Чтение онлайн

на главную

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Заходнія раёны Беларусі - Беластоцкая вобласьць з Горадняй, Мастамі, Ваўкавыскам і Сьвіслаччу, паўночна-заходнія раёны Берасьцейскай вобласьці з Пружанамі, Камянцом і Высокім былі далучаныя да Ўсходняй Прусіі (Беластоцкая акруга). Беларускае Палесьсе зь Берасьцем, Бярозай, Пінскам, Туравам, Мазыром і Гомлем уключылі ў райхскамісарыят Украіна. Паўночна-заходнія раёны Вялейскай вобласьці з Ашмянамі, Смаргонямі, Відзамі далучылі да генэральнай акругі Літва. Віцебская, Магілеўская, большая частка Гомельскай вобласьці і ўсходнія раёны Менскай (з Чэрвенем, Пухавічамі, Старымі Дарогамі й Любаньню) засталіся ў зоне армейскага тылу групы арміяў «Цэнтар». І толькі Баранавіцкая, Вялейская, Менская (без усходніх раёнаў), паўночныя раёны Берасьцейскай і Пінскай абласьцей увайшлі ў склад генэральнай акругі Беларусь.

Гэтыя землі (чвэрць тэрыторыі БССР) былі ўключаныя ў склад райхскамісарыяту Остлянд з цэнтрам у Рызе і падзеленыя на дзесяць акругаў. На тэрыторыі генэральнай акругі Беларусь акупанты паступова дазвалялі дзейнасьць беларускіх нацыянальных арганізацыяў. Аднак пра дзяржаўнасьць Беларусі размовы не было: нямецкія фашысты не плянавалі стварэньня беларускае нацыянальнае дзяржавы.

Пасьля вайны

Пасьля выгнаньня фашыстоўскіх акупантаў у выніку Беларускай апэрацыі чатырох франтоў у чэрвені - ліпені 1944 г. тэрыторыя Беларускай ССР скарацілася: Сталін безь ніякага юрыдычнага акту перадаў Беласточчыну ў падпарадкаваньне Польскаму камітэту нацыянальнага вызваленьня, альтэрнатыўнаму польскаму ўраду пад кантролем камуністаў і Масквы, улада якога ўсталёўвалася на польскіх тэрыторыях, занятых Чырвонай арміяй. Гэтым разам частка беларускіх земляў была перададзеная Польшчы. У каторы раз тэрыторыяй Беларусі вольна распараджаліся чужыя гаспадары.

Некалькі дзесяцігодзьдзяў БССР у геапалітычным пляне выконвала для СССР тую ж самую ролю, якая была вызначана ёй царскім урадам Расеі. Яна заставалася пляцдармам для ўварваньня ў Эўропу (праўда, пляцдармам другога рубяжу пасьля ГДР і Польшчы) ды перадпольлем для абароны Масквы й цэнтральных раёнаў Расеі. Толькі пасьля другой сусьветнай вайны беларускі рубеж абароны стаўся ядравым. На гэтай тэрыторыі павінны былі запускацца ядравыя ракеты ў бок праціўнікаў СССР або, наадварот, праціўнікі СССР мелі зьнішчаць разьмешчаныя тут савецкія ракеты разам з усім, што ёсьць на гэтай зямлі. Нават і пасьля абвешчаньня незалежнасьці Беларусі й ліквідацыі СССР нашая тэрыторыя і яе насельніцтва застаюцца закладнікамі ядравай стратэгіі расейскіх генэралаў, якія не жадаюць пераносіць рубеж абароны на Смаленшчыну. Таму на сувэрэнітэт і нэўтралітэт Беларусі з боку расейскіх шавіністычных колаў і вайсковага кіраўніцтва вядуцца палітычныя прапагандавыя наступы. Дзеля гэтага ў Беларусі актывізуюцца здрадніцкія сілы, калябаранцкія элемэнты, дзеля гэтага не выводзяцца расейскія войскі, прапануюцца вайскова-палітычныя саюзы, фэдэрацыя ці хаця б канфэдэрацыя з Расеяй або нават рэанімаваньне Савецкага Саюзу. Па-ранейшаму Беларусь і яе народ застаюцца мішэньню першага ўдару ў выпадку ядравага канфлікту. Такім чынам, лёс Беларусі па-ранейшаму шмат у чым залежыць ад тых, хто знаходзіцца ў Крамлі.

Вайсковыя традыцыі беларусаў у XVI–XVIII стст

Вайсковыя традыцыі народу — адзін з элементаў нацыянальнае культуры. Пра іх шмат пішуць у наш час, але толькі ў дачыненні да XX ст. Прытым больш увагі ўдзяляюць гэтаму пытанню прапагандысты ў вайсковых вучэльнях, чым гісторыкі. Амаль зусім не закранаюцца яны, калі адносяцца да больш далёкага часу.

Вайсковыя традыцыі беларусаў XVI–XVIII стст. развіваліся на падставе баявога досведу продкаў ранейшых стагодцзяў, часоў Полацкага княства й Літоўскае-Беларускае дзяржавы. Ужо адышлі ў мінулае змаганне супраць нямецкіх крыжакоў і крымскіх татараў. У шматлікіх бітвах літоўскія-беларускія вайскоўцы набывалі вопыт. Склаліся новыя формы вайсковай арганізацыі, змяняліся віды зброі, метады фармавання воінскіх адзінак, характар баявых дзеянняў. Адышло ў гісторыю ўсеагульнае апалчэнне мужчынаў племянной эпохі. Да XVI ст. вылучыліся людзі ваенна-служылага стану, асноўны абавязак якіх — абарона Радзімы ад нападаў ворагаў. Сяляне ўжо не ўдзельнічалі ў бітвах феадальнага перыяду больш позняга часу. Гэткі парадак захоўваўся да канца XVIII ст., пакуль Літва-Беларусь не была захоплена Расеяй з яе рэкруцкаю павіннасцю.

Такім чынам, вайсковая справа ў XVI–XVIII стст. належала аднаму стану — шляхце. У XVI ст. яшчэ ў паходах удзельнічалі й іншыя ваенна-служылыя людзі — баяры панцырныя, баяры путныя, слугі путныя, блізкія сацыяльным станам да шляхты, але з цягам часу гэтая

катэгорыя вайскоўцаў змяншаецца і ў XVII–XVIII стст. ужо не вылучаецца асобна, бо часткова ўвайшла ў шэрагі шляхты, часткова склала прамежкавую групу паміж шляхтай і сялянамі. Толькі ў баях на сваёй зямлі ўдзельнічалі гараджане й сяляне.

Гісторык XVII ст. Шымон Старавольскі ў сваёй кнізе пра Рэч Паспалітую, выдадзенай у 1632 г., пісаў:

«Ніколі захопніцкіх войнаў з суседнімі народамі ня вядзём, калі толькі іх сілай спачатку нас не справакуюць, і то толькі, каб адпомсціць за крыўды і вярнуць захопленыя землі, а не для заняцця іх уладанняў і панавання над імі».

Гаворачы пра ўсю Рэч Паспалітую, аўтар заўважыў:

«Таму наша войска больш да абароны айчыны прыстасаванае, чым для здабывання гарадоў іншаземных… Таму таксама войска наша ў большасці складаецца з конніцы, амаль выключна са шляхты, і служыць для бітвы ў адкрытым полі, каб, ідучы наперад, супрацьстаяць непрыяцелю раней, чым ён прыйдзе да нашае граніцы».

Са старажытных часоў адной з вайсковых традыцыяў у нашых продкаў была конная атака. Таму з маленства шляхціцы рыхтаваліся да ваенных дзеянняў, пераважна ў конных шэрагах і ў паядынках на полі бою. Пачуццё годнасці выхоўвалася не толькі ў доме, але й на вайне. Валоданне тэхнікай блізкага бою, фехтаванне, уменне карыстацца агнястрэльнаю зброяй, тактыка коннага і пешага бою загартоўвалі шляхціца з маладых гадоў, развівалі пачуццё мужнасці, адказнасці, патрыятызму.

Менавіта гэтыя рысы шляхты й дапамагалі перамагаць колькасна большага ворага. Класічным прыкладам ёсць перамога літоўскага-беларускага войска на чале з гетманам найвышэйшым Канстанцінам Астрожскім над маскоўскімі ваяводамі й войскам у бітве пад Воршай 8 верасня 1514 г. У ёй і падчас уцёкаў маскоўскае войска страціла палову свайго складу — 40 тыс. чалавек з 80 тыс. А К. Астрожскі меў толькі 30 тыс. вайскоўцаў. У гэтай бітве праявілася маральная падрыхтоўка вайскоўцаў. Так, гетман найвышэйшы князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі вёў сваё войска ў бой са сцяжкамі-вымпеламі (на дзідах) бел-чырвона-белага колеру, пра што сведчыць першая батальная карціна ва Ўсходняй Еўропе пра Аршанскую бітву (1520). Такім чынам, вайскоўцы ішлі ў бой са старадаўнімі баявымі сцягамі нацыянальных колераў. Войска Літоўскае-Беларускае дзяржавы выступала пад дзяржаўным чырвоным сцягам з сярэбранаю выявай Пагоні на адным баку і выявай Багародзіцы з дзіцяткам Ісусам — з другога. Побач быў і гетманскі сцяг блакітнага колеру. З аднаго боку на ім была Пагоня ў чырвоным полі, з другога — абраз святога Станіслава.

Як сведчыць гісторык XVI ст. М. Стрыйкоўскі, а 9 гадзіне раніцы ў пятніцу 8 верасня 1514 г., «на Рожество Пресвятыя Богородицы», князь К. Астрожскі паставіў войска ў баявых парадках. Як заўсёды гэта рабілася, праваслаўныя святары правялі багаслужбу за перамогу, бо бальшыню літоўскага-беларускага войска складалі праваслаўныя баяры-шляхта, але было нямала і каталікоў, то імшу служылі і ксяндзы.

Адзін з элементаў падрыхтоўкі — «гарцы» на пачатку бітвы. Гэта асобныя паядынкі паміж коннікамі з абодвух бакоў, каб заахвоціць астатніх вайскоўцаў да бою.

I, урэшце, перад наступам Канстанцін Астрожскі звярнуўся да свайго войска з заклікам ісці наперад. У адказны момант бою, калі войска Івана Чалядніна пайшло ў атаку й нечакана было расстраляна з гарматаў, пра якія не ведала, К. Астрожскі павёў войска ў контратаку. Скачучы на кані перад коннікамі, гетман звярнуўся да рыцараў: «Вось цяпер наперад, дзеці!» (яму было ўжо 54 гады). Ён казаў маладым рыцарам пра недалёкую перамогу і трыумф, што непрыяцель ужо «млее». Ён заклікаў «мілых братоў» аднавіць мужнасць у гэтай хвілі:

«Цяпер будзьце мужамі, няхай кожны адновіць дзельнасць, бо шэрагі непрыяцеля паблыталіся ўжо. На нашым баку стаіць сам Бог і дадае нам з неба абарону».

Астрожскі заклікаў усіх смела ісці ў бой за ім, бо ён першы ставіць сваю галаву ў ахвяру і першы ідзе ў атаку з шабляй у руцэ, каб яе акрывавіць. Ён напомніў рыцарам пра слаўныя бітвы продкаў і каб яны чуліся сынамі сваіх бацькоў. Гэтая прамова славутага палкаводца псіхалагічна ўздзейнічала на літоўскіх-беларускіх вайскоўцаў, і яны рушылі ў пераможную атаку.

Поделиться:
Популярные книги

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела

Эксклюзив

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Эксклюзив

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Greko
1. Черкес
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черкес. Дебют двойного агента в Стамбуле

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2