Чтение онлайн

на главную

Жанры

Таямнічы надпіс

Зуб Валентин Андреевич

Шрифт:

І ён закрычаў немым голасам:

— Пе-е-е-ця! Фе-е-е-дзя!..

Але Пеця і Федзя былі непадалёк і адразу ж вярнуліся.

— Ты чаго крычыш? — спытаў Федзя. — Глядзі, колькі мы шчаўя назбіралі!

— Ды ну! Не магу я гэтым шчаўем харчавацца.

— Тады пацярпі, пакуль дадому вернешся.

— Не трэба так, Федзя, — сказаў Пеця. — Ты, Вася, не сумуй. Нам толькі пераначаваць.

А заўтра раніцой знойдзем выйсце, вось пабачыш.

— Якое выйсце? — спахмурнеў Вася.

— Ну, ведаеш,

як кажуць, пераначуем — болей пачуем. Што-небудзь прыдумаем.

— Балбатня ўсё гэта, — круціў галавою Вася. — Што значыць «што-небудзь»? Паздыхаем тут з голаду, вось і ўсё. Думай не думай — усё роўна.

— Ну, а як жа Рабінзон? — не здаваўся Пеця.

— Значыць, ты дамоў і не збіраешся! — зрабіў вывад Вася. — Пра Рабінзона загаварыў, значыць, надоўга думаеш тут асесці!

— Ну, Вася, я ж таксама не ведаю, як будзе. Ведаю толькі, што не трэба траціць прысутнасць духу.

— А з чым яе, гэтую тваю «прысутнасць», ядуць? Са смятанай альбо так?

— Дзівак чалавек! — сказаў Федзя. — Іншы б радаваўся, што не патануў, а ты…

— Чаму ж тут радавацца? Яшчэ невядома, што лепш — патануць ці памерці маруднай галоднай смерцю.

— Кінь ты хныкаць! — пачаў злавацца Федзя.

— Нас выратуюць, абавязкова выратуюць! — сказаў Пеця.

— Хто? — буркнуў Вася.

— Ну… плытагоны… Альбо гэтыя…

— Вось менавіта «гэтыя». Сам не ведаеш, а гаворыш.

— Ну добра, але да раніцы ты можаш узяць сябе ў рукі? Раніцай па рацэ абавязкова хто-небудзь паплыве.

— Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць.

— Ну вось… — засмучана сказаў Пеця. — А ці не ты сам клікаў нас у паход? Казаў: «Усе падарожнічаюць, а мы сядзім. Хіба мы горшыя?..»

— Размаўляць ты майстар! — усміхнуўся Федзя.

— Я правільна казаў, а што ж рабіць? Прапалі мы — і кропка.

— Эге-ге! — Федзя кінуўся да ракі.

— Што там? — крыкнуў яму Пеця.

— Балалайку маю да берага прыбіла.

— Вось легкадумны чалавек! — сказаў Вася. — Мы ў такім цяжкім становішчы, а ён пра балалайку думае.

— Але і панікаваць не трэба, — заўважыў Пеця.

З берага данеслася:

Гоп, кума, не журыся, Туды-сюды павярніся!

Гэта спяваў Федзя. Спяваў і акампаніраваў сабе на балалайцы, якая, відаць, яшчэ не настолькі намокла, каб прыйсці ў нягоднасць.

— Ну, добра, давайце вячэраць, — сказаў Пеця.

— Шчаўе-шчаўе! — праспяваў Федзя. — Ад яго такі апетыт! Зараз бы цэлага барана з'еў!

— Кінь гаварыць пра ежу! — сказаў Вася. Федзя хацеў нешта запярэчыць, але Пеця зрабіў яму знак, і ён прамаўчаў.

Аднак Вася кінуўся ў траву і зарыўся ў яе з галавой.

— Чорт мяне падаткнуў з вамі ехаць! Сядзеў бы зараз дома і чай піў!

— Ха-ха-ха! —

засмяяўся Федзя. — Ніколі ў жыцці так не смяяўся.

— Ды ты бервяно сапраўднае! — вымавіў Вася скрозь слёзы. — У цябе да людзей і кроплі спачування няма!

— А ты панікёр, вось ты хто! — перастаўшы смяяцца, сказаў Федзя. — І якое да цябе спачуванне можа быць? Калі ўжо на тое пайшло, дык мы ўсе ў аднолькавым становішчы. Чаму ж табе аднаму трэба спачуваць? Гэта па-першае. А па-другое, магу цябе суцешыць. Памрэш ты вельмі не хутка. Чалавек можа пражыць без ежы тры або чатыры дні. Калі вада ёсць. А вады ў нас, як бачыш, хапае.

— Ты прыгадай французскага доктара Алена Бамбара, — дадаў Пеця. — Колькі ён дзён правёў у акіяне без прэснай вады і ежы! І не памёр.

— Вось сказаў дык сказаў,— запярэчыў Вася. — У акіяне столькі рыбы!

— Ну і мы не памрэм, — сказаў Федзя. — У нас і вада, і шчаўе.

— Але якія пакуты давядзецца нам перажыць! — голасам, поўным жаху, прашаптаў Вася.

— І ніякія гэта не пакуты, — стаяў на сваім Федзя. — Проста невялікія цяжкасці.

— Для цябе, можа, і невялікія, а я гэтага не перанясу…

— У вайну людзям і не такое пераносіць даводзілася, — напомніў Федзя словы, якія не так даўно чуў на піянерскім зборы ад самога Басі.

— Дык на тое і вайна! — згадзіўся Вася.

— Затое ў нас будзе такая загартоўка, якой няма ні ў каго з нашых таварышаў! — сказаў Федзя.

Ён зноў узяў балалайку і заспяваў:

Капитан, капитан, подтянитесь, Только смелым покоряются моря!

— Ты б лепш падумаў, як выбрацца адсюль, — сказаў Вася.

— Гэта, бадай, правільна, — згадзіўся з ім Пеця. — Ты ведаеш, Федзя, выратаванне само не прыйдзе. А што, калі паспрабаваць звязаць які-небудзь плыт і…

— Хадзем! — узрадаваўся Федзя. — Трэба пахадзіць па беразе. Можа, там знойдуцца якія-небудзь бярвенні…

Тут Пеця раптам ускочыў, адной рукой тузануў Федзю, а другой паказаў удалечыню, на раку.

— Лодка! — закрычаў ён. — Лодка! Эге-гей! Сюды-ы! Людзі!.. Давайце разам крыкнем! Тры-чатыры! Эге-гей! Э-э-э!

Яны закрычалі ўтрох.

— Не, не чуваць адсюль, — сказаў Федзя. — Надта далёка.

Пеця ляпнуў сябе далоняй па лбе, зняў шапку і пачаў шукаць нешта пад скураной аблямоўкай.

— Знайшоў! — сказаў ён радасна.

— Што знайшоў?

— Кручок рыбалоўны.

— А лёску дзе возьмеш? — спытаў Федзя.

— У цябе пазычу.

— Але ў мяне няма.

— Ёсць! На балалайцы. Струны.

— Ну, ведаеш! Гэта падарунак.

— Балалайку ж я не паламаю. А струны ў любым магазіне купіш. Давай сюды.

Федзя паслухаўся.

Поделиться:
Популярные книги

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Бальмануг. (не) Баронесса

Лашина Полина
1. Мир Десяти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (не) Баронесса

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Бремя империи

Афанасьев Александр
Бремя империи - 1.
Фантастика:
альтернативная история
9.34
рейтинг книги
Бремя империи

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6