Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
Шрифт:
– Не магу ўцямiць, пра што гаворыць гэты хлапец. Нешта наконт катла, сказаў ён.
– Паехаць разам на машыне?
– працягваў мiстэр Сейвары ўжо павольней.
– Напэўна, гэта будзе каштаваць даволi дорага?
Ён пiльна паглядзеў на жанчыну, нiбыта чакаючы ад яе адказу на сваё пытанне. "Ён, вядома, прыкiдвае, узважвае, якую карысць ён будзе мець з гэтага", -падумаў Майет. Ваганнi мiстэра Сейвары, насцярожанае маўчанне жанчыны абудзiлi ў iм iнстынкт супернiцтва. Яму захацелася паказаць ёй сваё багацце, як паўлiн разгортвае хвост, i асляпiць яе раскошаю сваiх скарбаў.
– Шэсцьдзесят дынараў - з вас дваiх.
– Я толькi пайду i пагавару з начальнiкам цягнiка, можа, ён ведае, як доўга...
Пайшоў снег.
– Калi вы захочаце падзялiць са мной
– Джанет Пардаў, - сказала яна i падняла каўнер футра да самых вушэй. Яе шчокi гарэлi, разрумяненыя снегам. Майет мог уявiць сабе абрысы яе ахутанага футрам цела i параўнаць яе з хударлявай голай Корал. "Мне давядзецца Корал узяць з сабой", - падумаў ён.
– Так, так, яна выйшла з цягнiка ў Субоцiцы. Я ведаю, каго вы маеце на ўвазе. Вы абедалi з ёй учора.
– Яна ўсмiхнулася яму.
– Гэта, пэўна, ваша каханка?
– Яна выйшла з сакваяжам?
– Ды не, здаецца. У яе з сабой нiчога не было. Я заўважыла, як яна прайшла з мытнiкам на станцыю. А яна забаўная малышка, праўда? З вар'етэ? спытала Джанет, але даволi абыякава. Па яе тоне Майет зразумеў, што яна асуджае не дзяўчыну, а яго самога за тое, што ён марна трацiць грошы.
Гэта яго ўзлавала, нiбыта яна крытыкавала яго разынкi, быў кiнуты цень на яго пранiклiвасць i дабрачыннасць. "Зрэшты, я выдаткаваў на яе не болей, чым патрацiў бы на вас, калi б узяў вас з сабой у Белград, - падумаў ён, - а цi расплацiлiся б вы са мной такiм самым спосабам i з такой самай шчодрасцю, як яна?" Аднак рознiца памiж iмi выклiкала ў iм жаданне i горыч, таму што гэтая дзяўчына была блiскучая статуэтка з срэбра, а Корал - у лепшым выпадку прывабным кавалачкам каляровага шкла. Корал абуджала чыста сентыментальныя пачуццi, а ў Джанет была нейкая ўнутраная каштоўнасць. "Яна не з тых, каму трэба не толькi грошы, але i прыгожае цела, якое задаволiла б яе пажадлiвасць, розум, адукаванасць. Я жыд, i мяне навучылi толькi таму, як рабiць грошы". Але тым не меней яе пагарда ўзлавала яго i дапамагла адмовiцца ад недасяжнага.
– Яна, пэўна, адстала ад цягнiка. Мне трэба вярнуцца за ёй.
Ён не папрасiў прабачэння за парушанае абяцанне i хутка рэцiраваўся. Добра, што было яшчэ не позна.
Камерсант усё яшчэ таргаваўся з шафёрам. Той панiзiў суму да ста дынараў, а той падняў да дзевяноста. Майету было няёмка ўблытвацца ў iх здзелку, ён разумеў: абодва яны будуць пагарджаць iм за тое, што ён пора гарачку i паводзiць сябе такiм чынам не да твару самавiтаму бiзнесмену.
– Я дам вам сто дваццаць дынараў, калi вы адвязеце мяне ў Субоцiцу i назад.
– Калi ён убачыў, што шафёр збiраецца працягваць торг, ён павялiчыў суму: - Сто пяцьдзесят дынараў, калi вы даставiце мяне туды i назад да адыходу гэтага цягнiка.
Машына была старая, пабiтая, але вельмi магутная. Яны ехалi супраць ветру з хуткасцю шэсцьдзесят мiль у гадзiну па дарозе, якая не рамантавалася цэлую вечнасць. Спружыны сядзення былi зламаныя, i Майета кiдала з боку на бок, калi машына правальвалася ў ямы, вылазiла з iх, хiлiлася набок. Яна бурчала i задыхалася, як чалавек, даведзены да знямогi бязлiтасным гаспадаром. Снег павалiў мацней: тэлеграфныя слупы ўздоўж чыгункi мiльгалi, нiбыта цёмныя правалы ў белай сцяне снегу. Майет нахiлiўся да шафёра i крыкнуў па-нямецку, перакрываючы роў старой машыны:
– Вы што, сляпы?
Раптам машыну рэзка занесла ўбок i кiнула ўпоперак шашы, а шафёр крыкнуў яму ў адказ, што баяцца няма чаго, на дарозе нiкога няма, але ён не пацвердзiў, што ўсё добра бачыць.
Тым часам вецер узмацнiўся. Шаша, закрытая ад iх сцяной снегападу, цяпер то ўздымалася перад iмi, то зноў бегла ўнiз, падобная на хвалю з пенай калючага снегу. Майет крычаў шафёру, каб той ехаў цiшэй. "Калi б зараз шына спусцiла, нам абодвум канец", - падумаў ён. Ён бачыў, як шафёр паглядзеў на гадзiннiк i нацiснуў на акселератар. Стары аўтамабiль адказаў яму, дадаўшы яшчэ некалькi мiль у гадзiну, падобна да тых моцных упартых старых, пра якiх кажуць: "Гэта ўжо апошнiя: такую пароду мы болей не выведзем". Майет iзноў закрычаў: "Цiшэй!" - але шафёр паказаў на свой гадзiннiк i давёў
– Едзьце цiшэй, - задыхаючыся, сказаў Майет, але шафёр абярнуўся, усмiхнуўся яму i бясстрашна махнуў рукой.
Афiцэры сядзелi за сталом, вартаўнiкi стаялi каля дзвярэй, а доктар адказваў на пытаннi, якiя яму бесперапынна задавалi. Корал Маскер заснула. Гэтая ноч змарыла яе, яна не разумела нiводнага слова з таго, што гаварылася, не ведала, чаму яна тут, была напалоханая i пачала ўжо прыходзiць у адчай. Спачатку ёй прыснiлася, нiбыта яна - маленькая дзяўчынка i ўсё было вельмi проста i вельмi трывала, усё можна было растлумачыць. А потым ёй прыснiлася, што яна старая i аглядваецца на сваё жыццё, ёй ужо ўсё вядома, што правiльна i што няправiльна i чаму здараецца тое i гэтае, i зноў усё было вельмi проста i падпарадкоўвалася законам маралi. Але гэты другi сон не быў падобны на першы: яна ўжо амаль прачнулася i прымушала сон паказваць тое, што ёй хацелася ўбачыць. I ўсе яе сны праходзiлi на фоне размовы, якая здалёк даносiлася да яе. У апошнiм сне, абароненая старасцю, яна пачала згадваць i падзеi мiнулай ночы i дня, i ёй здалося, што ўсё ўладзiлася, i Манет прыехаў па яе з Белграда.
Доктару Цынеру таксама дазволiлi сесцi ў крэсла. Па выразе твару мажнага афiцэра ён зразумеў, што з iлжывым абвiнавачаннем было амаль пакончана, - таўстун перастаў звяртаць увагу на допыт, ён толькi кiваў галавой, iкаў i зноў iкаў. Палкоўнiк Хартэп па-ранейшаму захоўваў уяўную зычлiвасць i трымаўся правасуддзя. Ён не пакутаваў ад згрызот сумлення, але ён i не хацеў прыносiць падсуднаму празмерных пакутаў. Калi б гэта было магчыма, ён да канца пакiнуў бы доктару Цынеру нейкае калiва надзеi. Маёр Петкавiч бесперапынна выступаў з пратэстамi, ён ведаў, гэтаксама як i кожны з iх, загадзя прысуд, але вырашыў надаць яму хоць бы выгляд законнасцi, каб усё праходзiла згодна правiлам, змешчаным у настаўленнi 1929 года.
Седзячы спакойна, сцiснуўшы кулакi, паклаўшы паношаны мяккi брыль на падлогу каля сваiх ног, доктар Цынер вёў з афiцэрамi безнадзейную барацьбу. Адзiнае рашэнне, на якое ён мог спадзявацца, было прызнанне неаб'ектыўнасцi гэтага суду - яго ж збiралiся пацiху закапаць у зямлю на пагранiчнай станцыi, калi сцямнее, i нiхто нi пра што не даведаецца.
– За iлжэсведчанне мяне не судзiлi. Гэта не ўваходзiць у кампетэнцыю ваеннага трыбунала, - сказаў ён.
– Вас судзiлi ў вашу адсутнасць, - запярэчыў палкоўнiк Хартэп.
– I прыгаварылi да пяцi год зняволення.
– Лiчу, што вы знойдзеце патрэбным перадаць маю справу ў грамадзянскi суд для вынясення канчатковага прыгавору.
– Ён мае рацыю, - умяшаўся маёр Петкавiч.
– Такiя злачынствы не ў нашай кампетэнцыi. Калi вы паглядзiце раздзел пятнаццаты...
– Я вам давяраю, маёр. Тады мы часова адкладзём абвiнавачанне ў iлжэсведчаннi. Застаецца фальшывы пашпарт.
– Вы павiнны даказаць, што я не прыняў брытанскага падданства, - хутка запярэчыў доктар Цынер.
– Дзе вашы сведкi? Вы маеце намер тэлеграфаваць брытанскаму паслу?