Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

– Яму самому ўсё гэта не па душы. Ён атрымаў загад назiраць за намi праз замочную шчылiну.

Корал Маскер села на драўляную лаву i выпрастала ногi да печы.

– Вы зусiм спакойная.

– А якi сэнс хвалявацца? Яны ўсё роўна нiчога не разумеюць. Мой сябра хутка пачне мяне шукаць.

– Гэта праўда, - з палёгкай вымавiў ён. I, счакаўшы крыху, дадаў: - Вы, пэўна, здзiўляецеся, чаму я не прашу прабачэння за прычыненую вам непрыемнасць... Бачыце, ёсць нешта такое, што я лiчу больш важным, чым любая непрыемнасць. Баюся, што вы

мяне не зразумееце.

– Куды ўжо мне?
– сказала яна з горкiм гумарам, згадаўшы мiнулую ноч. У марозным паветры пачуўся доўгi свiсток, i яна са страхам схамянулася.
– Гэта не наш цягнiк? Мне нiяк нельга спазнiцца.

Доктар Цынер падышоў да акна. Ён ачысцiў далоняй запацелую ўнутраную паверхню шыбы i паглядзеў скрозь марозныя ўзоры.

– Не, гэта падае сiгнал паравоз на другiм пуцi. Пэўна, паравозы мяняюць. На гэта пойдзе шмат часу. Не бойцеся.

– Ах, я нiчога не баюся, - сказала яна, iзноў сеўшы на мулкую лаву. Мой сябар хутка тут з'явiцца. Тады ўжо будзе iх чарга баяцца. Ён жа, ведаеце, вельмi багаты чалавек.

– Вось як?

– Так, i паважаны. Ён узначальвае фiрму. Яны маюць справу з разынкамi.
– Яна засмяялася.
– Ён прасiў мяне ўспамiнаць пра яго, калi я буду есцi пудзiнг з разынкамi.

– Вось як?

– Але. Ён мне падабаецца. Ён такi добры да мяне. Зусiм не падобны на iншых жыдоў. Яны наогул добрыя, але ён... як бы сказаць вам... Ён сцiплы i сарамлiвы.

– Вiдаць, ён вельмi шчаслiвы чалавек.

Дзверы адчынiлiся, i два салдаты ўпiхнулi ў залу нейкага мужчыну. Доктар Цынер шпарка прайшоў наперад, паставiў нагу ў праём дзвярэй i цiха загаварыў з салдатамi. Адзiн салдат нешта адказаў яму, а другi пхнуў яго назад у залу i замкнуў дзверы на ключ.

– Я спытаўся ў iх, чаму нас тут затрымалi. Растлумачыў, што вам трэба паспець на цягнiк. Адзiн сказаў: нiчога важнага, афiцэр хоча задаць вам некалькi пытанняў. Цягнiк пойдзе не раней, чым праз паўгадзiны.

– Дзякуй.

– А я?
– шалёна ўсклiкнуў мужчына, якi толькi што прыбыў.
– А я?

– Наконт вас я нiчога не ведаю, гер Грунлiх.

– Усё гэтыя мытнiкi. Яны прыйшлi i пачалi мяне абшукваць. Забралi рэвальвер. Пытаюцца: "Чаму вы не зрабiлi дэкларацыi, што ў вас рэвальвер?" Я кажу: "Нiхто не пагодзiцца падарожнiчаць па сваёй волi па вашай краiне без рэвальвера".

Корал Маскер засмяялася. Ёзеф Грунлiх злосна глянуў на яе, потым абцягнуў пакамячаную камiзэльку, зiрнуў на гадзiннiк i прысеў. Паклаўшы рукi на тоўстыя каленi, ён зрабiўся маўклiвы i задуменны.

"Ён, пэўна, дапалiў ужо сваю цыгарэту, - думала Корал.
– Вярнуўся ў купэ, хапiўся, што мяне няма. Вiдаць, пачакаў хвiлiн дзесяць, а потым спытаў у каго-небудзь з салдат на станцыi, цi не ведае ён, дзе я. Праз некалькi хвiлiн ён мяне знойдзе". Яе сэрца скаланулася, калi ключ павярнуўся ў замку, яна была здзiўлена, што ён так хутка напаў на яе след, - але ў залу ўвайшоў не Майет, а мiтуслiвы светлавалосы афiцэр. Ён аддаў праз

плячо нейкi загад двое салдат увайшлi за iм i сталi каля дзвярэй.

– Але што тут здарылася?
– спытала Корал у доктара Цынера.
– Яны думаюць, што мы вязём кантрабанду?

Яна не разумела, пра што гэтыя iншаземцы гавораць памiж сабой, i раптам ём зрабiлася страшна, яна разгубiлася, усвядомiўшы, што, нават калi б гэтыя людзi i захацелi ёй дапамагчы, яны не разумеюць яе, не ведаюць, чаго яна хоча.

– Скажыце iм, што мне трэба ехаць гэтым цягнiком. Папрасiце iх паведамiць майму сябру, - сказала яна доктару Цынеру.

Не слухаючы яе, ён нерухома стаяў каля печы, засунуўшы рукi ў кiшэнi, i адказваў на пытаннi афiцэра. Яна павярнулася да немца, якi, седзячы ў кутку, утаропiўся ў наскi сваiх чаравiкаў.

– Скажыце вы iм, што я нi ў чым не вiнаватая, калi ласка.

Той на iмгненне падняў вочы i з нянавiсцю паглядзеў на яе. Нарэшце доктар Цынер сказаў ёй:

– Я спрабаваў растлумачыць iм, што вы нiчога не ведаеце пра тую запiску, якую я перадаў вам, але яны кажуць, што павiнны яшчэ затрымаць вас, пакуль начальнiк палiцыi не задасць вам пытаннi.

– Ну, а як наконт цягнiка?
– умольна спытала яна.
– А як жа цягнiк?

– Думаю, што ўсё абыдзецца. Цягнiк будзе стаяць тут яшчэ паўгадзiны. Я прасiў яго паведамiць вашаму сябру, i ён абяцаў падумаць над гэтым.

Яна падышла да афiцэра i кранула яго за руку.

– Я павiнна ехаць гэтым цягнiком. Павiнна. Зразумейце мяне, калi ласка.

Ён скiнуў яе руку i пачаў ёй выгаворваць рэзкiм, уладарным тонам, прычым пенснэ кiвала ў такт яго гаворкi, але за што канкрэтна ён яе ўпiкаў, яна не разумела. Потым афiцэр выйшаў з залы.

Корал прыхiлiлася тварам да шкла. Скрозь прасветы ў марозных узорах было вiдаць, як уздоўж пуцi туды-сюды ходзiць немец. Яна паспрабавала знайсцi вачыма вагон-рэстаран.

– Ён прыйшоў?
– спытаў доктар Цынер.

– Зараз iзноў пойдзе снег, - сказала яна i адышла ад акна. Ёй раптам абрыдла яе недарэчнае, бязглуздае становiшча.
– Чаго iм ад мяне трэба? Навошта трымаюць мяне тут?

– Гэта нейкая прыкрая недарэчнасць. Яны перапалоханыя. У Белградзе было паўстанне, - паспрабаваў супакоiць яе доктар.
– Iм патрэбен толькi я. Вось у чым уся справа.

– Але ж чаму? Вы ж ангелец.

– Не. Я тутэйшы, - сказаў ён з адценнем горычы.

– А ў чым ваша вiна?

– Я паспрабаваў змянiць рэжым, - растлумачыў доктар, даючы зразумець, як ён не любiць ярлыкоў.
– Я камунiст.

– Але навошта? Навошта?
– ускрыкнула яна, гледзячы на доктара з жахам, не ў сiлах схаваць, наколькi пахiснуўся яе давер да таго адзiнага чалавека, якi, акрамя Майета, мог i хацеў ёй дапамагчы. Нават яго добрыя адносiны да яе ў цягнiку здавалiся ёй падазронымi. Яна падышла да лаўкi i села як мага далей ад немца.

– Каб растлумачыць вам навошта, спатрэбiцца шмат часу.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Пропала, или Как влюбить в себя жену

Юнина Наталья
2. Исцели меня
Любовные романы:
современные любовные романы
6.70
рейтинг книги
Пропала, или Как влюбить в себя жену

Снегурка для опера Морозова

Бигси Анна
4. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Снегурка для опера Морозова

Восхождение Примарха 7

Дубов Дмитрий
7. Восхождение Примарха
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восхождение Примарха 7

Хуррит

Рави Ивар
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Хуррит

Рождение победителя

Каменистый Артем
3. Девятый
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
9.07
рейтинг книги
Рождение победителя

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Имя нам Легион. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4