Чтение онлайн

на главную

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

У Тані, здавалася ёй, перастала біцца сэрца… Праз лісце, як праз сіта, яна ўбачыла жоўты, даўганосы твар з маленькімі калючымі вачыма, якія так і шнырылі па кустах. Таня заплюшчыла вочы, чакаючы, што вось-вось ён зробіць яшчэ крок і ўбачыць яе… Але прайшла секунда, а начальнік паліцыі не рухаўся. Ён стаяў і напружана прыслухоўваўся. Таня стаіла нават дыханне… Калі ж ён пойдзе?.. Нарэшце Антак, мабыць, нічога падазронага не заўважыўшы, павярнуўся і пайшоў назад. Дзяўчынка праляжала ў сваім сховішчы

некалькі хвілін, потым асцярожна выпаўзла, прыслухалася.

Было ціха. Небяспека мінула. Цяпер трэба хутчэй, хутчэй бегчы ў атрад, перадаць сакваяжык. Але што гэта? Нейкая млявасць разлілася па ўсім целе, ёй раптам захацелася спаць. «Гэта ад страты крыві», — здагадалася дзяўчынка. Але яна павінна ісці, зараз жа. А ногі? Што зрабілася з нагамі? Хто прывязаў да іх такія цяжкія гіры? Ледзь трымаючыся на нагах, Таня вылезла з кустоў, перайшла дарогу і знікла ў лесе.

Вялікая вера

Вялікая Айчынная вайна была для савецкага народа цяжкім выпрабаваннем. Вораг акупіраваў значную частку савецкай тэрыторыі, бясконца трубіў аб сваіх поспехах на фронце. Але, нягледзячы на часовы поспех фашыстаў, народ цвёрда верыў у перамогу. Гэтую веру ўсімі сіламі ў акупіраваных раёнах падтрымлівалі партызаны.

Іх агітацыя была нагляднай і пераканаўчай. Таня ўспомніла, як аднойчы вясной 1942 года да іх у вёску прыйшоў агітатар з партызанскага атрада дзядзькі Мірона. Гэта быў малады ружовашчокі хлопец у кажуху і валёнках, з аўтаматам за плячыма. Ён сабраў людзей у хаце настаўніцы Людмілы Андрэеўны і сказаў:

— Сёння я вам прачытаю нарыс аб тым, як змагаюцца нашы савецкія людзі з ненавіснымі акупантамі. Гэты нарыс называецца «Таня», напісаў яго маскоўскі журналіст П. Лідаў.— І ціхім, усхваляваным голасам ён прачытаў аб подзвігу маладой дзяўчыны-партызанкі, якая падпаліла варожы склад, канюшню і была злоўлена акупантамі.

Яе доўга катавалі, мучылі, білі, але яна нікога не выдала, нічога не сказала. Калі партызан-агітатар скончыў чытаць, ціхія ўсхліпванні, што чуліся да гэтага часу, перайшлі ў рыданне. Партызанка Таня як бы з'явілася для ўсіх увасабленнем той грознай сілы, якой ніколі не адолець акупантам.

Народ быў вельмі ўдзячны партызанам. Гэта яны, калі фашысты забралі ў ляхаўчан і везлі на бойню амаль усю жывёлу, наладзілі бойню самім рабаўнікам, а жывёлу вярнулі гаспадарам.

Партызаны помсцілі фашыстам за здзекі і рабаванні, яны выкрывалі фашысцкую хлусню, паведамлялі народу праўду аб становішчы на франтах, часта наладжвалі радыёслуханне Масквы.

З свайго боку, народ не заставаўся перад партызанамі ў даўгу. Для іх збіраліся цёплая вопратка, харчы, медыкаменты. Калі часам у вёску прыязджалі фашысты і там у гэты час быў хто-небудзь з партызан, людзі надзейна хавалі яго.

Таня ўспомніла, як аднойчы ўвечары да іх забег ранены партызан. Ён расказаў, што пры ўваходзе ў вёску наткнуўся на варожы патруль. У час перастрэлкі ён забіў аднаго фашыста, а двое другіх гоняцца за ім. Сказаўшы гэта, партызан страціў прытомнасць. Дзед Іван узяў яго на рукі і аднёс у свіран, дзе пад падлогай быў зроблены спецыяльны патайнік. Толькі ён паспеў замаскіраваць патайнік розным хламам і вярнуцца ў хату, як уварваліся фашысты.

— Дзе партызан? — злосна закрычалі яны.

— Няма ў нас ніякага партызана, — адказаў дзед.

— Мы ведаем, што ён тут…

— Калі ведаеце, то шукайце… Фашысты пачалі пошукі. Адзін пайшоў у сенцы, другі палез на гару, а трэці шукаў у хаце. Але вось Таня заўважыла на тым месцы, дзе стаяў партызан, пляму крыві. Кроў вось-вось маглі заўважыць і ворагі.

Дзяўчынка выкарыстала момант, калі гітлеравец, што застаўся ў хаце, пачаў ператрасаць рэчы ў шафе, дзе ніякага партызана, вядома, быць не магло, і непрыкметным рухам паказала дзеду на кроў. Дзед спачатку разгубіўся, але потым падышоў да стала, схапіў нож і глыбока раніў сабе руку. Хутка ўсе тры фашысты, нічога не знайшоўшы, сабраліся ў хаце. Яны яшчэ раз агледзелі ўсе закуткі, нават зазірнулі ў печ, але нікога не знайшлі і былі сабраліся ўжо ісці. Раптам адзін з іх, высокі з рыжымі вусамі, убачыў на падлозе кроў.

— А гэта што? — зароў ён. — Кроў партызана?

— Гэта мая кроў! — спакойна адказаў дзед і паказаў параненую руку. — Лучыну шчапаў, вось і секануў па руцэ.

Так фашысты і пайшлі ні з чым.

Пасля гутаркі агітатара аб маскоўскай партызанцы Тані маленькая ўнучка дзеда Івана пачала ганарыцца, што мае такое слаўнае імя, якім называлася храбрая партызанка. Пазней дзяўчынка даведалася, што сапраўднае імя той гераіні Зоя Касмадзям'янская і што ёй пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. І вось, калі дзяўчынка з сакваяжыкам прабіралася па лесе і амаль траціла прытомнасць ад болю, яна сціскала зубы і ўпарта паўтарала: «Я Таня, я Таня»… і гэта надавала ёй новыя сілы.

Між тым млявасць усё больш авалодвала дзяўчынкай. Вельмі хацелася піць. У роце зрабілася так суха, што цяжка было паварушыць языком. Дзяўчынка ішла, падала, некалькі хвілін ляжала нерухома. Потым, крыху адпачыўшы, паднімалася і ішла далей. Гадзіны праз тры яна дабралася толькі да балота. Тут сілы яе пакінулі зусім, і яна страціла прытомнасць.

Ачуняла, калі пачало заходзіць сонца. Вялізны вогненны шар вісеў над лесам, і здавалася, як толькі ён дакранецца да верхавін дрэў, лес умомант успыхне. Таня рушыла далей.

Як яна перайшла балота, колькі часу мінула — Таня не памятала. Свядомасць зноў вярнулася да яе толькі тады, калі яна ў цемры намацала рукамі нешта шурпатае з маленькімі калючымі пясчынкамі. Гэта быў ганак леснічыхі Тэклі.

Леснічыха Тэкля

Леснічыха Тэкля была худая, высокая жанчына з жоўтым маршчыністым тварам. Яна насіла даўгую суконную спадніцу і поверх паркалёвай кофтачкі надзявала ватоўку. У такім убранні яна хадзіла і зімой і летам. У вялікай прасторнай хаце Тэкля жыла адна. Некалі ў яе была ладная сям'я: муж — ляснік Сымон і тры сыны. Пакуль сыны былі дома, у хаце было людна і шумна. Потым старэйшы з іх, Васіль, падаўся ў горад на заработкі. Прызвалі ў армію другога сына — Міхася. Нарэшце перад самай вайной пакінуў бацькоўскі дом і трэці — Мікола. У лесніковай хаце зрабілася зусім ціха.

Калі пачалася вайна, Сымон хацеў падацца ў партызаны, але дзядзька Мірон адгаварыў яго. Ён даручыў лесніку зрабіць у сваёй хаце так званы кантрольна-перасадачны пункт. Калі партызаны вярталіся з задання, яны заходзілі да дзядзькі Сымона, мыліся ў лазні, адпачывалі.

Але аднойчы зімой стары ляснік прастудзіўся і памёр. Яшчэ больш пазмрачнела, пажаўцела леснічыха. Аднак хату сваю не пакінула, хоць яе сястра не раз угаварвала перабрацца ў вёску. Цяпер Тэкля пачала выконваць абавязкі свайго мужа: паліла ў лазні і часам хадзіла ў атрад з якім-небудзь важным паведамленнем, перададзеным ёй сувязнымі.

Поделиться:
Популярные книги

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Огни Аль-Тура. Завоеванная

Макушева Магда
4. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Завоеванная

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7

Жандарм 2

Семин Никита
2. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 2

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница

Кодекс Охотника. Книга V

Винокуров Юрий
5. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга V

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Real-Rpg. Город гоблинов

Жгулёв Пётр Николаевич
1. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
7.81
рейтинг книги
Real-Rpg. Город гоблинов

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец