Чтение онлайн

на главную

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

Ваўкі сустракаюцца

Нямала гадоў прайшло пасля вайны, але закапанае ў беларускім лесе золата і неацэнныя паперы доктара Долахава не давалі ні хвіліны спакою Антаку Вышамірскаму і яго састарэламу бацьку, якія жылі цяпер у Заходняй Германіі. Справы ў іх ішлі няважна. Былы начальнік паліцыі і амаль непадзельны гаспадар цэлага раёна, уладальнік сейфа, набітага золатам, і аўтар — так без сораму называў сябе ён — важнага навуковага адкрыцця Антак Вышамірскі вымушаны быў разам з бацькам жыць на мізэрную

пенсію, якую заходнегерманскі ўрад выдаваў беспрацоўным. Нейкі час Антак быў шафёрам у прамысловага верхавода; потым той разарыўся, і Антак застаўся беспрацоўным. А атрымаць новую работу было для яго не менш цяжка, як і дабрацца да запаветнага сейфа.

Аднойчы Антак зайшоў у даволі брудны рэстаранчык і галодным позіркам агледзеў залу. «Паесці ці напіцца?» — думаў ён, бо грошай у яго амаль не было. «Нап'юся, — нарэшце вырашыў ён, — а там, можа, хто пачастуе». Ён падышоў да століка, за якім сядзеў невысокі поўны чалавек з чорнымі вусікамі, і заказаў сабе віскі. Спачатку сядзелі моўчкі, але потым разгаварыліся. Чалавек з вусікамі пачаставаў Антака добрай цыгаркай і прапанаваў выпіць за Вялікую Германію. Гэты чалавек чымсьці спадабаўся Антаку, і ён раптам расчуліўся.

— Ты не думай, што я які-небудзь жабрак, — цяжка ўздыхнуў Антак. — Я багаты чалавек. У мяне золата — цэлая скрыня ёсць. Толькі яно далёка… у лесе закапана… у рускіх…

Чалавек з вусікамі зацікаўлена паглядзеў на Антака.

— Я магу дапамагчы табе здабыць яго, — прапанаваў ён.

Антак вылупіў вочы.

— Я ведаю людзей, якія дапамогуць табе перабрацца цераз граніцу, — працягваў новы знаёмы. — Толькі ўмова: палова золата мне.

— Трэць, — рашуча адказаў Антак.

* * *

Праз два з нечым месяцы ў маленькай закусачнай на прывакзальнай плошчы аднаго з невялікіх беларускіх гарадоў можна было назіраць такую сцэну.

Ледзь асветленая зала. За прылаўкам жвавы, з бляклымі вачыма чалавечак заўзята працуе помпай — напампоўвае з бочкі піва. Ля круглых столікаў стаяць некалькі позніх наведвальнікаў. У цёмным кутку ўладкаваўся на пустой бочцы падпіты рослы мужчына. Ён шчасліва і бессэнсоўна ўсміхаецца і мармыча сам сабе нешта накшталт песні на адзін і той жа бясконцы матыў.

Наведвальнікі мала-памалу разыходзяцца. Прадавец бадзёрым тонам выкрыквае:

— Ану, каму паўтарыць? Налятай, зачыняю!

У апошні раз грукнулі дзверы, а з цёмнага кутка па-ранейшаму чуецца няхітры рыпучы матыў. Прадавец рашуча накіроўваецца туды.

— А ты што? Закругляйся!

Бачачы, што на яго не звяртаюць увагі, ён пачынае злавацца:

— Гэй, ты, табе кажу! Зачыняць трэба!

У поўнай упэўненасці, што гэтага дастаткова, прадавец збірае пустыя кубкі і нясе за прылавак. Між тым незнаёмец накіроўваецца да дзвярэй,

прачыняе іх, выглядвае на вуліцу і… замыкае на кручок.

Прадавец спрабуе ўгаварыць яго:

— Ну ты, кінь дурэць! Бо паставога паклічу…

— Хопіць! — рашуча гаворыць незнаёмец і, не хаваючы кпінаў, дадае: — Як жывяце, пан Болцікаў?

Калі б у гэты позні час у чайнай быў хто-небудзь трэці, ён бы ўбачыў, як у прадаўца ад здзіўлення і страху выкаціліся на лоб вочы, а піўны кубак, які ён трымаў у руках, з грукатам паляцеў на падлогу.

— Не пазнаеш? — гэтак жа насмешліва спытаў незнаёмец.

Болцікаў не мог вымавіць слова ў адказ. Ен толькі адмоўна матляў галавой.

Незнаёмец няспешна дастаў папяросу, закурыў, акуратна паклаў запалку ў попельніцу і, нібы між іншым, сказаў:

— Маёр Брунер перадае вам прывітанне.

Тут ужо Болцікаў ледзь не сеў на падлогу.

Незнаёмец па-гаспадарску пайшоў за прылавак, нацадзіў паўкубка піва і паднёс да вуснаў прадаўца. Той зрабіў некалькі прагных глыткоў. Другі кубак незнаёмец напоўніў да краёў, але, глынуўшы крыху, выплеснуў піва на падлогу:

— Вадой разбаўляеш, дрэнь!

Гэтыя словы раптам прывялі Болцікава ў прытомнасць. Ён парывіста выпрастаўся і, стараючыся паказаць на твары сяброўскую ўсмешку, замармытаў:

— Няўжо Антак? Антак Вышамірскі? Якім чынам?

— Сямён Курбека, шафёр першага класа, — паправіў яго Антак. — І запомніце гэта, таварыш Казіміраў… Слаўны быў партызан таварыш Казіміраў, няхай пухам яму зямля. Мне і ў галаву не прыходзіла, што ён півам гандляваць стане. Столькі часу дарэмна патраціў, пакуль адшукаў цябе. Ну добра, цяльпук, збірайся!

— Куды? — разгублена спытаў Болцікаў.

— Па дарогах вайны пойдзем, — загадкава адказаў Антак. Твар Болцікава выцягнуўся.

— А чаго ж ісці?

— Чаго? — перапытаў Антак і раптам, пасунуўшыся да Болцікава ўшчыльную, горача зашаптаў: — Нам трэба знайсці дуб. Памятаеш, у дваццаць шостым квадраце? Каля выгіну Раднічанкі…

— Н-ну, памятаю… А што ты там згубіў?

— Згубіў? — Антак крыва ўсміхнуўся. — Мяне прымусілі «згубіць» там сапраўдныя скарбы.

Пры гэтых словах вочы ў Болцікава заблішчэлі.

— Скарбы?

— Так. Па-першае, там паперы доктара Долахава. Ты ж ведаеш, што гэта за паперы. Калі дзейнічаць разумна, дык мы можам ашчаслівіць чалавецтва, зразумеў?

Відаць было, што Болцікаў крыху расчараваны, але ён ажывіўся зноў, калі Антак загаварыў далей:

— Ну, а яшчэ там золата, шмат гадзіннікаў, розных каштоўнасцей. Нашых сямейных каштоўнасцей. Я прыкідваў: калі лічыць у доларах, тысяч на сто набярэцца. Ты ведаеш, што такое сто тысяч долараў? І гэта яшчэ не ўсё: там у мяне ў паперах ёсць адзін пакет маёра Брунера. Вельмі важны пакет.

— А дзе цяпер сам Брунер?

— Там, — Антак махнуў рукой на захад.

— І ты адтуль? — напалохана адхіснуўся Болцікаў.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Под маской моего мужа

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.67
рейтинг книги
Под маской моего мужа

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Ученик. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
9. Путь
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.67
рейтинг книги
Ученик. Второй пояс

Зеркало силы

Кас Маркус
3. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Зеркало силы

Повелитель механического легиона. Том V

Лисицин Евгений
5. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том V

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Мимик нового Мира 3

Северный Лис
2. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 3

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3