Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

— А мне, на жаль, няма часу… Мяне чакаюць хворыя, — сказаў Карней Пракопавіч і, не спяшаючыся, пачаў апранацца.

Капітан узмахнуў рукой. Два паліцэйскія, якія стаялі ў дзвярах, схапілі доктара. Вагнер падышоў да Карнея Пракопавіча, пачаў яго абмацваць.

Карней Пракопавіч паказаў вачыма Людміле Андрэеўне на жоўты сакваяжык, што стаяў на лаўцы. Тая непрыкметным рухам скінула з сваіх плячэй хустку, каб прыкрыць яго. Аднак гэта заўважыў Антак.

— Што тут хаваеш? Ану, пакажы! — зароў Антак і рвануў за канец хусткі. Ён убачыў сакваяжык,

шпарка расчыніў яго, выцягнуў адтуль тоўсты рукапіс, прачытаў уголас: «Мае меркаванні наконт здабычы антыкахеіна».

— А гэта што? Га? — ткнуў у твар рукапісам Карнею Пракопавічу Антак.

Доктар маўчаў, толькі вочы яго гнеўна палалі.

— Цяпер ты нам зусім не патрэбны! Расстраляць! — аддаў загад Антак.

— Не, ён нам можа быць яшчэ карысным, — запярэчыў капітан Вагнер. — Забярэм яго з сабой.

— Вы не маеце права забіраць паперы доктара! — паспрабавала пратэставаць Людміла Андрэеўна. — Аддайце іх мне.

Антак рэзка адштурхнуў жанчыну і павярнуўся да капітана:

— Навошта ён нам? Хіба вы не ведаеце савецкіх людзей? Доктар вам усё роўна нічога не скажа, хоць вы яго азалаціце. Наадварот, пры першай магчымасці ён спаліць свой рукапіс. А там жа сказана, як здабываць гэты антыкахеін, вось паглядзіце змест: «Дзе расце грыбок», «прыродныя ўмовы», «развядзенне грыбка».

— Добра! — згадзіўся капітан Вагнер. — Рабіце з ім што хочаце. Дайце мне гэты рукапіс.

* * *

З усіх хат да кватэры настаўніцы збягаліся людзі.

— Каты, людаеды… Такога чалавека забілі! — чуліся ўсхваляваныя галасы сялян.

Цела Карнея Пракопавіча ўнеслі ў хату. Побач з ім паклалі і двух партызан, якія загінулі ў няроўнай схватцы з паліцаямі. Плакалі жанчыны, сумныя стаялі старыя.

— За што ж гэта яны яго? — дапытваліся ў настаўніцы.

— За тое, што не хацеў аддаваць ім сваё вынаходства…

— Трэба ў партызанскі атрад паведаміць, — выказаў думку нехта з прысутных.

— І зараз жа, абавязкова, — схамянулася і Людміла Андрэеўна. — Яны ж яго жоўты сакваяжык з паперамі забралі. Такія важныя паперы!

— Я паведамлю дзядзьку Мірону, — выйшла наперад Таня, унучка дзеда Івана, маленькая дзяўчынка з тонкай шыяй і вострым носікам. Яна цяпер была сувязной, замяніўшы Сцёпу, які знаходзіўся ў атрадзе.

— А ты знойдзеш партызан? — строга запытаў дзед Іван.

— Знайду.

— Няхай ідзе, — загаварылі людзі.

Дзед Іван быў нездаволены ўнучкай, бо яна прагаварылася перад усімі, што ведае, дзе знаходзіцца партызанскі атрад. «Ох і задам жа я ёй потым», — падумаў дзед Іван, а ўголас сказаў:

— Ну, дык ідзі хутчэй. І Таня пабегла.

Сакваяжык у руках Тані

Таня даволі часта наведвала партызанскі атрад. Сувязной яна стала не адразу, а толькі пасля таго, як паказала сваю кемлівасць і вытрымку. Таня дапамагла Сцёпу выведаць, каго з людзей стараста намеціў адправіць у Германію. Калі гітлераўцы прыехалі па «рабочую сілу», нікога з намечаных людзей не было. Усе яны некуды зніклі. Гітлераўцы раззлаваліся, схапілі старасту і павезлі з сабой. Больш у вёску ён ужо не вярнуўся.

Шаснаццаць чалавек былі выратаваны ад нямецкай катаргі. Калі ў Сцёпы пыталіся, як яму ўдалося даведацца пра спісы, ён нязменна адказваў:

— Я тут ні пры чым, гэта ўсё Танечка. А справа была вось як.

Дзядзька Мірон даручыў Сцёпу высветліць, што сабой уяўляе стараста, які пры людзях лаяў немцаў і ў той жа час старанна выконваў іх загады. Сцёпа тады яшчэ жыў у вёсцы і быў ужо не толькі сувязным, але і разведчыкам. Ён часта хадзіў па заданню ў раённы цэнтр, іншы раз днямі сядзеў у кустах на скрыжаванні дарог, наглядаў, колькі за дзень праходзіла машын, з якімі грузамі, потым аб усім дакладваў дзядзьку Мірону.

Аднойчы пад вечар у вёску прыехаў начальнік паліцыі. Ён зайшоў у хату да старасты і доўга аб нечым гаварыў з ім. Сцёпа і Таня як ні прыслухоўваліся пад вокнамі, але разабраць, аб чым размаўлялі ў хаце, ім не ўдалося.

Калі Антак паехаў, стараста вярнуўся ў хату, дастаў з шафы вучнёўскі сшытак, вырваў з яго два лісты паперы і разлажыў перад сабой. Потым узяў аловак і задумаўся.

— Пісаць нешта будзе, — шапнула Таня. Яна стаяла ў Сцёпы на плячах і заглядала паверх фіранкі.— Паперу разлажыў…

— Вось бы даведацца, што ён будзе пісаць…

— А гэта можна, — раптам шапнула Таня. — Давай зробім так: як толькі ён скончыць пісаць, ты пакліч яго на двор, прыдумай якое-небудзь пытанне. А я праз акно ўлезу ў хату і пагляджу, што ён пісаў.

— Добра, — згадзіўся Сцёпа.

Яны пачалі старанна сачыць за кожным рухам старасты. Той доўга нешта думаў, а потым пачаў пісаць. Грамацей, відаць, ён быў невялікі і пісаў марудна, выводзячы кожную літару. Прыкладна праз гадзіну ён скончыў.

— Дзядзька Людвіг, а дзядзька Людвіг, адчыніце, — настойліва пачаў стукаць Сцёпа ў дзверы.

— Хто там? — стараста нехаця падняўся з-за стала.

— Гэта я, Сцёпа… У вас нейкі чалавек на двары стаіць, — таямніча паведаміў хлопец.

— Што за чалавек? — устрывожыўся стараста, расчыняючы дзверы. — Ну, дзе ён?

Сцёпа паказаў на нейкую постаць, якая сапраўды стаяла, прыхіліўшыся да плота.

На дварэ ўжо сцямнела, і што-небудзь разгледзець, не падыходзячы, было цяжка.

— Я даўно ўжо за ім наглядаю, — паведаміў Сцёпа, — а ён стаіць і нават не варушыцца.

— Хто ж гэта можа быць? — яшчэ больш устрывожыўся стараста.

— Не ведаю. Адзін я баяўся падысці… Стараста пачаў ціха падкрадацца да цёмнай постаці.

— Ах ты, шчанё палахлівае! — раптам вылаяўся ён. — Гэта ж мая світка вісіць!

— Сапраўды, світка. А здалёк падобна, быццам чалавек стаіць…

— Ідзі прэч, няма чаго тут швэндацца, — сказаў незадаволена стараста і, згробшы сваю світку, пайшоў у хату.

— Ну, паспела? — выскачыўшы на вуліцу, запытаўся Сцёпа.

— Паспела…

Поделиться:
Популярные книги

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Не грози Дубровскому! Том VIII

Панарин Антон
8. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VIII

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

На руинах Мальрока

Каменистый Артем
2. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
9.02
рейтинг книги
На руинах Мальрока

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Беглец. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
8. Путь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
5.67
рейтинг книги
Беглец. Второй пояс

Защитник. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
10. Путь
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Защитник. Второй пояс