Чтение онлайн

на главную

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

— Казіміраў, Сцяпан Казіміраў…

— А-а-а! — усклікнуў Віця. — Гэта той Казіміраў, чый дзённік знайшлі нашы хлопцы?

— Той самы, — адказала настаўніца.

— Зінаіда Антонаўна! А якое дачыненне мае Сцяпан Казіміраў да папер доктара Долахава? — спытала звеннявая Каця Спірыдонава.

— Так, так… — падтрымалі яе і другія вучні.— Раскажыце нам яшчэ пра доктара Долахава і яго паперы.

— Добра, слухайце…

Насустрач цяжкасцям

Аднойчы

ў жнівеньскую ноч у дзверы хаты настаўніцы Людмілы Андрэеўны, Жэнькавай маці, нехта нецярпліва пастукаў. Гаспадыня ўсхапілася. Хто б гэта мог быць? Зноў фашысты? Прыслухалася. Не, тыя б'юць у дзверы ботамі або прыкладамі аўтаматаў. Гэта нехта іншы. Яна хуценька апранулася, запаліла газоўку і падышла да дзвярэй.

— Хто там?

— Адчыніце, гэта я, — пачуўся за дзвярыма хрыплаваты голас.

— Хто гэта?

— Доктар Долахаў.

Жанчына, спяшаючыся, пачала адбіваць далонню завалку.

Карней Пракопавіч быў добры знаёмы Людмілы Андрэеўны. Адразу ж пасля ўз'яднання заходніх абласцей Беларусі з усходнімі па Ляхаўцах пайшла чутка, што ў іх вёску прыедзе доктар. «Не можа гэтага быць, — спачатку не паверылі людзі,— у нашай вёсцы будзе доктар?» Гэтага ж раней ніколі не было. Аднак чутка спраўдзілася. Аднойчы ў Ляхаўцы прыехаў на аўтамабілі невысокага росту, пажылы, але вельмі рухавы чалавек у пенснэ. Гэта і быў доктар Долахаў. Ён застаўся жыць на кватэры ў Людмілы Андрэеўны. Карней Пракопавіч даведаўся, што мясцовыя жыхары лечаць сухоты асобым грыбком. Грыбок гэты жыве на кары дубовых дрэў, якіх шмат расло паблізу ад Ляхаўцаў. Доктар вырашыў дасканала вывучыць лячэбныя ўласцівасці грыбка і незадоўга да вайны выехаў у Мінск, дзе да яго паслуг была добра абсталяваная лабараторыя.

…І вось доктар Долахаў вярнуўся.

Упусціўшы госця ў хату, Людміла Андрэеўна запёрла дзверы і, зайшоўшы ў пакой, разгублена сказала:

— Карней Пракопавіч, як жа вы, чаго ж гэта вы… Тут жа фашысты лютуюць…

— Ведаю! — сказаў доктар, распрануўшыся і прысеўшы на крэсла.

— Ды што ж вы тут будзеце рабіць? Карней Пракопавіч зірнуў на акно, якое было завешана коўдрай, потым на Людмілу Андрэеўну.

— Вы пытаецеся, што я буду рабіць?.. Я прыехаў сюды, каб… змагацца з ворагам.

Ён адпароў падкладку ў крысе пінжака і дастаў адтуль лісток паперы.

— Гэта заклік падпольнага абкома, — урачыста паведаміў ён і аддаў лісток Людміле Андрэеўне. Яна хуценька ўзяла яго, прагледзела і сказала, светла ўсміхаючыся:

— Я ўжо чытала… — потым ціха дадала: — Партызанскі атрад у нашым раёне ўжо створаны…

— Ведаю, — усміхнуўся і Карней Пракопавіч. — А я ў гэтым атрадзе буду лекарам. Мяне накіраваў падпольны абком партыі…

— Гэта добра, вельмі добра, — узрушана загаварыла настаўніца. — А як у вас справы з доследамі над супрацьсухотным грыбком?

— З доследамі? — перапытаў доктар. — Калі будзе магчымасць, буду іх працягваць. Дзеля гэтага я і папрасіўся ў атрад, які базіруецца каля нашай вёскі, каб быць бліжэй да дубовага лесу, так сказаць, маёй сыравіннай базы.

— Вам лепш было б у Маскву паехаць і там працягваць доследы, — заўважыла Людміла Андрэеўна.

— Тут я патрэбен больш, асабліва цяпер, калі разгараецца партызанская барацьба.

— Яно і праўда, — кіўнула галавой настаўніца.

Карней Пракопавіч выняў з кішэні хустачку і працёр ёю пенснэ.

— Людміла Андрэеўна, а дзе тут жыве дзед Іван? — спытаў доктар.

— Дзед Іван, школьны вартаўнік?

— Так.

— Я вас заўтра раніцой завяду да яго. А цяпер павячэраем.

— Не, не, дзякую. Мне трэба ўбачыць яго зараз жа.

— Ну, тады пойдзем. Яны апрануліся і выйшлі.

Ноч была светлая, і ісці вуліцай Людміла Андрэеўна пабаялася. Яны пайшлі агародамі.

— Вось жыццё настала, — напаўголаса паскардзілася настаўніца. — Па сваёй роднай вёсцы без страху прайсці нельга. Колькі людзей гіне ні за што. Ох, як цяжка жыць стала…

— Праўда, Людміла Андрэеўна, — таксама ціха адказаў Карней Пракопавіч. — Толькі хіба савецкія людзі баяцца цяжкасцей?

Яны падышлі да хаты, якая стаяла крыху наводшыбе. Настаўніца асцярожна пастукала ў акно пакоя, дзе жыў дзед Іван. Праз некаторы час пачуўся голас:

— Хто там?

Людміла Андрэеўна назвала сябе. Дзед Іван адчыніў дзверы. Яны зайшлі ў хату. Убачыўшы доктара Долахава, дзед Іван радасна і доўга трос яму руку.

— А мы вас ужо даўно чакаем, — сказаў дзед.

— Хіба вас папярэдзілі?

— Так. Людміла Андрэеўна, — звярнуўся дзед да настаўніцы, — паклічце, калі ласка, сюды Сцёпу.

— Добра.

Людміла Андрэеўна выйшла.

— Хто гэты Сцёпа? — спытаў Карней Пракопавіч у дзеда Івана.

— Гэта хлопчык тут адзін ёсць. З Масквы сам. У цёткі Насты жыве.

— А навошта вы яго клічаце?

— Ён праводзіць вас у атрад. Праз яго я і трымаю сувязь з атрадам. Вельмі кемлівы хлопчык. Сам я не хадок ужо, а да атрада няблізкі свет, — сказаў дзед Іван, быццам апраўдваючыся.

— А хто ўзначальвае атрад? — спытаў Карней Пракопавіч.

— Мірон Іванавіч Дубатаўка.

— Гэта той Дубатаўка, што працаваў старшынёй калгаса?

— Ён, ён… Толькі цяпер яго завуць дзядзька Мірон. Наш дзядзька Мірон фашыстам вядомы. Праўда, у яго яшчэ малавата людзей, але атрад бадай кожны дзень папаўняецца…

Ціха адчыніліся дзверы, і ў хату ўвайшлі Людміла Андрэеўна і Сцёпа.

— Ну вось, будзьце знаёмы, Сцяпан Казіміраў,— прадставіў Сцёпу дзед Іван. — Наш самы малады партызан.

Поделиться:
Популярные книги

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

На руинах Мальрока

Каменистый Артем
2. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
9.02
рейтинг книги
На руинах Мальрока

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Беглец. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
8. Путь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
5.67
рейтинг книги
Беглец. Второй пояс

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс