Чтение онлайн

на главную

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Урадавыя і мясцовыя органы былі складзены з тутэйшых памешчыкаў. Ураду Вялікага Княства Літоўскага ў Вільні, урадавым камісіям у Віцебску і Магілеве, мясцовым органам кіраваньня пастанаўлялася набіраць дабрахвотнікаў у польскія злучэньні Напалеонавай арміі, ставіць коней для кавалерыі й абозаў, зьбіраць прадукты й фураж для францускай арміі. Сытуацыя давала магчымасьць аднавіць Беларускую-Літоўскую дзяржаву. Але Напалеон ня выкарыстаў гэтага, а таксама не дазволіў Вялікім Княствам Варшаўскаму і Літоўскаму зноў аб'яднацца ў Рэч Паспалітую. Рэальнай улады мясцовае насельніцтва ня мела. Таму бальшыня тутэйшых памешчыкаў і шляхты не падтрымала Напалеона. Не падтрымалі і сяляне. Шанц адрадзіць Беларускую дзяржаву быў страчаны. Перамога

Расейскай імпэрыі ў гэтай вайне перакрэсьліла ўсе пляны стварэньня самастойнага ці ў фэдэрацыі з Польшчай Вялікага Княства Літоўскага. Беларусь па-ранейшаму засталася падзеленай на губэрні пад кантролем расейскага ўраду.

Пасьля перамогі Расеі ў вайне з Францыяй і далучэньня да Расеі паводле пастановы Венскага кангрэсу ў 1815 г. большай часткі Польшчы (Каралеўства Польскага) на правох аўтаноміі, перадавыя рубяжы былі перанесеныя на мяжу з Прусіяй і Аўстрыяй - у раёны Каліша, Чанстаховы і Сандаміра, але для імпэрскага ўраду Расеі тэрыторыя Беларусі ня страціла свайго стратэгічнага значэньня. Яна і ў XIX - пачатку XX ст. заставалася блізкім перадпольлем, дзе пастаянна знаходзілася вялікая колькасьць расейскіх войскаў.

Дзяржаўныя праекты XIX ст.

Цяпер, калі Расейская імпэрыя тут замацавалася, былі адкінутыя спробы лібэралізацыі рэжыму, флірту з тутэйшаю шляхтаю й магнатамі. Пасьля задушэньня паўстаньняў 1831 г. і асабліва 1863 г. пачалася палітыка жорсткай русыфікацыі нашай краіны. Яшчэ раней, у 1811 г., цар Аляксандар І адхіліў праект вядомага палітычнага дзеяча канца XVIII - першай чвэрці XIX ст. Міхала Клеафаса Агінскага (вядомы цяпер больш як кампазытар і аўтар палянэзу «Разьвітаньне з Радзімай»). Агінскі дарэмна спрабаваў пераканаць імпэратара ўзнавіць на тэрыторыі Беларусі, Літвы й Правабярэжнай Украіны былую Беларускую-Літоўскую дзяржаву з адным з братоў імпэратара на чале. Ён прапанаваў плян утварэньня такой дзяржавы з урадам з тутэйшых ураджэнцаў. Аляксандар І у 1813 г. адхіліў таксама праект князя Адама Юрыя Чартарыскага аб'яднаць Польшчу і Вялікае Княства Літоўскае на чале з братам Аляксандра I. Імпэратар заявіў А. Чартарыскаму, што расейцы «ніколі не дапусьцілі б, каб Літва (г. зн. Беларусь.
– А. Г.), Валынь і Падолія зноў адышлі да Польшчы». Такім чынам, Расея разглядала Беларусь як сваю неад'емную здабычу.

У гэтым сэнсе яшчэ далей пайшлі дзекабрысты. Кіраўнік «Паўднёвага таварыства» П. Песьцель распрацаваў асноўныя палажэньні грамадзкага й дзяржаўнага ладу Расеі ў праграмным дакуманце «Руская праўда», зацьверджаным «Паўднёвым таварыствам». Ен быў ворагам фэдэратыўнага ладу і выступаў за адзіную ды непадзельную Расею. 4-ы разьдзел «Рускай праўды» так і завецца: «Расея ёсьць Дзяржава Адзіная і Непадзельная». Як вядома, лёзунг «Единая и неделимая Россия» шырока выкарыстоўваўся падчас грамадзянскай вайны расейскімі белагвардзейцамі, якія былі супраць самастойных нацыянальных дзяржаўных утварэньняў на тэрыторыі былой Расейскай імпэрыі.

Песьцель пералічваў народы і краіны, далучаныя да Расеі, і сярод іх згадаў Беларусь. Згадвае ён і беларусаў (як частку расейскага народу), што насяляюць Віцебскую і Магілеўскую губэрні. Але не гаворыць пра беларусаў у іншых губэрнях, бо гэтыя губэрні меркавалася, паводле пагадненьня з польскім Патрыятычным таварыствам, пасьля супольнай перамогі над царызмам перадаць у склад Польшчы. Песьцель адмаўляў ім у праве на самастойнасьць, бо беларусы «з-за слабасьці сваёй ніколі ня могуць складаць асобных Дзяржаваў, а з-за гэтага ўсе яны… павінны адмовіцца ад права асобнай Народнасьці».

16-ы разьдзел «Рускай праўды» меў праграмны загаловак «Усе плямёны павінны зьлітымі быць у адзін Народ». У гэтым разьдзеле ставіцца задача:

«…У адну агульную масу зьліць так, каб масельнікі цэлай прасторы Расейскай Дзяржавы ўсе былі Рускія».

Дзеля гэтага трэба:

«...(каб) на

цэлай прасторы Расекскай Дзяржавы панавала адзіная толькі мова расейская: усе зносіны тым самыім надзвычайным чынам палягчэюць».

Песьцель таксама прапанаваў скасаваць заканадаўчым шляхам назвы нерасейскіх народаў і ўсіх назваць рускімі. Расейска-польская мяжа паводле «Рускай праўды»…

«...павінна ісьці ад Палангена (Палангі) самаю простаю рысаю на Дынабург (Дзьвінск або Даўгаўпілс). Ад Дынабурга Дзьвіною да Полацка. Ад Полацка па рацэ Ўшачы да Бярэзіны. Адсюль лініяй Бярэзінскаю ў кірунку да Прыпяці. Потым балотамі Прыпяцкімі ў кірунку да горада Астрога Валынскай губэрні. Ад Астрога да Карпацкіх гор».

Такім чынам, уся Горадзенская й Віленская губэрні ды большая частка Менскай адыходзілі б да Польшчы. У Менскай губэрні ад Барысава мяжа йшла проста на поўдзень, па Птычы, пакідаючы ў Польшчы Ігумен і Слуцак. П. Песьцель ды іншыя дзекабрысты дзялілі зямлю Беларусі з польскімі шляхоцкімі рэвалюцыянэрамі, не пытаючыся, натуральна, беларускага народу.

Паўстаньні беларускай шляхты разам з польскай і літоўскай у 1831 і 1863 гг. не зьмянілі геапалітычнага становішча Беларусі. Паўстанцкія ўлады бачылі ў будучыні Беларусь і Літву адзіным дзяржаўным утварэньнем з Польшчай, з цэнтрам у Варшаве, але з пэўнаю палітычнаю аўтаноміяй ці ў палітычным саюзе з Польшчай, як гэта прапаноўваў урад Вінцэнта Канстанціна Каліноўскага. Мяжою будучай вызваленай ад царызму дзяржавы паўстанцы лічылі мяжу Рэчы Паспалітай з Расеяй перад першым падзелам 1772 г. Значыцца, у XIX ст. польскія, літоўскія і беларускія шляхоцкія патрыёты мелі альтэрнатыўны ў параўнаньні з расейскаю палітыкай дзяржаўны падыход да будучага ўзноўленага гаспадарства, дзе прадугледжвалася пэўная адасобленасьць Беларускага-Літоўскага краю.

Паўстаньне 1831 г. у Беларусі, узьнятае сьледам за паўстаньнем у Польшчы (лістапад 1830 г.), прыцягнула ўвагу дыпляматыі эўрапейскіх дзяржаваў. Англія, Францыя, Прусія і Аўстрыя кожная па-свойму паставіліся да паўстаньня, якое лічылі «агульнапольскім». Справа паўстанцаў у міжнародных дачыненьнях аслаблялася тым, што Польшча была аўтаномным каралеўствам, а Беларусь і Літва лічыліся «рускімі губэрнямі» і ў дыпляматычны разьлік увогуле ня браліся. Эўропа не цікавілася іхным лёсам. Паўстанцкі сойм у Польшчы 25 студзеня 1831 г. дэтранізаваў імпэратара Мікалая І як караля Польшчы і з гледзішча эўрапейскай дыпляматыі страціў легітымнасьць, хаця сам Мікалай І безупынна парушаў канстытуцыю 1815 г. і паступова ліквідаваў незалежнасьць Польшчы. Англія пасьля дэтранізацыі Мікалая І наагул спыніла кантакты з дыпляматычнай місіяй паўстанцаў. Аўстрыя й Прусія занялі варожую пазыцыю да паўстаньня, бо баяліся страціць свае тэрытарыяльныя захопы ў Польшчы й Заходняй Украіне. У Францыі за некалькі месяцаў да паўстаньня адбылася рэвалюцыя, рэжым Бурбонаў быў заменены лібэральным урадам караля Люі-Філіпа з малодшай, Арлеанскай галіны каралеўскай дынастыі, і гэтая краіна сама толькі выходзіла зь ізаляцыі. Такім чынам, паўстанцы і Польшчы, і - найперш - Беларусі былі кінутыя на волю лёсу. Паўстаньне скончылася паразаю.

Аналягічная сытуацыя паўтарылася ў 1863 г. Зноў на паўстаньне ў Беларусі эўрапейская дыпляматыя не зважала: ейная ўвага была прыцягнутая да паўстаньня ў Польшчы. Але пасьля паразы Расеі ў Крымскай вайне 1853-1856 гг. Англія, Францыя і Аўстрыя выкарысталі слабасьць імпэрыі ды паспрабавалі кожная па-рознаму займець з паўстаньня карысьць. Меркавалася разгледзець на міжнародным кангрэсе пытаньне аб паўстаньні і запатрабаваць ад Расеі ўзнавіць канстытуцыю Польшчы 1815 г., а таксама аднавіць Рэч Паспалітую ў межах да 1772 г. Асабліва актыўна падтрымліваў гэтую ідэю францускі імпэратар Напалеон III. Аднак рознагалосьсі ў патрабаваньнях і зьмена сытуацыі (расейскія войскі ўжо душылі паўстаньне) дазволілі расейскай дыпляматыі адбіць націск эўрапейскіх дзяржаваў.

Поделиться:
Популярные книги

Восход. Солнцев. Книга XI

Скабер Артемий
11. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга XI

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Счастливый торт Шарлотты

Гринерс Эва
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25