Чтение онлайн

на главную

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

– Антон!

– Сцiхнi ты!
– агрызнуўся ён i завесiў штору, каб нельга было ўбачыць яго з другога боку вулiцы.

Ён ведаў дакладна месца, дзе сейф быў уманцiраваны ў сцяну. Спатрэбiлася адзiн раз павячэраць з Ганнай у кавярнi, звадзiць яе ў кiно, некалькi разоў выпiць з ёю - i ўсе звесткi былi атрыманы. Аднак ён пабаяўся спытаць у яе камбiнацыю лiчбаў: яна магла здагадацца, што не толькi ад яе чараў ён узлез па абледзянелым даху ў яе пакой. З кнiжнай шафы за пiсьмовым сталом ён выцягнуў шэсць тоўстых тамоў "Эксплуатацыi чыгункi". За кнiгамi былi схаваныя сталёвыя дзверцы сейфа. Розум Ёзефа Грунлiха працаваў зараз ясна i дакладна,

рухаўся ён упэўнена i няспешна. Перш чым прыступiць да працы, ён паглядзеў на гадзiннiк - дзесяць хвiлiн на дзесятую - i разлiчыў, што яшчэ можна тут заставацца паўгадзiны. "Процьма часу, - падумаў ён i прыцiснуў мокры вялiкi палец да дзверцаў сейфа.
– Сталь таўшчынёй не болей за паўдзюйма". Паклаўшы сумку на пiсьмовы стол, ён дастаў з яе iнструменты. Зубiлы былi ў iдэальным стане, добра адпалiраваныя, з вострымi канцамi. Ёзеф ганарыўся высокай якасцю сваiх iнструментаў гэтаксама, як i хуткасцю, з якой ён працаваў iмi. Можна было ўзламаць такую тонкую сталь ломiкам, але Ганна пачуе грукат, а ёй ён не давяраў - яшчэ раптам крык падыме. Таму ён распалiў маленькую паяльную лямпу ў выглядзе трубкi, папярэдне надзеўшы цёмныя акуляры, каб засцерагчы вочы ад асляпляльнага святла. З першым жа шалёным выбухам полымя ўсе рэчы ў пакоi вылучылiся з цемры, спякота дыхнула яму ў твар, i сталёвыя дзверцы пачалi шыпець, як алей на гарачай патэльнi.

– Антон!
– жанчына пачала трэсцi ручку дзвярэй у спальнi.
– Антон! Што ты там робiш? Навошта ты мяне замкнуў?

– Сцiхнi!
– крыкнуў ён ёй скрозь нягучнае гудзенне полымя.

Ён чуў, як Ганна абмацвае замок i паварочвае ручку. Потым яна запатрабавала яшчэ раз:

– Антон, выпусцi мяне!

Варта было яму адняць губы ад трубкi, як полымя iмгненна сцiхала. Спадзеючыся на баязлiвасць гэтай дурнiцы, ён раз'юшана крыкнуў:

– Сцiхнi! Iначай скручу табе шыю!

З хвiлiнку панавала цiшыня, полымя павялiчылася, ад спёкi сталёвыя дзверцы зрабiлiся з чырвоных белыя, i тут Ганна закрычала што ёсць сiлы:

– Я ведаю, чым ты там займаешся, Антон!
– Ёзеф шчыльней прыцiснуў губы да трубкi, не звяртаючы ўвагi на Ганну, але наступны яе выкрык напалохаў яго: - Ты каля сейфа, Антон!

Яна зноў пачала бразгаць ручкай, i ён мусiў быў прытушыць полымя i крыкнуць ёй:

– Сцiхнi! Iначай, як сказаў, так i зраблю. Скручу тваю паганую шыю, старая сука!

Голас яе зрабiўся цiшэйшы, але ён дакладна чуў кожнае яе слова - пэўна, яна прыцiснула губы да замочнай шчылiны:

– Не трэба, не трэба так казаць, Антон. Паслухай, выпусцi мяне. Мне трэба табе нешта сказаць, папярэдзiць цябе.
– Ён нiчога ёй не адказаў, раздзьмухваючы полымя i даводзячы сталь да белага напалу.
– Я сказала табе няпраўду, Антон. Выпусцi мяне. Гер Кольбер зараз павiнен вярнуцца.

Ён прыглушыў трубку i, усхапiўшыся, павярнуўся да дзвярэй:

– Пра што гэта ты?

– Я думала, што ты не прыйдзеш, калi даведаешся пра гэта. На каханне нам бы хапiла часу. Паўгадзiнкi. А калi б нават ён i завiтаў раней, мы маглi б паляжаць цiхенька.

Мозг Ёзефа зрэагаваў iмгненна, ён не стаў марнаваць час на праклёны, а патушыў трубку, паклаў яе зноў у сумку разам з зубiламi, ломiкам, адмычкай i бляшанкай з перцам. Не раздумваючы, ён адмовiўся ад адной з самых лёгкiх здабыч у сваёй зладзейскай кар'еры, аднак жа нездарма ён заўсёды ганарыўся тым, што пазбягае ўсякай рызыкi. Яго нi разу яшчэ не злавiлi. Зрэдку ён працаваў з напарнiкам, i

напарнiкi пападалiся, але зла на яго не трымалi. Яны разумелi, якога выдатнага рэкорду дасягнуў Ёзеф, i iшлi ў турму, гордыя тым, што яму ўдалося збегчы, а потым у размовах з сябрамi звычайна так пра яго гаварылi: "Гэта ж Ёзеф! За пяць год ён нi разу не трапiў за краты".

Ёзеф зачынiў сумку i спалохана прыслухаўся: непадалёк пачуўся гук, нiбыта нехта спусцiў цецiву лука.

– Што гэта?

– Лiфт. Нехта пазванiў, выклiкае ўнiз, - сказала шэптам Ганна праз дзверы.

Ён узяў у рукi том "Эксплуатацыi чыгункi", але сейф быў надта гарачы, i паклаў кнiгу на пiсьмовы стол. Унiзе было чуваць, як зачынiлiся дзверцы лiфта. Ёзеф адышоў ад парцьеры i, пацягнуўшы за шнурок, на якiм вiсеў рэвальвер, падняў яго на дзюймы два вышэй. Ён быў падумаў, можа, уцячы праз акно, аднак нагадаў, што давядзецца падаць з вышынi трыццацi футаў на дах кавярнi. Потым дзверцы лiфта адчынiлiся i адразу ж зачынiлiся з трэскам.

– На першым паверсе, - шэптам паведамiла праз замочную шчылiну Ганна.

"Не бяда, - падумаў Ёзеф.
– Можна не спяшацца. Спярша ў спальню Ганны, а потым на дах. Давядзецца, праўда, пачакаць хвiлiн дваццаць цягнiка на Пасаў". Ножка крэсла, засунутая за ручку дзвярэй, захрасла. Яму прыйшлося пакласцi сумку i пусцiць у ход абедзве рукi. Крэсла звалiлася на паркет i раскалолася. У гэтае iмгненне ўключылася святло.

– Стаяць на месцы!
– загадаў гер Кольбер.
– Рукi ўгору!

Ёзеф Грунлiх адразу падпарадкаваўся загаду. Ён павярнуўся вельмi павольна i за гэтыя некалькi секунд абдумаў план дзеяння.

– У мяне няма зброi, - цiха сказаў ён, з прастадушным дакорам гледзячы на гера Кольбера.

Гер Кольбер быў апрануты ў блакiтную форму i круглую фуражку памочнiка начальнiка станцыi, ён быў маленькi i хударлявы, з смуглявым маршчынiстым тварам, старэчая рука, якая трымала рэвальвер, злёгку дрыжала ад хвалявання i лютасцi. Прастадушныя вочы Ёзефа звузiлiся на iмгненне, ён кiнуў хуткi позiрк на рэвальвер, прыкiдваючы, пад якiм вуглом будзе зроблены стрэл i цi праляцiць куля мiма. "Не, - вырашыў ён, - пацэлiць у ногi, а куля трапiць у жывот". Гер Кольбер стаяў спiнай да сейфа, i пакуль яшчэ не мог убачыць раскiданых неахайна кнiг.

– Вы не так мяне зразумелi, - дадаў Ёзеф.

– Што вы там робiце каля дзвярэй?

Твар Ёзефа быў яшчэ чырвоны ад гарачага полымя.

– Мы з Ганнай...
– пачаў ён.

– Ну, хутчэй кажы, нягоднiк!
– закрычаў на яго гер Кольбер.

– Мы з Ганнай - сябры. Шкада, гер дырэктар, што вы мяне... нас заспелi неспадзеўкi. Мяне сюды запрасiла Ганна.

– Ганна?
– здзеклiва перапытаў гер Кольбер.
– Навошта?

Ёзеф сарамлiва вiльнуў сцёгнамi.

– Ну, гер Кольбер, вы ж самi ведаеце, як гэта звычайна здараецца. Мы з Ганнай - сябры.

– Ганна, iдзi сюды.

Дзверы павольна адчынiлiся, i Ганна выйшла з свайго пакоя. Яна паспела ўжо надзець спаднiцу i прычасаць валасы.

– Гэта праўда, гер Кольбер, - сказала яна, з жахам пазiраючы на незамаскiраваны сейф.

– Што з табой? Куды ты глядзела? Жанчына твайго веку! Куды гэта варта?

– Ваша праўда, гер Кольбер, але...
– Яна вагалася, i Ёзеф спынiў яе, не даўшы магчымасцi абаранiць цi абвiнавацiць яго:

– Мне вельмi падабаецца Ганна.

Бездапаможная, вартая жалю, яна з удзячнасцю сустрэла гэтыя словы.

Поделиться:
Популярные книги

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Купец. Поморский авантюрист

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Купец. Поморский авантюрист

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Проклятый Лекарь IV

Скабер Артемий
4. Каратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь IV

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Восход. Солнцев. Книга XI

Скабер Артемий
11. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга XI

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

СД. Восемнадцатый том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
31. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
СД. Восемнадцатый том. Часть 1