Чтение онлайн

на главную

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

Васілёк вярнуўся ў будан вельмі позна. Ён яшчэ доўга хадзіў па цёмным лесе і ўсё думаў, думаў. Нават не пра экскаватар. Асабліва непакоіла яго просьба гэтага высокага шафёра. Чаму ён хоча здабыць дзённік патаемна? Хіба нельга папрасіць адкрыта? Чаму ён так строга наказваў, каб Васілёк нікому не прагаварыўся пра гэта? Нават прыгразіў… Як тут быць?

Васілёк прывык па кожнай больш-менш важнай справе раіцца з сябрамі, з тым жа Толікам, з Жэнькам. Тады і рашэнні неяк лягчэй знаходзіліся. А калі справа ўжо зусім сур'ёзная, — ну, скажам, выбар маршруту для падарожжа, — тады

яны разам ішлі да Зінаіды Антонаўны і раіліся з ёю. А як цяпер? Ён не можа ні сябрам, ні настаўніцы нават заікнуцца аб гэтай справе. А справа, відаць, больш сур'ёзная, чым выбар маршруту…

Асцярожна, каб не пабудзіць хлопцаў, Васілёк прабраўся на сваё месца і пачаў распранацца. Дзіўная справа, ён ніяк не мог расшпіліць гузікі кашулі — перашкаджала непрыемнае трымценне ў руках. Нарэшце распрануўшыся, ён нырнуў да Толіка пад коўдру.

Спачатку трывога як быццам крыху сунялася. Ён нават паспрабаваў заснуць, пераканаўшы сябе, што раніцай што-небудзь прыдумае. Але сон не ішоў. Васілёк прыўзняўся на локці, прыслухаўся і крануў таварыша за плячо.

— Толька, Толька! Прачніся.

Толік пацягнуўся, не расплюшчваючы вачэй, спытаў:

— Чаго табе?

— Пагаварыць трэба. Толік сеў.

— Ну, што?

— Спачатку пакляніся, што нікому не скажаш.

— Што яшчэ за тайны такія?

— Не, ты пакляніся, — настойваў Васілёк.

— Слова гонару, нікому нічога не скажу! Васілёк некалькі секунд памаўчаў, нібы набіраючыся смеласці, потым ціха вымавіў:

— Бяда, Толька… Вялікая бяда.

— Ды кажы ж, у чым справа, не цягні!

— Я… — Васілёк не паспеў больш сказаць ні слова. За сценкай будана раптам пачуўся кашаль. У Васілька ад жаху выцягнуўся твар. Ён асцярожна прабраўся да выхаду, выглянуў. У трох кроках ад будана, пад дрэвам, стаяў шафёр. «Так і ёсць, сочыць». Васілёк хуценька вярнуўся і шмыгнуў пад коўдру.

— Хто там? — здзіўлена спытаў Толік.

— Н-не ведаю, так нехта… — ляскаючы зубамі, адказаў Васілёк.

— Ну, дык што ты мне хацеў расказаць?

— Н-нічога.

— Як нічога? Ты ж казаў, бяда нейкая…

— Гэта я так, пажартаваў.

— Добрыя жартачкі! — незадаволена буркнуў Толік, пераварочваючыся на другі бок.

Ой, як не хочацца Васільку, каб Толік цяпер заснуў. Ён спрабуе расштурхаць сябра:

— Толь, а Толь, колькі мы тут яшчэ прабудзем?

— Нядоўга. Спі.

Лёгка сказаць «спі», а калі думкі, трывожныя, невясёлыя думкі, не даюць табе заплюшчыць вочы? Вось хацеў жа Васілёк зрабіць па-піянерску, расказаць пра ўсё таварышу, параіцца з ім, як быць. Але аказваецца, гэты даўганогі шафёр слоў на вецер не кідае. Сочыць, чаго добрага, забіць можа. У яго такія вочы… А навошта яму дзённік Сцяпана Казімірава? І чаму ён не можа сам пайсці да Зінаіды Антонаўны, папрасіць? Не, тут нешта нядобра…

— Ад усіх гэтых думак у Васілька разбалелася галава.

Непрыкметна надышла раніца. Скрозь невялікія шчылінкі ў даху будана пачало прабівацца святло новага дня. А Васілёк усё яшчэ ні на што не мог рашыцца. Ён і не падазраваў, як цяжка быць аднаму, без таварышаў, без іх падтрымкі.

Васілёк паляжаў яшчэ крыху, потым асцярожна выпаўз

з будана, агледзеўся. Пераканаўшыся, што паблізу нікога няма, ён гэтак жа асцярожна вярнуўся і зноў пачаў тармасіць Толю за плячо.

Толік заварочаўся і скрозь сон незадаволена прабурчаў:

— Ды што гэта з табой: і сам не спіш, і іншым не даеш?

— Толя, ды бяда ж якая здарылася! Я сабе месца не знаходжу…

— Ты скажаш ці не, якая бяда?! — узарваўся раптам Толік.

І тады Васілёк з цяжкасцю выціснуў з сябе:

— Я зламаў экскаватар!

Толік ускочыў на ногі, ледзь не прабіўшы галавой дах будана.

— Як гэта табе собіла?

— Ды вось…

Калі Васілёк расказаў таварышу ўсё па парадку: і пра сваю спробу папрацаваць на экскаватары, і пра сустрэчу з даўганогім шафёрам, і пра яго дзіўную просьбу, і пра тое, як ён ноччу падыходзіў да будана, Толік, ні слова не кажучы, пачаў хутка апранацца. Потым сказаў:

— Пайшлі!

— Куды? — спалохана ўтаропіўся на яго Васілёк.

— Да Зінаіды Антонаўны. Трэба ёй зараз жа пра ўсё расказаць.

— Не пайду, — заўпарціўся Васілёк.

— Чаму?

— Яна мяне адправіць дамоў…

— Ну, калі ты гэтым абыдзешся, я буду рады за цябе.

— Але ж я павінен быць тут, я ж самага пачатку…

— А ты што, хацеў рабіць дрэнныя ўчынкі і не адказваць за іх?

Гэтыя словы падзейнічалі на Васілька. Ён раптам захіліў твар рукамі і бязгучна заплакаў.

— Ну, чаго ты… Кінь, — ужо больш мякка загаварыў Толя. — Можа, там дробязь якая паламалася… Мяне больш турбуе гэтая дзіўная просьба. Вось пра яе і трэба як мага хутчэй расказаць Зінаідзе Антонаўне.

— Ну добра, тады пайшлі,— скрозь слёзы сказаў Васілёк.

Трывожны дзень

Раніца гэтага дня прынесла дзецям радасную навіну. Так і ёсць, пачалася закладка падмурка, і цэглу бяруць менавіта з таго штабеля, пад якім павінен знаходзіцца пень. Гэтую вестку прынёс «разведчык» — Жэнька. Узрадаваныя, дзеці нават не сталі чакаць снедання, а хутчэй памчаліся на будаўнічую пляцоўку.

Тут поўным ходам кіпела работа. Высокі, да воблакаў, вежавы кран, які да сённяшняга дня бездзейнічаў, плаўна падводзіў пляцоўку да цаглянага штабеля, што шматтонным грузам ахоўваў подступы да запаветнага пня. Рабочыя ў брызентавых рукавіцах грузілі на яе ярка-чырвоныя цагліны. Пляцоўка лёгка ўзнімалася ў паветра і апускалася дакладна каля муляраў з кельнямі. Хуткімі, спрытнымі рухамі муляры бралі ў рукі цагліны і акуратна ўкладвалі іх у падмурак будучага будынка.

Было ў гэтай рабоце, у яе дакладным рытме нешта ўрачыстае, і гэтым нібы падкрэслівалася значнасць моманту. Дзеці глядзелі на ўсё, што адбывалася, як зачараваныя.

Падышлі сюды і Болцікаў з Антакам. Яны ж таксама з нецярплівасцю чакалі гэтага дня. Антак затрымаўся ненадоўга. Ён нешта шапнуў Болцікаву і накіраваўся да свайго самазвала, які стаяў з другога боку цаглянага штабеля.

Зінаіда Антонаўна, заўважыўшы, што Болцікаў застаўся адзін, падышла да яго і ціха спытала:

— Таварыш Казіміраў, а вы не забылі пра нашу сустрэчу?

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Не ангел хранитель

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.60
рейтинг книги
Не ангел хранитель

Право налево

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
8.38
рейтинг книги
Право налево

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

Инквизитор Тьмы

Шмаков Алексей Семенович
1. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Сопротивляйся мне

Вечная Ольга
3. Порочная власть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Сопротивляйся мне

Сам себе властелин 2

Горбов Александр Михайлович
2. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.64
рейтинг книги
Сам себе властелин 2

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Наследница долины Рейн

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наследница долины Рейн