Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)
Шрифт:

Тэрэза на хаду прыдумала план, якi пасля i сапраўды здзейснiўся: "Жан Азеведа згадзiўся напiсаць Анне пiсьмо, у якiм ён вельмi тактоўна i далiкатна пазбавiць дзяўчыну ўсялякай надзеi". Бернар яхiдна засмяяўся, калi Тэрэза паведамiла, што малады чалавек зусiм i не дамагаўся рукi Анны: як, каб нейкi Азеведа не мроiў узяць за жонку мадмуазэль дэ ля Траў!

– Ты пры сваiм розуме? Ён жа нюхам чуе, што яму тут нiчога не перападзе! А такiя людзi, як ён, нiколi рызыкаваць не будуць, калi ёсць хоць доля сумнення. О! Якая ж ты ў мяне даверлiвая!

Лямпы не запальвалi, каб не наляцела камароў, i Бернар не бачыў, як на яго паглядзела Тэрэза. Да яго вярнуўся апетыт. Не дарэмна ён ездзiў у Бардо доктар зноў паставiў яго на ногi.

"Цi часта я бачылася з Жанам? Ён паехаў у канцы кастрычнiка... Здаецца, пяць цi шэсць разоў... Ды яшчэ тая прагулка, калi мы з iм складалi разам пiсьмо да Анны. Як жа стараўся гэты юнак падабраць мяккiя гаючыя словы!..

Я больш маўчала, хоць i поўнасцю адчувала iх бязлiтаснасць i жорсткасць... Чамусьцi злiваюцца ў памяцi нашы апошнiя сустрэчы ў нешта адно... Жан апiсваў мне Парыж, сваiх сяброў, i я пачынала ўжо бачыць гэты ягоны свет, дзе пануе адзiны закон: стаць самiм сабой. "Тут вы ўсе асуджаны лгаць да самай смерцi". А чаму ён так сказаў? Куды ён хiлiў? Што ён падазраваў? "Не магу сабе ўявiць, - гаварыў ён, - як вы можаце жыць у гэтым удушлiвым асяроддзi. Паглядзiце навокал: усюды бясконцае, аднастайнае балота, пакрытае лёдам, якi скаваў душы людскiя! Часам лёд дасць трэшчыну, бачыш чорную ваду: нехта бiўся там з апошнiх сiл, пайшоў на дно, i зноў усё пакрываецца лёдам... бо кожны тут, як i ўсюды, нараджаецца са сваiм уласным законам, кожны тут, як i ўсюды, мае сваю долю, i, тым не менш, усе жывуць ва ўладзе адзiнага для ўсiх сумнага лёсу. Сёй-той спрабуе бунтаваць, i тады ў шаноўных сем'ях узнiкаюць драмы, якiя так старанна замоўчваюцца. Як тут кажуць: "Лепш памаўчаць..."

"Так яно i ёсць!
– вырвалася ў мяне.
– Колькi разоў дапытвалася я пра лёс сваякоў - дзядзькi, дваюраднага дзядулi, бабулi, чые фатаграфii знiклi з усiх альбомаў, - i нiякага адказу! I толькi аднойчы мне сказалi: "Ён знiк... так было трэба..."

А цi не баяўся Жан, што i мяне чакае такая доля?.. Ён кляўся, што яму i ў галаву не прыйшло б гаварыць пра такое з Аннай, якая, нягледзячы на сваё палкае каханне, - натура залiшне простая, пасрэдная, звычайная: пастаяць за сябе не можа i вельмi хутка скарыцца. "Але вы! У кожным вашым слове я адчуваю прагу шчырасцi..." Цi варта гэта пераказваць Бернару? Ды трэба быць вар'ятам, каб паверыць, што гэты чалавек хоць што-небудзь тут зразумее! Але няхай бы ведаў, што я, прынамсi, не здавалася без барацьбы. Помню, як аднойчы я запярэчыла гэтаму маладому чалавеку, што ён хавае за прыгожымi фразамi самае агiднае прыняцце маральнага падзення. Я нават спрабавала знайсцi падтрымку ў тых лекцыях па этыцы i маралi, што нам чыталi ў лiцэi. "Быць самiм сабой? паўтарала я.
– Але ж мы - гэта толькi тое, што мы робiм самi з сябе". (Цi трэба развiваць гэтую думку? Для Бернара, мусiць, трэба.) Жан не згаджаўся са мной i даказваў, што самае горшае падзенне - гэта адрачэнне ад самога сябе. Ён сцвярджаў, што не было нiводнага героя цi святога, якому б не давялося пераадолець сваю натуру i ва ўсёй паўнаце раскрыць сваё "я". "Каб знайсцi Бога, трэба перасягнуць самога сябе", - паўтараў ён. I яшчэ: "Сцвярджэнне свайго "я" патрабуе ад лепшых з нас, каб мы выступiлi супраць самiх сябе адкрыта, без хiтрасцi, у самай сумленнай дуэлi. Менавiта таму i здараецца, што той, хто "пераадолеў сябе", "вызвалiўся", часта добраахвотна звязвае сябе путамi самай абмежаванай рэлiгii".

Не варта спрачацца з Бернарам, наколькi абгрунтавана такая мараль; можна нават пагадзiцца з iм, што ўсё гэта - нiкчэмныя сафiзмы, але няхай жа ён зразумее, няхай пастараецца зразумець, як усё гэта было цiкава, як гэта захапляла мяне. I што пасля такiх размоў магла я адчуваць у нашай гасцiнай у Аржалузе?.. Побач, на кухнi, Бернар сцягваў з сябе боты i на мясцовай гаворцы расказваў пра сваю здабычу на паляваннi. На стале, нiбы жывы, курчыўся i трапятаўся паляўнiчы мяшок: там бiлiся злоўленыя вехiры. Потым Бернар садзiўся вячэраць. Еў марудна, смакаваў кожную страву i радаваўся, што апетыт не пакiнуў яго назаўсёды. Пасля вячэры з любоўю адлiчваў кроплi фаўлера: "Вось дзе маё здароўе", - любiў ён паўтараць. У камiне патрэсквалi дровы, i варта было толькi павярнуць сваё крэсла, каб адчуць усiм целам прыемную ласку агню. Часам пасля дэсерту ён браў у рукi мясцовую газетку i пачынаў драмаць. Дыхаў ён спакойна, роўна, вельмi цiха i толькi зрэдку пахрапваў. Жонка Бальёна шаркала шлёпанцамi на кухнi, потым прыносiла падсвечнiкi са свечкамi... А потым наставала цiшыня! Сапраўдная аржалузская цiшыня! Той, хто не быў у гэтай глухаманi, не ведае, што такое цiшыня: яна акружае дом густой цёмнай масай, падобнай на начны лес, дзе ўсё замiрала i толькi зрэдку вухкала сава (i тады ўдавалася, што ў цемры нехта жаласна плача).

Асаблiва востра я пачала адчуваць гэтую жудасную цiшыню пасля ад'езду Жана. Пакуль я ведала, што заўтра зноў пабачуся з iм, змрок i цiшыня ночы так не прыгняталi мяне. Адно тое, што ён спаў зусiм недалёка, уносiла ў гэтую непраглядную цемру, у гэтую ўсяленскую цiшыню iскрынку жыцця i надзеi. I вось ён паехаў. На апошнiм спатканнi ён абяцаў, што мы сустрэнемся праз год, калi я ўжо буду "свабодная". (Далiбог, не ведаю, якi сэнс ён укладаў у гэтае слова. Магчыма, што i яго даканала гэтая пустэча i цiшыня, а мной ён даражыў, як адзiнай субяседнiцай.) З таго дня, як ён паехаў, я быццам iшла па бясконцай пячоры, дзе ўсё згушчаецца i згушчаецца цемра. I я часта пыталася ў сябе, цi ўдасца мне выбрацца на прастор, на свежае паветра, або мне суджана так i задыхнуцца тут? Але да студзеня, да маiх родаў нiчога не змянiлася...

У гэтым месцы сваiх успамiнаў Тэрэза ў нерашучасцi спыняецца. Ёй хочацца, ой як хочацца абысцi ўсё тое, што адбылося на трэцi дзень пасля ад'езду Жана: "Не! Не! Нашто мне ўсё гэта, калi яно не мае нiякiх адносiн да справы. Я i так усё растлумачу Бернару! Няма ў мяне часу блукаць у гэтых успамiнах!.." Але чалавечая памяць упартая: немагчыма перагарадзiць ён дарогу... I перад вачыма зноў той кастрычнiцкi вечар... Бернар ужо быў наверсе, у спальнi, i раздзяваўся. Тэрэза сядзела ля камiна, чакала, пакуль згарыць апошняе палена, i радавалася, што хоць хвiлiнку можа пабыць адна. "Што цяпер робiць Жан Азеведа?
– думала яна, гледзячы на агонь.
– Можа, сабе выпiвае ў тым маленькiм бары, пра якi ён столькi расказваў? А можа, разам са сваiм сябрам катаецца ў аўтамабiлi па начным бязлюдным Булонскiм лесе? Магчыма, працуе за пiсьмовым сталом, а за вокнамi глуха гудзе Парыж? Жан сам стварае сабе цiшыню, адваёўваючы яе ад гарадскога грукату. I гэта iншая цiшыня, зусiм не такая, што душыць мяне тут. Там цiшыня не сягае далей, чым святло лямпы, не далей за кнiжныя палiцы..."

Раптам на дварэ забрахаў, а потым радасна заскавытаў сабака. Яго супакойваў знаёмы, стомлены голас. Анна дэ ля Траў адчынiла дзверы. Цёмнай восеньскай ноччу яна адна пехатой прыйшла з Сэн-Клера. На маленькiм, адразу пастарэлым тварыку лiхаманкава блiшчалi вочы. Яна кiнула на крэсла капялюшык, спыталася: "Дзе ён?"

Тэрэза i Жан напiсалi пiсьмо, адправiлi яго i вырашылi, што справа скончана. Магчымасць таго, што Анна будзе змагацца за сваё шчасце, была поўнасцю скасавана... Але хiба чалавек слухаецца лагiчных довадаў i разважанняў, калi гаворка заходзiць пра само яго жыццё!.. Анне ўдалося ўцячы з-пад нагляду мацi i сесцi на цягнiк. Па цёмнай дарозе да Аржалузы яе вяла светлая палоска неба памiж вершалiнамi прысад. "Пабачыцца з iм! Чаго б гэта нi каштавала! Калi мы ўбачымся, я зноў заваюю яго! Толькi б пабачыцца!" З гэтай адзiнай думкай спяшалася яна ў Аржалузу: iшла, бегла, спатыкалася на калдобiнах... I вось Тэрэза гаворыць, што Жан паехаў, што ён у Парыжы. Анна не верыць, яна не можа ў гэта паверыць, гатовая ўпасцi ад стомы i адчаю.

– Ты лжэш! Ты заўсёды мне хлусiла!

Не слухаючы Тэрэзы, яна дадае:

– А! Дык i ты заадно з гэтай сямейкай! Знайшлася мне вольная i незалежная!.. А выйшла замуж i бачыш, як ты заспявала! Канешне, ты хацела, каб лепш было мне!.. Прадала мяне дзеля маёй жа карысцi! Ды не старайся ты! Не трэба мне нiчога тлумачыць!

Яна пайшла да дзвярэй.

– Ты куды?
– спыталася Тэрэза.

– У Вiльмiжа, да яго!

– Я табе яшчэ раз гавару, што яго няма там.

– Я не веру табе!

Анна выйшла. Тэрэза запалiла лiхтар, што вiсеў у прыхожай, i дагнала яе.

– Ты пайшла не ў той бок. Гэта дарога на Бiурж. А табе трэба вунь туды.

Над сенажаццю стаяў густы туман. Недзе забрахалi сабакi. Вось нарэшце i знаёмыя дубы... Адзiнокi, сонны, мёртвы дом... Анна падыходзiць да гэтага магiльнага склепа i абедзвюма рукамi стукаецца ў дзверы. Тэрэза паставiла лiхтар на зямлю i нерухома стаiць. Яна бачыць, як лёгкая фiгурка, нiбы здань, прыпадае да кожнага акна нiжняга паверха. А ў галаве адно толькi слова "Жан". Але не сарвецца яно з дзявочых вуснаў, не пабудзiць гэтай магiльнай цiшынi... На хвiлiну яна знiкае за домам, зноў выходзiць, садзiцца на парог i, абхапiўшы рукамi твар, утыкаецца ў каленi... Горкiя дзявочыя слёзы... Тэрэза падымае сяброўку i вядзе за сабой. Тая, як п'яная, увесь час спатыкаецца i ўсё паўтарае:

– Заўтра я паеду ў Парыж. Парыж не такi ўжо i вялiкi. Я знайду яго там...

Але ў яе голасе - апошняе супрацiўленне дзiцяцi, якое ўжо скарылася, але нiяк не хоча ўтаймавацца.

Бернар прачнуўся ад iх гоману, надзеў халат i чакаў у гасцiнай. Не, нiколi не забыць Тэрэзе той сцэны, што разыгралася памiж братам i сястрой... Гэты чалавек, якi змог груба схапiць за рукi змучанае няшчаснае дзяўчо, завалачы па лесвiцы на трэцi паверх, кiнуць у спальню i замкнуць дзверы, - гэты чалавек твой муж, Тэрэза! Гэта той самы Бернар! I праз дзве гадзiны ён будзе тваiм суддзёй... Гонар сям'i - гэта Бернараў шчыт, i гэты чалавек заўсёды, пры любых абставiнах, ведае, што трэба рабiць дзеля iнтарэсаў сям'i... Ты вось са страхам i трывогай рыхтуеш апраўдальную прамову. Але ж толькi людзi без сваiх прынцыпаў могуць пачуць i зразумець чужыя довады. Бернар пасмяецца з тваiх апраўданняў: "Я ведаю, што мне трэба рабiць". Ён ведае. Гэта праўда. А калi ўсё ж i ўзнiкнуць сумненнi, то ён скажа: "Мы абмеркавалi гэта ў сям'i i лiчым, што..." Няўжо ты думаеш, што ён яшчэ не вынес табе прыгавору? Лёс твой вырашаны раз i назаўсёды, так што лепш пастарайся заснуць.

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Магнатъ

Кулаков Алексей Иванович
4. Александр Агренев
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Магнатъ

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Последняя жена Синей Бороды

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Последняя жена Синей Бороды

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья