Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)
Шрифт:

– Тэрэза, дзе ты?

– Тут, на лаўцы.

– А, бачу тваю цыгарэту.

Анна садзiцца побач, прыцiскаецца галавой да нерухомага пляча сяброўкi, глядзiць на начное неба i кажа: "Ён таксама бачыць гэтыя зоркi..." А потым:

– Пацалуй мяне, Тэрэза!

Аднак Тэрэза i не думае нахiляцца да гэтага даверлiвага тварыку, а толькi пытаецца:

– Табе цяжка?

– Не, сёння ўжо лягчэй. Я зразумела, што б там нi было, мы ўсё роўна будзем разам. I цяпер я супакоiлася. Галоўнае - каб ён ведаў гэта. I я хачу, каб ты перадала яму мае словы. Я згадзiлася ехаць. Але, калi вярнуся, я пайду напралом. Нiхто мяне не ўтрымае. Рана цi позна я назаўсёды прытулюся да яго сэрца. У гэтым я ўпэўнена, як i ў тым, што я жыву. Толькi ты, Тэрэза, хоць ты не чытай мне маралi i не гавары пра гонар сям'i...

– Ды не пра сям'ю я думаю, дарагая, а пра яго i цябе. Хiба так можна ўрывацца ў жыццё мужчыны: у яго, дарэчы, свая сям'я, свае iнтарэсы, свая работа, а можа, нават i сувязь з жанчынай...

Не, ён сам мне сказаў: "У маiм жыццi толькi вы адна..." i яшчэ: "Наша каханне - гэта адзiнае, чым я даражу ў гэтую хвiлiну".

– У гэтую хвiлiну?!

– Ты што, падумала, што ён меў на ўвазе толькi адну тую хвiлiну?

Больш пытацца ў Анны, цi пакутуе яна, патрэбы не было: у цемры Тэрэза ўгадвала па голасе, адчувала ўсёй сваёй iстотай, як трывожна i балюча б'ецца дзявочае сэрца. Але яна не шкадавала Анны. А нашто яе шкадаваць? Як жа гэта павiнна быць прыемна i соладка - паўтараць iмя чалавека, з якiм ты звязана сэрцам, каханнем! Адна думка, што ён жыве, дыхае, засынае, прачынаецца на досвiтку, i яго маладое цела iмкнецца праз ранiшнi туман...

– Ты плачаш, Тэрэза? Гэта таму, што я... Тэрэза, ты моцна мяне любiш, скажы?

Анна апускаецца на каленi, прыцiскаецца галавой да яе жывата i раптам ускоквае на ногi.

– Слухай, там у цябе нешта варушыцца...

– Ужо некалькi дзён, як ён пачаў рухацца...

– Маленькi?

– Ага.

Абняўшыся, як некалi на дарозе ў Аржалузу, яны вярнулiся ў дом. Тэрэза помнiць, як прыкра i жудасна ёй было адчуваць у сабе гэты жывы цяжар. Колькi агiдных iмкненняў магло зведаць гэтае яшчэ бясформеннае стварэнне там, у глыбокiх тайнiках яе цела! Зноў перад вачыма той вечар: яна сядзiць у пакоi перад адчыненым акном. Бернар недзе ў садзе. Чуваць яго словы: "Не запальвай святла, бо наляцяць камары!" Яна падлiчвала, колькi месяцаў засталося да нараджэння дзiцяцi. О! Як жа ёй хацелася верыць у Бога! Тады яна магла б прасiць i малiць яго, каб гэтая невядомая iстота, што ўжо трапечацца ў ёй, нiколi так i не ўбачыла свету...

VI

Анна з бацькамi паехала ў падарожжа. Надышлi днi поўнай адзiноты. Дзiўна, але гэтую пару Тэрэза прыгадвае цьмяна. У Аржалузе, дзе, як было дамоўлена, ёй трэба было пабачыцца з гэтым Азеведа i прымусiць яго сысцi з дарогi Анны, яна толькi i думала што пра адпачынак, спакой, сон. Бернар згадзiўся пажыць не ў сваiх бацькоў, а ў Тэрэзы. Тут было больш утульна, дый усе гаспадарчыя турботы можна было перакiнуць на цётку Клару. Тэрэза не заўважала людзей, жыла сама па сабе: а што ёй да iншых? Хай жывуць, як могуць! Адзiным яе клопатам было бясконцае чаканне, калi ж нарэшце прыйдзе час родаў... Бернар ёй абрыдзеў са сваiмi штодзённымi напамiнамi пра сустрэчу з Жанам Азеведа. Тэрэза груба яго абрывала. I ўвогуле, ёй усё цяжэй i цяжэй было выносiць гэтага чалавека. Можа, прычынай яе такога настрою была цяжарнасць? Бернар, ва ўсякiм разе, так i думаў. Прыкладна ў гэты час у Бернара з'явiлiся першыя сiмптомы падазронасцi, якiя характэрныя людзям яго складу, хоць i выяўляюцца да трыццацiгадовага ўзросту рэдка. Усё часцей i часцей яго ахоплiвала пачуццё страху, якое так не пасавала гэтаму дужаму, моцна скроенаму мужчыне. Але як яму можна было пярэчыць, калi ён усхвалявана прызнаваўся: "Вы ведаеце, што я адчуваю..." Гэтыя нашчадкi сытых, бяздзейных, гультаяватых пакаленняў - толькi з выгляду асiлкi. Яны - нiбы тая хвоя, што пасадзiлi ў добра ўгноеную зямлю: расце хутка, але ж хутка гнiе i яе стрыжань. I даводзiцца дрэва спiлоўваць, а яму яшчэ б расцi ды расцi...

"Гэта - ад нерваў", - супакойвалi Бернара. Аднак сам ён ужо не сумняваўся: яго здароўе i ўсё яго жыццё дало расколiну. Гэта ж неверагодна: ён страцiў апетыт i яму зусiм не хочацца есцi. "Чаму табе не схадзiць да доктара?" Бернар пацiскаў плячыма, робячы выгляд, што зусiм не клапоцiцца пра сябе. На самай жа справе невядомасць здавалася яму не такой страшнай, як прыгавор урача: а раптам гэта будзе смяротны прыгавор. Па начах ён палохаў Тэрэзу: то ўскокваў з пасцелi, то неяк страшна хрыпеў. Ён браў яе руку i прыкладваў да свайго сэрца, каб яна паслухала, як няроўна яно б'ецца. Яна запальвала свечку, уставала i прыносiла яму валяр'янкi. "А што, калi б гэта было не лякарства, а...
– думае Тэрэза.
– Толькi ў небыццi - сапраўдны спакой, моцны i салодкi сон. Чаму ж тады гэты ныцiк так баiцца таго, што супакоiла б яго назаўсёды..."

Ён засынаў першы. I побач з гэтым вялiкiм целам мужчыны, якi сваiм храпам i сапеннем даводзiў яе да гарачкi, доўга яшчэ не магла заснуць Тэрэза. Слава Богу, больш ён яе не чапаў. Гэта цяпер Бернар лiчыў самай небяспечнай нагрузкай для свайго сэрца. Ужо прачыналiся i будзiлi ваколiцы пеўнi, ужо вецер даносiў гукi царкоўных званоў - тады толькi пачынала драмаць Тэрэза. А Бернар уставаў. Хуценька адзяваўся, на скорую руку, па-сялянску, спалоскваў халоднай вадой твар i бег на кухню. Там, нiбы сабака, хапаў кавалак курыцы, скрылiк халоднага мяса, лусту хлеба з часнаком, гронку вiнаграду... Вось i ўся яда на цэлы дзень! Бернар кармiў сабак. Тыя спрытна на ляту лавiлi кавалкi i моцна ляскалi скiвiцамi. Туманная ранiца дыхала восенню. У такую пару Бернар зноў адчуваў сябе здаровым, да яго нiбы вярталася маладосць. Падыходзiў час

палявання на вехiроў. Трэба было рабiць прынаду: лавiць птушак, выколваць iм вочы i дрэсiраваць. Спраў хапала... У адзiнаццаць гадзiн ён заходзiў да Тэрэзы. Яна яшчэ была ў пасцелi.

– Ну як? Можа, такi падыдзеш да Жана? Мама ж непакоiцца, чакае ад цябе вестак...

– А як тваё сэрца?

– Ды не пытайся ты ў мяне пра гэтае сэрца! Як толькi напомнiш, яно адразу пачынае балець. Мусiць, гэта ўсё ж такi ад нерваў. Як ты лiчыш?

Але жонка заўсёды адказвала не так, як яму хацелася:

– А хто яго ведае... Тут толькi ты сам можаш здагадвацца. Хоць твой бацька i памёр ад грудной жабы, гэта яшчэ не значыць, што i табе трэба баяцца... Тым больш у твае гады... Урэшце, у тваiм родзе наўрад цi хто меў здаровае сэрца... Ну, якi ж ты смешны, Бернар! Чаму ты так баiшся смерцi? Няўжо ты думаеш, што свет без цябе не абыдзецца? Я дык упэўнена: абыдзецца i без цябе i без мяне... А цi не здаецца табе часам, Бернар, што ўсё жыццё такiх людзей, як мы, вельмi падобнае на замаруджаную агонiю?..

Ён пацiскаў плячыма: замучыць яна сваiмi парадоксамi! Не такая ўжо i хiтрая справа - быць разумнiцай: бяры ды гавары тое, што iдзе насуперак здароваму сэнсу. Толькi дарэмна са мною марнуе яна сваё красамоўства! Лепш паберагла б яго для Жана Азеведа.

– Ну, калi ж ты нарэшце перагаворыш з iм? Ён жа хутка паедзе...

Цягнiк iмклiва ўразаўся ў начную цемру. Ужо Вiляндро. Наступная станцыя Сэн-Клер...

"Як жа пераканаць Бернара, што я нiколi не кахала яго?.. Якi самаўпэўнены тып... Ён жа i ў думках гэтага не дапускае... Як i ўсе, хто не ведае, што такое сапраўднае каханне, гэты чалавек лiчыць, што я ад рэўнасцi пайшла на злачынства". Трэба яму растлумачыць, што ў той час ён яшчэ не быў ёй ненавiсны, хоць трываць яго было ўжо цяжка. Але ёй i ў галаву не прыходзiла шукаць уцехi з другiм мужчынай. Урэшце Бернар быў не такi ўжо i дрэнны... Яна цярпець не магла раманаў, дзе паказвалiся выключныя, незвычайныя людзi, якiх нiколi не спаткаеш у жыццi.

Адзiным, каго яна калiсьцi лiчыла цiкавай асобай, быў яе бацька. Яна стварала арэол велiчы вакол гэтага ўпартага радыкала i заядлага скептыка, якi з нязменным поспехам мог давесцi да ладу любую справу: землеўладальнiк, прамысловец (акрамя лесапiлкi ў Б., ён меў завод у Сэн-Клеры, дзе пераганялi смалу). А якi палiтык! Праўда, тут яму трохi замiнала рэзкасць, але ягонае слова ў прэфектуры мела вялiкую вагу.

А якая пагарда да жанчын! Нават да Тэрэзы! Пасля гэтай драмы ў сям'i ён тое i рабiў, што паўтараў адвакату: "Усе бабы - калi не iдыёткi, то iстэрычкi!" У гэтым антыклерыкале i скептыку часам прабiвалася нейкая цнатлiвая сарамлiвасць. Бывала, ён мог памурлыкаць сабе пад нос любоўныя песенькi Беранжэ, але нiколi не дазваляў, каб пры iм гаварылi на некаторыя далiкатныя тэмы. Сталы чалавек чырванеў ад гэтага, нiбы падлетак. Бернар, паўтараючы словы свайго айчыма, гаварыў пра яго: "Да шлюбу месьё Лярок не ведаў жанчын. А з таго часу, як стаў удаўцом, так i не завёў сабе палюбоўнiцы. Пра гэта ж усе ведаюць... Так што цiкавы тып твой бацька". I так яно i было. I калi здалёк бацька бачыўся Тэрэзе крыху прыхарошаным, то, разглядаючы яго зблiзку, можна было заўважыць, якi нiзкi гэты чалавек. Ён рэдка бываў у Сэн-Клеры, бо не любiў сустракацца з Бернаравай сям'ёй, але, калi Тэрэза перабралася ў Аржалузу, пачаў прыязджаць часцей. Хаця пра палiтыку гаварыць было забаронена, тым не менш у час абеду разгаралiся страшэнныя, бясконцыя, дурныя спрэчкi, якiя заўсёды канчалiся сваркай. Тэрэза не ўмешвалася ў такiя размовы i нават ганарылася гэтым. Праўда, калi гаворка заходзiла пра рэлiгiю, яна часам заступалася за бацьку. Усе крычалi так моцна, што абрыўкi фраз даляталi нават да глухой цёткi Клары. I тады i яна кiдалася ў бойку, перабiваючы ўсiх сваiм жахлiвым голасам. Абурэнне старой радыкалкi выходзiла на волю: "Я-то добра ведаю, што яны вырабляюць у гэтых манастырах!.." - "У глыбiнi душы, - думала сабе Тэрэза, - цётка - самы набожны чалавек ва ўсёй гэтай кампанii. Але яна аб'явiла адкрытую вайну таму, хто дапусцiў, што яна з'явiлася на свет глухой, непрыгожай i так памрэ, не зведаўшы нi кахання, нi мужчынскай ласкi..."

Пасля таго, як пакрыўджаная мадам дэ ля Траў аднойчы пайшла з-за стала, усе старалiся пазбягаць абстрактных тэм. Але досыць было i размоў пра палiтыку, каб парушыць спакой i вывесцi ўсiх з раўнавагi. Усе гэтыя людзi - i правыя i левыя - сыходзiлiся толькi ў адным: уласнасць - вось адзiнае, дзеля чаго варта жыць на гэтым свеце. I лепш за ўсё - зямля. Дык цi варта тады псаваць адзiн аднаму нервы, крычаць, спрачацца? А калi ўжо пускаць пыл у вочы, то трэба ж ведаць хоць нейкую меру. Тэрэза, гэтая "ўласнiца па крывi", патрабавала, каб пытанне ставiлася рубам. Яна не магла спакойна слухаць крывадушных пустых фраз, якiмi бацька i свёкар прыкрывалi свае сапраўдныя мэты. I калi бацька з пафасам гаварыў пра "сваю адданасць справе дэмакратыi", яна перабiвала яго: "Не старайся, бацька: мы ж тут усе свае. Слухаць брыдка гэтую высакапарнасць". Яна нiяк не магла зразумець, пра якi трагiчны канфлiкт класаў можна гаварыць у краiне, дзе самы дробны ўласнiк на тое i жыве, каб павялiчыць сваё багацце? У краiне, дзе агульная любоў да зямлi, да палявання, да смачнай ежы i добрага пiтва параджае сапраўднае братэрства памiж буржуа i селянiнам...

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

(Не) Все могут короли

Распопов Дмитрий Викторович
3. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
(Не) Все могут короли

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Хроники разрушителя миров. Книга 9

Ермоленков Алексей
9. Хроники разрушителя миров
Фантастика:
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хроники разрушителя миров. Книга 9

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2