Чтение онлайн

на главную

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Вялікі князь Казімір і паны-рада не пасьпелі дапамагчы Ноўгараду. Казімір да таго быў заняты вугорскімі і чэскімі справамі ў інтарэсах сваёй дынастыі (сын Казіміра Уладзіслаў стаўся каралём Чэхіі і рыхтаваўся на караля Вугоршчыны). Ды і апазыцыя праваслаўных князёў (ці, як іх тады называлі, «рускіх князёў») перашкаджала ўсходняй палітыцы Казіміра Ягайлавіча. Таму паход войска вялікага князя маскоўскага Івана ІІІ на Ноўгарад у ліпені 1471 г. скончыўся хуткаю перамогаю. Кіраўнікоў антымаскоўскай баярскай групоўкі пакаралі сьмерцю, а Ноўгараду забаранілі мець зносіны зь Вялікім Княствам Літоўскім. Паўторны паход Івана III у 1478 г. зьліквідаваў незалежнасьць Гаспадзіна Вялікага Ноўгарада. Так быў страчаны саюзьнік і фарпост Літоўскага-Беларускага гаспадарства, дзяржава, якая

пашыралася да Ўралу і Паўночнага Ледавітага акіяну.

Праўда, у 1479 г. Казімір спрабаваў патаемна дамовіцца з братамі Івана III - удзельнымі князямі вугліцкім Андрэем і валакаламскім Барысам, якія прасілі дапамогі супраць Івана III. Была зробленая спроба аднавіць наўгародзкі ўдзел, але няўдала. Свае сем'і браты Івана III адправілі ў Віцебск. Канфлікт скончыўся пагадненьнем паміж маскоўскімі братамі падчас паходу хана Ахмэда у 1480 г., ягонага адступленьня і ліквідацыі тым самым мангола-татарскага прыгнёту.

Вялікае Княства Літоўскае ня выкарыстала гэтай сытуацыі з-за «змовы рускіх князёў» (усе яны былі праваслаўныя князі літоўскага-беларускага паходжаньня). У 1485 г. яно страціла яшчэ аднаго саюзьніка - Масква далучыла да сваёй тэрыторыі Цьверскае вялікае княства.

У 1480 г. крымскі хан Мэнглі-Гірэй заключыў саюз зь Іванам III супраць Вялікага Княства Літоўскага, і ад гэтага часу крымскія татары пачалі рэгулярныя, амаль штогадовыя наезды на Ўкраіну і Паўднёвую Польшчу, даходзячы часам да сучаснай Беларусі (асабліва напачатку XVI ст.).

Ад канца XV ст. ідзе сэрыя войнаў паміж Маскоўскай дзяржавай і Літоўскім-Беларускім гаспадарствам, пачынаючы ад гэтак званай памежнай вайны 1487-1494 гг. і да вайны 1534-1537 гг., з пастаяннымі стратамі тэрыторыі на карысьць Масковіі. Нават шлюб вялікага князя Аляксандра Казіміравіча з дачкою Івана III Аленаю ў 1495 г. не зьмяніў сытуацыі.

Паўдневая і эурапейская стратэгія

Дыпляматыя Вялікага Княства Літоўскага ў часе войнаў з Масквою ў першайпалове XVI ст. перадусім намагалася забясьпечыць спакой на паўднёвых тэрыторыях дзяржавы, наладзіць добрыя адносіны з Турцыяй і ейным васалам - Крымам. Нягледзячы на пераважна мірныя дачыненьні, напады з абодвух бакоў працягваліся.

Падчас апошняга пэрыяду маскоўска-літоўскай вайны 1512-1522 гг. крымскія татары нападалі на Ўкраіну і Польшчу. У 1521 г. каля 5 тысячаў перакопскіх татараў захапілі і спалілі Мазыр, рабавалі і зьнішчалі насельніцтва паміж Слуцкам і Пінскам ды спакойна вярнуліся назад у Крым.

Але былі і пагадненьні з крымскімі татарамі. У тым жа 1521 г. сам хан Мухамэд-Гірэй выступіў з асноўнаю вайсковаю сілаю супраць Масквы. У крымскім войску быў стараста чаркаскі і канеўскі Астафі Дашковіч з сваімі казакамі. Крымскае войска дайшло да самых муроў Масквы, разрабавала глыбінныя раёны Масковіі і вярнулася ў Крым.

А потым, вясной 1524 г., экспэдыцыя князя К. Астроскага з коньніцай і А. Дашковіча на лодках па Дняпры напала на турэцкую цьвярдыню Ачакаў. Буйную перамогу над турэцка-татарскім войскам літоўскае-беларускае войска атрымала ў 1527 г. у бітве на Ўкраіне, на Альшаніцы, за 40 міляў ад Кіева. Камандавалі войскам вялікі гетман, князь Канстанцін Астроскі, слуцкі князь Юры Сямёнавіч Алелькавіч, гарадзенскі стараста Юры Мікалаевіч Радзівіл ды Астафі Дашковіч.

У 1532 г. быў заключаны мір Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага з Турцыяй і Крымам. Нападаў крымскіх татараў паменшала. На гэта паўплывала і тое, што ў 1534 г. на Ўкраіне пабудавалі каля двух дзясяткаў цьвярдыняў, а памежныя мястэчкі ўмацавалі. У 40-х гг. XVI ст. стаў прыкметны паварот у зьнешнепалітычным курсе караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога: пачалі ўзмацняцца ягоныя сувязі з Турцыяй і Крымам. Жыгімонт накіроўваў напады крымскіх татараў на Маскоўскую дзяржаву. Гэтым дасягалася падвойная мэта - аслабляўся моцны праціўнік на ўсходзе, а крымскія татары спынялі напады на Вялікае Княства Літоўскае.

Такім чынам, у войнах першай паловы XVI ст. Маскоўская дзяржава заваявала значную частку ўсходніх земляў Літоўскага-Беларускага гаспадарства. Да сярэдзіны XVI ст. зьверхнікі нашае дзяржавы сутыкнуліся з

прэтэнзіямі Івана IV на сучасныя беларускія і ўкраінскія землі. Паўставала пагроза існаваньню дзяржавы. Пастаянная барацьба з Масковіяй, лёгіка падзеяў вялі Літоўскую-Беларускую дзяржаву да шчыльнейшага саюзу з Польшчай, скіроўвалі да пашырэньня сувязяў з заходнеэўрапейскімі краінамі. Лівонская вайна і далейшыя міжнародныя акцыі Вялікага Княства Літоўскага былі выкліканыя і адносінамі з Масковіяй. Больш цеснаму дзяржаўнаму саюзу з Польшчай спрыяла таксама супольная барацьба супраць турэцка-татарскай пагрозы з поўдня, заснаваная на агульнай зьнешняй палітыцы ў XVI ст., і вайсковая дапамога Польшчы ў войнах супраць Маскоўскай дзяржавы.

У першай палове XVI ст. Вялікае Княства Літоўскае зноў шырока прадстаўлена на міжнароднай арэне Эўропы, як у часы Вітаўта, калі ў 1429 г. да яго на зьезд у Луцк зьехаліся германскі імпэратар Сыгізмунд Люксэмбурскі, польскі кароль Уладзіслаў Ягайла, вялікі князь маскоўскі Васіль ІI ды іншыя кіраўнікі дзяржаваў. Так, пасьля перамогі над маскоўскімі войскамі 8 верасьня 1514 г. вялікі князь Жыгімонт Казіміравіч (потым - Жыгімонт Стары) перадаваў у падарунак эўрапейскім манархам маскоўскіх дваранаў-ваеннапалонных. Германскі імпэратар Максымілян І Габсбург вярнуў некалькі палонных Масковіі.

Сьведчаньнем удзелу Вялікага Княства Літоўскага ў эўрапейскай палітыцы быў Венскі кангрэс 1515 г. Тады ў Вене адбылася сустрэча імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Максыміляна I, караля Вугоршчыны і Чэхіі Ўладзіслава II Ягайлавіча і ягонага роднага брата - караля Польшчы і вялікага князя літоўскага Жыгімонта. Імпэратар, які яшчэ ў 1514 г. намагаўся заключыць саюз з Масквой, пасьля бітвы пад Воршай зьмяніў плян. Кожны з манархаў дабіваўся сваёй мэты. Імпэратар Максымілян імкнуўся стварыць антытурэцкую кааліцыю, бо туркі прасоўваліся на Балканах усё бліжэй да імпэрыі і да аўстрыйскіх уладаньняў імпэратара. Ён таксама хацеў пашырыць уплыў Габсбургаў на Чэхію і Вугоршчыну шляхам дынастычных шлюбаў. Уладзіслаў II шукаў у імпэратара апоры супраць пагрозы турэцкага нашэсьця і сялянскіх рухаў. Жыгімонт Казіміравіч намагаўся прадухіліць пагрозу вайсковага нападу на Польшчу (а такім чынам і на Літоўскую-Беларускую дзяржаву) з боку імпэратара падчас маскоўска-літоўскае вайны 1512-1522 гг., а таксама зьліквідаваць патранат імпэратара над Тэўтонскім ордэнам. Папярэдне браты Ўладзіслаў і Жыгімонт Казіміравічы сустрэліся ў канцы сакавіка 1515 г. у Браціславе, а таксама правялі папярэднія перамовы з прадстаўніком імпэратара кардыналам Маціясам Лянгам. У Вене імпэратар адмовіўся ад патранату над Тэўтонскім ордэнам, які застаўся васалам польскага караля. Максымілян Габсбург таксама даў згоду на сваё пасярэдніцтва ў перамовах зь вялікім князем маскоўскім Васілём III пра спыненьне маскоўска-літоўскай вайны. Сапраўды, празь некаторы час у Маскву было накіравана імпэрскае пасольства на чале з баронам Сыгізмундам Гербэрштэйнам. Жыгімонт і Ўладзіслаў Ягайлавічы абяцалі ўступіць у антытурэцкую кааліцыю, якую павінен быў узначаліць папа Лявон X. Прынятыя пагадненьні здымалі напружанасьць паміж дзяржавамі і прадугледжвалі дружалюбныя дачыненьні Сьвятой Рымскай імпэрыі ды Польшчы й Літоўскай-Беларускай дзяржавы. Яны спрыялі далейшаму разьвіцьцю сувязяў паміж краінамі Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропы.

II. Геапалітыка літоўскай-беларускай дзяржавы у XVI-XVIII стагодзьдзях. Фэдэрацыя з Польшчай

У 1569 г. Польскае каралеўства і Вялікае Княства Літоўскае ўтварылі фэдэратыўную дзяржаву - Рэч Паспалітую. Ейнае ўтварэньне было вынікам доўгага (ад канца XIV ст.) пэрыяду дзяржаўных зьвязаў (вуніяў) дзьвюх дзяржаваў, заснаваных спачатку на агульнай пагрозе з боку Тэўтонскага ордэну, а потым на супольных інтарэсах у Прыбалтыцы і, урэшце, на новай пагрозе з боку Маскоўскай дзяржавы, якая ў XV-XVI стст. узмацнілася. Пры гэтым дзяржаўныя вуніі падмацавалі дынастычнаю, а дакладней, пэрсанальнаю вуніяй: вялікімі князямі літоўскімі й рускімі ды адначасова польскімі каралямі амаль увесь час у другой палове XV-XVI стст. (да 1572 г.) былі адны і тыя ж асобы з дынастыі Ягелонаў (Ягайлавічаў).

Поделиться:
Популярные книги

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Большая игра

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Иван Московский
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большая игра

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

Я Гордый Часть 3

Машуков Тимур
3. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый Часть 3

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота