Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:

– Што яна сказала?

Шафёр павярнуў галаву i ўсмiхнуўся:

– "Праклятыя жыды".

Стрэлка спiдометра задрыжала i пачала адступаць: пяцьдзесяць мiль, сорак, трыццаць, дваццаць.

– Тут паўсюль салдаты, - сказаў шафёр.

– Вы думаеце, што тут абмежаванне хуткасцi?

– Не, не. Гэтыя праклятыя салдафоны! Як толькi ўбачаць добрую машыну, адразу рэквiзуюць. Тое самае з коньмi.
– Ён паказаў на палi, ахутаныя снегам.
– Сяляне - яны ўсе галадаюць. Я працаваў тут некалi, але потым вырашыў: гэта не па мне, лепей буду жыць у горадзе. Увогуле, вёска гiне. Ён кiўнуў галавой у бок чыгункi, якой не было вiдно ў снежным буране: Адзiн-два цягнiкi на дзень - вось i ўсё. Не дзiва, што тут чырвоныя бунтуюць.

А ў вас гэтаксама былi бунты?

– Бунты? Вочы б мае не глядзелi на ўсё гэта! Таварныя склады ўсе гараць, паштамт разбiты ўшчэнт. Палiцыя ў панiцы. Белград на ваенным становiшчы.

– Я хачу паслаць адгэтуль тэлеграму. Але цi дойдзе яна?

Машына, пыхкаючы, пракладала сабе дарогу, узлазячы на другой перадачы на маленькi пагорак, потым паехала па вулiцы з закуранымi цаглянымi хацiнамi, пазаклеенымi аб'явамi i адозвамi.

– Калi вы хочаце паслаць тэлеграму, то на вашым месцы я паслаў бы яе адгэтуль. У Белградзе чэргi газетчыкаў, паштамт разбураны, i ўладам давялося канфiскаваць стары рэстаран Мiколы. Разумееце, што гэта значыць? Ды дзе ўжо вам, вы ж iншаземец. Галоўнае - не клапы, хай бы яны былi: кажуць, яны нават карысныя для здароўя...

– Цi хопiць у мяне часу паслаць адгэтуль тэлеграму i паспець на цягнiк?

– Гэты цягнiк яшчэ доўга стаяць будзе. Яны запатрабавалi другi паравоз, але нiхто ў горадзе i слухаць не хоча. Паглядзелi б вы, што робiцца на станцыi, якi там гармiдар. Лепей адвёз бы я вас у Белград. Я б вам i горад паказаў. Я там ведаю ўсе лепшыя бардэлi.

– Спачатку я паеду на пошту, - перапынiў яго Майет.
– А потым паспрабуем пашукаць маю даму ў гатэлях.

– Тут усяго адзiн гатэль.

– А потым пашукаем на станцыi.

Адпраўка тэлеграмы заняла некаторы час. Спачатку ён меўся паслаць распараджэнне Джойсу, каб не даць Экману абвiнавацiць фiрму ў паклёпе. Нарэшце ён спынiўся на такой фармулёўцы: "Экману неадкладна прадаставiць месячны адпачынак. Калi ласка, адразу бярыце на сябе яго паўнамоцтвы. Буду заўтра". Такiмi словамi ён выклаў сваё распараджэнне, але ўсё гэтае трэба было зашыфраваць кодам фiрмы. Аднак калi зашыфраваная тэлеграма была пададзена ў акенца тэлеграфiста, той адмовiўся прыняць яе: усе тэлеграмы праходзiлi праз цэнзуру i зашыфраваныя паведамленнi не перадавалiся. Нарэшце Майет выбраўся з пошты, але ў гатэлi, дзе тхнула засохлымi раслiнамi i клапаморам, пра Корал нiчога не ведалi. "Яна, пэўна, яшчэ на станцыi", падумаў Майет. Ён выйшаў з машыны за сто метраў ад вакзала, каб пазбавiцца ад шафёра, - той аказаўся надта гаваркi i назойлiва навязваў сваю дапамогу, - i пачаў адзiн прабiрацца скрозь вецер i снег. Калi праходзiў паўз двух вартаўнiкоў, якiя стаялi каля дзвярэй нейкага будынка, ён спытаў у iх, як прайсцi ў залу чакання. Адзiн сказаў, што цяпер нiякай залы ўжо няма.

– А куды мне звярнуцца па даведку?

Той, што быў вышэйшы ростам, прапанаваў яму звярнуцца да начальнiка станцыi.

– А дзе яго кабiнет?

Салдат паказаў на другi будынак, але ветлiва дадаў, што начальнiка станцыi зараз няма, ён у Белградзе.

Майет стрымаў абурэнне, - вартаўнiк здаваўся такiм зычлiвым. Яго напарнiк плюнуў, выказваючы сваю пагарду, i прабурчаў пад нос нешта наконт жыдоў.

– А куды ж мне ў такiм разе звярнуцца па даведку?

– Тут ёсць маёр, а яшчэ памочнiк начальнiка станцыi, - няпэўна прамовiў вартаўнiк.

– Маёра вам не ўдасца пабачыць, ён пайшоў у казармы, - сказаў другi салдат.

Майет, не доўга думаючы, наблiзiўся да дзвярэй: за ёй чулiся цiхiя галасы. Змрочны вартаўнiк раптам узлаваўся, ён груба ўдарыў Майета па нагах прыкладам вiнтоўкi.

– Iдзi адсюль. Нам не трэба, каб тут шнырылi розныя шпегi. Правальвай адгэтуль, жыдоўская морда.

Захоўваючы поўны спакой, уласцiвы людзям яго нацыянальнасцi ў такiх абставiнах, Майет адышоў ад дзвярэй. Гэта быў знешнi спакой - прыроджаная рыса, - пра яе iснаванне ён нават

не падазраваў, аднак у душы адчуў абурэнне i гнеў чалавека, якi ведае сабе сапраўдную цану. Ён быў памкнуўся да салдата, каб кiнуць яму ў твар, падобны на звярыную морду, якiя-небудзь з'едлiвыя словы, аднак своечасова спынiўся, са здзiўленнем i жахам адчуўшы небяспеку: у маленькiх пранiзлiвых вочках гарэла дзiкая нянавiсць i прага забойства, - нiбыта ўвесь прыгнёт, пагромы, уцiск, ярмо, зайздрасць i забабоны, што спарадзiлi ўсё гэта, скупiлiся ў цёмнай яме, выкапанай у зямлi, i ён глядзеў у гэтую яму, стоячы на самым краi. Ён адскочыў назад, не зводзячы вачэй з салдата, пальцы якога намацвалi курок.

– Я пагавару з памочнiкам начальнiка станцыi.
– Але яго iнстынкт падказваў яму хутчэй пайсцi да машыны i вяртацца ў цягнiк.

– Не ў тэй бок!
– крыкнуў яму зычлiвы вартаўнiк.
– Iдзiце вунь туды, цераз рэйкi.

Майет быў рады, што буран роў на чыгунцы i шалёна дзьмуў памiж iм i салдатамi. Там, дзе ён стаяў, вецер быў не асаблiва моцны, ён затрымлiваўся ў праходах памiж будынкамi. Майет сам дзiвiўся сваёй упартасцi, не разумеючы, чаму ён марудзiць на пустой, поўнай небяспекi станцыi. Ён пераконваў сябе, што не мае нiякiх абавязацельстваў перад гэтай дзяўчынай, добра ўсведамляючы, што яна пагадзiлася б з iм. "Мы разлiчылiся, - сказала б яна, - вы купiлi мне бiлет, а я дала вам магчымасць няблага прабавiць час". Але яго прыцягвала да яе гэтая яе маўклiвая пакорлiвасць. Перад такой пакорлiвасцю ён павiнен быў быць толькi шчодры i ўдзячны. Ён перайшоў лiнiю i пагрукаў у нейкiя дзверы. За сталом, спiнай да дзвярэй, сядзеў чалавек i пiў вiно. Майет сказаў тонам, як яму здавалася, рашучым i значным:

– Я хачу атрымаць даведку.

У яго не было падстаў баяцца афiцыйнага чыноўнiка, але, калi гэты чалавек павярнуўся i, убачыўшы Майета, кiнуў на яго хiтры i нахабны позiрк, ён прыйшоў у адчай. Над пiсьмовым сталом вiсела люстра, i на секунду Майет ясна ўбачыў там свой адбiтак - нiзенькi, тоўсты, насаты, у цяжкiм футры, - i ён адразу здагадаўся: гэтыя людзi ненавiдзяць яго не толькi таму, што ён жыд, але для iх, якiя ўжо прымiрылiся з беднасцю i нiкчэмнасцю свайго жыцця, ён быў яшчэ i ўвасабленнем багацця.

– Якую даведку?
– спытаў клерк.

– Я хачу атрымаць даведку наконт дзяўчыны з Усходняга экспрэса, якая адстала ад цягнiка тут сёння ранiцай.

– Як гэта так?
– нахабна спытаў клерк.
– Калi нехта выходзiць з цягнiка тут, дык ён сюды, значыць, i едзе, а не адстае ад цягнiка. А сёння цягнiк гэты стаяў тут болей за паўгадзiны.

– Але ж дзяўчына выйшла з яго?

– Не.

– А вы маглi б прагледзець здадзеныя бiлеты i праверыць?

– Не. Я ўжо казаў вам, што нiхто не выходзiў. Чаго вам яшчэ ад мяне трэба? У мяне няма часу з вамi размаўляць. Я чалавек заняты.

Майет раптам падумаў, што i ён не супраць таго, каб паслухацца гэтага клерка i спынiць пошукi: ён зрабiў усё, што толькi ад яго залежала, i зараз яму захацелася адчуць сябе вольным. На iмгненне ён параўнаў Корал з маленькiм завулкам, якi вабiць да сябе мужчын, што праходзяць мiма, але аказваецца - гэта тупiк з глухой сцяной у канцы. Iснуюць жа яшчэ i iншыя жанчыны, яны падобныя на вулiцы з мноствам крамаў - блiскучых i зiхатлiвых, - такiя вулiцы заўсёы вядуць куды-небудзь. I тут ён згадаў Джанет Пардаў. Ён дасягнуў ужо таго веку, калi ўзнiкае пiльная патрэба ажанiцца i займець дзяцей, разбiць свой намёт i памножыць сваё племя. Але пачуццi ў яго былi надта патрабавальныя, далiкатныя: яны абуджалi ў iм сумненнi адносна той, якая зусiм не спадзявалася на замужжа, а iмкнулася проста сумленна разлiчыцца з iм i падарыць яму сваю прыхiльнасць. I ён iзноў прыгадаў яе дзiўны i нечаканы стогн i выгук: "Я кахаю цябе". Ён вярнуўся ад дзвярэй да стала клерка, вырашыўшы зрабiць усё, што ад яго залежала, да канца. Можа, яна трапiла ў цяжкае становiшча, сядзiць на мялi, без грошай, магчыма, яе напалохалi.

Поделиться:
Популярные книги

Назад в СССР: 1986 Книга 5

Гаусс Максим
5. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Назад в СССР: 1986 Книга 5

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Конструктор

Семин Никита
1. Переломный век
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Конструктор

Наследник Четырех

Вяч Павел
5. Игра топа
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
6.75
рейтинг книги
Наследник Четырех

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Легат

Прокофьев Роман Юрьевич
6. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.73
рейтинг книги
Легат

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Столичный доктор. Том II

Вязовский Алексей
2. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том II

Столичный доктор. Том III

Вязовский Алексей
3. Столичный доктор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Столичный доктор. Том III

Пропала, или Как влюбить в себя жену

Юнина Наталья
2. Исцели меня
Любовные романы:
современные любовные романы
6.70
рейтинг книги
Пропала, или Как влюбить в себя жену

Нефилим

Демиров Леонид
4. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
7.64
рейтинг книги
Нефилим

Бывший муж

Рузанова Ольга
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Бывший муж