Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.
Шрифт:
Пэўным чыньнікам збліжэньня абедзьвюх дзяржаваў была і рыма-каталіцкая царква, паноўная ў Польшчы, вельмі значная для ўнутрыпалітычных дачыненьняў Літоўскай-Беларускай дзяржавы да сярэдзіны XVI ст., г. зн. да пашырэньня Рэфармацыі ў нашай краіне.
Рыма-каталіцкая царква ў ВКЛ адміністрацыйна ўваходзіла ў склад Віленскай эпархіі (біскупства). Толькі Берасьцейская зямля была ўключаная ў склад Луцкай. У сваю чаргу, каталіцкія біскупствы на тэрыторыі Літоўскай-Беларускай дзяржавы падначальваліся прымасу Польшчы, арцыбіскупу гнезьненскаму. У геапалітычным пляне гэтая царква спрыяла шчыльнейшым сувязям Літоўскай-Беларускай дзяржавы з эўрапейскімі краінамі і ў пэўным сэнсе
3 другога боку, усё больш небясьпечная для Вялікага Княства Літоўскага палітыка ўсходняга суседа, пастаянны націск зь ягонага боку, сэрыя войнаў канца XV - першай паловы XVI ст. з амаль няспыннаю заваёвай усходніх тэрыторыяў Літоўскай-Беларускай дзяржавы - усё гэта скіроўвала зьнешнепалітычныя інтарэсы Польшчы на Ўсход. У маскоўска-літоўскіх войнах ад пачатку XVI ст. прымаюць удзел і польскія збройныя сілы, так што гэтыя войны ў пэўнай меры становяцца і войнамі Польскай дзяржавы.
Яшчэ адзін фактар палітычнага збліжэньня Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы - гэта паўднёвы кірунак, дзе ў канцы XV-XVI стст. ішла безупынная барацьба з набегамі крымскіх татараў і з Турэцкай імпэрыяй, васалам якой з 1475 г. было Крымскае ханства. На паўднёвым кірунку зьнешня япалітыка Вялікага Княства Літоўскага каардынавалася са зьнешняю палітыкай Польшчы ад пачатку XVI ст.
Галоўным жа чыньнікам аб'яднаньня Польшчы й Літоўскай-Беларускай дзяржавы сталася Лівонска-Полацкая вайна, што доўжылася ў Княстве 24 гады (ад 1558 да 1582 г.).
Шляхта зь сучасных беларускіх і ўкраінскіх паветаў пасьля паходу 1562 г. перад роспускам шляхоцкага (паспалітага) рушаньня ў вайсковым стане каля Віцебска 13 верасьня 1562 г. накіравала вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту ў Вільню акт з просьбай заключыць вунію з Польшчай, каб мець агульныя з польскаю шляхтаю соймы, разам выбіраць караля (і адначасова вялікага князя) і, галоўнае, - карыстацца аднолькавымі правамі ды разам абараняцца ад ворагаў. Удзельнікі гэтага палявога сойму пад Віцебскам паслалі акт і да адсутных у стане, асабліва да жамойцкай шляхты, каб яны далучыліся да яго.
Супраць вуніі з Польшчай выступіла частка паноў-рады на чале зь Мікалаем Янавічам Радзівілам, віленскім ваяводам, канцлерам і маршалкам земскім. Такім чынам, шляхта была за вунію, а магнаты - супраць фэдэрацыі, за захаваньне цалкам незалежнай дзяржавы. Некалькі гадоў барацьбы, абмеркаваньне пытаньня на розных соймах урэшце прывялі да абвешчаньня ў Любліне дзяржаўнай вуніі ды стварэньня фэдэрацыі - Рэчы Паспалітае.
Падчас паседжаньняў сойму ўкраінскія ваяводзтвы й Падляшша, на жаданьне тамтэйшае шляхты, увайшлі ў склад Польшчы. Украінская шляхта ратавалася ў Польшчы ня гэтулькі ад маскоўскай, колькі ад турэцка-татарскай пагрозы. Толькі шляхта Мазырскага павету Кіеўскага ваяводзтва не захацела далучацца да Польшчы й засталася ў Літоўскім-Беларускім гаспадарстве, а Мазырскі павет з таго часу ўвайшоў у склад Менскага ваяводзтва.
Акт Люблінскай вуніі прынялі 1 ліпеня 1569 г. Кароль падпісаў яго 4 ліпеня. 11 жніўня абвесьцілі дадатковы акт («зацьверджаньне вуніі»), паводле якога вызначаўся склад сэнату й парадак месцаў у ім, Абедзьве дзяржавы, якія ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай, захавалі асобную дзяржаўную адміністрацыю (з асобнымі кіроўнымі пасадамі), войскі, скарб і права біць аднолькавую манэту, адміністрацыйны й судовы апарат, свае законы, сваю мытную сыстэму і, натуральна, свае дзяржаўныя гербы ды сьцягі. Калі да Люблінскай вуніі польскім аддзелам падчас вайны трэба было плаціць грошы зь літоўскага скарбу, дык пасьля яе гэтыя войскі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ваявалі
Асобным актам 3 жніўня герцагства Курляндыя было абвешчана васалам Польшчы й Вялікага Княства Літоўскага. Ліфляндыя (Інфлянты) сталася іхным агульным валоданьнем (кандамініум). Цяпер Літоўская-Беларуская дзяржава мела агульную з Польшчай зьнешнюю палітыку. У сувязі з гэтым наша краіна пашырае свае геапалітычныя інтарэсы, больш актыўна выходзіць у Заходнюю Эўропу, уключаецца ў дыпляматыю балтыйскіх і нямецкіх дзяржаваў. Разам з тым для яе па-ранейшаму важнымі застаюцца ўсходні і паўднёвы кірункі зьнешняй палітыкі. І ўсё ж трэба зазначыць, што зьнешняя палітыка вялася цяпер з Варшавы, у значнай меры з улікам польскіх інтарэсаў.
Увесь пэрыяд XVI-XVIII стст. зь зьнешнепалітычнага гледзішча можна падзяліць на два этапы: другая палова XVI - сярэдзіна XVII ст. і другая палова XVII - XVIII стст. Іхны рубеж - гэта вайна 1654-1667 гг. паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітаю.
Да сярэдзіны XVII ст. усходняя палітыка Рэчы Паспалітай вызначалася настойлівымі спробамі ня толькі захаваць бясьпеку іхных межаў, але й аднавіць тэрытарыяльныя страты, якія панесла раней Літоўскае-Беларускае гаспадарства ў войнах з Масковіяй.
Гэта нашай фэдэратыўнай дзяржаве ўдалося. Усходняя палітыка Рэчы Паспалітай была таксама шчыльна зьвязаная зь яе прыбалтыйскаю палітыкай.
Пасьля Лівонска-Полацкай вайны да канца XVI ст. пэўны час захоўваліся мірныя дачыненьні з Маскоўскаю дзяржаваю. Тым ня менш яшчэ кароль Стэфан Баторы зьбіраўся пачаць новую вайну з Масквою, вярнуць Смаленск і Северскую зямлю. Аднак зьдзейсьніць свой плян не пасьпеў, бо памёр у Горадні ў сьнежні 1586 г.
На выбарчым сойме 1587 г. каралём польскім і вялікім князем Літоўскім быў абраны 20-гадовы спадкаемны прынц Швэцыі Жыгімонт Ваза, пляменьнік апошняга Ягайлавіча - Жыгімонта Аўгуста, ультракатолік.
Пасьля сьмерці бацькі ў 1592 г. ён стаўся і каралём Швэцыі. У 1599 г. швэдзкія дваране-пратэстанты на сойме дэтранізавалі Жыгімонта, а ў 1604 г. абвесьцілі ягонага дзядзьку каралём Карлам IX. Цяпер Жыгімонт Ваза рабіў намаганьні, каб вярнуць сабе швэдзкую карону. У 1600 г. ён пачаў вайну з Швэцыяй, якая доўжылася - пераважна ў Латвіі ды Эстоніі - да 1611 г. У вайну была ўцягнутая і Літоўская-Беларуская дзяржава, яе войска, якое на чале з гетманам вялікім Янам Каралем Хадкевічам здабыло бліскучую перамогу над швэдзкім — 27 верасьня 1605 г. ля Кірхгольма (Саласьпілса), за 15 км ад Рыгі. Аднак выкарыстаць перамогу Жыгімонт ня здолеў. Вайсковыя дзеяньні ў гэтым раёне сьціхлі.
Новы паварот ва ўсходняй палітыцы адбываецца на рубяжы XVI і XVII стст. Пасольства на чале зь Левам Сапегам, адпраўленае ў 1600 г. у Маскву, прапанавала ўраду цара Барыса Гадунова заключыць «вечны мір» і шчыльны саюз паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй на аснове палітычнай вуніі, з супольнаю зьнешняю палітыкай і шырокімі сувязямі паміж людзьмі, нават з правам узаемна выслужваць вотчыны й маёнткі ў кожнай зь дзяржаваў, з дазволам узаемна пашыраць каталіцкую і праваслаўную канфэсіі, з агульным вайсковым флётам, з правам спадчыннасьці тронаў, зь вяртаньнем Смаленска, Северскай зямлі і трох цьвердзяў, што належалі Полацку, Вялікаму Княству Літоўскаму. Гэты плян стаўся праграмаю паступовага аб'яднаньня славянскіх дзяржаваў пад эгідаю Варшавы й Вільні. Маскоўскі цар адхіліў прапанову.