Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

Палкоўнiк Хартэп страцiў да яго цiкавасць: у доктара Цынера знiклi характэрныя рысы, накшалт шэрых шарсцяных пальчатак з дзiркай на вялiкiм пальцы, i ён ператварыўся ў звычайнага вулiчнага прамоўцу. Глянуўшы на гадзiннiк, палкоўнiк Хартэп сказаў:

– Я думаю, што даў вам дастаткова часу.

Маёр Петкавiч прамармытаў нешта сабе пад нос, ён раптам са злосцю пхнуў нагой сабаку i буркнуў:

– Адчапiся! Вечна ты лезеш да мяне.

Капiтан Алексiч прачнуўся i сказаў з вялiкай палёгкай:

– Ну вось, нарэшце, i закончылi.

Доктар Цынер, якi ўтаропiўся ў адну кропку на падлозе, злева ад вартаўнiка, павольна вымавiў:

– Гэта быў не суд. Яны прыгаварылi мяне да смерцi перш чым пачалi судзiць.

Памятайце, я памiраю, каб адкрыць перад вамi шлях у будучыню. Смерцi я не баюся. Жыццё маё не вартае таго, каб баяцца смерцi. Мне здаецца, што ад мяне мёртвага болей карысцi.
– Але пакуль ён гаварыў, яго ясны розум падказаў яму, што наўрад цi яго смерць каму-небудзь прынясе карысць.

– "Арыштаваны Рычард Цынер прыгаворваецца да смяротнага пакарання, прачытаў палкоўнiк Хартэп.
– Прыгавор будзе прыведзены ў выкананне афiцэрам, якi камандуе гарнiзонам у Субоцiцы, праз тры гадзiны".

З хвiлiну ўсе сядзелi моўчкi, як на канцэрце, калi выкананне закончана i публiка не ўпэўнена, цi надышоў час апладзiраваць. Корал Маскер прачнулася. Яна не магла адразу ўцямiць, што тут адбываецца. Афiцэры размаўлялi памiж сабой, перагортвалi паперы. Потым адзiн з iх аддаў каманду, вартаўнiкi адчынiлi дзверы i пайшлi насустрач ветру i снегу да белых зацярушаных будынкаў.

Арыштаваныя выйшлi за iмi, тулячыся адно да аднаго сярод снежнай завеi, што агарнула iх. Не паспелi яны крыху адысцi, як Ёзеф Грунлiх тузануў доктара Цынера за рукаў.

– Чаму вы нiчога не гаворыце мне? Што будзе са мной? Вы iдзяце i маўчыце, - бурчаў ён, цяжка дыхаючы.

Грунлiх замоўк, з пiльнай увагаў разглядаючы размяшчэнне будынкаў. Ён спатыкнуўся на рэйках i сярдзiта прабурчаў нешта сабе пад нос.

– А я? Што будзе са мной?
– спытала Корал.

– Вас адправяць дадому заўтра.

– Але я не магу туды ехаць. Мне трэба на працу. Я страчу яе. А як жа мой сябра?

Яна з самага пачатку баялася гэтага падарожжа - баялася не зразумець, што ёй казалi насiльшчыкi, баялася нязвыклай ежы - i не ведала, чым усё гэта скончыцца. У той момант, калi памочнiк капiтана аклiкнуў яе на мокрым прычале ў Остэндэ, яна гатовая была павярнуць назад. З таго часу адбылося шмат розных падзей, а цяпер ёй давядзецца вяртацца ў тую самую кватэру, да скiбак падсмажанага белага хлеба i апельсiнавага соку на снеданне, да доўгага чакання на лесвiцы каля агенцтва разам з Айвi, i Фло, i Фiлам, i Дзiкам. Усе яны ветлiвыя юнакi i дзяўчаты, з iмi цалуешся i называеш iх проста па iменi, хоць i зусiм iх не ведаеш. Блiзкасць з кiм-небудзь адным можа парушыць свет сяброўскiх адносiн: пачынаеш адчуваць агiду да жаночых пацалункаў i да iх гучнага шчэбету, звыклае жыццё робiцца крыху нерэальнае i вельмi сумнае. Нават доктар, якi крочыў перад ёй, у гэтым нерэальным свеце не выклiкае ў яе цiкавасцi. Але, калi яны дайшлi да залы чакання, яна ўспомнiла, што трэба спытаць у яго:

– А вы? Што будзе з вамi?

– Мяне затрымаюць тут, - няпэўна адказаў ён, забыўшыся прапусцiць яе перад сабою, калi яны ўваходзiлi ў залу.

– Куды яны мяне пасадзяць?
– спытаў Ёзеф Грунлiх, калi дзверы за iмi зачынiлiся.

– А мяне?

– На гэтую ноч, я думаю, у казармы. Цягнiка да Белграда няма.

Печ ужо астыла. Ён паглядзеў у акно, спрабуючы ўбачыць сялян, але iм, пэўна, надакучыла чакаць, i яны пайшлi па дамах.

– Нiчога не зробiш, - з палёгкай вымавiў ён i дадаў сумным гумарам: Быць дома - гэта ўжо нешта.

На iмгненне ён убачыў, як стаiць перад бясконцай прасторай, поўнай сасновых парт, перад радам злосных твараў, i нагадаў той час, калi сэрца ў яго ныла ад iх дзiцячага свавольства, патаемных сiгналаў i прытоенага смеху - калi настаўнiк не можа падтрымлiваць парадку ў класе, яго абавязкова звальняюць. Але яго ворагi даравалi яму тое, чаго ён нiколi раней не меў: бяспеку. Не трэба было нiчога

вырашаць. Ён жыў у спакоi.

Доктар Цынер пачаў напяваць нейкi матыў.

– Гэта старадаўняя песня, - растлумачыў ён Корал Маскер.
– Каханы кажа: "Я не магу прыйсцi ўдзень, бо я бедны i твой бацька нацкуе на мяне сабак. Але ўначы я падыду да твайго акна i папрашу цябе ўпусцiць мяне да сябе". А дзяўчына адказвае: "Калi забрэшуць сабакi, стой, схаваўшыся ў цень сцяны, я спушчуся да цябе, i мы разам пойдзем у гушчар фруктовага саду".

Ён праспяваў першы куплет злёгку хрыплаватым голасам, таму што даўно не спяваў. Ёзеф Грунлiх, седзячы ў кутку, пахмурна паглядзеў на спевака, а здзiўленая Корал, стоячы каля астылай печы, слухала з задавальненнем, бо доктар, здавалася, памаладзеў i быў поўны аптымiзму. "Уначы я прыйду да твайго акна i папрашу цябе ўпусцiць мяне да сябе". Ён звяртаўся не да сваёй каханай, словы гэтыя былi бяссiльныя выклiкаць у памяцi твар дзяўчыны з тых гадоў, калi ён займаўся палiтыкай i цалкам падначалiў сябе адзiнай мэце, але яго бацькi з дакорам хiталi добрымi маршчынiстымi тварамi: яны ўжо не ставiлiся з глыбокай пашанай да адукаванага чалавека, доктара, амаль джэнтльмена. Потым крышку цiшэй ён яшчэ раз праспяваў партыю дзяўчыны. Яго голас гучаў не так хрыпла, ён, пэўна, калiсьцi быў прыгожы. Адзiн вартаўнiк падышоў да акна i зазiрнуў у залу, а Ёзеф Грунлiх раптам заплакаў характэрнымi тэўтонскiмi слязамi, думаючы пра сiрот, засыпаных снегам, пра прынцэс з ледзяным сэрцам i зусiм не ўспамiнаючы пра Кольбера, чыё цела зараз везлi па брудных гарадскiх вулiцах у пахавальнай машыне ў суправаджэннi двух пахавальных агентаў i аднаго праважатага ў таксi, пажылога халасцяка, цудоўнага гульца ў шашкi. "Стой, схаваўшыся ў цень сцяны, i я спушчуся да цябе". У свеце панаваў хаос: беднякi памiралi з голаду, а багацеi не рабiлiся ад гэтага больш шчаслiвыя, злодзея маглi i пакараць, i ўзнагародзiць тытуламi, у Канадзе палiлi пшанiцу, у Бразiлii каву, а ў беднякоў яго роднай краiны не хапала грошай на хлеб, i яны памiралi з голаду ў халодных пакоях. Свет раскалоўся, i ён некалi рабiў усё магчымае, каб навесцi ў iм парадак, але цяпер з гэтым пакончана. Цяпер ён нiчога не мог зрабiць, але ён быў шчаслiвы. "Мы пойдзем туды, у гушчар фруктовага саду". У памяцi зноў не ўзнiкла нiякай дзяўчыны, якая прынесла б яму палёгку, а толькi журботныя i цудоўныя твары беднякоў, якiя навявалi на яго спакой. Ён зрабiў усё, што яму было пад сiлу, нiчога большага ад яго i не чакалi. Беднякi надзялiлi яго ўсведамленнем безвыходнасцi, адкрылi перад iм таямнiцы сваёй духоўнай прыгажосцi, сваiх радасцей i бед i павялi яго ў цемру, поўную шапацення лiстоты. Вартаўнiк прыцiснуўся тварам да акна, i доктар Цынер перастаў спяваць.

– Цяпер ваша чарга, - сказаў ён Корал.

– О, я не ведаю такiх песень, якiя б вам спадабалiся, - сур'ёзна сказала яна, у той жа час шукала ў памяцi што-небудзь крыху старамоднае i журботнае, што-небудзь, што пасавала б да яго кранальнай сумнай песенькi.

– Але ж павiнны мы неяк бавiць час.

Корал раптам заспявала нягучным, але чыстым голасам, падобным на гук музычнай скрынкi:

Хто будзе маiм,

Я пакуль не рашыла,

Я з Майклам ганяла

Усю ноч на машыне.

Я з Пiтэрам ў парку

На лаўцы сядзела.

А ўвечары з Джонам

На зоркi глядзела.

А потым знянацку

Сустрэлася з Гары,

З iм горкага пiва

Напiлася ў бары.

Дый некалi будзе уцехам канец,

I дзеўчына пойдзе з хлапцом пад вянец.

– Гэта Субоцiца?
– закрычаў Майет, калi скрозь завею паказалiся некалькi глiняных будынкаў.

Шафёр кiўнуў i паказаў рукой наперад. На сярэдзiну шашы выбегла дзiцё, i машына рэзка павярнула ўбок, каб не наехаць на яго. Пранiзлiва запiшчала кураня, i шэрае пер'е разляцелася па снезе. З хаткi выйшла бабуля i закрычала iм наўздагон.

Поделиться:
Популярные книги

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Наследник Четырех

Вяч Павел
5. Игра топа
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
6.75
рейтинг книги
Наследник Четырех

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Легат

Прокофьев Роман Юрьевич
6. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.73
рейтинг книги
Легат

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Столичный доктор. Том II

Вязовский Алексей
2. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том II

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Пропала, или Как влюбить в себя жену

Юнина Наталья
2. Исцели меня
Любовные романы:
современные любовные романы
6.70
рейтинг книги
Пропала, или Как влюбить в себя жену

Нефилим

Демиров Леонид
4. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
7.64
рейтинг книги
Нефилим

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж