Чтение онлайн

на главную

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Царызм пасьля паўстаньня 1831 г. нанёс рашучы ўдар па шляхце. Указам Мікалая I ад 19 кастрычніка 1832 г. быў распачаты разбор шляхты, калі ад усіх дваранаў-шляхты патрабавалі ў якасьці доказаў шляхецтва толькі арыгінальныя дакуманты — граматы каралёў, вялікіх князёў ды інш. Копіі дакумантаў, нават пацьверджаныя ў судох даўняй Рэчы Паспалітай, для доказу дваранства не прымаліся. Такім чынам на працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў былі выключаныя з дваранскага саслоўя сотні й тысячы. Так, у Менскай губэрні ў канцы XVIII ст. было 10 % дваранаў-шляхты, a ў канцы XIX ст. ужо толькі 3,5 %. Напрыклад, бацька Янкі Купалы трапіў у гэты разрад і лічыўся «недоказанным дворяннном», якому ўвогуле было адмоўлена хадайнічаць аб узнаўленьні дваранства. Такі ж лёс напаткаў і вайскова-служылых людзей у Слуцкім павеце — выбранцаў. Толькі некаторым сем'ям, у якіх захаваліся арыгіналы

каралеўскіх граматаў, - Лабановічам, Шпакоўскім ды іншым — удалося пацьвердзіць сваё дваранства. Тыя ж, у каго арыгіналаў дакумантаў не захавалася, былі ўрэшце (пасьля судовых працэсаў у розных інстанцыях, што цягнуліся некалькі дзесяцігодзьдзяў) указам сэнату Расейскай Імпэрыі, зацьверджаным Мікалаем I, залічаныя «не принадлежащими в крестьянство», але не залічаныя і ў дваранства, хаця ў некаторых сем'ях іншыя галіны роду былі зацьверджаны ў дваранстве. Аналягічная сытуацыя была і ў панцырных баяраў Полацкага й Віцебскага ваяводзтваў, дзе з 6168 чалавек (зь сем'ямі) пры разглядзе справы ў 1772–1807 гг. у дваранстве было прызнана толькі 22. З гістарычнага і юрыдычнага гледзішча, улічваючы традыцыі ВКЛ на працягу соцень гадоў, усе абмежаньні й выключэньне тысячаў сем'яў з саслоўя ня маюць праўнае падставы для нашчадкаў гэтых сем'яў, бо ВКЛ было далучана да Расеі гвалтоўна й царскі ўрад праводзіў такую палітыку незаконна.

Па-ранейшаму вялікую ролю адыгрывала шляхта на Беларусі ў XIX ст. у разьвіцьці яе гаспадаркі як да сялянскай рэформы 1861 г., так і пасьля яе. Спэцыялізацыя гаспадарак, наём рабочай сілы ў маёнтках, прапанова шляхты царскаму ўраду яшчэ ў першай палове XIX ст. вызваліць сялянаў, як і ў суседніх Польшчы, Прусіі, Прыбалтыцы (што, дарэчы, царскі ўрад адхіліў), - усё гэта стварала ўмовы да пераходу на рынкава-капіталістычныя рэйкі разьвіцьця. Што да дробнай шляхты, якая жыла пераважна ў шляхецкіх ваколіцах і засьценках — шляхецкіх вёсках, - дык яе эканамічнае становішча ў XIX ст. набліжалася да сялянскага.

Шмат пацярпела шляхта пасьля падаўленьня царскімі войскамі паўстаньняў 1794, 1831 і асабліва 1863 г. Цэлыя шляхецкія вёскі былі выселены ў расейскія губэрні або ў Сібір, a маёмасьць на загад генэрал-губярнатара Мураўёва-вешальніка канфіскавалася. Аднак шляхта распачала вызваленчы рух, дваранскі (шляхецкі) пэрыяд якога прыпадае на 1794–1863 гг. Менавіта шляхта пачала барацьбу за вызваленьне ад расейскага прыгнёту. Са шляхты пераважна выйшлі і кіраўнікі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і Адраджэньня канца XIX - пачатку XX ст. — як браты Луцкевічы, В. Іваноўскі, Аляізія Пашкевічанка-Кейрысовая, Янка Купала ды іншыя.

Пасьля буржуазных рэформаў 60–70-х г. XIX ст. расейскае дваранства мела кіраўнічыя пазыцыі ў губэрнскіх і павятовых земствах — органах абмежаванага мясцовага самакіраваньня. Аднак царскі ўрад ня ўводзіў земстваў у беларускіх губэрнях, не давяраючы мясцоваму дваранству. I толькі ў 1911 г. у беларускіх губэрнях і паветах было ўведзена яшчэ больш абмежаванае самакіраваньне. Але было зроблена ўсё, каб ня даць перавагі ў земствах мясцоваму дваранству каталіцкага веравызнаньня. Земствы не пасьпелі разгарнуць тут шырокай дзейнасьці.

Дваранства ў Расейскай імпэрыі ў апошняе чвэрці XVIII ст. мела карпаратыўныя структуры па губэрнях і паветах. Такая ж арганізацыя была ўведзена і на Беларусі: дваранамі губэрні і адпаведна павету выбіраліся губэрскі дваранскі дэпутацкі сход і павятовы дваранскі дэпутацкі сход, падпарадкаваны губэрскаму. На чале сходаў стаялі губэрскія й павятовыя маршалкі («предводители дворянства»). I маршалкі, і дэпутаты выбіраліся на сходах на альтэрнатыўнай аснове закрытым галасаваньнем, балатыроўкай белых (за) і чорных (супраць) куляў у адмысловыя скрынкі. Дваранскія дэпутацкія зборні і вырашалі ўсе саслоўныя пытаньні, у тым ліку радаводныя. Губэрская зборня мела дачыненьні з губарнатарам, міністрам нутраных справаў і ў разе патрэбы з самім Імпэратарам, адстойваючы свае карпаратыўныя інтарэсы. Такая структура захавалася да 1917 г.

Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Paceі пазбавіла дваранскія арганізацыі ў губэрнях і паветах палітычнага ўплыву. У заходняй частцы Беларусі, акупаванай у верасьні - кастрычніку 1915 г. нямецкім войскам, яны таксама ня дзейнічалі. Пасьля паразы змовы генэрала Л. Г. Карнілава і абвешчаньня 1 верасьня 1917 г. Расеі дэмакратычнай рэспублікай, наступілі зьмены і ў становішчы дваранскіх арганізацыяў. Міністэрства нутраных справаў Расеі цыркулярам ад 5 верасьня 1917 г. паведаміла пра хуткае скасаваньне дваранскага саслоўя і зьліквідаваньне дваранскіх установаў (праўда,

гэтага зрабіць не пасьпела). У кастрычніку 1917 г. у Менскай губэрні быў створаны «Зьвяз асобаў, запісаных у радаводныя кнігі Менскай губэрні» са старшынёй Георгіем Эмэрыкавічам Чапскім, уладальнікам Станькава (каля Койданава). Сход маршалкаў і дэпутатаў дваранства Менскай губэрні 16 кастрычніка 1917 г. перадаў гэтаму зьвязу ўсю маёмасьць, капіталы, архіў і радаводныя кнігі, a таксама будынак Менскага губэрскага дваранскага сходу і дваранскі клюб. Даходы ад маёмасьці й капіталаў мелі йсьці на культурна-асьветніцкую й дабрачынную дзейнасьць дзеля запісаных у радаводныя кнігі. 11 (24) лістапада 1917 г., пасьля кастрычніцкага перавароту ў Петраградзе і ўстанаўленьня савецкае ўлады, ЦВК і Савет народных камісараў дэкрэтам скасавалі дваранскае саслоўе і ягоныя карпаратыўныя арганізацыі ў губэрнях і паветах. У Менску, напрыклад, за 100 дзён (да пачатку нямецкай акупацыі ў лютым 1918 г.) мясцовыя органы савецкае ўлады на чале з бальшавікамі спынілі дзейнасьць дваранскіх арганізацыяў. Але толькі фармальна, бо на большае ў іх пакуль што не хапіла часу: арганізацыі не былі зьліквідаваныя, маёмасьць не канфіскавалі.

Таму 16 красавіка 1918 г. дзейнасьць дваранскіх установаў у Менскай губэрні была ўзноўлена на сходзе маршалкаў і дэпутатаў дваранства губэрні на чале з выканаўцам чыннасьці маршалка менскага дваранства барысаўскім павятовым маршалкам дваранства М. Н. Бурнашавым. Галоўнакамандуючы X нямецкай арміі генэрал ад інфантэрыі фон Фалькенган 14 ліпеня 1918 г. дазволіў узнавіць дзейнасьць дваранскага сходу ў Менскай губэрні, але толькі ў справах, непасрэдна датычных дваранства. Ніякаю палітычнаю дзейнасьцю дваранскаму сходу займацца не было дазволена. 29 верасьня 1918 г. на паседжаньні Менскага губэрскага дваранскага сходу, на якім прысутнічала 117 чалавек, былі выбраныя новыя кіраўнічыя асобы. Губэрскім маршалкам дваранства з 3-х кандыдатаў быў абраны граф Г. Чапскі. Ягонымі канкурэнтамі былі Эдуард Адамавіч Вайніловіч (што пабудаваў Чырвоны касьцёл у Менску) і Леў Львовіч Ваньковіч. Дзейнасьць дваранскай арганізацыі была зноў спынена ў сьнежні 1918 г., пасьля адыходу германскай арміі зь Беларусі, прыходу чырвоных і ўзнаўленьня савецкае ўлады. Але пасьля заняцьця ў жніўні 1919 г. большае часткі тэрыторыі Беларусі польскім войскам дваранскія ўстановы Менскай губэрні на чале з графам Г. Чапскім зноў дзейнічалі. Менскі губэрскі дваранскі сход быў фармальна самараспушчаны пасьля падпісаньня Рыскае мірнае дамовы ў сакавіку 1921 г. у Польшчы. Тады пасьля заканчэньня расейска-польскае вайны 1919–1920 гг. здолела пераехаць увосень 1920 г. частка сяброў сходу. Прычынамі самароспуску былі немагчымасьць і немэтазгоднасьць далейшай дзейнасьці шляхецкіх установаў.

Падчас рэвалюцыі й грамадзянскае вайны беларускае дваранства — шляхта - панесла вялікія страты ад тэрору бальшавікоў. Гэтыя страты ўзмацніліся ў першыя дзесяцігодзьдзі савецкае ўлады, a для заходняй часткі Беларусі ў 1939–1941 гг. і пасьля вайны. Фактычна можна гаварыць пра генацыд дваранскага саслоўя і страту генафонду аднаго з саслоўяў беларускага народу. Тыя з дваранаў-памешчыкаў, хто не пасьпеў падчас грамадзянскае вайны пераехаць у Польшчу, былі зьліквідаваныя, a ў наступныя гады такі ж лёс падзялілі іншыя шматлікія дваране. Аднак з-за таго, што на Беларусі была й маса бедных дваранаў-шляхты, якія мала розьніліся побытам ад сялянаў ці гараджанаў, то шмат людзей і выжыла, працуючы, як усе. У Заходняй Беларусі яны займаліся гаспадарчай і культурнай дзейнасьцю.

Шляхта падзяліла лёс народу і ў час другой сусьветнай вайны. I таму яе гісторыя ў гэтыя 70 гадоў неаддзельная ад гісторыі ўсяго беларускага народу.

Нарэшце, пасьля доўгага — сямідзесяцігадовага — перапынку, арганізацыя й органы самакіраваньня беларускае шляхты ўзнаўляюць дзейнасьць. Арганізацыйная Рада Згуртаваньня Беларускае Шляхты склікала Ўстаноўчы Сойм аб'яднаньня. Аднаўленьне арганізацыі беларускае шляхты павінна адыграць значную ролю ў адраджэньні Беларусі й нашых патрыятычных традыцыяў.

1612 год у гісторыі Расіі

…і яго тлумачэнне расійскімі палітыкамі і гісторыкамі

…сапраўдную гісторыю таго часу мы ні ад расійкіх гісторыкаў і кінематаграфістаў, ні тым больш ад палітыкаў не пачуем, і праўдзівых твораў не пабачым…

У апошнія гады ў Расіі ўлада і палітычныя дзеячы ўсё больш звяртаюцца да гістарычных падзей далёкага мінулага, каб падмацаваць свае пазіцыі і апраўдаць сваю па-ранейшаму імперскую палітыку.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Эксклюзив

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Эксклюзив

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Greko
1. Черкес
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2