Чтение онлайн

на главную

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Іван Балотнікаў абвяшчаў сябе ваяводам цара Дзмітрыя. А хутка з’явіўся і сам цар, які выдаваў сябе за Ілжэдзмітрыя (цара Дзмітрыя). Гэта быў ужо стаўленнік не маскоўскага баярства, а Рэчы Паспалітай і маскоўскіх дваранскіх і казацкіх колаў Масковіі. Асоба яго таксама не высветлена. Магчыма, ён быў набліжаным Ілжэдзмітрыя I. Ёсць звесткі, што ён быў настаўнікам у Магілёве. Паводле іншых звестак — настаўнікам у Шклове. Улетку 1607 г. Ілжэдзмітрый II з’явіўся ў Старадубе. 3 атрадамі шляхты і данскіх казакоў зімой 1608 г. прыйшоў у Арол, улетку 1608 г. падышоў да Масквы, заняў сяло Тушына (адсюль мянушка «Тушынскі злодзей»), дзе сфармаваў урад з баяраў

і дваранаў-перабежчыкаў. Мітрапаліта Растоўскага Філарэта (бацьку Міхаіла Раманава) ён прызначыў Патрыярхам Маскоўскім і Усяе Русі. У Масковіі стала два цары, дзве баярскія думы і два патрыярхі — у Маскве і ў Тушыне. Ва ўрад у Тушыне ўвайшлі баяры Раманавы і іх сваякі князі Чаркаскія, Трубяцкія і Сіцкія. Але Тушынскі лагер фактычна ўзначальвалі літоўскія-беларускія военачальнікі Ян Пётр Сапега (сваяк Льва Сапегі), М. Ражынскі, А. Лісоўскі. Да восені 1608 г. Ілжэдзмітрый II кантраляваў раёны на поўнач, усход і паўночны захад ад Масквы. У Маскоўскай дзяржаве было няўстойлівае становішча (як тады называлі «Смута»).

У гэтых умовах цар Васіль Шуйскі, каб пазбавіцца суперніка, хацеў заключыць дагавор з польскім каралём Жыгімонтам, але баярская апазіцыя ў Маскве, жадаючы пазбавіца ад В. Шуйскага, патаемна прапанавала царскую карону сыну караля, каралевічу Уладзіславу Жыгімонтавічу (як яго звалі ў Польшчы па беларускамоўнаму ўзору).

Тады цар Васіль Шуйскі заключыў саюз са Швецыяй, і з поўначы ў Масковію быў уведзены шведскі корпус на чале з Я. Дэлагардзі. Разам з войскам пляменніка цара, князя М. В. Скопіна-Шуйскага маскоўска-шведскае войска паступова ачышчала тэрыторыю паўночнай Масковіі ад атрадаў тушынцаў. Зразумела, што падчас ваенных дзеянняў усе арміі рабавалі насельніцтва.

Вайна

Узнік план увогуле далучыць Масковію да Рэчы Паспалітай, а агульным каралём і царом захацеў стаць сам Жыгімонт, і таму ён не адпускаў у Маскву юнака-сына.

Зачэпкай для пачатку вайны было ўвядзенне шведскіх войск на тэрыторыю Масковіі для барацьбы з атрадамі Ілжэдзмітрыя II. Паколькі Жыгімонт быў у стане вайны са Швецыяй (раней ён быў і каралём Швецыі, але быў там пазбаўлены трону шведскай шляхтай на карысць яго роднага дзядзькі), то ўвядзенне каралеўскіх шведскіх войск у Масковію і яе саюз са Швецыяй разглядаў як варожы акт.

Сабраўшы грошай і набраўшы войска, Жыгімонт абвясціў вайну Масковіі і сваёй арміяй пачаў наступ. У войска ўвайшлі і 12 пяхотных выбранецкіх рот Вялікага Княства Літоўскага. Да войска далучыліся польскія, літоўскія-беларускія і ўкраінскія атрады, адкліканыя з-пад Тушына. У верасні 1609 г. пачалася аблога Смаленска. Першымі да горада падышлі атрады Льва Сапегі, потым польскага гетмана польнага (палявога) С. Жулкеўскага. Аблогай кіраваў сам кароль, але толькі ў чэрвені 1611 г. Смаленск быў узяты.

У выніку распаду лагера Ілжэдзмітрыя II, які ўцёк у Калугу, тушынскія баяры і дваране не пайшлі на замірэнне з Васілём Шуйскім (а ён з імі), а накіравалі сваё пасольства пад Смаленск да Жыгімонта. Пасля перамоваў гэтае пасольства на чале з Міхаілам Салтыковым, князем Васілём Масальскім і іншымі, якія ад імя Тушынскага патрыярха Філарэта (Раманава) прапанавалі кандыдатуру каралевіча ў цары, падпісалі дагавор у лютым 1610 г. аб абранні царом 15-гадовага Уладзіслава, а кароль на гэта даў згоду. Уладзіслаў павінен быў дзяліць уладу з баярскай думай.

На дапамогу абложанаму Смаленску пайшло вялікае маскоўскае войска на чале з братам цара князем Дзмітрыем Шуйскім, хіба адным з самых бяздарных маскоўскіх палкаводцаў (дзеля

яго прызначэння камандуючым жонка Д. Шуйскага атруціла ягонага пляменніка М. Скопіна-Шуйскага). 24 чэрвеня (4 ліпеня) 1610 г. адбылася бітва каля сяла Клушына пад Гжацкам (цяпер горад Гагарын). У складзе войска С. Жулкеўскага было 6325 чалавек конніцы, 200 пяхоты і 4 невялікія гарматы. Войска С. Жулкеўскага складалася з польскіх, літоўскіх-беларускіх коннікаў і ўкраінскіх казакоў. У маскоўскім войску Дз. Шуйскага было 35 тысяч чалавек, сярод якіх 5 тысяч складалі наёмнікі-шведы, французы і немцы. Але перад бітвай Дз. Шуйскі ім абяцанай сумы не заплаціў, разлічваючы, што ў бітве частка з іх загіне, а іх грошы ён забярэ ў сваю кішэню. Тады частка наёмнікаў адмовілася змагацца.

Пяць гадзін цягнулася бітва войска С. Жулкеўскага з маскоўскім войскам, і невялікае войска (у чатыры разы меншае) перамагло. Маскоўскія атрады пачалі ўцякаць, а потым уцяклі ўсе, пакінуўшы наёмнікаў. Маскоўскае войска страціла забітымі і палоннымі 15 тысяч чалавек, а астатнія разбегліся па сваіх дамах. Частка наёмнікаў перайшла на службу да караля, частка адпушчана па дамах. Пераможцы разрабавалі маскоўскі лагер і забралі ўсе боезапасы і іншыя рэчы.

Паражэнне маскоўскага войска было настолькі ганебным, што ў Маскве адбыўся дзяржаўны пераварот. Цар Васіль Шуйскі быў скінуты з трона і пастрыжаны ў манахі. Быў створаны баярскі ўрад («сямібаяршчына») на чале з князем Ф. М. Мсціслаўскім (унукам апошняга мсціслаўскага ўдзельнага князя).

Карыстаючыся паражэннем царскага войска пад Клушынам, Ілжэдзмітрый II зноў падышоў да Масквы. 3 другога боку да Масквы набліжаўся гетман С. Жулкеўскі, на бок якога пераходзілі царскія войскі і гарады. У самой Масковіі гарады прысягалі на вернасць Сямібаяршчыне ў Маскве. Частка баяраў і дваранаў ехала ў польскі лагер пад Смаленск да караля Жыгімонта, каб служыць будучаму цару Уладзіславу. Жыгімонт ужо раздаваў маёнткі ад імя сына баярам і дваранам, то было для чаго ехаць туды. Такім чынам, у Масковіі тады мелася некалькі ўрадаў.

Маскоўскія баяры вельмі баяліся Ілжэдзмітрыя II, які абяцаў (і рабіў гэта на справе) пераразмеркаванне зямельнай маёмасці. Таму кандыдатура гэтага цара была для іх непрымальнай. Найбольш адпавядаў ім Уладзіслаў Жыгімонтавіч (як яго называлі ўжо ў Маскве). Здавалася, што пры ім будзе наведзены парадак і гарантаваныя правы на баярскую і дваранскую маёмасць. Ён таксама мусіў разагнаць шматлікія банды маскоўскіх казакоў, польскіх і літоўскіх-беларускіх авантурыстаў, якія, карыстаючыся анархіяй, рабавалі насельніцтва.

Улетку 1610 г. Масква зноў апынулася ў блакадзе: у Каломенскім стаяў Ілжэдзмітрый II, у Мажайску — гетман С. Жулкеўскі. У канцы ліпеня Жулкеўскі ўжо падышоў да Масквы. Князю Ф. Мсціслаўскаму і іншым баярам С. Жулкеўскі прапанаваў ад імя караля ўсе тыя вольнасці, што мелі магнаты і шляхта ў Рэчы Паспалітай — без канфіскацый маёнткаў і смяротных пакаранняў без суда. Баяры з радасцю прынялі умовы.

Перамовы маскоўскіх баяраў з С. Жулкеўскім скончыліся дамовай, заключанай 17 жніўня 1610 года (паводле старога стылю). Уладзіслаў Жыгімонтавіч абвяшчаўся маскоўскім царом, а баяры і ўсе жыхары Масквы ўрачыста прынялі прысягу новаму цару Уладзіславу ў адмысловых шатрах і ва Успенскім саборы. Па гарадах Масковіі былі разасланыя граматы з наказам прысягаць Уладзіславу. Частка гарадоў прыняла прысягу каралевічу, а частка падтрымала Iлжэдзмітрыя II. Каралевічу была адаслана «крыжацалавальная грамата» з подпісамі баяраў і верхавіны гараджан.

Поделиться:
Популярные книги

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Идущий в тени. Книга 2

Амврелий Марк
2. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
6.93
рейтинг книги
Идущий в тени. Книга 2

Метаморфозы Катрин

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.26
рейтинг книги
Метаморфозы Катрин

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

На Ларэде

Кронос Александр
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На Ларэде

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Его заложница

Шагаева Наталья
2. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Его заложница

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан