Чтение онлайн

на главную

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

Палкоўнiк Хартэп усмiхнуўся:

– Гэта патрабуе шмат часу. Мы пакуль адкладзём пытанне пра фальшывы пашпарт. Вы згодны, маёр?

– Не. Я лiчу, што будзе больш правiльна, калi мы адкладзём суд па больш дробным абвiнавачаннi, пакуль ён не будзе асуджаны, - я хацеў сказаць: пакуль не будзе вынесены прыгавор па больш сур'ёзным абвiнавачаннi.

– Для мяне гэта тое самае, - сказаў палкоўнiк Хартэп.
– А як вы, капiтан?

Капiтан кiўнуў, усмiхнуўся i заплюшчыў вочы.

– А цяпер абвiнавачанне ва ўдзеле ў змове, - сказаў палкоўнiк Хартэп.

Маёр Петкавiч перабiў яго:

– Я ўсё гэта абдумаў. Лiчу, што ў абвiнаваўчым акце трэба выкарыстаць слова "здрада".

– Ну,

добра, хай будзе "здрада".

– Не, не, палкоўнiк, цяпер ужо нельга ўносiць папраўкi ў абвiнаваўчы акт. Давядзецца пакiнуць "удзел у змове".

– Вышэйшая мера?

– I ў тым i ў другiм выпадку.

– Ну добра. Доктар Цынер, вы прызнаяце сябе вiнаватым цi не прызнаяце?

Доктар Цынер з хвiлiнку падумаў. Потым сказаў:

– А якая рознiца?

Палкоўнiк Хартэп паглядзеў на гадзiннiк, потым узяў са стала пiсьмо.

– На погляд суду, гэтага дастаткова для вынясення прысуду.

У яго быў выгляд чалавека, якi хоча далiкатна, але няўмольна пакласцi канец дзелавой размове.

– Я думаю, што маю права на тое, каб пiсьмо прачыталi i падверглi перакрыжаванаму допыту салдата, якi адабраў гэтае пiсьмо.

– Безумоўна, - ахвотна пагадзiўся маёр Петкавiч.

– Я не буду ўскладняць вам справу, - усмiхнуўся доктар Цынер.
– Я прызнаю сваю вiну.

"Але калi б ваенны трыбунал засядаў у Белградзе, - сказаў ён сабе, - i журналiсты ў сваёй ложы занатоўвалi б усё, я б змагаўся за кожны пункт". Цяпер, калi яму не было да каго звяртацца, ён адчуў прылiў красамоўства, яму ў галаву прыходзiлi рэзкiя словы i словы, якiя маглi выклiкаць слёзы.

Ён ужо быў не тым узлаваным чалавекам са звязаным языком, якому не ўдалося закляймiць мiсiс Пiтэрс.

– Суд аб'яўляе перапынак, - сказаў палкоўнiк Хартэп.

У нядоўгiм маўчаннi было чуваць, як вецер, быццам злы вартавы сабака, гойсае вакол станцыйных будынкаў. Перапынак быў вельмi кароткi, ён доўжыўся роўна столькi, колькi спатрэбiлася палкоўнiку Хартэпу, каб накiдаць некалькi слоў на аркушы паперы i пасунуць яго па стале на подпiс абодвум афiцэрам. Двое салдат стаялi крыху вальней.

– "Суд прызнае арыштаваных вiнаватымi, - прачытаў палкоўнiк Хартэп. Арыштаваны Ёзеф Грунлiх прыгаворваецца да аднаго месяца зняволення, пасля чаго будзе высланы на радзiму. Арыштаваная Корал Маскер прыгаворваецца да турэмнага зняволення на дваццаць чатыры гадзiны, пасля чаго будзе выслана на радзiму. Арыштаваны..."

Доктар Цынер перабiў яго:

– Магу я звярнуцца да суду, перш чым будзе абвешчаны прысуд?

Палкоўнiк Хартэп кiнуў погляд у акно - яно было зачынена, зiрнуў на вартаўнiкоў - iх бясстрасныя, абыякавыя твары выказвалi неразуменне i адчужанасць.

– Можаце, - дазволiў ён.

Твар маёра Петкавiча пабарвавеў.

– Немагчыма, - сказаў ён, - абсалютна немагчыма. Загад 27а. Арыштаванаму трэба гаварыць да перапынку.

Начальнiк палiцыi паглядзеў мiма вострага профiлю маёра, туды, дзе на крэсле, сагнуўшыся, склаўшы рукi ў шэрых баваўняных пальчатках, сядзеў доктар Цынер. Звонку прагудзеў паравоз, якi павольна рухаўся па чыгуначным пуцi. За акном шамацеў снег. Ён глянуў на доўгi шэраг ордэнскiх калодак на сваiм шынялi i на дзiрку ў пальчатцы доктара Цынера.

– Гэта будзе поўнае парушэнне правiлаў, - прабурчаў маёр Петкавiч, адной рукой ён намацаў пад сталом свайго сабаку i пачаў тузаць, кудлацiць яго за вушамi.

– Прымаю да ведама ваш пратэст, - сказаў палкоўнiк Хартэп i потым звярнуўся да доктара Цынера: - Вы ведаеце гэтаксама добра, як i я, - зычлiва пачаў ён, - што б вы нi гаварылi, гэта ўжо не зменiць прысуду. Але калi вам так хочацца нешта сказаць, калi гэта прынясе вам задавальненне, можаце гаварыць.

Доктар Цынер чакаў пярэчанняў цi зневажальных рэплiк i ў сваiм апошнiм слове меўся даць iм

рашучы адпор. Аднак ласкавасць, ветлiвасць палкоўнiка на iмгненне пазбавiлi яго дару слова. Ён iзноў пазайздросцiў тым вартасцям, якiмi валодаюць толькi людзi моцныя, упэўненыя ў сабе. Зычлiвасць палкоўнiка, якi моўчкi глядзеў на яго, скавала яму язык. Капiтан Алексiч расплюшчыў вочы i зноў заплюшчыў iх. Доктар пачаў павольна гаварыць:

– Гэтыя ўзнагароды вы атрымалi за заслугi перад радзiмай пад час вайны. У мяне няма ўзнагарод, таму што я вельмi моцна люблю сваю радзiму. Я не хачу забiваць людзей толькi за тое, што яны гэтаксама любяць сваю радзiму. Я змагаюся не за новыя тэрыторыi, а за новы свет.

Яго прамова перарвалася: тут не было публiкi, якая магла б падбадзёрыць яго, i ён усведамляў, наколькi напышлiвыя яго словы: яны не маглi служыць доказам вялiкай любовi i вялiкай нянавiсцi, якiя заўсёды кiравалi iм у яго жыццi. У яго мазгу прамiльгнулi журботныя i цудоўныя твары людзей, змарнелыя ад голаду, заўчасна састарэлыя, поўныя адчаю. Ён ведаў гэтых людзей, дапамагаў iм, але не здатны быў iх выратаваць. Свет ператварыўся ў хаос, таму што такая плойма высакародных людзей - беспрацоўныя, у той час як буйныя фiнансiсты i вайскоўцы квiтнеюць.

– Вас нанялi, каб падтрымлiваць нiкчэмны i агiдны стары свет, поўны несправядлiвасцi i неразбярыхi, - казаў ён, - бо такiя людзi, як Вускавiч, крадуць працоўныя жабрацкiя грашы ў беднякоў, дзесяць гадоў спяшаюцца жыць раскошным, сытым, бязглуздым жыццём, а потым пускаюць сабе кулю ў лоб. I вам плацяць за тое, каб вы абаранялi вось такую сiстэму, якая падтрымлiвае людзей накшталт яго. Вы саджаеце ў турму дробнага зладзюжку, а вялiкiя злодзеi жывуць у палацах.

– Тое, што гаворыць арыштаваны, не мае нiякага дачынення да справы. Гэта палiтычная прамова, - умяшаўся маёр Петкавiч.

– Хай гаворыць.

Палкоўнiк Хартэп засланiў рукою твар i заплюшчыў вочы. Доктар Цынер падумаў: "Ён робiць выгляд, што спiць - хоча замаскiраваць сваю раўнадушнасць", але той iзноў расплюшчыў вочы, калi доктар гнеўна звярнуўся да яго:

– Як жа вы ўстарэлi з сваiмi гранiцамi i з сваiм патрыятызмам! Самалёты не ведаюць гранiц, нават вашы фiнансiсты iх не прызнаюць.

Потым доктар Цынер заўважыў, што палкоўнiк Хартэп нечым засмучаны, i пры думцы, што, магчыма, Хартэп не жадае яго смерцi, яму зноў зрабiлася цяжка падбiраць патрэбныя словы. Ён бездапаможна пераводзiў вочы з аднаго месца на другое, ад карты на сцяне да палiцы з гадзiннiкам, застаўленай кнiгамi ў падраных вокладках па стратэгii i па ваеннай гiсторыi. Нарэшце яго погляд спынiўся на двух вартавых. Адзiн глядзеў мiма, не звяртаючы на яго ўвагi, ён спрабаваў глядзець у адну кропку i трымаць вiнтоўку пад правiльным вуглом. Другi ж не зводзiў з яго вялiкiх, наiўных, маркотных вачэй. Гэты твар ён далучыў да той уяўнай журботнай працэсii, i тут ён зразумеў - ён мае аўдыторыю больш каштоўную, чым журналiсты: перад iм быў бядняк, якога трэба адлучыць ад няправеднай справы i пераканаць, каб ён служыў справядлiвай справе. I тады ў доктара адразу знайшлiся словы, абстрактныя, але мiлагучныя, - яны некалi пераканалi яго самога, а цяпер павiнны былi пераканаць iншага. Аднак зараз ён паводзiў сябе хiтрэй, з асцярогай, уласцiвай яго класу, не глядзеў на салдата, якi стаяў на варце, а толькi зрэдку, крадком, кiдаў на яго хуткi, нiбыта хвост яшчаркi, позiрк, звяртаючыся да яго ў множным лiку: "Браты!" ён пераконваў яго, што беднасць - не ганьба, але i старацца разбагацець таксама не сорамна, што беднасць - не злачынства i няма нiякай патрэбы адчуваць сябе прыгнечаным. Калi ўсе зробяцца беднякамi - беднякоў не будзе наогул. Багаццi свету належаць усiм. Калi падзялiць iх памiж усiмi людзьмi, тады знiкнуць беднякi, i ў кожнага чалавека будзе дастаткова, i не трэба будзе саромецца сваiх суседзяў.

Поделиться:
Популярные книги

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Наследник Четырех

Вяч Павел
5. Игра топа
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
6.75
рейтинг книги
Наследник Четырех

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Легат

Прокофьев Роман Юрьевич
6. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.73
рейтинг книги
Легат

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Столичный доктор. Том II

Вязовский Алексей
2. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том II

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Пропала, или Как влюбить в себя жену

Юнина Наталья
2. Исцели меня
Любовные романы:
современные любовные романы
6.70
рейтинг книги
Пропала, или Как влюбить в себя жену

Нефилим

Демиров Леонид
4. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
7.64
рейтинг книги
Нефилим

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж