Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Трэба таксама адзначыць, што адразу пасля дэкрэту ад 28 студзеня 1918 г. Чырвоная армія арганізавана не была. Знаходзілася мала ахвотнікаў запісвацца ў яе шэрагі, пра што сведчаць тэлеграмы з губерняў у Петраград. Так, у Ніжнім Ноўгарадзе пайшлі служыць у Чырвоную армію 174 чалавекі, у Іркуцку — 350, у Царыцыне — 375. З Іванава-Вазнясенска паведамлялі, што «арганізацыя Чырвонай Арміі ідзе вяла», з Вязьмы — што «арганізацыя Чырвонай Арміі ідзе марудна». Бальшавіцкія агітатары на вакзалах буйных гарадоў звярталіся да ўцекачоў з фронту: «Таварышы дэзерціры! Мы не павінны кідаць вінтоўку! Рэвалюцыя ў небяспецы!» Бывалі выпадкі, што пад выглядам дабраахвотнікаў у армію запісваліся звычайныя марадзёры і крымінальнікі, якія рабавалі насельніцтва. Так, у сакавіку 1918 г. у Маскве была сфармавана «армія Пятрова» з больш чым 2 тысячаў чалавек. Пад

Палтавай гэтая армія «займалася толькі рабаваннем, чым настроіла супраць Савецкай улады ўсё насельніцтва», а пры першай жа сутычцы з нямецкімі і ўкраінскімі войскамі «армія Пятрова» ўцякла ў Варонеж, дзе працягвала рабаваць людзей. Прыйшлося новым воінскім часткам яе раззброіць, а бальшавіцкім уладам яе распусціць.

У лютым 1918 г. Чырвонай Арміі яшчэ не было. Фактычна Савецкі ўрад Ул. Леніна ў сваім распараджэнні меў асобныя аддзелы матросаў, чырвонагвардзейцаў-рабочых і невялікія рэшткі старой арміі.

Больш канкрэтна дата нараджэння Чырвонай Арміі была ўстаноўлена ў 1938 г., у разгар масавых рэпрэсій, падчас якіх была вынішчана большасць сапраўдных стваральнікаў савецкіх войскаў. Была прыдумана і прычына для святкавання дня 23 лютага. У «Кароткім курсе гісторыі ВКП(б)» (с. 207), які асабіста рэдагаваў І. Сталін, сцвярджалася, што дзень адпору савецкіх войск нямецкім войскам (падчас наступу немцаў з 18 лютага 1918 г. на ўсім фронце ад Балтыйскага да Чорнага мора) якраз прыпадае на 23 лютага 1918 г. — маўляў, менавіта тады маладая Чырвоная Армія нанесла паражэнні нямецкім войскам у баях пад Нарвай і Псковам. Паколькі кніга гэтая была адрэдагавана Сталіным, то яна стала абавязковай для вывучэння на палітінфармацыях і палітзанятках савецкімі грамадзянамі ва ўсіх установах і калгасах, так бы мовіць, падручнік па савецкай ідэалогіі.

Так узнік міф пра першыя перамогі Чырвонай Арміі, а святкаванне 23 лютага атрымала «навуковае» абгрунтаванне. Потым савецкія гісторыкі распісвалі гэтыя перамогі, а адзін з мастакоў нават атрымаў Сталінскую (з 1956 г. - Дзяржаўную) прэмію за карціну пра разгром немцаў. Гэты міф пра 23 лютага надоўга і трывала ўвайшоў ва ўсведамленне пакаленняў савецкіх людзей. Такім чынам, была канчаткова замацавана дзяржаўнае вайсковае свята сталінскага гатунку. У Вялікай Савецкай Энцыклапедыі (2-е выд.) у томе 35-м 1955 г., на с. 257–258 быў змешчаны артыкул. «Пскоўска-нарваўскія баі», дзе адзначалася, што гэта «першыя баі маладых частак Чырвонай Арміі, што фармаваліся, сумесна з аддзеламі Чырвонай гвардыі, рэвалюцыйных матросаў і салдатаў былой царскай арміі 18 лютага (4 сакавіка) 1918 г. у раёне Пскова і Нарвы супраць войскаў кайзераўскай Нямеччыны». Спасылкі ў гэтым артыкуле ёсць па артыкулы Ул. Леніна ў прэсе 1918 г. і на два сціплых зборнікі дакументаў і матэрыялаў, у якіх цмяна гаворыцца аб падзеях. Да таго, нямецкія войскі пачалі наступ на фронце апоўдні 18 лютага, і ў той жа дзень з-пад Рыгі да Нарвы і Пскова яшчэ не дайшлі.

Савецкія гісторыкі нават у 80-х гадах мінулага стагоддзя працягвалі распісваць ваенныя дзеянні, зразумела з перамогай Чырвонай Арміі. Праўда, у Савецкай Ваеннай Энцыклапедыі (том 5, 1978, с. 493) у артыкуле «Нарва» гаворыцца:

«У лютым 1918 аддзелы Чырвонай Арміі пад Нарвай уступілі ў бой з кайзераўскім войскам».

А ў томе 6 (1978, с. 621) у артыкуле «Пскоў»:

«У лютым 1918 у пачатку Грамадзянскай вайны пад Псковам і Нарвай аддзелы маладой Чырвонай Арміі ўступілі ў бой з германскімі інтэрвентамі».

Нават у сучасных падручніках па гісторыі Расіі, што выдаюцца ў Маскве, захавалася фраза «Чырвоная Армія спыніла немцаў пад Псковам». Такім чынам, захоўвацца версія з «Кароткага курсу гісторыі ВКП(б)» 1938 году.

Але ці былі ў лютым 1918 г. баі пад Нарвай і Псковам? Савецкі вайсковы гісторык М. Я. Какурын (1883–1936 гг.), былы палкоўнік царскай арміі, а потым камандуючы 3-й чырвонай арміяй (у кастрычніку-снежні 1920 г.) на Заходнім фронце і потым выкладчык Вайсковай акадэміі РСЧА, пазней рэпрэсаваны, у сваёй капітальнай працы «Як змагалася рэвалюцыя» (т. 1, 1925, перавыдадзенай ў 1990 г.) на с. 176 адзначае:

«… немцы 18 лютага 1918 г. перапынілі мірныя перагаворы і перайшлі ў наступ на ўсім фронце ад Балтыйскага да Чорнага мора.

Наступаючы па тэрыторыю Вялікаросіі і Беларусі, немцы, нідзе не сустракаючы супраціўлення старой арміі, якая ўжо зусім разлажылася, лёгка дасягнулі

лініі Нарва-Пскоў-Полацк-Орша-Магілёў.

Наступ германцаў прымусіў Савецкі ўрад падпісаць мір, і 3 сакавіка 1918 г. ён быў урэшце падпісаны».

Аднак у 1930 г. М. Я. Какурын быў арыштаваны, потым асуджаны і памёр у Яраслаўскім палітізалятары у 1936 г. (праз 20 гадоў рэабілітаваны), а кніга яго была забаронена, і чытачы пра яе доўгі час не ведалі, ажно да 1990 г., бо яна абвяргала версію савецкіх гісторыкаў пра грамадзянскую вайну.

Першым у савецкі час афіцыйную версію пра падзеі 23 лютага 1918 г. самі таго не жадаючы, паставіў пад сумнеў чалавек пабочны. У 1951 г. пісьменнік А. М. Сцяпанаў (1892–1965 г). лаўрэат Сталінскай прэміі за раман «Порт-Артур» у 1946 г. Працуючы над раманам «Сям'я Званаровых» пра далейшы лёс сваіх персанажаў, ён зацікавіўся абставінамі першых баёў Чырвонай Арміі і ўстанавіў бясспрэчны факт: 23 лютага 1918 г. баёў пад Нарвай і Псковам не адбывалася.

Як сведчыць генерал-маёр, прафесар С. Ф. Найда («Военно-исторический журнал», 1964, № 5) у сваім артыкуле «Чаму дзень Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту святкуецца 23 лютага?», пісьменнік А. М. Сцяпанаў звярнуўся з лістом да Сталіна па гэтым пытанні. Сталін пераслаў ліст пісьменніка ў сакратарыят галоўнай рэдакцыі «Гісторыі грамадзянскай вайны ў СССР», які ўзначальваў С. Ф. Найда. Праверыўшы архіўныя дакументы і газеты за люты - сакавік 1918 г. С. Ф. Найда і яго супрацоўнікі падцвердзілі выснову А. Сцяпанава: сапраўды, пад Псковам і Нарвай ніякіх баёў не было.

Звернемся да яшчэ аднаго сведкі. Гэта генерал-лейтэнант царскай арміі, а потым генерал-лейтэнант Савецкай Арміі Міхаіл Дзмітрыевіч Бонч-Бруевіч (1870–1956 гг) «бальшавіцкі генерал», як яго ахарактарызаваў у сваіх мемуарах А. І. Дзянікін. Дарэчы, генерал А. І. Дзянікін меў рацыю. Генерал М. Д. Бонч-Бруевіч быў старэйшым братам вядомага бальшавіка Уладзіміра Дзмітрыевіча Бонч-Бруевіча (1871–1955 гг), блізкага супрацоўніка Леніна, кіраўніка спраў Саўнаркома РСФСР у 1917–1920 гг. У лістападзе 1917 г. генерал-лейтэнанта М. Д. Бонч-Бруевіча, адукаванага і дасведчанага вайскоўца, прызначылі начальнікам штаба савецкага Вярхоўнага Галоўнакамандуючага прапаршчыка М. В. Крыленкі. Раней генерал М. Д. Бонч-Бруевіч быў галоўнакамануючым Паўночным фронтам. Стаўка М. В. Крыленкі знаходзілася у гэты час у Магілёве. Па загаду Ул. Леніна 19 лютага 1918 г. генерал М. Д. Бонч-Бруевіч быў выкліканы ў Петраград. Толькі вечарам 22 лютага 1918 г., праехаўшы цягніком дзве ночы і дзень, ён дабраўся да Смольнага на нараду да Леніна. Як успамінае М. Д. Бонч-Бруевіч («Вся власть Советам», М., Воениздат, 1964 г.) Ленін заявіў некалькім былым царскім генералам, што ў савецкага ўрада няма ніякіх войскаў для абароны Петраграда і што трэба іх фармаваць.

У той жа дзень, 22 лютага газеты апублікавалі прыняты напярэдадні дэкрэт Савета народных камісараў «Сацыялістычная айчына ў небяспецы!». У гэтым дакуменце нічога не гаварылася аб усеагульнай прымусовай мабілізацыі. Дэкрэт абавязваў «усе сілы і сродкі краіны» перадаць «на справу рэвалюцыйнай абароны».

М. Бонч-Бруевіч і яго супрацоўнікі ўжо 23 лютага стварылі выведгрупы, якія былі накіраваныя насустрач нямецкім войскам, што наступалі на Нарву і Пскоў і далей маглі пайсці на Петраград. У той жа дзень, 23 лютага 1918 г. у Петраградзе прайшлі мітынгі пад лозунгам «Абарона сацыялістычнай айчыны», фармаваліся аддзелы Чырвонай Арміі з дабраахвотнікаў. Аднак ніякіх баёў у гэты дзень не было, бо аддзелы Чырвонай Арміі яшчэ не былі сфармаваныя. Наадварот, як раз у гэты дзень германскае камандаванне аддало загад прыпыніць наступ (але пра гэта ў Петраградзе не ведалі). Узяцце Петраграда патрабавала б значных стратаў, а дагэтуль нямецкія войскі ішлі наперад трыумфальным маршам, часта ў цягніках, або ў аўтамабілях па шашы. Немцы без бою падыйшлі да Нарвы, але далей не пайшлі, высылаючы на ўсход ад Нарвы толькі выведвальныя кавалерыйскія раз'езды.

Пад Нарву М. Д. Бонч-Бруевіч накіраваў аддзел матросаў Балтыйскага флоту пад камандаваннем П. Я. Дыбенкі (былога старшыні Цэнтрабалту) з камісарам А. Р. Жалязняковым (тым самым, што быў начальнікам варты таўрычаскага палаца і сказаў дэпутатам пры разгоне Устаноўчага сходу: «Варта стамілася, пакіньце памяшканне!»).

Аддзел Дыбенкі, як сведчыць М. Д. Бонч-Бруевіч, адразу адступіў на бліжэйшую станцыю, як толькі матросы падышлі да Нарвы і ўбачылі ў полі нямецкі кавалерыйскі раз'езд — дзесятак коннікаў. Як піша М. Д. Бонч-Бруевіч:

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2