўдалi па ўсiх напрамках, але ён не звяртаў увагi нi на таксi, нi на мiгатлiвыя агнi рэкламы, нi на звон шклянак у кавярнi якраз пад iм. Ён углядаўся ў тратуар унiзе: там зараз было няшмат прахожых надышоў час вячэры, тэатра, кiно. Палiцейскiх нiдзе не было вiдно.