Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.
Шрифт:
У XVIII ст. на тэрыторыі ВКЛ (а практычна і ўсёй Рэчы Паспалітай) існавала толькі адна праваслаўная эпархія - Магілеўска-Мсьціслаўская, з цэнтрам у Магілеве. 3 1718 г. значная частка праваслаўных падпарадкоўвалася непасрэдна Кіеўскай мітраполіі (цэнтар якой быў у Расейскай імпэрыі). Граматы пра назначэньне біскупаў выдаваў кароль, але фактычна назначэньне адбывалася ў Расеі. Так, у 1755 г. біскупам стаўся Георгі Каніскі (з дваранаў Чарнігаўскай губэрні), якога прыслалі з Расеі ў Магілеў. Паводле трактату пра «вечны мір» 1686 г., праваслаўных біскупаў у Рэчы Паспалітай фармальна прызначаў мітрапаліт кіеўскі, падпарадкаваны сіноду Рускай праваслаўнай царквы ў Расеі, расейскі падданы.
Апошняя трэць XVII ст. праходзіла пад знакам барацьбы з Турцыяй і Крымам. У 1672-1676 гг. Польшча вяла абарончую вайну з Турцыяй у зьвязе з Аўстрыяй, Вэнэцыяй і Масковіяй. Літоўскае-беларускае
Больш як 300 гадоў таму, 12 верасьня 1683 г., у бітве пад Венай саюзныя войскі Кароны й Княства, аўстрыйскія й нямецкія пад камандаю караля польскага й вялікага князя літоўскага Яна Сабескага разьбілі туркаў. На правым крыле войска Рэчы Паспалітай дзейнічалі цяжкая коньніца маршалка надворнага літоўскага Юзафа Слушкі й брыгада пяхоты віленскага кашталяна Эрнэста Дэнгофа. Польшча ў выніку гэтай вайны вярнула сабе Падолію, страчаную яшчэ ў 1672 г. на карысьць Турцыі. Пасьля апошняй вайны 1683-1699 гг. турэцкая пагроза для Рэчы Паспалітай была практычна зьліквідаваная, бо Аўстрыя прасунулася далёка на Балканы, далучыўшы да сябе Вугоршчыну, Трансыльванію й значную частку Сэрбіі. Турцыя адступіла ад межаў Польшчы.
У XVIII ст. Рэч Паспалітая становіцца ня гэтулькі суб'ектам геапалітычных дачыненьняў у Эўропе, колькі аб'ектам. На ейнае зьнешнепалітычнае становішча ўсё больш уплываюць суседнія моцныя манархіі з абсалютысцкім рэжымам - Расея, Прусія й Аўстрыя. Пры слабой дэцэнтралізаванай уладзе ў Рэчы Паспалітай, барацьбе розных магнацкіх груповак за ўладу, іхнай арыентацыі на замежныя ўрады склалася вельмі небясьпечная для незалежнасьці дзяржавы сытуацыя. Трэба дадаць, што кандыдатуры выбарных каралёў перад іхным абраньнем таксама падтрымлівалі іншаземныя двары, і пасьля абраньня каралі праводзілі палітыку, спрыяльную адпаведным чужым дварам. Фактычна ўжо ў канцы XVIII ст. магнацкая групоўка расейскай арыентацыі гатовая была здаць ня толькі тэрыторыю, але й незалежнасьць сваёй дзяржавы расейскаму царызму.
Асабліва ўзмацніўся палітычны ўплыў Расеі падчас цараваньня Пятра I, які выкарыстаў Паўночную вайну 1700-1721 гг., каб весьці ваенныя дзеяньні супраць Швэцыі на зямлі Рэчы Паспалітай і найперш ВКЛ, а не на сваёй тэрыторыі.
Наша краіна такім чынам сталася стратэгічным перадпольлем Расеі, дзе можна было весьці баі, рабуючы пры гэтым мясцовае насельніцтва. Калі Пётр I аднавіў у 1709 г. на польскім і літоўскім стальцы свайго саюзьніка Аўгуста Моцнага, ён фактычна ўжо кіраваў Рэччу Паспалітай. 3 часоў Пятра І расейскія арміі амаль безупынна знаходзіліся ў Рэчы Паспалітай, звычайна без усялякага дазволу яе кіраўніцтва. Расея ва ўсіх сваіх войнах з Швэцыяй, Францыяй (гэта падчас вайны за польскую спадчыну 1733-1735 гг.), Прусіяй і Турцыяй разглядала тэрыторыю суседняй дзяржавы як сваю перавалачную базу. На працягу ўсяго XVIII ст. царскія дыпляматы безупынна ўмешваюцца ў нутраныя справы нашае дзяржавы.
У 1717 г., калі ў Рэчы Паспалітай стаялі 60 тысячаў расейскіх штыхоў, адбыўся «Нямы сойм» («нямы» - бо бяз спрэчак і абмеркаваньняў). Ён на прапанову дыпляматаў Пятра І абмежаваў уладу гетманаў, скараціў польскую армію да 18, а армію ВКЛ - да 6 тысячаў чалавек. Пад націскам Пятра I, які жадаў умацаваць уладу свайго саюзьніка Аўгуста II, на сойме 1717 г. былі абмежаваныя палітычныя правы некаталіцкай, у тым ліку і праваслаўнай шляхты (гэтак званых дысыдэнтаў), а ў 1733 г. і скасаваныя - некаталіцкай шляхце не дазвалялася займаць дзяржаўныя пасады, выбіраць дэпутатаў у сойм і ўдзельнічаць у працы Галоўнага Літоўскага трыбуналу. Але, калі гэта было на карысьць Расеі, Кацярына II у 1766 г., наадварот, патрабавала зраўнаць правы каталіцкай і некаталіцкай шляхты. «Вечны мір» 1686 г. (дарэчы, зацьверджаны соймам генэральнай канфэдэрацыі, саюзьнікамі расейскага цара, толькі ў 1710 г. пад націскам Пятра I) дазваляў цару апекавацца праваслаўнымі
Бесцырымонна ўводзіліся расейскія войскі на тэрыторыю ВКЛ, каб вярнуць у Расею тых, хто ўцёк ад жорсткага прыгону і рэпрэсіяў супраць старавераў-раскольнікаў, якія даўно ўжо пасяліліся ў слабодах Веткі ды ейных ваколіцах. У красавіку 1735 г. пяць расейскіх палкоў на чале з палкоўнікам Я. Сыціным «вывелі» зь Веткі й суседніх слабодаў 13 294 жыхароў, а ўсе будынкі, з манастырскімі ўлучна, былі спаленыя. Паколькі ўцёкі ў ВКЛ з Расеі працягваліся, дык на загад Кацярыны II генэрал-маёр Маслаў з двума палкамі зноў зрабіў налёт на Ветку («другая веткаўская выгонка») і вывеў у Расею новых пасяленцаў - да 20 тысячаў душ, якія былі высланыя ў Сібір. Адначасова расейскі ўрад рыхтаваў далучэньне часткі тэрыторыі ВКЛ да Расейскай імпэрыі. Неўзабаве пасьля ўступленьня на трон Кацярына II у рэскрыпце расейскаму пасланьніку ў Варшаве Кейзерлінгу (8 лютага 1763 г.) у сувязі з чуткамі пра хваробу і магчымую сьмерць караля Аўгуста III пастанавіла выбраць караля, цалкам ёй падпарадкаванага. Царыца загадала патрабаваць ад кандыдата ў каралі за ейную падтрымку перадачы Расеі часткі тэрыторыі Рэчы Паспалітай, выдачы «многіх тысячаў сялянаў-уцекачоў, гарантыі рэлігійнае свабоды праваслаўным «абывацелям»».
6 кастрычніка 1763 г., наступным днём па сьмерці караля Аўгуста III, на нарадзе ў Кацярыны ІІ гэтыя патрабаваньні былі пацьверджаныя. Праект па тэрытарыяльным пытаньні вызначаў абшары, якія мелі адысьці да Расеі. Прапанаваная дзяржаўная мяжа цалкам супадала з будучаю мяжою паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай пасьля першага разбору 1772 г. Гэтыя патрабаваньні былі прад'яўленыя ад імя царыцы ў канцы 1763 г. кандыдату ў каралі Станіславу Аўгусту Панятоўскаму. Такім чынам, у 1763 г. Кацярына II першая паставіла пытаньне пра далучэньне часткі тэрыторыі Рэчы Паспалітай да Расеі. Пры гэтым царызм выступаў супраць падзелаў Рэчы Паспалітай зь іншымі дзяржавамі, бо лічыў, што лепш мець слабога і цалкам залежнага ад сябе суседа на сваёй заходняй мяжы.
Кацярына II нават патрабавала, каб расейскія войскі ў ВКЛ, Украіне й Польшчы ўтрымліваліся за кошт скарбу Рэчы Паспалітай; імпэратрыца прымусіла сойм прыняць дамову аб кардынальных правох (1768 г.), якая захавала анархічны дзяржаўны лад. У адказ на адкрытае ўмяшаньне Расеі ў Рэчы Паспалітай пачаўся вызвольны рух. У лютым 1768 г. у Бары (на Ўкраіне) утварылася шляхоцкая канфэдэрацыя на чале зь Юзафам Пуласкім. У ВКЛ таксама ўзьнік канфэдэрацкі рух. Пачалася барацьба з расейскімі войскамі, якія акупавалі краіну.
У ВКЛ да Барскай канфэдэрацыі далучылася частка шляхты зь Берасьцейскага й Мсьціслаўскага ваяводзтваў, Ашмянскага, Ваўкавыскага, Аршанскага й Браслаўскага паветаў. У кастрычніку 1768 г. расейскія войскі разьбілі канфэдэратаў пад Дзярэчынам і занялі Нясьвіскую й Слуцкую фартэцыі. У 1769 г. аддзел берасьцейскіх канфэдэратаў на чале з Пуласкім здабыў перамогі ў баёх пад Бераставіцай, Слонімам, Мышшу. Найбольшы размах канфэдэрацкі рух у ВКЛ дасягнуў у 1770-1771 гг. Ад чэрвеня 1770 г. аддзел Сымона Касакоўскага, які складаўся пераважна з дробнай шляхты, дзейнічаў у раёне Мядзела, Радашкавічаў, Менска. Зноў узьнялася шляхта ў Ашмянскім і Браслаўскім паветах, Полацкім і Мсьціслаўскім ваяводзтвах. Неўзабаве аддзел Касакоўскага, які папаўняўся сялянамі й іншым нешляхоцкім элемэнтам пацярпеў паразу пад Наваградкам. У верасьні 1771 г. на бок канфэдэратаў перайшоў гетман вялікі літоўскі Міхал Казімер Агінскі, але ягоны 3-тысячны аддзел быў разьбіты А. Суворавым пад Стваловічамі. У 1772 г. канфэдэрацкі рух быў задушаны.