Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)
Шрифт:

X

А ў цёмнай гасцiнай нерухома сядзела Тэрэза. У камiне яшчэ дагаралi галавешкi. Стаяла глыбокая ноч. I зноў у памяцi паўсталi абрыўкi той споведзi, якую яна падрыхтавала ў цягнiку. А цi варта сябе дакараць, што так i не змагла яму сказаць пра ўсё, што думалася ў дарозе? Шчыра кажучы, гэтая складаная гiсторыя не вельмi стасавалася з праўдай. Чаму ёй прыйшло ў галаву надаваць такое значэнне размовам з Жанам Азеведа? Вось дзе глупства! Як быццам балабонства гэтага хлапчука можна было ўспрымаць сур'ёзна!.. Яна ва ўладзе няўмольнага суровага закону. Не змагла разбурыць гэтай сям'i - значыць, цяпер сям'я знiшчыць яе. У iх ёсць усе падставы лiчыць яе пачварай, але ж i яна ў сваю чаргу бачыць у iх пачвар. Не падаючы нават выгляду, цiха, метадычна яны будуць дабiваць яе. "Цяпер на мяне пусцяць гэтую магутную сямейную машыну. А мне так i не ўдалося зламаць яе цi хоць уцячы з-пад яе колаў. Якiя тут могуць быць апраўданнi, акрамя аднаго: "Уся бяда ў тым, што яны - гэта яны, а я гэта

я..." Увесь час хадзiць пад маскай, захоўваць прыстойнасць, прытварацца, iлгаць... Майго цярпення на гэта ледзьве хапiла на два гады. А як жа астатнiя (а ў iх такая самая доля, як i ў мяне) - нясуць гэты крыж да самай смерцi? Можа, iх ратуе прыродная здольнасць да ўсяго прыстасоўвацца?.. Можа, iм памагае нейкая наркатычная прывычка: людзi дранцвеюць, тупеюць, але застаюцца ў лоне па-мацярынску пяшчотнай i ўсемагутнай сям'i... Але я... Як быць мне?.."

Яна ўстала, зноў адчынiла акно. Павеяла ранiшнiм свежым халадком. А можа, уцячы адгэтуль? Варта толькi вылезцi праз акно... Цi будуць гнацца за ёю? Зноў аддадуць пад суд? Што ж, трэба рызыкнуць. Горшага, чым гэтая бясконцая агонiя, няма ўжо нiчога на свеце. Ужо Тэрэза падсунула да акна крэсла... Але ж у яе няма грошай. Яна гаспадыня хваёвых абшараў, але без дазволу Бернара не зможа атрымаць нiводнага франка. А можа, усё-такi лепш пусцiцца наўцёкi ў ланды, як некалi ўцякаў той забойца Дагэр. Доўга тады шукалi яго. Тэрэза (тады яна яшчэ была зусiм малая) - вельмi шкадавала небараку. Яна помнiць, як да iх заходзiлi жандары, як Бальёнава жонка частавала iх на кухнi вiном. А натрапiў тады на след бандыта сабака Дэскейру. Яго схапiлi ледзь жывога ад голаду ў верасовым зараснiку. Звязалi, кiнулi ў воз з саломай i павезлi. Казалi потым, што ён сканаў на арыштанцкай баржы, калi яго перавозiлi ў Каену*. Арыштанцкая баржа... Катарга... Няўжо яны могуць здаць яе ў палiцыю, як пагражаў Бернар?.. I пра якую гэта ўлiку ён гаварыў? Хутчэй за ўсё страшыў... Калi толькi не знайшоў у кiшэнi старой палярыны той пакецiк з ядам...

* Каена - галоўны порт i горад французскай Гвiяны (Лацiнская Амерыка), месца ссылкi катаржнiкаў.

"Каб не сумнявацца, трэба праверыць", - вырашыла Тэрэза. Цiхенька, на пальчыках iшла яна па лесвiцы. Чым вышэй яна падымалася, тым было святлей. Хутка ўжо першыя промнi сонца засвецяць у акно. Вось нарэшце лесвiчная пляцоўка ля самага гарышча. Шафа. Тут вiсiць старая адзежа. Яе пакуль што нiкому не аддаюць, бо апранаюць на паляванне. Вось старая выцвiлая палярына з глыбокай кiшэняй: цётка Клара хавала туды сваё вязанне яшчэ ў той час, калi i сама падпiльноўвала ў будане вехiроў. Тэрэза засоўвае руку ў гэтую кiшэню i дастае адтуль пакецiк:

Хлараформ - 10 грамаў.

Аканiцiн - 2 грамы.

Дыгiталiн - 0,2 грама.

Яна перачытвае гэтыя страшныя словы i лiчбы. Памерцi... Яна заўсёды баялася смерцi. Галоўнае - не глядзець смерцi ў вочы, а думаць толькi пра тое, што трэба зрабiць: налiць у шклянку вады, усыпаць туды парашок, размяшаць, адным махам выпiць, легчы ў пасцель, заплюшчыць вочы. I нi ў якiм разе не думаць пра тое, што будзе пасля смерцi. Навошта баяцца гэтага сну. Гэта сон, самы звычайны сон... Яе пранялi дрыжыкi. Нiчога, гэта проста халодная ранiца. Тэрэза iдзе ўнiз, спыняецца ля пакоя, дзе спiць Мары. Чуваць моцны жывёльны храп нянькi. Тэрэза адчыняе дзверы. Праз шчылiны аканiц прабiваецца дзённае святло. У змроку бялее маленькi жалезны ложак. З-пад коўдры высунулiся дзве маленькiя ручкi. На падушцы - яшчэ няпэўны дзiцячы профiль. Тэрэза глядзiць на крыху велiкаватае вушка. Такое, як i ў мамы. Нездарма ж усе кажуць: "Дачушка-вылiтая мама". Вось яна ляжыць сонная, спакойная... "Я пайду, каб памерцi... Але гэтая мая часцiнка застанецца, i спазнае яна сваю долю, нiчога адтуль не выкiнеш, нiчога не зменiш. Усё паўторыцца: мары, iмкненнi, схiльнасцi... Закон крывi - непарушны закон..." Тэрэза недзе чытала, што даведзеныя да адчаю самазабойцы бяруць з сабой у магiлу i дзяцей сваiх... Добрыя людзi, прачытаўшы такое, выпускаюць з рук газету: "Ды як гэта можна?.." Тэрэза - пачвара, i добра разумее, што такое можа здарыцца. Каб яшчэ трохi, i яна... Яна становiцца на каленi i ледзь-ледзь датыкаецца губамi да маленькай ручкi. I што за дзiва: нешта нарастае ў глыбiнi яе душы, падымаецца да вачэй, абпальвае шчокi: слёзы. Божа, яна ж нiколi не плакала!..

Тэрэза ўстала, яшчэ раз глянула на малую i пайшла ў свой пакой. Налiла вады ў шклянку i ў нерашучасцi задумалася: якi з трох ядаў выбраць?..

Акно было адчынена. Ужо пераклiкалiся пеўнi. Здавалася, сваiм спевам яны разрывалi заслону туману, i толькi дзе-нiдзе ў хваёвых галiнах яшчэ заставалiся яго празрыстыя пасмы. Усё кругом было залiта святлом зары... Як жа развiтацца з гэтым ззяннем? Смерць... Нiхто ж не ведае, што гэта такое... Тэрэза не была ўпэўнена, што гэта - небыццё. Яна не верыла, што там, на тым свеце нiкога няма. Тэрэза ненавiсная сама сабе за гэты сляпы страх. Яна i хвiлiны не вагалася, калi збiралася пiхнуць у бездань небыцця другога чалавека, а сама так упiраецца... Якая агiдная баязлiвасць! Божа, калi ты ёсць... (на нейкi момант перад вачыма ўсплывае тое шэсце на свята цела гасподняга, кюрэ ў цяжкай пазалочанай мантыi, чаша, якую ён трымае абедзвюма рукамi, дрыготкiя губы i знявечаны пакутлiвы твар). Божа, калi ты ёсць, спынi злачынную руку, пакуль яшчэ не позна! А калi ж будзе воля твая i нiкчэмная сляпая душа пераступiць парог жыцця, то хоць з любоўю прымi гэтую пачвару, створаную табой!.. Тэрэза выбрала хлараформ. Гэтая назва ёй больш знаёмая, менш палохала яе i чамусьцi давала надзею на спакойны, салодкi сон. Трэба спяшацца. Дом ужо прачынаецца: жонка Бальёна з грукатам адчынiла аканiцы ў спальнi цёткi Клары. Чаму яна так крычыць сёння? Звычайна старая разумела яе па губах. Забразгалi дзверы, нехта бяжыць па лесвiцы. Тэрэза ледзьве паспела прыкрыць стол сваёй хусткай, каб схаваць пакецiкi з ядам. Без стуку ў пакой уляцела жонка Бальёна.

– Мадмуазэль Клара памерла! Я прыйшла, а яна нежывая ляжыць у пасцелi. Адзетая. Ужо халодная зусiм, адубела...

Цётцы Клары, гэтай старой бязбожнiцы, у рукi паклалi ружанец. На грудзях ляжала распяцце. Прыходзiлi фермеры, станавiлiся на каленi, а перад тым, як пайсцi, пiльна аглядалi Тэрэзу ("Хто ведае, можа, i старую яна са свету звяла"). Бернар паехаў у Сэн-Клер наказаць родным i выканаць неабходныя фармальнасцi. Хутчэй за ўсё ён лiчыў, што смерць гэтая вельмi дарэчы: адцягне ўвагу людзей ад галоўнага. Тэрэза глядзела на нябожчыцу, якая была ёй адданай да апошняга iмгнення i нават сваёй смерцю перагарадзiла ёй дарогу да пагiбелi. Што гэта? Выпадковасць? Супадзенне? Калi б хто сказаў, што гэтак было наканавана лёсам, яна б толькi плячыма пацiснула. Людзi шапталiся: "Вы бачылi? Стаiць i хоць бы выгляд зрабiла, што плача..." А ў думках сваiх Тэрэза гаварыла з той, што ляжала ў труне: "Як жа мне цяпер жыць? Быць жывым трупам ды яшчэ сярод тых, хто мяне ненавiдзiць?.. I нават не спрабаваць глянуць, што робiцца за кратамi гэтай турмы?.."

На пахаваннi Тэрэза займала належнае ёй месца. А ў першую ж нядзелю яна з Бернарам паехала ў царкву. Бернар дэманстратыўна вёў яе пад руку, i замест таго, каб прайсцi да сваёй лаўкi як звычайна, праз бакавы ўваход, ён спецыяльна правёў яе цераз неф. Тэрэза прыўзняла жалобны вэлюм толькi пасля таго, як села памiж свякроўю i мужам. Калона хавала маладую жанчыну ад прагных позiркаў прысутных, а насупраць яе быў толькi клiрас. З усiх бакоў была яна акружана: ззаду - натоўп, справа - Бернар, злева - мадам дэ ля Траў. А перад ёю - толькi кюрэ. У суровым напружаннi стаiць ён памiж двума хлопчыкамi-служкамi, штосьцi ўмольна шэпча, крыху расставiўшы перад сабой рукi.

XI

Вечарам яны вярнулiся ў Аржалузу, але цяпер у дом Дэскейру, дзе шмат гадоў амаль нiхто не жыў. Камiны там дымiлi, вокны зачынялiся дрэнна, а пад паточаныя шашалем i пагрызеныя пацукамi дзверы дзьмуў вецер. Але восень у той год выдалася такая добрая, што Тэрэза спачатку амаль не заўважала гэтых дробязяў. Кожны дзень Бернар хадзiў на паляванне i прападаў у лесе да самага вечара. Вярнуўшыся, ён адразу iшоў на кухню, каб перакусiць разам з Бальёнам. Да Тэрэзы даляталi прыглушаныя манатонныя галасы, звон посуду. У кастрычнiку цямнее рана. Кнiгi, якiя прынеслi з роднага дому, Тэрэза ведала яшчэ з дзяцiнства. А яе просьбу выпiсаць кнiгi з Бардо Бернар прапусцiў мiма вушэй. Адзiнае, што ёй было дазволена - гэта папаўняць запас цыгарэт. Што рабiць? Да чаго прыкласцi рукi ў гэтыя доўгiя вечары? Варушыць качаргою вуголле ў камiне... Але ад едкага дыму кацiлiся слёзы, пяршыла ў горле, якое i так было ўжо хворае ад тытуню. Як толькi старая служанка выносiла посуд з амаль некранутай вячэрай, Тэрэза адразу тушыла лямпу i клалася ў пасцель. Колькi бясконцых гадзiн курчылася яна пад коўдрай, чакаючы выратавальнага сну!.. Цiшыня Аржалузы не давала заснуць. Крыху лягчэй было, калi дзьмуў вецер: у журботнай скарзе, што гучала ў хваёвых вершалiнах, было штосьцi ад чалавечай спагады. Гэтыя гукi закалыхвалi, i ў непагадзь яна засынала хутчэй.

Нудныя i бясконцыя былi гэтыя вечары. Часам здаралася, што Тэрэза яшчэ завiдна вярталася з прагулкi дамоў. I тады яна бачыла, як людзi цураюцца яе: мацяркi, яшчэ здалёк угледзеўшы яе, хапалi сваiх дзяцей i хутчэй валаклi iх на свой надворак, а пастухi, якiх яна нават ведала асабiста, нiколi не вiталiся... Ах, як добра было б згубiцца ў вялiкiм, шматлюдным горадзе! Апынуцца ў самай гушчы людзей, якiя цябе не ведаюць! А ў Аржалузе не знойдзеш чалавека, якi не ведаў бы плётак пра яе (ёй нават прыпiсвалi смерць цёткi Клары). Яна нiколi цяпер не адважылася б пераступiць чужы парог. З дому выходзiла тайком, дарогу выбiрала як мага далей ад фермаў, а пачуўшы грукат сялянскага воза, хутчэй уцякала з гасцiнца i хавалася ў лесе. Хадзiла яна хутка, подбегам, нiбы напалоханы звер, а адпачывала толькi ў глухiх лясных зараснiках...

У нядзелю ў царкве яна не адчувала такога страху, i там ёй было крыху лягчэй. Ёй здавалася, што тут, у Сэн-Клеры, да яе людзi ставяцца больш-менш прыхiльна... Яна не ведала, што бацька i Бернарава сям'я з усяе сiлы старалiся зрабiць з яе нявiнную ахвяру, да смерцi напалоханую гнюсным паклёпам: "Мы баiмся, што няшчасная ўжо i не паправiцца. Нiкога не хоча бачыць. I ведаеце, доктар сказаў не пярэчыць ёй. Бернар клапоцiцца пра яе, усё робiць, што толькi можна. Але бачыце... псiхiка яе парушана".

Поделиться:
Популярные книги

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Титан империи 3

Артемов Александр Александрович
3. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Титан империи 3

Приручитель женщин-монстров. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 8

Сиротка 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Сиротка
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Сиротка 4

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Возвышение Меркурия. Книга 15

Кронос Александр
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15

Темный Патриарх Светлого Рода 5

Лисицин Евгений
5. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 5

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8