Чтение онлайн

на главную

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

— А цяпер, сябры мае, у паход!

— А дзе ж мы знойдзем Хрусталёва? — спытаўся Шурка.

— Ды цяпер яго якраз лягчэй за ўсё знайсці,— сказаў Марык.

— Ён, напэўна, як і ўчора, сядзіць ля рэчкі, рыбку ловіць.

— Наперад, на рэчку! — скамандаваў правадыр чырванаскурых.

…Асцярожна краліся па непраходных нетрах першабытнага лесу індзейцы. Яны выйшлі на баявую сцежку, як сказаў Вадзік. Сціскаючы ў руках зброю, чырванаскурыя ступалі па зямлі лёгкім, пругкім крокам, чуйна прыслухоўваючыся да таямнічай цішыні, зрэдку парушаемай крыкамі

дзікіх звяроў. Але вось наперадзе, у прагалінах паміж дрэў, бліснула, быццам востра наточанае лязо тамагаўка, асветленае сонцам водная роўнядзь ракі. На беразе, спіной да іх, сядзеў і мірна вудзіў рыбу бледнатвары прышэлец. Хаваючыся ў высокай траве, яны нячутна падпаўзлі да яго. Правадыр падаў умоўны знак, і, імгненна ўскочыўшы на ногі, адважныя воіны з гучным клічам «вар-вір!» накінуліся на свайго ворага, звязалі яго па руках і нагах і, узваліўшы на сябе, пацягнулі ў глыбіню лесу.

…Стаміўшыся цягнуць свайго палоннага праз густыя зараснікі, індзейскія воіны па знаку правадыра паклалі звязанага Лёшу Хрусталёва пад дрэва, а самі, аціраючы потныя твары, селі крыху воддаль.

— Пусціце! — абураўся Лёша, беспаспяхова спрабуючы вызваліцца ад вяровак, якія балюча ўпіліся ў цела. — Вы што, звар'яцелі?! Развяжыце мяне! Чуеце, зараз жа развяжыце!

— Мы індзейцы, — спакойна адказаў Вадзік, — мова бледнатварых нам не знаёмая. Толькі я, Арлінае Вока, тое-сёе разумею. Але ўсе пытанні мы вырашаем на савеце старэйшын племені. Зараз я спытаюся ў іх, ці згодны яны вызваліць цябе?

Вадзік звярнуўся да сваіх сяброў з нейкай тарабаршчынай.

— Вір-вар, — закрычалі яны ў адказ.

— Чуеш, яны не згаджаюцца…

— Хлопцы, ды кіньце вы прыдурвацца!.. Ну хоць рукі развяжыце, камары ж заядуць!..

Пашаптаўшыся аб нечым з Марыкам і Шуркам, Вадзік усё гэтак жа спакойна прамовіў:

— Члены вялікага савета гавораць, каб ты напісаў на камароў скаргу ў газету. Магчыма, яны і перастануць кусацца.

— Ах, вось яно што?! Вырашылі, значыць, адпомсціць!

— Вір-вар! Вір-вар! — загукалі Марык і Шурка.

— Маё племя не разумее, аб якой помсце гаворыш ты, бледнатвары брат мой.

Лёша зноў паспрабаваў вызваліцца ад вяровак, але гэта яму не ўдалося.

— Калі вы зараз жа мяне не развяжаце, я буду крычаць, клікаць на дапамогу.

Пераглянуўшыся з сябрукамі, Вадзік прамовіў:

— Маё племя адпусціць цябе, як толькі мы выканаем «танец перамогі».

Хлопчыкі з гучнымі крыкамі пачалі кружыцца вакол Лёшы. Яны рабілі нейкія недарэчныя рухі і строілі смешныя грымасы. Але Лёшу было не да смеху.

— Пакуль вы скончыце свой ідыёцкі танец, — намагаўся ён перакрычаць хлопчыкаў,— камары з'ядуць мяне!..

— Ну што ж, — крычаў у адказ Вадзік, — адным здраднікам будзе менш…

У гэты момант у Вадзіка з рук выпаў бубен і пакаціўся ў кусты. Ён пабег за ім, нагнуўся і раптам, схапіўшыся за руку, нема закрычаў:

— Ой, мяне змяя ўкусіла!

— Дзе? Якая змяя? — падбеглі да яго Шурка і Марык.

Убачыўшы змяю, яны спалохана адскочылі і, кінуўшы Вадзіка,

пусціліся наўцёкі.

— Куды ж вы?.. — лямантаваў наўздагон ім Вадзік. — Дзік, Сакаліны Кіпцюр! Вярніцеся! Памажыце! О-ой!..

— Зараз жа развяжы мяне, — загадаў Вадзіку Лёша.

— Не магу… Не маю права…

— Калі зараз жа не развяжаш, ты загінуў!..

Вадзік, не перастаючы гучна стагнаць, развязаў Лёшу. Той, ледзь вызваліўшыся, адразу схапіў яго за руку і пачаў уважліва разглядаць дзве невялічкія ранкі. Затым туга перацягнуў вяроўкай Лёшкаву руку крыху вышэй за тое месца, дзе чырванелі сляды змяіных зубоў. Прыпаўшы да ранкі ротам, ён высмоктваў з іх і сплёўваў яд…

— Ну, здаецца, амаль усё высмактаў… Цяпер ужо не страшна, але трэба хутчэй паказацца ўрачу. Ты можаш сам ісці?

— Не, мне нешта дрэнна… Баліць рука… І ў вачах цямнее.

— Нічога, нічога, гэта зараз пройдзе. — Лёша дапамог Вадзіку падняцца. — Ну, пайшлі…

— Лёша, а ты на мяне не злуешся?

— Вось яшчэ, глупства ўсё гэта.

— А Шурка і Марык вунь якімі аказаліся.

— Ну, ведаеш, змяя каго хочаш напалохае.

— Але ж ты не спалохаўся.

— Можа, і напалохаўся б, але ж я звязаны ляжаў.

— Лёша, ты прабач мне…

— Ды кінь ты. Знайшоў пра што гаварыць… Пайшлі хутчэй у лагер. Абапрыся на маё плячо.

Ля кастра

Параіўшыся са сваім класным кіраўніком Несцерам Фёдаравічам, вучні з сёмага «В» класа вырашылі на гэты раз пайсці па гістарычных месцах, дзе змагаўся партызанскі атрад дзядзькі Сцёпы.

Але ўжо ў самым пачатку паходу чырвоным следапытам давялося крыху затрымацца: пайшлі дапамагаць калгаснікам зграбаць сена.

Таню і Міхася пакінулі дзяжурыць па лагеру, далі заданне прыгатаваць вячэру.

Пакуль Таня, стоячы на каленях, поркалася ля патухлага кастра, Міхась бестурботна махнуў на ўсё рукой і заваліўся спаць у будане з яловых галін. Пераканаўшыся, што адной ёй касцёр не распаліць, Таня падышла да будана і з сілай пацягнула Міхася за ногі. Праціраючы вочы, Міхась вылез са свайго сховішча.

— Ну, што ты ад мяне хочаш?.. І хвіліны не дала паспаць!

— Добрая хвіліна — дзве гадзіны ўжо спіш. Ідзі лепш касцёр распалі. Хутка ўсе прыйдуць, а вячэра яшчэ не гатова.

— Падумаеш, вячэра. Паспеем…

Міхась зноў сабраўся лезці ў будан, але Таня, заўважыўшы, што ў яго разарвана калашына, гучна рассмяялася.

— Дзе ты ўмудрыўся штаны парваць?

— Ды гэта ж ты парвала, калі за ногі мяне цягнула. Ну, заяц, пачакай! — І Міхась пагнаўся за Таняй. Але дагнаць жвавую дзяўчынку не так проста. Міхась зноў вярнуўся да будана.

— Разарвала, дык цяпер зашывай! — сказаў ён, калі Таня падышла бліжэй.

— Падумаеш, напалохаў! І зашыю.

— Ды ты, мамчына дачка, ніколі іголкі ў руках не трымала!

Поделиться:
Популярные книги

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6