Чтение онлайн

на главную

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

— Ды ты асабліва не хвалюйся, малады чалавек, — прамовіў да Сцёпы мужчына з вачыма-вугельчыкамі.— Хоць фашысты і прыгаварылі нас да смерці, але мы яшчэ пазмагаемся…

Увечары Сцёпу зноў выклікалі на допыт. Яго білі, выкручвалі рукі, але ён не сказаў ні слова.

— Нічога ад яго не даб'ешся, — махнуў рукой маёр Брунер. — Заўтра трэба будзе разгрузіць камеру № 9. Болцікаў, гэта вы возьмеце на сябе.

Вярнуўшыся ў камеру, Сцёпа расказаў зняволеным аб тым, што пачуў на допыце.

— Заўтра? — Кузьма Данілавіч спахмурнеў.— Чамусьці спяшаюцца, відаць, на фронце

ў іх зусім дрэнь справы.

У камеры зрабілася ціха. Кожны, напэўна, думаў аб тым, што чакае іх заўтра.

— Не сумуйце, хлопцы, — сказаў Кузьма Данілавіч. — Праўда, справы сур'ёзныя. Але сёння партызаны атрада дзядзькі Мірона, як мне перадалі, павінны вызваліць нас…

Калі прынеслі вячэру — нейкую брудную ваду і па кавалку цвілога хлеба, — ніхто не хацеў есці. Кузьма Данілавіч, аднак, загадаў усім падмацавацца.

Надышла ноч. Турма заціхла. Толькі было чуваць, як падалі са столі на падлогу кроплі вады, ды час ад часу чуліся цяжкія крокі вартавога, што хадзіў па калідоры. У камеры смертнікаў ніхто не спаў. Хіба можна было заснуць у такі час? Раптам у сцяну камеры пастукалі. Усе прыслухаліся, а Кузьма Данілавіч усхапіўся і прыклаў да сцяны вуха. Выстуквалі па азбуцы Морзе.

— Падрыхтавацца ўсім… група партызан пад камандаваннем Васіля Баравога, — расшыфроўваў Кузьма Данілавіч, — пачне штурм турмы ў дванаццаць гадзін ночы!

— Вось гэта дык хлопцы! Арлы! — ажывіліся ў камеры. — Нічога не баяцца.

— Цішэй! — строга нахмурыў бровы Кузьма Данілавіч. — Ніякіх адзнак радасці, трымаць сябе так, як і дагэтуль. За намі сочаць. Гэта па-першае. Па-другое, як толькі мы апынемся за сценамі турмы, усім разбягацца ў розныя бакі. Збор у Шэрвінскім лесе. Выбягаючы з турмы, старайцеся ўзброіцца, хто чым зможа, адбірайце зброю ў вартавых, у паліцаяў.

— Спыніць размовы! — загрукаталі ў дзверы.

— Бачыш, чуюць…

Усё сціхла. У кожнага ў камеры напружана білася сэрца. А думкі ва ўсіх былі адны і тыя ж. Што адбудзецца раней? Ці прыйдзе Васіль Баравы са сваімі хлопцамі, ці паліцаі павязуць зняволеных на расстрэл? Гадзінніка ні ў каго не было, і сказаць дакладна, колькі цяпер часу, ніхто не мог. Вячэру прыносілі ў дзевяць гадзін. Пасля вячэры прайшло, мабыць, гадзіны дзве. Час цягнуўся вельмі марудна. Раптам у калідоры пачуўся шум, загрукаталі па бетоннай падлозе каваныя боты. У наступны момант у дзвярах камеры № 9 заскрыгатаў ключ.

— Па нас прыйшлі! — збялелымі вуснамі прагаварыў адзін малады зняволены.

— Без панікі! — строга сказаў Кузьма Данілавіч. — Трымайцеся мужна, не забывайце, мы — савецкія людзі.

Расчыніліся дзверы, і на парозе з'явілася высокая постаць Антака.

— Выходзь! — запішчэў ён.

Зняволеныя адзін за адным пачалі выходзіць з камеры. Па абодва бакі выстраіліся канваіры з аўтаматамі.

— Бывайце, таварышы! — даляталі воклічы праз зачыненыя дзверы з іншых камер.

— Бывайце! — адгукнуўся Кузьма Данілавіч.

Зняволеных вывелі ў двор, там стаялі дзве крытыя машыны. У адну з іх пачалі заганяць смертнікаў.

Але не паспелі фашысты завесці маторы, як адразу з усіх бакоў турмы пачуліся стрэлы, выбухі гранат. Гітлераўцы, што былі паселі ў другую машыну, пачалі выскокваць назад. Пра зняволеных адразу ўсе забыліся.

Што рабіць? Зняволеныя пазіралі на Кузьму Данілавіча. Выскокваць з машыны — дык іх маглі тут жа і пастраляць. Сядзець і чакаць таксама было небяспечна. Маглі і карнікі апомніцца, а магла і партызанская граната трапіць у машыну.

— Уррр-а-а! — пачулася недзе зусім недалёка.

— Давай, хлопцы, вылазь! — аддаў каманду Кузьма Данілавіч.

Зняволеныя адзін за адным пасыпаліся з машын. Фашысты збіліся каля варот, там ішла самая гарачая бойка.

— Налятай ззаду! — крыкнуў Кузьма Данілавіч і першы кінуўся на фашыстаў. Астатнія зняволеныя, схапіўшы хто камень, хто кол, падаліся за ім.

Сцёпа тузаўся з нейкім здаравенным паліцаем у самых варотах турмы. Моцныя рукі паліцая сціснулі яго за горла так, што аж у вачах пацямнела. Але ў самую апошнюю хвіліну Сцёпа намацаў на поясе паліцая кінжал, схапіў яго і што было сілы ўдарыў ворага. Той войкнуў, адпусціў горла Сцёпы і паваліўся да яго ног. Хлопец выскачыў за турэмныя вароты, перабег вуліцу, кінуўся ў бок лесу і ў той жа момант адчуў, што яго нешта моцна ўдарыла ў левы бок. Ён на хаду сарваў з сябе кашулю, збольшага перавязаў рану. Наперадзе віднеўся ўжо лес. Ноч была цёмная, прахалодная, але па твары Сцёпы ліўся пот. З раны сачылася кроў.

Вось і ўзлессе. Юнак вызначыў напрамак і вырашыў, што да раніцы яму абавязкова трэба дабрацца да вёскі Ляхаўцы. Шлях немалы. Ці хопіць толькі сілы? Павінна хапіць, трэба, каб хапіла, падбадзёрваў сам сябе Сцёпа. У вачах часта рабілася цёмна, і ён вымушаны быў спыняцца, падоўгу стаяць, абапёршыся на дрэва, каб перачакаць, пакуль пройдзе млявасць. Яму вельмі хацелася прылегчы, але Сцёпа ведаў, што тады ён больш не ўстане. Перамагаючы боль і слабасць, Сцёпа ўпарта ішоў наперад. Аднак, прайшоўшы кіламетры чатыры лесам, ён упаў і страціў прытомнасць.

Антак збірае манаткі

Пасля прарыву пад Оршай фашысцкія войскі не маглі ўжо затрымаць магутнае наступленне Савецкай Арміі. Ворагі, нягледзячы на ўсе свае ўмацаванні і жорсткае супраціўленне, каціліся ўсё далей і далей на захад.

Аб тым, што фронт наблізіўся да мястэчка, Антак даведаўся на наступны дзень раніцой. Ён прыйшоў да маёра Брунера на кватэру, каб параіцца, як лепш арганізаваць пошукі зняволеных, што ўчора ўцяклі з турмы. Але тут ён убачыў, што камендант упакоўвае чамаданы.

— Куды гэта вы збіраецеся? — нічога не падазраючы, спытаў Антак.

— На той свет! — змрочна пажартаваў Брунер. — Савецкія войскі прарвалі лінію нашай абароны.

— Зноў? — Антак аж пахіснуўся, а на яго твары з'явіліся чырвоныя плямы. — І-і я-яны могуць х-хутка быць т-тут? — спытаў ён, заікаючыся.

— Напэўна, бо ёсць загад эвакуіравацца адсюль, пакуль не позна.

— Што ж мне рабіць?

— Тое, што ўсе робяць…

— Але ж у мяне шмат рэчаў… бацька…

— Вазьмі дзве машыны, якія стаяць на двары. Я пазваню начальніку станцыі, каб табе пакінулі вагон.

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Сиротка 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Сиротка 4

Последний попаданец 5

Зубов Константин
5. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец 5

Неудержимый. Книга XV

Боярский Андрей
15. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XV

Мимик нового Мира 6

Северный Лис
5. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 6

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Лапочки-дочки из прошлого. Исцели мое сердце

Лесневская Вероника
2. Суровые отцы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Лапочки-дочки из прошлого. Исцели мое сердце