Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

У XVI ст. 80 працэнтаў фэадалаў ВКЛ былі літоўскага-беларускага этнічнага паходжаньня, 19 працэнтаў — жамойцкага, 1 працэнт — іншага. Аднак якіх-небудзь вялікіх супярэчнасьцяў на этнічнай аснове тут не было. Уся шляхта разам бараніла сваю дзяржаву, выступала як адзінае саслоўе, зыходзячы ня толькі з карпаратыўных але і зь дзяржаўных інтарэсаў. Адзінства шляхты, яе правоў і прывілеяў выявілася ў феадальных кодэксах — Статутах Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1529, 1566 і 1588 гг.

Шляхецкія саслоўныя правы роду пераходзілі нашчадкам-мужчынам ды іхным нашчадкам у мужчынскім родзе, a таксама дачкам (але ня іхным дзецям, бо гэта быў ужо іншы род). Калі жанчына выходзіла замуж за няшляхціца, яна захоўвала шляхецтва, але не перадавала яго мужу й дзецям. Жанчына простага стану,

выходзячы замуж за шляхціца, станавілася шляхцянкай пажыцьцёва, нават калі другі ці трэці раз выходзіла за няшляхціца. Шляхецтва можна было атрымаць ад вялікага князя літоўскага й рускага, a таксама ад гетмана на полі бою за мужнасьць. Ад Люблінскай уніі 1569 г. шляхецтва надаваў Сойм Рэчы Паспалітай (набілітацыя). Сойм прызначаў шляхецкі тытул і іншаземным дваранам. Шляхецтва можна было атрымаць і ўсынаўленьнем, абвешчаным у судзе (адопцыя).

Да XVI ст. уся шляхта дзяржавы, у тым ліку вялікія князі літоўскія (яны ж звычайна й каралі польскія), карысталася беларускай мовай — і як дзяржаўнай, і ў побыце. Нават на тэрыторыі Жамойці ў судох і гарадох беларуская мова ўжывалася паўсюдна. I толькі з XVI ст. у асяродзьдзе магнатаў паступова ўваходзіць польская мова, асабліва пасьля Люблінскай уніі 1569 г., калі Польшча і ВКЛ ўтварылі фэдэратыўную Рэч Паспалітую.

Толькі ў XVII ст. шляхта пачынае ўжываць і польскую мову, але драбнейшая шляхта карысталася беларускай заўсёды [2] .

2

Вынікае звярнуць увагу на тое, што ў той час польская і беларуская мовы адрозніваліся адзін ад аднаго ў значна меншай ступені.

Апроч таго, на пераход шляхты з беларускай мовы на польскую зрабіла велізарны ўплыў вайна а ў існасці - нацыянальная катастрофа, 1654-1667 гг., у выніку якой ВКЛ страціла палову (ва ўсходніх абласцях да 80%) насельніцтва. Адпаведныя страты панесла і шляхта. Апроч таго, эканоміка ВКЛ была практычна знішчана. Так што на дзяржаўным узроўні Рэчы Паспалітай дзель і ўплыў беларускай мовы істотна зменшыліся. – Polochanin72.

З рэлігійнага гледзішча таксама спачатку розьніцы не было. Літоўскія-беларускія баяры ў XIV ст. былі праваслаўныя. Пасьля хрышчэньня язычнікаў у 1387 г. паступова займае пазыцыі каталіцкая царква, перадусім у шляхецкім асяродзьдзі. У XVI ст. значная частка шляхты як з каталікоў, так і з праваслаўных, падчас рэфармацыі пераходзіць у кальвінізм (на чале з Радзівіламі) і ў іншыя пратэстанцкія плыні, але ў апошняй чвэрці XVI і пачатку XVII ст. пад уплывам Контррэфармацыі пераходзіць у каталіцызм. Да канца XVIII ст. й захопу Paceяй амаль уся шляхта ВКЛ была ўжо каталіцкай, прычым пераважна лацінскага a ня грэка-каталіцкага абраду, у адрозьненьне ад астатняга насельніцтва. Але захавалася і праваслаўная шляхта (пінская, давыд-гарадоцкая, ля Слуцка, Магілева), і кальвінісцкая. Такім чынам, працяглы час і ў шляхецкім асяродзьдзі захоўвалася шматканфэсійнасьць і талерантнасьць. Гэта, дарэчы, адбілася на разнастайнасьці элемэнтаў шляхецкай культуры. Верацярпімасьць грунтавалася на пастанове Сойму Рэчы Паспалітай 1573 г.

Яшчэ ў XIV ст. існавалі гербы князёў або родавыя знакі ў іншых фэадалаў. Да сталых шляхецкіх традыцыяў ад пачатку XV ст. (Гарадзельскі прывілей 1413 г.) належыць ужываньне гербаў, аднолькавых (альбо з мадыфікацыямі) з гербамі польскай шляхты. Менавіта ў 1413 г. пачалося гербавае братэрства з польскімі шляхецкімі родамі. Усяго налічваецца каля 5 тысячаў гербаў польскай, літоўскай-беларускай і ўкраінскай шляхты ў Рэчы Паспалітай. Шмат зь іх захавалася на Беларусі і ў XX ст.

Адным з дасягненьняў шляхецкай палітычнай культуры Вялікага Княства Літоўскага і Рускага, што адбілася на далейшых падзеях, было ўвядзеньне ў сярэдзіне XVI ст. замацаванага на стагодзьдзі ў законах права шляхты на самакіраваньне, на свабодныя выбары дэпутатаў (паслоў) на павятовыя соймікі й агульнадзяржаўныя соймы, у суды ўсіх узроўняў да Галоўнага трыбуналу Літоўскага ўлучна. Пры гэтым да самага захопу Кацярынаю II земляў ВКЛ у склад Расейскае імпэрыі кандыдаты

на судовыя пасады мусілі ведаць беларускую мову як дзяржаўную, бо на ёй выдаваліся акты да 1696 г. У Рэчы Паспалітай уся шляхта магла выбіраць караля. У элекцыйным (выбарчым) сойме, на якім пажыцьцёва выбіраўся кароль, меў права ўдзельнічаць кожны шляхціц. Таму выбары караля часам праходзілі ў чыстым полі. Шляхта, якая ішла ў паход і знаходзілася ўжо на вайне, магла сабрацца ў войску ў асобны, палявы сойм, каб прыняць важнае рашэньне дзяржаўнага характару. Так адбылося ў 1562 г. на палявым сойме ля Віцебска — шляхта вырашыла аб'яднацца з Польшчай у фэдэратыўную дзяржаву дзеля барацьбы супраць войска цара Івана IV Жахлівага, які пагражаў існаваньню незалежнага ВКЛ.

У Рэчы Паспалітай уся шляхта была роўнай у правох. Тытулы князёў і графаў прызнаваліся пераважна як замежныя (у Радзівілаў, Сапегаў і іншых), бо іх звычайна надаваў імпэратар Сьвятарнай Рымскай імпэрыі германскай нацыі. Толькі нашчадкам старадаўніх княскіх родаў захавалі княскія тытулы. Але ўсе гэтыя тытулы не давалі ўладальнікам перавагаў над астатняю шляхтай. Нават самы бедны шляхціц, які часам ня меў зямлі й сваіх сялянаў, тэарэтычна быў роўны магнату, напрыклад, Радзівілу. Адсюль зразумела, чаму найбагацейшы чалавек у Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. — князь Караль Радзівіл (па мянушцы Пане-каханку) — называў шараговага шляхціца «панам-братам». Тэарэтычна кожны шляхціц мог быць абраны каралём. Усё гэта сьведчыла пра шырокую шляхецкую дэмакратыю.

Шляхціц, паводле Статута Вялікага Княства Літоўскага, ня мог быць арыштаваны й няслушна пакараны без рэчаісных доказаў віны, a судзіць яго маглі толькі роўныя яму, гэта значыць — шляхта. Права асабістай незачэпнасьці, выпрацаванае ў законах ВКЛ, і гарантыі ўласнасьці прычыніліся да стварэньня й захаваньня традыцыі шляхецкай годнасьці ў пакаленьнях шляхты. Нездарма ў Рэчы Паспалітай існавала выслоўе: «Шляхціц на загродзе роўны ваяводзе». Пачуцьцё годнасьці выхоўвалася й на вайне. Валоданьне тэхнікай блізкага бою, фэхтаваньне ня толькі халоднаю зброяй, але й агнястрэльнай, тактыкаю коннага й пешага бою з маладых гадоў загартоўвала шляхціца, разьвівала пачуцьцё мужнасьці, адказнасьці, патрыятызму. Шляхецкі гонар быў натуральны й неад'емны для шляхціца.

Калі трэба было вырашыць пытаньні карпаратыўных інтарэсаў, у Рэчы Паспалітай права дазваляла шляхце аб'ядноўвацца ў канфэдэрацыі (узброеныя зьвязы з палітычнымі й сацыяльнымі мэтамі) і дабівацца свае мэты збройным шляхам у караля й сойму.

Яшчэ адна адметная рыса нашай шляхты, уласьцівая таксама і польскай — гэта шматлікасьць. Калі ў суседніх дзяржавах — Расеі, Прусіі, Аўстрыі — у XVIII–XIX стст. удзельная вага дваранства складала каля 1 % насельніцтва, то у ВКЛ ў канцы XVIII ст. шляхты было 10–12 %, што тлумачыцца пастаяннымі войнамі й неабходнасьцю мець шырока прадстаўленае вайсковае саслоўе.

Менавіта гэтыя абставіны й прывялі да хуткага канфлікту шляхты з царскім урадам Расеі пасьля трох падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772, 1793 і 1795 гг. і гвалтоўнага, захопніцкага далучэньня ВКЛ да Расеі. Хоць царскі ўрад і пашырыў на шляхту ВКЛ правы дваранскага саслоўя Расейскай імпэрыі, але адначасова скасаваў шляхецкае самакіраваньне, перавёў шматлікую дробную шляхту ў дваранаў 2-га разраду, зь меншымі правамі ў дваранскіх сходах, пачаў праверку гэтага шматлікага вольналюбівага і неспакойнага (з пункту гледжаньня ўраду) саслоўя, намагаючыся выкрасьліць шмат каго з расейскага дваранскага саслоўя або адразу не дапусьціць у ягоныя шэрагі.

Шляхта была асноўным чыньнікам у паўстаньнях 1794, 1831 і 1863 гг. Усе яны былі прагрэсіўнымі, a паўстаньне 1863 г. — наогул дэмакратычным, калі шляхта патрабавала ўтварэння Рэспублікі, незалежнасьці дзяржавы, вольнасьці і роўнасьці правоў для ўсіх грамадзянаў, надзяленьня сялянаў зямлёй. На чале паўстаньня ў Польшчы і ВКЛ ў 1794 г. стаяў нашчадак старадаўняга шляхецкага роду з-пад Берасьця Тадэвуш Касьцюшка, a пасьля таго як ён, цяжка паранены, трапіў у палон, — іншы прадстаўнік шляхецтва - Тамаш Ваўжэцкі з-пад Браслава. У паўстаньні 1831 г. вызначыліся атрады Ю. Кошыца на Горадзеншчыне. Кіраўніком паўстаньня 1863 г. у ВКЛ быў таксама шляхціц з Горадзеншчыны Вікенці, (альбо Вінцэнт Канстантын) Каліноўскі.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Эксклюзив

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Эксклюзив

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Greko
1. Черкес
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2